Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Праз нейкі пядоўгі час чалавек ужо нетаропка крочыў сярод многіх іншых гарадскіх мінакоў, што чым бліжэй да цэнтру, дык болей высыпалі на гарадскія вуліцы. Гэтыя ішлі пя толькі ў кірунку рынку. Горад прачынаўся, усчынаўся звычайны працоўны клопат: адчыняліся раньнія крамы, падмяталіся ходпікі, на якія выстаўлялі тавар рамесьнікі, ювеліры, гаршчэчнікі; на вешаках разьвешваліся нейкія апранашкі. Крыху пазьней на вуліцах сталі трапляць са сваімі чорнымі кейсамі дзяржаўныя службоўцы, гэтыя з важпым выглядам сыіяшаліся мацаваць дыктатуру. У абодвух накірунках па вуліцы каціліся аўтамабілі. Напружаныіе асьцярогі, што не пакідала яго доўгія дні і ночы, неяк паволі пачало пават меншаць, ён зноў трапляў у звыклы з дзяцінства асяродак, ад якога быў надоўга адарваны. Добра, што піхто пакуль не пазнаваў яго, ды асабліва й не ўзіраўся ў ягоны пічым нс прывабны твар. Трохі было дзіўнавата, але ў тым горадзе, дзе ён пражыў жыцьцё, знаёмыя, мусіць, вывеліся, разьбегліся, хто куды. Шмат іх уцякло за мяжу, іпшыя апынуліся за дротам ці ў турмах. Астатнія сядзелі ціха, мабыць, перажывалі спазыіелае адчуваныіе віны перад дыктатурай і найболей — перад Бульдозерам. Над гарадамі і паселішчамі гэтай краіны ўдзень і ўпачы лунала ўсеабдымпая здань страху, якая паралізавала волю.
Чалавск пя быў надта наіўны ў палітыцы і сваімі ўчынкамі ня меў спадзяванкі ўзварушыць народ, падштурхнуць яго па барыкады. I ўсё ж... I ўсё ж нейкая карысьць будзе, думаў ён, выпраўляючыся ў апошні своіі шлях. Калі ня зараз, дык потым. Калі аб тым нс напішуць тутэйшыя газеты, дык пабягуць чуткі, напэўна, перадасьць замежнае радыё. Гэткія ж рэчы здараюцца ня кожны дзепь. А ў межах ягонай
краіны, дык ці не ўпершыню за сто гадоў. I ўжо напэўна ягоны ўчынак — першы за час гэтай Цынічнай дыктатуры.
Сьцяўшыся ў тугі камяк, чалавек таропка пракрочыў паўз шыкоўны шкляны пад’езд высачэзнага гмаху замежнага банку, дзе, як заўжды, тоўпілася група паліцыянтаў у навюткай шызай форме. Унізе ля прыступкаў іх чакалі стракатыя ад розных колераў аўтамабілі з мігалкамі. А крыху далей, пад металёваю агароджай царквы, сядзеў нядоўгі радок жабракоў — тых, каму не хапіла месца на цьвінтары. Выпетраныя жыцьцём старэчыя твары, схуднелыя рукі, якія цягнуліся да мінакоў, вочы ўмольна лавілі чужыя позіркі. Лепей было туды не глядзець, даць ім у яго не было чаго. Ён толькі збочыў ад іх на асфальт і тады на каменным слупе агароджы ўбачыў шырокую абвестку з партрэтамі і паліцэйскім подпісам унізе. Бегла зірнуўшы туды, чалавек аж скалануўся, пазнаўшы ў адным з партрэтаў сябе. Праўда, там ён быў маладзейшы, паголены, з гальштукам. Несумненна, то былі злачынцы, якіх шукала паліцыя. Але чаму на царкве? Ці ўжо й вернікі рабіліся памагатымі дыктатуры, зьбянтэжана падумаў чалавек. Зрэшты, а чаму б і пе? Царкоўныя герархі працавалі на яе заўзята, мусіць, варта было чакаць таго і ад вернікаў... Здаецца, там была пазначана, і сума ўзнагароды тым, хто іх выдасьць. Тады тым болей, каму ня хочацца зарабіць у жабрацкай краіне.
Побач па бруку праімчаліся некалькі джыпаў з рулямі кулямётаў над ветравым шклом. У іх цесна сядзелі крутаплечыя постаці гарылаў у зялёных, пад мяккімі чахламі касках. Мабыць, куды на аблаву ці ўжо з аблавы, падумаў ён без жаднае, аднак, засьцярогі і схамянуўся. Яму ўжо заставалася няшмат, ягоная роля самапала блізілася да фіналу. На рагу ўжо віднелася паваротка, далей была караценькая вулічка да ратушавай плошчы, дзе хутка ўсё і скончыцца. САМАПАЛ было для яго слова новае, нязвыклае, мабыць, не пазначанае ні ў адным слоўніку, наватвор праклятага часу; здаецца, раней у ім не было патрэбы. А цяпер во такая патрэба зьявілася. Упершыню ён учуў яго з радыёперадачы пра падзеі ў далёкай паўночнай краіне і хутка забыўся пра яго. Аж во пакуль яно не займела непасрэднага да яго дачынень-
ня на тым, апошнім для яго паседжаньні камітэту. Як абмеркавапыіс падышло менавіта да такой высновы, паўстала пытаныіе — хто? Усе дужа задумаліся, ва ўсіх зваходзіліся прычыны. Ён такіх прычынаў для сябе не знайшоў. Прыпамсі, па ім плакаць ня будзе каму, а самому ўжо ня прыйдзсцца. Тос ўсё і вырашыла.
У прадчуваньні самага для сябе вырашалыіага чалавек усё ж захваляваўся. Каторы раз памацаў у правай кішэні бепзінавую запальнічку, запальнічка была на месцы — хоць бы нс падвяла. Учора правяраў, тады спраўна пыхкала слабым сіняватым агеньчыкам. Мабыць, хопіць і слабога. Бензіп быў гатунковы, самы лепшы на той заправачнай станцыі, павінны загарэцца ўмомант нават ад слабой іскры. I ён пакіпе гэты свалачны сьвет, грукнуўшы дзьвярыма. Ня дзеля славы — дзсля народа. Трохі шкада, што разам адыдзе і жыцьцё. Але што зробіш? Ня ён псршы і, трэба спадзявацца, не апошні.
Бадай, ён ужо дайшоў да апошняй павароткі на плошчу і пават міжволі парадаваўся, што ўсё абышлося. Галоўнае, пс спаткаў пікога з ліку знаёмых, і гэта абяцала ўдачу. 3 нейкага часу ён стаў адзінцам, чалавекам паасобнага кшталту; пара калектывізму для яго мінулася.
Адрываючыся ад рэальнага, ён пераходзіў ужо па адпаведпы моманту патэтычны лад, пачынаў думаць у высокіх катэгорыях. Што было для яго жыцьцё? Асалода? Пакуты? Нейкі абавязак перад людзьмі? Перад Богам? Hi тое, ні гэта. Мала было асалоды і, калі падумаць, няшмат і пакутаў. Іншыя пакутавалі болей. Уся справа, адпак, як да таго ставіцца. Ён меў занадта вялікае адчуваньне гонару і паставіўся да таго надта строга. Ягоныя сябры былі надзелепыя большаю схільнасьцю да лібералізму, ён жа застаўся заўзятым рыгарыстам. Асаблівгі пасьля гібслі Яны. Хто япа была для яго? Яна не была жопкаю, не была нават каханкай. Яна была для яго МАДОНАЙ. I яе ня стала. Яна згарэла не ад любові — ад цынізму пссправядлівасьці. Банальную песправядлівасьць яна прызвычаілася трываць гадамі, нахабнацыпічнай — ня здолела і двух месяцаў. Калі яе маладзейшы каханак з дэмакрата-філосафа ператварыўся ў шэфа дыкта-
тарскай прапаганды, жыць яна не стрывала. Яе пагібель, мусіць, стала для чалавека апошнім штуршком да ягонага азарэньня.
Да павароткі заставалася дзясятак крокаў, як раптам ён убачыў псрад сабой кабеціну ў чорным. Нейкім зьдзічэласпакутаваным позіркам тая ўперлася ў ягоны твар, вочы яе раптам расшырыліся, і яна закрычала:
— А-а-а...
На момант ён зьмізарнеў пад тым яе зьдзічэлым позіркам, а затым і ад гэтага пямога крыку, нс адразу пазнаўшы ў жанчыпс маці ягонага студэнта-сухотніка. Пакуль ён сьцяміў тое, жанчына каршуном наляцела на яго і невялікаю сумкай на ланцужку пачала біць яго — па галаве, па плячах, па твары і крычаць:
— Забоііца! Забойца! Забойца...
Адчуўшы, што ўсё ў яго рушыцца, ён ірвануўся прэч, на брук, ледзьве ня трапіўшы пад вялікія колы чорнага лэндровера. Але жанчына не адрывалася ад яго, прадаўжала крычаць, і людзі, колысі іх было навакол і паблізу, паварочваліся да іх — сьпераду, ззаду, з бакоў. Чалавек памкнуўся назад, дзе, як здалося, было трошкі вальней, і з усяе моцы прыпусьціў па вуліцы. Мусіць, тое стала яго фатальнай памылкай: кожны драпежнік бяжыць за тым, хто ўцякае. Пабеглі й за ім... Ягоны ж інстынкт самазахаваньня пагнаў яго прэч — каб толькі адчапіцца ад гэтай звар’яцелай жанчыны. 3 шырокай вуліцы ля царквы ён завярнуў на вузейшую, на рагу азірнуўся — за ім беглі пераважна мужчыны, але трапляліся і жанкі таксама. Сьледам па вуліцы нёсься разрозьнены лямант і крык. Натоўп даганятых усё гусьцеў, зьяўляліся новыя людзі — з падворкаў, ці што далучаліся да тых, што беглі напсрадзе. ІІраз момант яго ўжо сталі абмінаць — з бакоў і пад сьценамі. Мабыць, справа ягоная рабілася дрэнь. Асабліва, як з-за высокіх сетак тэніснага корту збоч вуліцы выскачылі двое ў спартовых гарнітурах, гэтыя апыпуліся наперадзе ўсіх. Іншыя, не адстаючы, беглі й беглі сьледам і, бы зайца ў полі, гналі яго да ўскраіны. Усе крычалі-галёкалі, іх усё большала, а ў яго ўжо не хапала дыханыія ад гэтага зьдзічэлага бегу, і ён ня ведаў, што
рабіць. I піто думаць нават. To было неспадзеўна, несправядліва, няўцямна. Адчуваючы, што захлынаецца гаркотаю ад стомы, ён шаснуў у расчынсныя вароты знаёмага з дзяцінства прыземістага дому з платанам каля ўваходу. Всдаў, калісь там быў скразны ход на суседнюю вуліцу, можа б там ён адарваўся ад даганятых. I тут жа зразумеў, што памыліўся — двор перагароджвала суцэлыіая бетонная сьцяна, на якую ён скочыў з разьбегу. Яму пашчасьціла ўхапіцца рукамі за яе чарапічны верх, і ён кінуў угару нагу. Яшчэ пе ўзабраўся паверх, як адчуў прарэзьлівы смурод бензіну. Па беленым баку сьцямы папаўзьлі няроўныя сьмярдзючыя пісягі, хатулёк адразу аблягчэў, і Чалавек абвяла зваліўся на брук пад сьцяну. Спартовыя хлопцы ў тэнісках схапілі яго за рукі, вывелі на падворак, куды зьбягаўся разрозьнены натоўп ягоных даганятых. Усе ўзрушана гаманілі, лаяліся ці спрачаліся нават, але ён ня слухаў. Нехта садраў з ягонага пляча сьмярдзючы, непатрэбны цяпер хатулёк. Хтось пасылаў у паліцыю. Наўкола раілася розпагалосая гамана. Хтосьці задыхана распавядаў, як зглсдзеў яго і пе адразу пазнаў. Іншыя даводзілі, што адразу кінуліся наўздагон, бо адчулі: уцякае ня так сабе. «Падпалывчык! Ах ты, падпальшчык!» — лямантавала жанчына, і ён трохі паўслухоўваўся, стараючыся даўмецца, што ўсё ж сталася? Чаму? Ці то непаразуменьне, ці злая воля, ці ягоны нсдаравальны промах? А можа, заканамернасьць, фатальная прадвызначанасьць? Ці... паратунак ад самога сябе? Алс што лепей? Узрушана адчувалася, аднак, што ўсё кепска. Для яго даўно ўжо не здаралася, каб лепей. Толькі горш... Гэта пе народ, гэта пе народ, як суцяшэньне, няўцямна гучала ў ягонай сьвядомасьці, і тут жа выразна чулася іншае: а тады хто ж? Хто тады былі тыя, што загналі яго ў пастку? He прынялі ягонае ахвяры? Ці ён няварты быў для таго ахвяраваньня? Чагосьці цяпер ён ня мог зразумець ад узрушаньня і, няўлад са сваім станам, падумаў: усё ж трэба было адвязаць восьліка...
Нейкі час у яго ўсё пыталіся, чагось ад яго дамагаліся, але ён не разумеў і ня слухаў. Маўчаў ён, калі на падворку зьявілася паліцыя, і купка людзей расступілася, прапускаю-
чы да яго двух гарылаў у іх сьмецьцевай форме. Ён не зірнуў у іх твары — ён добра ўжо ведаў тыя нахабныя твары і ніколі не хацеў іх бачыць. Зрэшты, як і твары з натоўпу таксама. Цяпер яны для яго зьядналіся ў адзін агідна абагулены воблік, ад якога пагрозьліва патыхала сатанінскім злом. Ён нават недарэчна зьдзівіўся, як мог столькі трываць іх у сваім пядоўгім жыцьці? Мусіць, так думаць было несправядліва, усё ж належала аддзяліць адно ад другога. Але цяпер штось разьдзяліць ён ня мог. Штосьці ў ім скранулася са свайго звыклага месца і назад не трапляла...