Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
гераічнае. Быццам касманаўт, які толькі нядаўна вярнуўся з космасу на зямлю. Во толькі адчувае сябе ён не як касманаўт і не як гэтыя райкамаўцы, а зусім як злосны рэцыдывісткрымінальнік. Асабліва ненавісны яму сакратар Сьцяпан Міхайлавіч, які кіруе пасяджэньнем і якому Валера ўсё імкнецца лупаііуць аплявуху. А той бы не разумее Валеру і нават не ўхіляецца ад яго. Але і Валера нешта кепска валодае сабой, — бы паралітык, хоча выцяць сакратара і ня можа. Скорчаная сударгай правая рука не слухаецца. Валера нярвуецца. I мабыць, дарма. Таму што, хаця яго і выключаюць з КПСС, але, па-сутнасьці, для ягонай жа, Валеравай, карысьці, для карысьці партыі і, значыць, усяго савецкага народу. У такім выпадку ці трэба абурацца і гэтак паводзіць сябе? Хаця Валера зусім не паважаў слаўную партыю бальшавікоў, амаль ненавідзеў яе злачыннае кіраўніцтва, але зусім ня марыў, каб яго з яе выключылі. Перад сабой і людзьмі, можа, было б болей сумленна самому выйсьці з яе, але і таго Валера ня мог дазволіць сабе — выхад з партыі быў раўназначны самагубству. Усё ж партбілет для яго, як і шмат для каго з іншых, быў галоўнаю хлебнай карткай, па ёй камуністы жылі, елі свой хлеб. Дзіўным, аднак, здавалася ў сьне, што яго дружна выключылі і гэтак жа дружна і радасна павіншавалі — усе па чарзе. У тым ліку і Сьцяпан Міхайлавіч, які на разьвітаньне нават па-бацькоўску абняў Валеру. Толькі вось заўжды незадаволена надзьмуты твар партсакратара стаў і зусім нібы ў бульдога, што, аднак, нікога тут не зьдзіўляла.
Дзіўнаватае ўражаньне зрабіла на Валеру тое выключэньне, сонныя пачуцьці яго пераблыталіся. I зблыталіся яшчэ больш, калі ён пасьля апынуўся на плошчы перад райкамам. 3 пыльнага завулка на плошчу хлынуў статак авечак (і адкуль ён узяўся?), прыціснуў Валеру да штакетніку райкамаўскага палісадніку; на ягоных вачах авечкі пачалі ператварацца ў разыошаных рознапародных сабак, гатовых накінуцца на яго. Валера азірнуўся, шукаючы абароны ў райкамаўцаў, але тыя адразу некуды пазьнікалі, і ён застаўся адзін перад разыошанай зграяй. Добра, аднак, што шаленства сабак працягвалася нядоўга, яны пачалі кудысьці
зьнікаць, нібы растварацца ў прасторы. I вось ля яго застаўся адзін — стары Бобік, які шмат гадоў жыў у калгасе пры клубе. Гэты нязлосны, вушасты пёс з жалем у сьлязьлівых вачах уставіўся на Валеру, нібы чагосьці прасіў. Можа, есьці? Так ён звычайна рабіў каля клубнага ганка, калі раніцай чакаў гаспадара. Але цяпер у Валеры не было нічога, што можна было б яму кінуць. I тады ён успомніў пра сумку з хлебам, якой чамусьці не аказалася побач, і, заклапочаны, прачнуўся.
Сумку з гасьцінцамі ён намацаў адразу пад бокам, але яго зноў зьбянтэжылі галасы — быццам недалёкая мужчынская гамана. Валера не адразу прыпамятаў, дзе ёп апынуўся, а зразумеўшы, зьдзівіўся, азадачаны пытаньнем: колькі ж ён тут праспаў? Галасы выразна даносіліся аднекуль зблізку, хаця зразумець, пра што там гутарылі, яму не ўдалося. Ён падхапіў сумку і жыва падаўся па трубе ў той бок, адкуль улез у яе. Праўда, ён ня ведаў цяпер, ці далёка адпоўз ад таго месца ноччу, памятаў толькі, што адпаўзаў ад нейкіх начных галасоў у трубе. А можа, тое яму здалося? Усё адбывалася ў п’яным стане, гэта Валера цяпер памятаў пэўна. Цяпер ён прабраўся па трубе даволі далёка, часам прыўстаючы, а болып — на кукішках, ды разрыву ў трубе ўсё не было. Галасы ж сталі бы глухнуць, часам зьнікалі зусім, дзесьці ціха тарахцеў трактар, чуліся выхлапы з рухавіка, і Валера, падумаўшы, вырашыў, што зблытаў напрамак. Мабыць, трэба было прабірацца ў другі бок. 3 прыкрасьцю на свой промах ён павярнуўся і палез назад.
«Усё ж кепская гэта справа — п’янка», — зусім ужо па цьвярозаму падумаў Валера. Цьвярозы ўсё пачынаеш разумець інакш, чым пад градусам. He сказаць, лепш або горш, але, несумненна, інакш. Здасцца, учора недалёка адпоўз ад канца трубы, а во сёньня патрэбнага стыку знайсьці ня мог. «Зусім заблудзіўся, п’яная морда», — крытычна падумаў пра сябе Валера. Падобна, праспаў ноч, а можа, і дзень. Што ў полі разьвіднела і працуюць трубаўкладчыкі, было пэўна. Толькі дзе ж да іх выйсьце?
Нязграбна, бы малпа, з дапамогай рук Валера адолеў ладны кавалак трубы, а ўчарашняга стыку ўсё ле было, і тое
пачало ўжо яго нс на жарты палохаць. Ці, можа, ён так далёка залсз ноччу, ці зараз зноў пайшоў не туды? Ня ў той канец. Алс ў такім разе што ж атрымлівалася? Ці ўчора, ці сёньня ёп яўна быў зьбіты з папталыку, падобна, здурнеў чалавек, дах паехаў...
Нядоўга счакаўшы, адпачыў ад нязвыклага спосабу руху; з падкурчанай шыяй ён пралез трохі наперад і спыніўся. Тут галасоў зусім не было чуваць, колькі ён пі прыслухоўваўся ў цішы. «Можа, яны там пагутарылі і паехалі, — падумаў ён. — Дык куды ж усё-такі прабірацца — назад ці наперад? I дзе яны тут, гэтыя зад-перад?» Упершыню Валера адчуў спалох ад адзіноты і пакінутасьці. Хаця ён усё яшчэ пя мог канчаткова пагадзіцца з думкай, што пакуль спаў, яго заварылі ў грубе. Колькі ж гэта трэба было праспаць? Хаця газавікі працавалі хутка, а ад яго можна было чакаць усяго. На соп ён з маладосьці быў зух, асабліва як вып’е. Калісьці на вайсковых зборах праспаў дзень і дзьве ночы ў кустах за лагерам. У роце яго ўсе шукалі, палічылі за дэзерціра. А ён проста дрыхнуў. Таксама пасьля п’янкі, канешне.
Але калі ён цяпер сапраўды доўга праспаў, дык ягоныя справы могуць быць кепскія. Нават вельмі і вельмі кепскія...
А можа быць, ён проста палез ня ў той бок і яшчэ не даіішоў да праклятага стыку? У тое, што той стык завараны ў час ягопага п’янага сну, ён ля мог паверыць. He магло такога здарыцца. Нс павінна здарыцца. Інакш...
3 яшчэ большым, чым раней, спрытам ён падаўся па трубе назад. Прыгнуўшыся, бег, караскаўся, хапаючыся рукамі за выгнутыя сьцены трубы, здавалася, бясконца доўга, імкнучыся вярнуць па дураце страчаны час. Гадзіньнік на ягонай руцэ спраўпа ішоў, чуваць было яго ціхенькае ціканыіе, але які паказваў час, — у цемры не было відаць. Стыку ўсё не было. Нс чуваць стала і галасоў. Адчуўшы, што дарэшты зыіясільвае, Валера ўпаў бокам на выгін трубы і сьціх.
Можа, трэба было крычаць?
I ён пачаў крычаць, — на ўсё горла цягпуць бязглуздае «А-а-а-а...», якое, разыходзячыся ў абодва капцы трубы, вярталася далёкім трохі прыглушаным рэхам. Водгуку знадворку, адпак, іте было ніякага, і ён замоўк. Вядома, калі
траншэю засыпалі, ніхто яго на паверхні ня ўчуе. Ніколі! Але што ж тады атрымліваецца?
Кепска атрымліваецца, загадчык клуба Валера Сарокін.
Асірацее твой клуб перадавога калгаса-маяка «Шлях да камунізму», бязбацькавічамі застануцца хлопцы-блізьняты Коля і Дзіма. Можа, для прыліку трохі патужыць жонка — суровая жанчына Валянціна Іванаўна. Усё ж не зусім недалужны ён быў чалавек, яе абібок Валера. Зрэшты, цяпер яму хацелася думаць так. Яшчэ счакаўшы, Валера падумаў, што, можа, варта дакрычацца ў другім канцы, якраз там, дзе ён упершыню пачуў галасы. Але дзе быў той, патрэбны яму канец, вызначыць не мог. Здаецца, ён канчаткова зблытаў папрамкі. Яўна замітусіўся, разгубіўся, запанікаваў. А паніка, як вядома, — прамы шлях да пагібелі.
He, трэба было ўзяць сябе ў рукі, менш думаць пра кепскае. Выбірацца, але думаць пра штосьці пабочнае. Пра тое, якой падлюгай аказаўся іх ветэран, франтавік, партызан і так далей Кузьма Зудзіловіч. Той, які ў будні і ў сьвяты гойсае па вёсцы, абвешаны медалямі ад пляча да дзягі свайго замызганага вайсковага кіцеля. Дурань Валера яшчэ запрасіў яго на выпівон у гонар канцэрта прыезджых артыстаў-гумарыстаў. 3 гумарыстамі, як меркаваў загадчык клуба, абышліся зусім па-людску: прынялі, заплацілі, адправілі. Усё як трэба. А што ў ведамасьці заместа 300 рублёў ён пазначыў 400, дык хіба гэта новая справа? Заўжды так рабілі, бо трэба ж было наладзіць пачостку — і для гасьцей, і для некаторых з начальства. Парторга, напрыклад, які ніколі ня быў супраць таго, каб выпіць, і ў выпадку чаго мог прыкрыць. Як жа без парторга — партыя ж заўсёды наперадзе. Тады ён паклікаў яшчэ і Зудзіловіча, які выступаў з прывітаньнем ад імя ветэранаў, удзельнікаў ВАВ. Той, канешне, піў, еў за трох, і хто б мог падумаць, што назаўтра стукне ў райкам і ў КДБ таксама. Неўзабаве прыехала камісія, пачала капаць. Ну і накапала загадчыку клуба на кругленькую суму. Во тут і пачалося... Нібы гэтая сотня рублёў аказалася ў калгасе апошняй. Вунь на кароўнік убухалі 600 тысяч, і цяпер гэты помнік калгаснай сістэмы стаіць забыты і закінуты, а цэглу і дрэва местачкоўцы памалу расьцягваюць на свае лецішчы.
Нс, дарма ён тады нс набіў змаршчэлую морду гэтаму Зудзіловічу, пабаяўся падняць руку на камуніста. Сам на той час ужо камуністам пя быў, партбілет ужо адабралі на пасяджэньні бюро райкама. Без партбілета ён доўгі час адчуваў сябс сіратой, асабліва калі ранейшыя яго сябрукі-таварышы, яны ж і сабутэлыіікі, зьбіраліся ў клубе на партыйны сход і староньніх прасілі «аслабаніць памяшканьне». Ён і аслабаняў — часам у адзінай асобс староньні. Хто мог думаць тады, што гадоў праз дзесяць шмат хто з гэтых людзей пакідаюць свас партбілеты ці пахаваюць куды далей — на ўсякі выпадак.
Валера ж тады апынуўся безабаронны перад рэвізорамі, парторг ад яго адвярнуўся, робячы выгляд, што ня мае ніякіх адносінаў да фінансавых махінацыяў загадчыка клуба. I давялося Валеру паўгода сядзець бсз зарплаты. Добра яшчэ, іпто Валянціне плацілі ў школе і яна карміла дзяцей. Валяпціна ў любых абставінах умела захаваць непахісны гонар камуністкі, дарэчы, маючы з таго ўсё, што толькі можна было тады мець: і нсблагую кватэру, і няпыльную працу ў іпколе, і пуцёўкі ў дамы адпачынку і нават у цэкоўскі санаторый у Ялце. Справядліва, аднак, зазначана, што за ўсё трэба плаціць, і Валянціна старалася. На жаль, для Валеры гэтая плата аказалася празьмернай. Або непасільнай, не для ягонага розуму і здольнасьцяў. Але — кожпаму сваё.
Працуючы ў школе, малады Сарокін, як усе настаўнікі, называўся па імені і па бацьку — Валерыем Паўлавічам. A стаўшы загадчыкам клуба, пеяк неўпрыкмет страціў бацькава імя і зрабіўся проста Валерам. Ішлі гады, расьлі дзеці, набіралася мажнасьці жонка, а загадчык клуба ўсё заставаўся Валсрам. Валера і Валера — для равссьнікаў, для старэйшых і пават для маладых — нахабнаватых танцораў клубнай дыскатэкі. Зрэшты, Валера не крыўдаваў, ён ужо ведаў, што пя ў тым шчасьце. Для яго ў гэтым жыцьці шчасьцем-удачай было б ня ўліпнуць у якую гісторыю. Ды во ўліп!