Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Халера на яго — няўжо сапраўды яму адсюль не выкараскацца? Проста анекдот нейкі, а не здарэньне. Хаця — усё па п’янцы. А па п’янцы чаго толькі не здараецца. Валеру гэта добра знаёма...
Але знаёма ііа прыкладзе іншых, а як во прысьпічыла самому, дык ён аказаўся прафанам. Галоўнае — усё ня мог зразумець, у які канец выбірацца. Увесь час здавалася: то ў той, то ў іншы. Самы элементарны выбар — адзін варыянт з двух, і на той ён аказаўся няздольны. «Дык гэта ж адзін, паасобку ўзяты чалавек, а чаго ўжо чакаць ад грамадства з яго блытанай залежнасьцю прычын і наступстваў, — па-вучонаму думаў Валера. — Ды яшчэ такога бязладнага і дурнога грамадства, як наша. Мабыць, тут трэба здольнасьці генія. Але дзе яго ўзяць у грамадстве авантурыстаў? Нават Бог тут не памочнік, тут ён будзе няздатны. Відаць, такая ўжо мы самабытная нацыя. Што ні зробім, усё не ў лад. Усё па-дурному — і сабе, і іншым».
Дык што ж — зноў трэба крычаць? Таму што іншага не выпадае. Ды і замарыўся Валера ад гэтага дурнога тузаньня пад зямлёй, у цёмнай жалезнай пастцы. Упёршы падагнутыя ногі ў выгнуты бок трубы, ён пачаў крычаць штось невыразнае, самому нсзразумелае. Абы не маўчаць. Але так крычаць хутка яму надакучыла, захацелася хоць якога сэнсу ў гэтым выратоўчым крыку. I тады крык памалу набыў нейкія адзнакі маналогу. Маналогу крыўды ці скаргі — тое ўжо было Валеру ўсё роўна.
— Эй, там, наверсе! Мяне засыпалі! Замуравалі ў трубе. Чуецс? Я прападу тут, чуеце? Я ж чалавек, стварэньне божае. Губіце чалавека! Людзі вы ці не?
Напэўна, крычаў ён зусім разумна і пераканаўча, але адказу з паверхні, канешне, не атрымаў ніякага. I ён, сумна ўхмылыіуўшыся ў цсмры, падумаў: «Марна старасшся! Так яны і кінуцца табе на дапамогу, прыгоняць бульдозеры, аўтаген, сьпецмашыны — пачнуць бурыць зробленае, раскопваць трасу. А калі ў іх няўпраўка з планам, зрываецца графік, сыплюцца штрафы-няўстойкі? Дык што ж ім — прыпыняць складана-сьвяшчэнны будаўнічы працэс? У іх — аграмаднасьць еўрапейскай задачы, магутнасьць транснацыяналыіага канцэрна, які пампуе для Расеі валюту, неабходную для заняпалай эканомікі, змарнелага ВПК. Усім трэба даляры, даляры, даляры. Што ім нейкі дурпы туземец, які трапіў у бяду тіа п’янцы — сельскі загадчык клуба Валера!»
Значыць, яму тут і гінуць?
Значыць, і гінуць, калі ён такі нсдалэнга, ня можа даць сабе рады сам ды па-дурному спадзяецца на іншых. Быццам пс разумее, хто яны, гэтыя іншыя? Яшчэ пашапцуе, калі хутка пусьцяць свой газ, — хоць бы для пробы трубы, — і ён адразу адкіне капыты. А калі будуць марудзіць, цягнуць з выпрабаваньнямі, утрасаць цэны-тарыфы, — колькі яму тут канаць?
«Колькі паогул можа вытрымаць чалавек пад зямлёй без вады і харчу? Колькі ён можа ў космасе — тое мы ведаем, на тое вучаць і трэніруюць адмыслова выбраных герояў-касманаўтаў. А во пад зямлёй, у цеснай жалезпай трубс? 1 не шахцёр — загадчык калгаснага клуба, — таго, мусіць, ня ведае ніхто. Ды і на зямлі таксама ня всдаюць. Цэлыя пароды стагоддзямі абыходзяцца бяз хлеба і волі і быццам пакуль пя ўмёрлі. Але дзс мяжа той іхняй жывучасьці? Няма ні ў кога адказу. Во чаму марксізм — наўрад ці навука. Кажуць, што калі б марксізм быў навукай, дык бы яго псрш чым укараніць у масы, змадэлявалі б на камп’ютэрах ці праверылі б па мышах. А так адразу бяз доследу плюхнулі ў масы, ну і атрымаўся пшык», — сумна разважаў Валера.
Тос, што з гэтай непавуковай прыдумкі добрага не атрымаецца, загадчык клуба Валера прадчуваў са студэнцкай пары. Было толькі дзіўна, што таго не разумелі іншыя — усе гэтыя высокавучоныя кандыдаты ды акадэмікі, дактары і партыйныя сакратары, якія ўсю дарогу толькі і ведалі, што разьвіваць ды абгрунтоўваць кожнае вар’яцтва, якое ішло зьвсрху. Зыіізу не дазвалялася нічога — усё зьверху. Але хто тыя, піто былі наверсе? Хоць бы проста нармальныя людзі, a то ўсё вар’яты. Ці авантурысты. Ці шызафрэнікі або садысты. Япы і вызпачалі жыцьцё народаў на адной шостай. Ды яшчэ ім мала было адной шостай — захацелася ўлезьці і на іпшыя кантыненты, каб валадарыць і там. Бо што ж яны яшчэ маглі, апроч як валадарыць? А ў сябе даваладарыліся да таго, што не засталося ні хлеба, ні табакі. Адзіным сродкам асабістага фінансаваньня сталі пустыя бутэлькі. He зьбярэш бутэлек — ня будзе за што купіць ні хлеба, ні курыва. Дзіўнавата, праўда, але бутэлькі знаходзіліся заўжды, нібы былі пасланыя Богам для паратунку. Колькі іх ні здавалі ў
ларкі і крамы, заўжды зьяўляліся новыя. Быццам камяні ў полі. Як казалі старыя людзі, камяні вырасталі з зямлі; колькі іх ні зьбірай, менш на палях пя робіцца. Зямля рэгулярна нараджала новыя. Мабыць, так і бутэлькі.
— Гэй, людзі! Подлыя вашы душы, што ж вы робіце? Я ж ведаю, вы чуеце... Адкопвайце, а то я ўсё ўзарву! Усю вашу трасу! Увесь газаправод. Во ў мяне запалкі! — перайшоў да пагрозаў Валера. Так, яму здалося, было лепш зразумела для зьнямелых знарок ці папраўдзе газавікоў. Можа, хоць пагроза аварыі кране іх ачарсцьвелыя душы.
Але ўсё было марна.
Ад крыку запяршыла ў горле, ён закашляўся. Запалак, канешне, у яго не было, у свой час ён кінуў курыць. Гэта калі стаўся пажар у клубнай кінабудцы, згарэў выдатны савецкі фільм «Кавказская пленнпца» і ледзьве не згарэў увесь яго клуб. Калі па шчырасьці, дык загарэлася ў час выпіўкі ад чыйгось недакурка, але пра тое ніхто не дазнаўся. Прысланая з раёна камісія аказалася на вышыні: выпіўшы дзьве бутэлькі «Маскоўскай», падпісала акт, што прычынай нажару стала няспраўная электраправодка. Давялося мяняць увогуле не старую яшчэ праводку, супраць чаго загадчык клуба не запярэчыў, старшыня калгаса таксама. Але іх тайны грэх часам шкроб у Валеравай душы, асабліва калі з пахмелкі. Грахі з пахмелкі наогул мелі ўласьцівасьць абвастрацца, часам разрастаючыся да вялікіх памераў. I тады трэба было паправіць хваравітае сумленьне — зноў бегчы па бутэльку. Што, увогуле, было зразумела...
Калі засмактала пад грудзьмі, Валера ўспомніў сваю кінутую дзссь сумку. Можа, варта было пашукаць яе ды падмацавацца. Усё ж там хлеб, а колькі яму тут праседзець, хто ведае.
Таропка мацаючы па дне трубы заскарузлымі ад гразі гумовікамі, ён пралез сотню метраў і сапраўды наткнуўся на сумку. Ад скамячанай падмоклай буханкі адламаў ладны кавалак і хутка зжаваў яго. Розумам яго Бог, можа, надзяліў і ня надта (усё за несумніўныя ягоныя грахі), але на апетыт не пакрыўдзіў, і Валера нават падумаў: во каб яшчэ і бутэльку! Або хоць бы чацьвярцінку, можа б, і ня гэтак самотна было, можа б, і суцешыў загадчык клуба свой недарэчны
канец. Але пра чацьвярцінку пакуль не было чаго і марыць. Як і пра шмат што іншае, не ў пару і беззваротна для яго страчанае. «Цікава, якос там сёньня надвор’е? — ня ў лад са сваім горкім настроем падумаў Валера. — Выглянула сонца ці ўсё яшчэ ідзе дождж? Калі дождж — зусім залье пляцоўку перад уваходам у клуб, будзе не пралезьці да ганка». За лета ён так і не сабраўся падвезьці самазвал гравію, засыпаць лужыну, каб, ідучы ў клуб, ня трэба было надзяваць боты. «Разгільдзяй, а не загадчык», — пакаянна разважаў пра сябе Валера.
Паўбохана неўчарсцьвелага яшчэ хлеба ён усё ж зьеў і без чацьвярцінкі, мог бы зьесьці і болей, але спыніўся. Ежу, мабыць, належала эканоміць, адсюль у краму ня зьбегаеш нават з сумкай бутэлек. Абаранкі пакуль што пакінуў, калі што — дзецям...
Калі што... А калі нічога? Хутчэй за ўсё акурат нічога. Бо што ж яшчэ ён мог тут прадпрыняць? Хіба зноў крычаць? 1 ён зноў закрычаў, прыкметна, аднак, паглушэлым голасам:
— Э-э-эй! Вы там — будаўнікі газаправоду! Капіталізму ці сацыялізму — хто вас разьбярэ. Вы чуеце? Я не жартую! Я сапраўды тут гіну!..
Як і раней, адказам яму была глухая падземная цішыня. Хутчэй за ўсё наверсе проста не было нікога.
Мяркуючы па тым, як яго ўсё болей учэпіста пачала агортваць стома, Валера падумаў, што, мабыць, дзень мяняўся на ноч, хацелася спаць. Што ж, тут у трубе, час, мабыць, мяняўся інакш, чым на волі, можа, там даўно ноч. Тым горш для яго — ноччу ён напэўна ні да кога не дакрычыцца. Але як тут угадаць, калі ноч, а калі дзень? Во яшчэ праклятая праблема на яго галаву!
Добра, адпак, што ўвогуле было не сьцюдзёна, прасьмярдзелае ад бітуму паветра ў трубе стаяла нерухома, інакш бы Валера жыва адчуў, адкуль вее. Але, падобна, ніадкуль не веяла, пя дзьмула, падобна, трубу ладна замуравалі, закупорылі герметычнымі заслонкамі. Можа, на самой справе зьбіраюцца выпрабаваць на герметычнасьць? Ня могуць жа яны дапусьціць, каб іх шаноўны газ бясплатна выцякаў у атмасферу. Тады ўжо яму напэўна канец.
Што ж, ён быў гатовы да ўсяго.
Нядоўга пасядзеўшы, ён пачаў драмаць і, падобна, нават заснуў, праспаўшы лейкі кавалак часу — дня ці ночы. Асабліва ўражлівых сноў не пабачыў, толькі прысьнілася штосьці з дзяцінства і — маці. Кожнага разу, калі ён бачыў яе ў сьне, трывожна прачынаўся, — маці была ягоным дакорам, яго хваравітым сумленьнем. 3 гэтым гаротным пачуцьцём ён жыў усе апошнія гады, выразна ўсьведамляючы свой грэх, ня ў стане яго замаліць. Хацеў і ня мог. Валера быў сынам старэнькай настаўніцы-пенсіянеркі, усё жыцьцё якой з маладых гадоў было аддадзена яму, адзінаму сыну — яе лёсу. Праз яго яна пакутвала і радавалася; болей, аднак, пакутвала. Радасьці ад яго было няшмат. Апошнія дзесяць гадоў яна жыла адна, у вёсцы праз дваццаць кіламетраў ад ягонага «Шляху да камунізму», часта хварэла; часам тэлефанавала яму, але хатняга тэлефона ў яго не было, а ля клубнага ў кабінеце не заўсёды быў ён. Даўно трэба было б узяць маму ў яго сям’ю, ён гэта ведаў (хаця мама ніколі не прасіла яго пра тое), мабыць, з унукамі ёй было б весялей. Але жонка, Валянціна Іванаўна... Валера за дзесяць год іхняга жыцьця так і не наважыўся загаварыць з ёй пра маці, хаця жонка, можа б, і не адмовіла сьвекрыві ў прытулку і хлебе. Ды падкоркай Валера адчуваў, што добра гэтая справа ня скончылася б, як дабром не канчалася ніводная яго новая справа ў сям’і. Надта ўжо розныя яны былі, гэтыя дзьве сельскія настаўніцы: адна — навучэнка местачковага педтэхнікума трыццатых гадоў і другая — выхаванка ня так сталічнага педінстытута, як розных парткамаў, камісіяў ды саветаў, членам якіх ёй давялося перабываць. Так сталася, што яна рана зразумела сваю галоўную ролю ня так у народнай адукацыі, як у клопатах аб выкананьні розных партыйных мерапрыемстваў, найпершымі сярод якіх былі пасяджэньні і нарады. Паўдня адрабіўшы ў школе, астатні час Валянціна Іванаўна засядала то ў калгасным партбюро, то ў якой-небудзь грамадскай камісіі; у выхадны абавязкова адпраўлялася на нараду ў райцэнтр ці на правядзеньне семінара ў адзін з сельскіх калгасаў. Некалькі разоў у год яна прымала ўдзел