Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
ца. А можа, і нс папытаюцца, — падрасьлі, агрубелі, пя тос іпто былі малыя. Цяпер цалкам пад матчынай педагагічнай апекай. 1 дзеці, і муж. Быў. Ды ўвесь выйшаў...
I ўсё ж трэба гіаўзьці. Куды? Хто яго ведас, куды. Наперад. Раней казалі б — наперад да камунізму. А зараз подобна — напсрад да капіталізму. Алс да капіталізму пя хоча прэзідэнт. Куды брысьці „ацыі, всдама толысі яму аднаму. Але ён ня кажа нікому, гэта яго прэзідэнцкі сакрэт. Хутчэй за ўсё, аднак, ён таксама ня ведае, адно робіць выгляд, што яму вядома. Выгляд ён рабіць умее... Выдатны акцёр, усіх пераконвае. Нават тады, калі сам ня верыць. Ведама, што жыцьцё з той лрычыны ня можа лепшаць і, здаецца, забрыло ў тупік. А во камуністы, падобна, ведаюць. Для іх наперад — зпачыць назад. Тут у самага разумнага галава закруціцца: куды ўсё ж рухацца? Як у яго тут, у трубе. Калі б ён ведаў, дзс зад, а дзс перад, дзе выйсьце — наперадзе ці ззаду? Ён падумаў — наперадзе. А можа быць, ззаду, і ён аддаляецца ад свайго паратунку? Во ў чым праблсма.
Хоць цяпер ён поўз толькі ў адным, наўгад абраным кірунку, ніякай упэўненасьці ў ім не было. Часам накочвала сумнспьне: а можа, трэба павярнуць назад? Бо колькі ж можна паўзьці і бяз выніку?
Нечакана ёп заўважыў, што траса пайшла ўніз, паўзьці па трубе стала зручней — пад невялікі плаўны ўхіл. I ён стаў прыпамінаць знаёмую мясцовасьць — дзс мог быць гэткі ўхіл? Можа, каля Альхоўкі? Але там пагорак ня з гэтага боку, здаецца, з другога. Траса трубаправода туды прайсьці пс магла. Ці, можа, ён ужо мінуў Альхоўку? Або не дапоўз да яе?
Пакуль ён так думаў, упарта прабіраючыся наперад па шархоткай трубе, тая неўпрыкмет пайшла ўгару. Рухацца стала горш. Усё ж гэтае сабачае перапаўзаньне было ненатуралыіае для чалавека і адбірала западта ш.мат сілы. Валсра ўсё часьцей спыняўся, лажыўся на бок, прываліўшыся да акруглай сьцяны. Было цёпла, і ён пават спатнеў пад воглым плашчом. Сьцягнуўшы яго з плячэй, адкінуў прэч, так стала зручней. Абаранкі ён, падобна, паразгубляў з дзіравых кішэняў, засталося ўсяго два, якія ён тут жа згрыз. Тым
нібыта падмацаваўся, але захацелася піць. Вады яму тут, зразумела, нідзе не здабыць, і ён не спадзяваўся напіцца. Вада магла паявіцца разам з вызваленьнем з падземнага палону. Ён зразумеў гэта і засумаваў яшчэ больш. Праклятая сітуацыя! Навошта ён выпіў тады з Рудаком? Нашто піў наогул? Лепш, калі б жыў цьвярозым, мужычком-хітраванам, хоць бы пастаўнікам ці загадчыкам клуба. Напэўна б, без пары не загнуўся, пражыў бы болей. Як сельскі камуніст-праведнік Зудзіловіч, што дацягнуў да сямідзесяці сямі гадоў. Але што б гэта было за жыцьцё — во ў чым пытаньне. У такім, як ягонае жыцьцё, толькі і радасьці было — выпіць. Ды і мэта таксама. Што толькі адна мэта, гэта, бадай, кепска. Кепска, калі ў чалавека адна мэта; напэўна, у грамадства — таксама. Нават калі гэтая мэта — пабудова бяскласавага камуністычнага грамадства, усё роўна кепска. Адна мэта можа аказацца фальшывай. Або недасяжнай. I тады — крах! Як во зараз. I няма вінаватых. Бо, як кажуць, ідэя правільная, а во яе ўвасабленызе ў жыцьцё... Але што ж гэта за ідэя, калі яе нельга ўвасобіць. I яна прыгодная хіба для бібліятэчных фондаў ды абароны дысертацый. Усё ж людзі розныя. I чалавек — не тэлеграфны слуп. Чалавек болей падобны да дрэва — надта кучаравае ў думках і справах. Хаця і дрэвы бываюць розныя — розных парод, з рознымі лёсамі. Бадай, самы няўдалы лёс мае дрэва, што пры дарозе. Як старая бяроза на Курмакоўскім раздарожжы. I сукі абламаныя, і кара садраная. I розныя словы выразаны нажом на камлі. Хто ні ідзе, кожны драпае, каб пакінуць свой сьлед. Такі во лёс пры дарозе. I на парозе таксама. Як у Беларусі. Прысьпічыла ж ёй сесьці на парозе між Усходам і Захадам. He, лепей за ўсё жыць у куце. У сваім Богам абраным куце, дзе вешаюць абразы. Дзе толькі той кут?
Угару па трубе ён ускараскаўся амаль бяз сілы, — так яму дапёк гэты сабачы шлях. Але тут стала лягчэй, труба пайшла раўней, і ён спыніўся. Здаецца, наскрозь прапацела сьвітка, пот заліваў твар. Дужа хацслася піць. I ён, можа, упершыню адчуў, што доўга так не стрывае. Так ён тут і сканае без дапамогі і надзеі. Гэта сапраўды страшна, калі зьнікае надзея. Хаця ў жыцьці ён ня надта песьціў сябе надзеяй, ды
ўсё ж... Усё ж прыемна супакойвала, калі іншыя навакол спадзяваліся. To на выкананыіе плана. To на лепшае фінансавапыіе ў наступным квартале. На чыё выздараўленьне ці зыпжэныіе цэнаў. Хаця чорта тыя калі зьніжаліся (пяспынна расьлі), ды людзі спадзяваліся. Прыемная рэч — надзея. А галоўнае — пічога не каштуе, заўжды колькі хочаш і бясплатпа. Толькі не лянуйся — спадзявайся. Во і даспадзяваліся. Цяпер у ім зыіікала рэшта яго слабай надзеі, і ён выразна адчуў сябс сіратой. Асуджанай сіратой надзеі.
— Эй, людзі! — раптам, сам ня ведаючы чаму, закрычаў Валера. — Людзі-і-і! Тут чалавек! Ці вам напляваць? Пашкадуйце чалавека! Ці вы ўсіх — у трубу і за долары? Я не хачу ў трубу! Я хачу жыць!
Ну, навошта ён робіць гэта, крычыць пад зямлёй, калі яго ніхто ня чуе? Напэўна ніхто не пачуе, а крычаць усё роўна хочацца. Бо — надта доўга маўчаў. Баяўся! Усяго баяўся! Нават самога сябе. Цяпер яму ўжо не страшна. Цяпер ён вызваліўся ад усяго. I ад страху таксама.
— Эй, вы — КДБ! Што маўчыцё? Ці Клёнаў вам непатрэбмы? Спалохаліся, што ўсё раскрые? I раскрые ўсіх да д’ябла. Усю вашу сістэму! Толькі б мне выбрацца адсюль... — пракрычаў ён і раптам падумаў: «Ну і ляпнуў, цяпер ходу назад пя будзе. Нават калі і выберашся. Але чорт з ім! Усё роўна прападаць...»
Ад перанапругі Валера закашляўся, доўга адкашліваўся. Ён разумеў, што ягоны роспачны крык наўрад ці наблізіць яго паратунак, але ўласная адвага надавала рашучасьці. Пракрычаў, і стала лягчэй. Як на сходзе. Але ў тую пару што б ён мог сказаць на сходзе? Лепш было памаўчаць. A калі стала можна сказаць, не было каму слухаць. Бо кожны мог сказаць тое ж. Начальства аглухла і зьнямела. Праўда, засталіся ветэрапы, тыя, што на заслужаным адпачынку. Але гэтыя нс спрачаліся — гэтыя болей пісалі. У КДБ і прэзідэнту. Аб здрадзе справе рабочага класа. Аб адыходзе ад генеральнай лініі. Або аб недахопе прывілеяў, якіх яны пільнаваліся яшчэ як! I заўжды ўзьнімалі трывогу, калі заўважалі, што нехта скрыўляе лінію прэзідэнта, на якога яны маліліся. У цэрквах і ўвечары каля тэлевізараў, дзе заўжды выс-
тупаў іх кумір. Зрэшты, ля тэлевізараў маліліся больш, бо тэлевізарамі былі забясьпечаны, а цэркваў не хапала. Разбураныя імі ў маладыя гады цэрквы ня ўсе былі адбудаваныя. Ваяўнічыя бязбожнікі пад старасьць ператварыліся ў ваяўнічых вернікаў і лаялі тых, хто не хадзіў у царкву. Або ходзіць ня ў тую царкву — каталіцкую, напрыклад.
— Гэй вы, старыя абармоты! Хопіць хапаць за ногі маладых! Дайце ім жыць! Сацыялізм ваш здох, хіба ня бачыце! Ад яго на сьвеце смурод. Хутчэй закопвайце! A то будзе чума!
Во, выказаўся! А што далей? Чакаеш апладысьментаў, дурань! Дойдзе да Зудзіловіча, ён на цябе напіша! Атрад АМАПа выцягне цябе з трубы, тады запяеш па нотах!
«А няхай выцягвае, — раптам падумаў Валера. — На волі горай ня будзе. Ня выцягне — таксама няблага, буду недасяжны. Незалежны. У трубе ўсё ж свабода. Во дажыў — два варыянты і кожны лепшы адзін за другі. Во — свабода!»
— Свабода! — закрычаў ён. — Сарокін свабодны! А Клёнаў?.. А і Клёнаў — таксама.
Гэта вырвалася ў яго спантанна, ён ня меў іншых пераканаўчых аргументаў, бо наўрад ці сапраўды адчуў сябе свабодным. Але калі чалавек ня можа на справе, тады выйсьцем для яго робіцца слова. Мабыць, слова — апошні аргумент свабоды.
«Дайце чалавеку слова!» — хацеў закрычаць Валера, але падумаў, што тое будзе занадта банальным.
Вось каб толькі папіць...
— Падлы вы і злачынцы! I вертыкалыпчыкі! I сексоты. I ты, Валька — сука. I твой муж — таксама. Пастой, хто гэта? Знаёмае імя... Усё роўна падлюга.
Падобна было, што ён пачаў вар’яцець! Ці, можа, тое яму здавалася. Усё навакол плыло і круцілася, быццам ён выпіў паўлітра. Але яму было добра ў трубе — спакойна і незалежна. I зьявілася думка, нікуды адсюль болып не ісьці. Ня лезьці, не караскацца. He чапляцца за жыцьцё. Што яму там, у жыцьці? Згрызоты і няволя. Тут жа — спакой і свабода. Тут ён сам за сябе і піхто — супраць яго. Можа сьмела аблаяць кожнага. Або маўчаць. Плюнуць на клубны рамонт, на зьвя-
гу жонкі. Нават ня будзе патрэбы шукаць бутэлькі па клубных закавулках. Мабыць, там ужо ўсе падабралі пасьля дыскатэкі. Упершыню ў жыцьці Валера Сарокін набыў голас і з ім стаў адважным.
Кепска было толькі тое, што за ўсё належала плаціць уласным жыцьцём, якое ў яго адно. А за адно, мабыць, шмат пя купіш. Нават за адно вартае жыцьцё, а не такое нехлямяжае, якім было жыцьцё ў Валеры.
Ён і на самай справе болей нікуды не палез, застаўся ляжаць у трубе, пакуль яго не адолеў сон. Ці, можа, прастрацыя. У стомленай сьвядомасьці яго ўсё настойлівей пачыналі гаспадарыць дзіўныя, пачварныя вобразы-здані — сабачая галава на вялікім блюдзе, у якім жонка звычайна рабіла вінегрэт для сям’і. Пасьля зьявілася нейкая рыба ў кузаве самазвала — дробная, жывая рыбка, за якой ладавалася мітусьлівая жаночая чарга. Валера быццам нідзе там не прысутнічаў, алс ўсё бачыў, нібы назіраючы збоку. Ці зьверху. Пасьля яшчэ нешта, што не запомнілася — блытанае, дзівоснае, — як на карцінах сучасных мастакоў-сюррэалістаў. Усяго шмат, усё блытанае, і нічога не зразумець. Можа, Валера і спаў, але ён не адчуваў таго. Выразна было толькі тое, што ён пакуль жыў; замаруджанае жыцьцё ў ім працягвалася, хоць і ў дзіўным, заблытаным стане.
У канцы ён адчуў сябе пад нібыта крыштальным скляпеньнем вялізнае залы палацу, поўнай людзей, сьвятла і — дабрыні. ГІрасьветленыя, цярплівыя твары людзей былі зьвернутыя ў бок подыума, дзе зьбіраўся гаварыць прамову Валера. Побач стаялі іншыя людзі, нібыта якое начальства, і сярод іх — знаёмы яму Пазьняк, якога ён раней бачыў толькі на здымках. Усе чакалі Валеравага слова, і Валера чакаў таксама. Але што ён павінен сказаць — пя ведаў сам. Запаветнае слова павінна зьявіцца да яго аднекуль звыш, ён напружана чакае яго, каб вымавіць грамавым голасам, і тады адбудзецца штосьці. Штосьці неверагодна важнае і шчасьлівае. А слова тое недзе затрымліваецца, і Валера ад неспакою хвалюецца. Ён ужо амаль ведае гэтае слова, ды штось не дае вымавіць яго, Валера первуецца, марудзіць. А тут прыходзіць трывожная думка, што ён жа памёр і нічога ніколі ня скажа.