Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Доўжык з Малых Доўжыкаў.
— Ага. Доўжыкі мы. He тутэйшыя — з-пад Полацка. Тут мы пасьля вайлы, як брат прыйшоў з арміі і пачаў ла трактарлым рабіць, — ахвотпа загаварыла бабуля.
— Доўжык з Малых Доўжыкаў, — паўтарыў Макарэвіч. — Гэта хто? Муж?
— He, гэта дзядуля. I бабуля. Ведаеце, яяы ў адзін год ламерлі. Тут, ужо ла трактарлым...
— А во цёця Наста пахавана, — паведаміла дзяўчынка, паказваючы на сярэдлі абеліск, дзе лаканічна значылася: «Доўжык Аластасія Іванаўла. 1936-1967». — Яна на самалёцс пагібла.
— На самалёце?
Бабуля ўзялася распавядаць, як яявестка паляцела па турыстычлай пуцёўцы ў Чэхаславаччыну і загілула з усімі разам, прывсзьлі запячаталую уряу...
Няўважліва слухаючы яе, Макарэвіч утрапёна пазіраў ла трэці абеліск з чыстай табліцай і баяўся спытаць. Ды спытаць усё ж давялося.
— А там што? Ці хто пахаваны?
Бабуля сьціпла схавала пад фартушок напрацаваныя рукі і ледзь чутна сказала:
— Ніхто.
Здаецца, ён зразумеў. Так часам робяць асабліва запасьлівыя — ладкуюць участак, ставяць помнік з прозьвішчамі і дзьвюма лічбамі даты, астатняе пакідаючы на пасьля.
— Тут для сябе пакінула і для брата Валодзі.
— А брат жывы?
Дзяўчынка зводдаль, каля сярэдняга абеліска адразу насупілася, бабуля вярнулася да лаўкі і, перш чым адказаць, прысела на яе.
— Прапаў. На вайне. Пісалі — нідзе няма, ні ў сьпісах забітых, ні ў сьпісах параненых. Можа, знойдзецца...
— Валодзя? — заклапочана запытаў Макарэвіч. — Валодзя Доўжык?
— Ну. Дваццаць гадкоў было хлопцу.
— А дзе прапаў? На фронце? У партызанах?
— У партызанах, ага. Пайшоў і прапаў. Пісалі ў архіў камандзірам — ніхто ня ведае, нідзе ня чысьліцца. Можа, у палон папаў, можа, яшчэ што. Можа, вы дзе страчалі? — з раптоўнай надзеяй у вачах запытала бабуля, напэўна, адчуўшы ягонае хваляваньне.
— Я? Ды не, не...
Ён стрымана разьвітаўся і пайшоў між магіл на дарожку. Ягонае хвалявапьне паволі перарастала ў гняўлівае раздражненьне, і ён ціха сам сабе казаў: сволачы! Гэта ж трэба! Нават і са сьпісаў выкрасьлілі. Ці і не запісвалі? У жмуркі гуляІОЦЬ...
Сьпярша Макарэвіч гатовы быў усумніцца, не адразу паверыўшы сваёй здагадцы — усё ж мінула столькі гадоў. Але во падкорка, глыбіня падсьвядомасьці паслугавалі наўзьдзіў дакладна. (I што там хаваецца, якія працэсы адбываюцца ў яго старэчай галаве?) Ён даўно ўжо забыўся на тое прозьвішча, калі б трэба было прыпамятаць, мабыць, не прыпамятаў бы. А тут рэфлекторна, нібы стрэліў хто, як толькі слыху дапяла даўно забытае слова Доўжык, умомант
выскачыла ўся знаёмая фраза: Доўжык з сяла Малыя Доўжыкі. I праўда, ён ведаў і Валодзю, і ягоную вёску, калі ўначы хадзілі каля яс па «жалезку». Зрэшты, ведаў, як і шмат каго іпшых жывых і памерлых партызан, з якімі давялося калісь дзяліць хлсб, жыццё; хіба ня даў Бог падзяліць толькі сьмерць. Доўжык... Хаця ведаў, — можа, занадта па цяперашнім часе, калі, працуючы ў адной арганізацыі, ня вельмі всдаеш чалавека. Або жывеш дваццаць гадоў у адным доме і хіба што вітаешся з ім пры выпадковай сустрэчы ў пад’езьдзе. Там жа ўсё было інакш, час там імкнуў паводле іншых, асаблівых законаў. 3 гэтым Доўжыкам ён прабыў побач пяпоўныя два дні, а во запомніў, як аказалася, на ўсё астатняе жыцьцё. I нават не па ўласнай волі, — можа, насуперак ёй. Падкорка зафіксавала калісь і выдала ў пэўны для яе момант.
...Мокрай туманнай ноччу васямнаццацігадовы партызан Макарэвіч стаяў на пасту ў бліжняй ахове і зьмяніўся перад сьвітаньнем. Рапкам яго не адразу пабудзілі, ён прыпазьнеў са сыіяданкам і не пасьпеў даесьці халоднае сёрбава ў кацялку, як пачулася каманда на пастраеныіе. Хапаючы зброю і майно, у буданах затаўкліся партызаны іх атрада імя «...наццатага зьсзда ВЛКСМ», няласкава паціху лаючыся з прычыпы няўрочнага пастраеньня. Сапраўды, з нейкага часу яны амаль кожнага дня строіліся — для агляду, палітгутарак, a болей для суровых вымоў не заўжды цьвярозага камандзіра атрада. Ранейшы камандзір, якога яшчэ застаў Макарэвіч, быў нс такі, але ранейшы месяц таму загінуў. Вяртаючыся з разьведгрупай з другога атрада, натрапіў на паліцэйскую засаду, іх абстралялі, і выпадковая куля, выпушчапая ў ноч, забіла камандзіра. Усе астатнія вярнуліся жывыя-здаровыя, а камандзіра на другі дзень закапалі. Неўзабаве, аднак, паявіўся новы — дзесьці і кімсьці прызначаны, у атрадзе нікому пс знаёмы. Партызаны яшчэ не пасьпелі перажыць сьмерць ранейшага, што арганізаваў атрад і год праваяваў з ім, сустрэлі повага моўчкі і насьцярожана. Вядома, камандзір адчуў тос і, падобна, затаіў зло.
Напачатку для знаёмства ён расстраляў перад строем на-
чальніка забесьпячэньня, былога бухгалтара сельпо. Алс таго, можа, і варта было расстраляць за яго ня надта чыстыя стасункі з мясцовай паліцыяй, а галоўнае — за п’янства і нядбайства да партызанскага харчаваныія. Затым пасьля начной фальштрывогі камандзір уласнымі рукамі зьбіў ротнага, які быццам бы ля выканаў ягонага загаду аб узмацненьні пільнасьці — замест шасьці дазораў выставіў ноччу чатыры, пашкадаваў партызан. Камандзір гатовы быў вар’яцець ад браку пільнасьці, і нават у пушчы, дзе атрад разьмяшчаўся раней і дзе на дваццаць кіламетраў вакол не было жывога чалавека, акружаў сябе трайным ланцугом варты. Для такой высокай пільнасьці трэба было шмат людзей, і партызаны невялікага атрада зьнемагалі ад празьмернае каравулызае службы. Кожную ноч некалькі дзясяткаў іх зяблі і моклі ў шматлікіх лясных заслонах, сакрэтах, дазорах, а ўдзень ішлі за дзясяткі кіламетраў па харч і для ліквідацыі здраднікаў з ліку вясковых старастаў і прымакоў-паліцаяў.
Прытрымліваючы на бягу даўгую, без штыха вінтоўку, Макарэвіч сьпяшаўся ў строй, які ўжо няроўна выцягнуўся сярод баравых хвояў на воглай з начы палянцы. У атрадзе ён быў нядаўна, крыху болып як месяц і далёка ня кожнага партызана ведаў у твар. Пакуль бег, перад строем, было відаць, паявіўся і камандзір — прыземісты камлюкаваты кавалерыст, за якім, бы на прывязі, плёўся ягоны ад’ютант. Часу шукаць месца ў страі Макарэвіч ня меў і прыткнуўся на левым фланзе шэрагу, калі ўжо прагучала каманда «сьмірна». Зірнуўшы ўбок, сьлізгануў позіркам па твары суседа — рослага, худога хлопца, якога першы раз бачыў.
Камандзір разам з чарнатварым ад’ютантам, якога за яго смаляную чупрыну, што лезла з-пад вайсковай фуражкі, клікалі Махно, ішоў псрад стросм. 3-пад ілба ўзіраўся ў ма ладыя і ня вельмі, схуднелыя, далёка не зухаватыя твары партызан, быццам шукаў каго. Усе моўчкі і пакорліва нерухомелі, не разумеючы, чаго хоча гэты чалавек, ва ўладзе каторага жыцьцё і сьмерць кожнага. Стоячы воддаль, падобна гэтак жа няўцямна чакаў начальнік штаба атрада маўклівы лейтэнант Курапаткін і з ім яшчэ нехта невядомы.
Прайшоўшы да канца шэрагу і, як здалося Макарэвічу, зафіксаваўшы на ім апошні свой позірк, камандзір вярнуўся па сярэдзіпу паляны.
— Дзс дысцыпліна? — пагрозьліва прарыкаў ён. — Дзе парадак? Дзе пільнасьць? Дысцыпліны няма! Парадку пяма! Пільнасьці пяма! Да якога часу гэта будзе прадаўжацца? — зпоў запытаўся ёп і скопчыў моцным камандзірскім матам.
У страі, напэўна, неяк адрэагавалі на тое выступленьне, якое ўжо рабілася для яго звыклым, можа, загаварыў хтось, і камапдзір вызьверыўся з яшчэ большым імпэтам:
— А каманда волыіа была? Я пытаюся: каманда вольна была? He было камапды вольна! Дык якога ж хрэна... Сьмірпа! — скончыў ён зусім ужо грымотным голасам, ад якога, здавалася, хіснула вяршаліны хвой. Макарэвіч, падобна, таксама скалануўся ў страі, а сусед ціха сам сабе прамовіў:
— Ай, як грозна, як страшна...
У ягопым тоне чулася ўсьмешка, і Макарэвіч збоку зноў зірнуў на яго, падумаўшы: хоць бы на палянцы пя ўчулі. Алс не, усё ж было далекавата. Тым болей, што камандзір працягваў лаяпку:
— Я вам павяду парадак! Я змушу выконваць загады! Паважаць ваенную дысцыпліну!..
— Які як! Хоць паклажу грузі, — ціха бурчэў сусед.
— Пілыіасьць, пільнасьць і яшчэ раз пілыіасьць! — гучала на прыціхлай палянцы. — Вам зразумела, такую вашу растакую — аліор тры крыжы!?
Падобна, нарэшце, ён сьцішыўся; кавалерыйская каманда, пададзепая для ўласнага заспакаеньня, была пэўнай таго адзнакай. Начальнік штаба зусім па-штацку прамовіў «вольна», і ўся камапдзірская група скіравала да асядланых коней, якія чакалі непадалёк. Атрад у тутэйшых лясах разьмяшчаўся ў розных мясьцінах (дзеля бясьпекі), і камандзір з аховай езьдзіў між імі, кожпы раз паяўляючыся зыіянацку, у самы няздатны час.
Застаўшыся без камапдзіра, партызапы не сыіяіпаліся ў будапы, — камандзіры ўсчалі разьмяркоўваць людзсй у нарады; пекаторыя ўзяліся круціць цыгаркі ці проста чакалі.
Звычайна пасьля пастраеньня людзі весялелі, чуўся сьмех і жарты; сёньня ж было не да жартаў — пасьля камандзірскай лаянкі мала каго вабіў гумар. Макарэвічаў сусед адышоўся да знаёмых, пра нешта паціху размаўляючы там, як паблізу паявіўся Махно, — няпэўнага ўзросту чалавек у ватоўцы, перакрыжаванай некалькімі рамянямі, з нямецкім аўтаматам на плячы.
— Камандзір кліча! — кіўнуў ён суседу, і той, недаўменна цепнуўшы плячыма, пакорліва пайшоў сьледам да коней, дзе чакаў камандзір.
Трохі зацікаўлены выклікам, Макарэвіч пазіраў ззаду, як той нетаропка крочыў па мокрай ігліцы, у кароткім чырвонаармейскім шынялі, што быў яму да калена. Падышоўшы, зусім па-вайсковаму махнуў рукой да аблеглай на галаве пілоткі, і між імі адбылася гутарка. Зрэшты, гутарка здавалася спакойнай, бяз крыку, і тое заспакоіла Макарэвіча. У той час яго паклікаў узводны старшына Дзмітрэнка, які аб’явіў, што Макарэвіч прызначаецца ў дазор да вёскі Вязавічы. «А дзе гэта?» — папытаўся Макарэвіч, але і камузвода таксама ня ведаў, бо раней дазоры туды не прызначаліся. «Хто ведае?» — павярнуўся ўзводны да хлопцаў, ды яму ніхто не адказаў, мабыць, таксама ніхто ня ведаў. А калі і ведаў, дык каму ахвота была прызнавацца ды ісьці немаведама куды — можа, д’яблу ў зубы. Але тут падышоў сусед, яўна заклапочаны. «Вунь Доўжык ведае», — падказаў нехта, і старшына запытаўся: «Дзе Вязавічы, ведаеш?» — «Ведаю», — упэўнена адказаў Доўжык. «Пойдзеце ў дазор. Во з ім. Там недзе ля моста...» Ісьці трэба было зараз жа, бо камандзір чакаў. «А зьмена калі?» — запытаўся Доўжык. «Зьменім, зьменім», — няпэўна паабяцаў Дзмітрэнка, і яны нетаропка пайшлі баравой прасекай.