Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Алс во зводдаль між рэдкіх хвояў паявіўся камандзір. Як заўжды, разам з сваім цемнатварым Махію і двума арды-
нарцамі пад’ехаў конна з левага фланга. Ротны, былы сельскі настаўнік, глухаватым, зусім не камандзірскім голасам падаў каманду, строй не адразу, але ўсё ж прыкметна прыціх, падраўняўся шэраг. Якраз перад тым месцам, дзе стаяў Макарэвіч, камандзір спыніў каня і спрытна, у два прыёмы саскочыў. Гэта ў яго кожны раз атрымлівалася прыгожа, недарма да вайны ён служыў у кавалерыі і «алюр тры крыжы» было яго любімым прыслоўем. Асабліва калі ён быў пад мухай, а пад мухай ён быў нярэдка. Выняўшы з страмёна правую нагу, ён імклівым узмахам перакідваў яе цераз конскі круп і, не дапяўшы долу, лёгка вымаў левую. Менавіта ў такі момант Макарэвіч міжволі ахнуў — з-пад доўгай палы камандзіравага шыняля мільганула знаёмая, матава наваксаваная халява з раменьчыкамі пад каленам. У Макарэвічавай галаве раптам мільганула здагадка, ад якой сьцямнеў сьвет.
Доўжык ніколі і нідзе не паявіўся, у атрадзе пра яго памалу забыліся. Забыцца было не складана — атрад памяняў стойбішча, пачаліся сутычкі з паліцыяй, асабліва як усчалася блакада. Старых партызан у атрадзе заставалася ўсё меней. Хвацкі кавалерыйскі камандзір па-геройску загінуў каля возера Шо, куды прапаў ягоны ад’ютант Махно, ніхто ня ведаў. Узводны Дзмітрэнка паранены трапіў у палон да карнікаў з батальёна СС, ягоны лёс і зусім жахлівы. Кнігу «Амок» Макарэвіч нейкі час пасіў у кішэні сваёй фэзэоўскай курткі. Пасьля яна пайшла па руках і нарэшце была разадрана на цыгаркі.
...Макарэвіч сядзеў на аўтобусным прыпынку і не разумеў, што рабіць. У аўтобус насупроць бітком налезла народу, а людзі ўсё лезьлі ў яго нахілены на адзін бок кузаў. Зьбянтэжаны Макарэвіч гэткім даўно ня памятаў сябе. Паехаць або вярнуцца — во што ён вырашаў і ня мог вырашыць. Ён неасьцярожна дакрануўся да сваёй старой ралы, і ад таго забалела душа. А калі ён падзеліць той боль з іншымі...
I ўсё ж ён наважыўся. Чаму — сам ня ведаў. Як сьлед нічо-
га ііс абдумаўшы, падняўся з лаўкі і пайшоў назад да пагорка. Па дарозс надумаў: сьпярша ён задасьць толькі адно пытаньііс і ў залежнасьці ад адказу вырашыць, сказаць або не.
Зводдаль стала відаць, што бабуля з дзяўчынкай усё шчыравалі з расадай, але цяпер там паявіўся і хтосьці яшчэ. Падобна, высокі мужчыпа ў капелюшы. Ды гэта ж сустрэты ім інвалід...
Калі ён падышоў да знаёмай металічнай абгародкі, усе разам быццам з нядобрым адчуваныіем уставіліся на яго. У бабуліным паглядзе цьмела трывога, амаль спалох. Ён павіпіўся.
— Скажыце, калі ласка, я забыўся спытаць. У вайну вы былі ў Нямсччыне?
Настала недаўмснная паўза, пасьля якой бабуля, быццам сумеўшыся, войкнула.
— Я ж так і ведала? Я так і падумала, — вы ж яго ведалі! Вы з ім у партызанах былі, праўда ж?
— Праўда, — сказаў ён. — I во хачу расказаць... А вы хто? — зьвярнуўся ён да інваліда ў капелюшы, — высокага і худога, з дужа запалымі шчокамі.
— Я яс муж, — сказаў інвалід. — Я ў курсе.
— Так... 3 чаго ж тут пачаць? Значыць, на пастраеньні мы сталі побач у страі...
Ён пачаў распавядаць — блытана, ня ўсё прыпамінаючы адразу, час ад часу прыпыняючыся. Далёка ня ўсё з напаўзабытага мінулага лёгка клалася на сучасную мову, аддзеленае ад сёмьня паўсотняю гадоў. Ды і ў душы ня ўсё было пераадолена да капца — супраціўлялася праўда, ведама ж, карцсла выглядаць прыгажэй. Трудны і часам не зусім зразумелы быў ягопы аповед, і ён адчуваў тое. Ведаў, што так бывае яшчэ, калі аўдыторыя не спачувае апавядалыііку або калі сярод яе знаходзіцца «духовы вампір», драпежнік думкі, як ён яго называў. Гэты, нічым не выдаючы сябе, пярэчыць зацята і моўчкі, паралізуючы тым думкі апавядальніка. I тым ня мспш Макарэвіч расказаў пра ўсё, дадаўшы, што пасьля баёў і майскага разгрому соракчацьвёртага з атрадаў і брыгад засталіся малыя рэшткі, якія разьбегліся па навакольлі.
Шмат якія камандзіры загінулі, мабыць, прапалі і дакументы. Асабліва тыя з іх, што сьведчылі пра разгром. Гэты разгром для прапагандысцкай зручнасьці пасьля назвалі прарывам і, каб не засталося сумневу, паставілі грандыёзны помнік. Сімвал перамогі...
Калі ён скончыў, бабуля моўчкі заплакала. Яс ніхто не ўгаворваў, не чапаў, толькі дзяўчынка самотна церлася ля яе каленяў. Зводдаль ля нейчай магілы, яўна прыслухоўваючыся да іхняй гаворкі, моўчкі стаялі дзьвс жанчыны. I раптам інвалід павярнуўся да Макарэвіча і сурова, бадай, з накіпелай злосьцю загаварыў:
— Нашто вы нам расказваеце? Хто вас прасіў? Навошта нам ведаць пра тое? Мала ёй было гора, як ня ведала? Але тады хоць была надзея. А цяпер — праўда! Ды на якога д’ябла нам ваша праўда! Паміраць з ёй? Адкуль вы ўзяліся на нашу галаву?
Абгародкі, помнікі, стэлы, — усё паплыло ў вачах Макарэвіча. Ну нарабіў! — была першая думка. Сапраўды — навошта? Нашто гэтая праўда, калі ад яе горш. Калі ад яе баліць. Бабулі ды і яму таксама. Сэрца здушыў знаёмы тупы поціск, як бы зноў не хапіў ілфаркт. I ён устаў з лаўкі.
— Я пяцьдзесят гадоў у партыі, страціў здароўе ў барацьбе за савецкую ўладу. Я верыў... I я хачу верыць. А вы ў мяле адбіраеце веру. Вы — зьвер! — стоячы воддаль, амаль крычаў інвалід. — Вы забіваеце... Бачыце?
Ён бачыў: бабулі рабілася кепска. Яе грузлаватае цела хілілася на бок, дзяўчынка пачала тузаць яе, а інвалід кінуўся да сумак ля лаўкі, дрыготкімі рукамі пачаў там поркацца — шукаць лекі.
Макарэвіч адарваў ад абгародкі свас ацежалелыя рукі і, лібы пабіты сабака, пабрыў прэч.
Пражыў сем з лішкам дзясяткаў гадоў, а галоўнага не зразумеў...
Глухі час начы
Тоіі вечар, як бадай і ўсе апошнія вечары, Чарняк вяртаўся дадому позла, гадзіне а дванаццатай. У сьцішаным папачному пад’ездзе цьмяна сьвяціла ўгары закратаваная лямпачка, ён нецярпліва і амаль машынальна ціскануў чырвопую кнопку ліфта, не адразу сьцяміўшы, што дарма, — ліфт запяты. Тое змусіла яго ціха вылаяцца: заўжды, калі трэба, ліфт гуляе недзе ўгары. Чарняк меў пэўную ў ім патрэбу, бо задоўжыўся на вуліцы, а да таго — у забягайлаўцы, дзе пасядзелі трохі з даўнім сябрам Сямёнам, а пасьля праводзілі адзін аднаго — сьпярша ён Сямёна, а пасьля Сямён яго. Усё пад размову. Але размова тая не была пустая балбатня пра баб ці пра палітыку — япы абмяркоўвалі справу. Чарняк прасіў сябра падбаць накопт невялікага крэдыту ў банку, у якім той меў свайго чалавека. Чарняку трэба было ўсяго пару мільёнчыкаў да канца квартала, можа б ён тады і вылсз з цэйтноту. Днямі з Нямеччыны павінен прыбыць фургоп тавару, учора ён тэлефанаваў Курту ў Мангейм. Але ж дарогі, каб іх пабурыла, ды мытні, ды пошліны, само сабой хабар — гэта яшчэ дні тры-чатыры. Крэдыт патрэбен быў дазарэзу, не пазьней чысла дваццатага. Сёньня ж пачалося шаснаццатае, Чарняк зірнуў на гадзіньнік — было дзесяць хвілін на першую. Ну дык дзе ж ліфт?
Ліфта не было, а з кнопкай рабілася штось незразумелае — то яна бы цьмела, гатовая во-во згаснуць, і ён папагатоў трымаў на ёй палец. To раптам зноў загаралася бурштынавым колерам, і недзс ўгары чуўся далёкі гул-ляскат быццам бы ад занятага кімсьці ліфта. Счакаўшы яшчэ паўхвіліны, Чарняк гучна і злосна вылаяўся — мабыць, трэба паднімац-
ца па лесьвіцы. Праўда, сёмы паверх — высакавата, але што зробіш? Ды ён яшчэ не стары, ёсьць моц у нагах, можа, дабяжыць хутчэй, чым вызваліцца ад нейкага дурня той ліфт.
Ён выйшаў з ліфтавога пад’езда, перайшоў у адсек поруч, дзе пачыналіся лесьвічныя маршы, і няўцямна спыніўся. Тут было зусім цёмна і глуха, бы ў яме. Хоць ён і не лічыўся баякам, але ўсё ж не адчуў у сабе пэўнай рашучасьці, каб лезьці ў тую сьмярдзючую цемру, і вярнуўся назад. Усё ж трэба было дачакацца ліфта. I праўда, пунсовая кнопка неўзабаве згасла, бы зьнікла, ён хуценька націснуў яе і з задавальненьнем адчуў угары роўны, знаёмы гул. Кабіна спускалася. Значыць, яму пашэнціла, ён зараз паднімецца і пасьпее з сваёй патрэбай, задаволена думаў Чарняк, уваходзячы ў пашкрэбаную і размалёваную фламастэрамі кабіну ліфта.
Каб ён ведаў, якім коштам абыдзецца яму тая ўдача, дык бы ўцёк і з ліфта, а мо і з горада нават. Але ня ведаў. Мабыць, чалавеку наогул дадзена мала ведаць і яшчэ менш прадбачыць.
Зрэшты, пакуль усё ішло добра, ён даехаў да свайго паверха, адамкнуў грунтоўныя, нядаўна пастаўленыя сталёвыя дзьверы. Уключыўшы сьвятло ў цесьненькай прыхожай, акуратна зашчоўкнуў дзьверы — сьпярша з калідора, пасьля ўнутраныя. Нават пакратаў, ці добра зашчоўкнуліся. Каб знадворку нельга было адчыніць, ключ пакінуў у дзьвярным замку. Ён ведаў, што дома не было нікога, жонка з дачкой паехалі ў вёску памагаць бацькам выбіраць бульбу, і ён халасьцякаваў ужо другі тыдзень. Увогуле яму было няблага, дома ён адно начаваў, увесь дзень прападаючы ў разьездах або ў офісе фірмы, дзе і харчаваўся. А дома хіба што піў раніцай каву, ды зрэдчас уключаў тэлевізар — паглядзець навіны. Хоць навіны цяпер ішлі такія, што лепш бы іх не глядзець, здаравей пачуваўся б. Але ж мусіў — даўняя прывычка яшчэ з таго часу, як было іншае жыцьцё, і ён рабіў у канструктарскім бюро пры заводзе. Як не займаўся бізьнесам. I ніколі ня думаў, што прыйдзецца займацца, ды во давялося. А што зробіш — жыць жа трэба. Жонка на сваю
пастаўніцкую зарплату пс пракорміць, лы і дачка падрастае. Жыцьцё даражэе, цэны пруць угару, грошай з кожным месяцам трэба ўсё болсй. А бізпэс яго пайшоў уніз. Во клопат...
Зайшоўшы сьпярша ў туалет, Чарняк паўключаў у кватэры сьвятло, любіў, каб скрозь было відна. Пасьля ўжо зыіяў туфлі, павесіў па вешалку пінжак. Падумаў, што трэба пазвапіць Сёмку, але той, мабыць, яшчэ не дабраўся да свайго мікрараёну — усё ж дзьве псрасадкі, на тралейбус і аўтобус. Стрэлкі на гадзіньніку ў прыхожай ужо хіліліся да гадзіпы мачы, скрозь стаяла глухая паўночная ціша. Ён падумаў, што заўтра трэба ііеяк не праспаць, а сёмай засдзс Бахмутаў, з якім япы дамовіліся паехаць на мытню — плаціць пошліну за затрыманы тыдзсль таму «Камаз». У большым пакоі свас двухпакаёўкі ўключыў тэлевізар, алс на экране замітусілася срэбра, трансьляцыя ўжо скопчылася. Значыць, трэба класьціся спаць. Як заўжды ў канцы даўгога клапатлівага дня, адчуваў у целс лёгкую зыіямогу, нс гпятлівую, а пават прыемную. Выпілі з Сямёнам няшмат, грамаў па якіх стопяцьдзясят каньяку, цяпер адчуваў смагу, хацелася чымсьці запіць. Здаецца, у халадзілыііку павінна быць бутэлька піва, успомніў Чарняк і ўключыў на кухні сьвятло. Тут было прахалодна, дзьверы ў лоджыю ён пакідаў расчыненыя, каб не сьмярдзела газам. Са стала трэба было б прыбраць — кубкі, талеркі, відэльцы, але падумаў: хай, позна ўжо. Прыбярэ заўтра ўранку. У халадзільпіку сапраўды чакала яго засьцюдзянелая бутэлька «Пльзспьскага», якую ён тут жа адкаркаваў. Любімага ім фужэра на стале, аднак, нс апыпулася, фужэр быў у пакоі разам з сьвяточным посудам. Нстаропка і расслаблена пайшоў па яго ў болыпы пакой, і там, як адчыпяў шкляныя дзьверцы шафы, пачуў, бы за сьцяной штось грукнула, быццам упала што на падлогу. Устрывожаны, з фужэрам у руцэ хуценька ўбсг на кухню і скалануўся.