• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 1

    Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    166.54 МБ
    — Папятна, — думаючы, адііак, пра іншае, сказаў Чарняк.
    — Думаеш, чаму кілерам задзелаўся? Праўда?
    — Праўда, — пагадзіўся гаспадар, хаця і ня думаў пра тое.
    — А во і не скажу. Ваенная тайна.
    Каб ты прапаў з сваёй ваеннай тайнай, падумаў Чарняк. Каму не вядома, колькі той набрыдзі распаўзлося па сьвеце з Афгана або Чачні, дзе гэткія добра напрактыкавалі руку. Так, што аж дагэтуль не могуць спыніцца — усё забіваюць.
    — А ў Чачні не былі? — запытаўся Чарняк.
    — А то як жа! — зноў з гонарам мовіў госьць. — Быў і ў Чачні, і яшчэ ў некаторых кропках. Задавалі мусульманам дыхту.
    — А яны — вам? — вырвалася ў Чарняка.
    — Бывала, што і яны нам, — амаль шчыра заўсьміхаўся кілер. — Аж успаміналася мамачка родная.
    Чарняк падзівіўся: гэты забойца можа нават успомніць пра маці! Хаця чаму ж не — пра сваю маці, а не пра тых мацярок, якіх там вынішчалі «градамі» ды «тунгузкамі» разам з іх дзецьмі, дарэчы. Відаць па ўсім, ад гарэлкі ёп зусім не п’янеў, паводзіў сябе роўна і ўпэўнена, пакуль не выказваючы пагрозьлівых намераў. Але што ён будзе рабіць далей? Мабыць жа, вытрахнецца да раніцы. На гадзіньніку ўжо ішла трэцяя гадзіна ночы.
    — Што зыркаеш? — згледзеўшы ягопы пагляд на гадзіньнік, сказаў кілер. — Ня дужа сьпяшайся.
    — Ды я нічога. He сьпяшаюся.
    — Я во пасьпяшаўся і — міма. Як бы зноў не давялося лезьці па дах. Па начы то — апаснае дзела. Чашкоў таксама пад дахам жыве?
    — Ды ня ведаю, — сумеўся Чарняк і падумаў: хоць бы ён пе дазнаўся, што Чашкоў — ягоны сусед. А той, нібы зноў падслухаўшы ягоныя думкі, выняў свой тэлефон. На гэты раз сувязь яго спрацавала, яго ўчулі, і ён ціха мовіў нейкіх тры незразумелых словы — мабыць, які пароль. Пасьля засяродзіўся з увагай і нерухомым позіркам уставіўся на Чарняка.
    — Ты мяпе хацеў ашукаць, — выразна абвясьціў кілер, хаваючы тэлефон.
    -Я?
    — Ты — Чашкоў. I не залівай мне кулі, ня пудры мазгі.
    — Я ж вам паказваў пашпарт.
    — Пашпарт фальшывы.
    — Ну, чаму фальшывы! — пачаў нервавацца Чарняк. — Mary йішыя дакумепты паказаць. Прынесьці?
    — Сядзець! — суха загадаў кілер. — Цяпер ня мас значэньпя.
    — Як жа ня мае? Што ж ты мяне стрэльнеш замест Чашкова? А Чашкоў, можа, за сьцяной жыве?
    — Можа быць, — проста пагадзіўся кілер. — Але не маё цялячае дзсла.
    — Дык жа няправілыіа! — гатовы быў замаліцца Чарняк. — Непрафесійна!
    — Непрафесійна, кажаш? — нібы зьдзівіўся кілер. Відаць, гэты папрок яго, аднак, уразіў. — А ты адкуль ведаеш?
    — Што ж тут ведаць! Што тут ведаць? Гэта ж і дурню вядома: невіпаватага забіваць — дзе ж прафесійнасьць?
    Кілер адкінуўся шырокімі плячмі да сьцяны і аж застагнаў, бы ад зубнога болю.
    — Крэціны! Наблыталі, нахамуталі! Як на вайне, так і тут. Началыйчкі, маць вашу такую...
    Чарняк маўчаў — то было нешта новае. Відаць, ён зачапіў у гэтага забойцы балючы нерв і ня ведаў, кранаць яго болей ці пе чапаць.
    — Гэта правільна, — сказаў ён спакайней. — У нас уся бяда — ад пачальства.
    — I ў Афгане, і ў Прыдмястроўі. I тут. Адзін чорт! Мудазвоны, — злосна лаяўся кілер.
    Відаць, і яму пабалела, падумаў Чарпяк. Можа, варта было і далей разьвіць гэтую тэму — авось дапаможа. Асабліва, калі і яшчэ выпіць.
    — А давайце і яшчэ па каліву, — кіўнуў ён на бутэльку, дзе яшчэ штось заставалася.
    — Годзе! На заданьні не напіваюся, — сказаў кілер. — Ты мпе лепш чыфіру завары.
    — Калі ласка. Mary чыфіру, магу кавы.
    — Нс, чыфіру. Даўпо пя піў. A то дзс мне пасьля шукаць той чай.
    — Ды чаю пакуль хапае. У кожным гастраноме, — сказаў Чарняк і сумеўся, адчуўшы падвойны сэнс тае просьбы. Страшнаваты сэнс. Але ён паставіў на полымя чайнік, нарыхтаваў заварку. Усё ж трэба было заставацца спакойным.
    — Ня ведаю, як вас, а нас, бізьнесоўцаў, зусім задушылі. I падаткі, і мытні, і акцызы ды іншае — немагчыма дыхнуць, — паскардзіўся ён.
    — I ў нас ня лепей, — выдыхнуў кілер. — Парадку мала, адно — давай, давай.
    — Шмат працы?
    — Хапае... Сёньня ў Мінску, заўтра ў Хвалынску. Ніякай каардынацыі.
    — Разарваны сувязі, — сыранізаваў Чарняк. Але госьць не зразумеў іроніі, і ён папытаўся болей сур’ёзна: — Ну, a заробкі як жа?
    — Храновыя. Кідапуць пару тысяч — што на іх?
    — Рублёў?
    — Даляраў — чаму рублёў. Затое сабе дзесяць тысяч.
    Каму? — чагось ня мог сьцяміць Чарняк.
    Кілер упершыню зірнуў на яго чыстымі, амаль па-дзіцячы наіўнымі вачыма.
    — Начальству, каму ж яшчэ. А паспрабуй вякнуць, адразу злапаеш...
    — Кулю?
    — А ты думаў!
    — Да, кепскія і ў вас справы, — падумаўшы, сказаў Чарняк і наліў госыдо вялікі кубак чыфіру. Міжволі яму ўжо рабілася яго шкада. Усё ж як ні блага было ў бізнэсе, а мабыць, лепш, чым у іх кілерскай справе.
    I ўсё ж ягоны клопат заставаўся нявырапіаны, як і што будзе далей, ён ня ведаў і надта турбаваўся.
    — Дык што ж рабіць?
    — А ні храна! — сказаў кілер, па-свойму зразумеўшы ягоную думку. — Трэба было раней думаць.
    — Раней?
    — Ну. Да акцябра сямнаццатага году. Цяпер ужо позна.
    Чарняк няўцямна трохі памарудзіў — яны абодва ўвесь час меркавалі пра рознае.
    — Слухай, — сказаў ён амаль даверліва. — Я бачу, ты чалавск харошы. Можа, табе памагчы?
    Кілер сербануў чыфіру і паківаў галавой. — Мне ўжо піхто пе паможа. Зрэшты, і табе тожа.
    -Як?
    — Так! — зноў з дзівосным паівам зірнуў у ягоныя вочы кілер.
    — Слухай, а калі знайсьці таго?
    — Таго знойдуць, — упэўнена сказаў кілер і зірнуў на свой «Арыент». — Праз дваццаць хвілін.
    — Во як!
    — А ты думаў! Удакладняюць адрас.
    — I ты пойдзеш?
    — Пайду. Што рабіць? Застрэлю цябе і пайду. Чарняк на хвіліну зыіямеў ад гэтае будзённае шчырасьці. Дужа не хацелася верыць, але ў той жа час ён разумеў, што кілер не падманвае, што яму з гэтай пасткі, відаць, ня выкараскацца. Але ўжо гэта чорт ведае што! Завошта яго страляць? Іхняе начальства наблытала, а яму гінуць? У чым ягоная, Чарняка, віна? Нават у чым прычына? — ён ня мог зразумець. Блытаныя думкі мітусіліся ў ягонай галаве, сэрца калацілася ў грудзях. Але дзе ж паратунак? Ён прагнуў паратунку і ня всдаў, што рабіць. Мабыць, ягоны ўсхваляваны стан заўважыў кілер, які вельмі нават спакойна мовіў:
    — А ты ня дзёргайся. Сядзь, супакойся, лягчэй будзе.
    — Лягчэй ня будзе! — ледзьве ня крыкнуў Чарняк. — Гэта безабразія!
    — Уся жысьць безабразія, — па-філасофску заўважыў кілер. — А гэта такое правіла.
    — Якое? — упіўся ў яго позіркам Чарняк. Ён хацеў всдаць усё.
    — Няўжо не ўразумеў, якое? — стрымана папракнуў яго кілер.
    Так, цяпер Чарняк зразумеў. Яго ўсё ж застрэляць. Але як жа так — ён не хацеў паміраць. Ён хацеў жыць. Асабліва
    цяпер, калі дамогся самастойнага, хоць і дужа клапотнага жыцьця. Сваёй справы. Хоць часьцяком ён і скардзіцца на тую справу і ўмовы працы, але ўсё ж са свайго клятага бізьнесу мае трохі больш, чым меў у канструктарскім бюро. Зноў жа жонка, дачушка Іначка... I чаго ён павінен паміраць за нейкага Чашкова, з якім у яго амаль ніякіх адносінаў, хіба дваравое знаёмства. I што ён там нарабіў, гэты ваўкаваты, увогуле маласімпатычны чалавек, што на яго нават наслалі кілера? I хто б мог падумаць? Іхнія аўтамабілі ў двары заўсёды стаялі побач — задрыпаная «сямёрка» Чарняка і ўвогуле не стары яшчэ «мэрс» Чашкова. Дваравыя аўтамабілісты заўжды пазіралі на яго з зайздрасьцю, а можа, і з затоенай варожасьцю. Але Чарняк не зайздросьціў і ніякай варожасьці не меў. Зрэшты, як і Чашкоў да яго таксама. Дык які ж д’ябал зьвёў іх у адно сьмяротнае кодла?
    Тым часам, мабыць, мінула дваццаць хвілін — Чарняк ужо не сачыў за часам. Затое за ім сачыў кілер. He ўстаючы ад стала, ён набраў свой нумар і прыклаў тэлефон шчыльненька да вуха. Чарняк напружыў слых, ды ня ўчуў нічога. Праўда, і размова была падазрона кароткая — так, не, — і кілер схаваў прыладу.
    — Да-а, — вымавіў ён. — Сплашное блядства! Ня могуць дазнацца. Што ж, пачакаем. Чыфіру вып’ем.
    Чарняка раптам аж скаланула ад новай удала знойдзенай думкі.
    — Слухай, а калі я вас выручу?
    — Гэта ў чым? — насьцярожыўся кілер.
    — Ну, знайду Чашкова. Вы мяне пусьціце?
    — Вядома, — лёгка адказаў кілер. — Баш на баш. Вы — нам, мы — вам, як у КДБ. Ён дзе жыве?
    — Тут блізка, — сказаў Чарняк.
    Кілер зноў дастаў свой жахлівы тэлефон і зноў штось буркнуў, — мусіць, на іх шыфраванай мове. Трохі счакаў адказ. Чарняк сядзеў, бы на іголках, і караў сябе думкай: што ўдумаў зрабіць! Ты ж прадаеш чалавека, які табе не зрабіў кепскага. Але тут жа зьявілася іншая думка: а што ён зрабіў добрага? Летась пазычыў каністру бензіну, як не было на запраўках,
    дык жа Чарняк аддаў і падзякаваў. I ўсё ж было вельмі пагана на душы — пакутна і брыдка. Хіба трохі апраўдвала думка, што не па сваёй волі. Ён жа змушаны. Што ж, лепей, калі яго тут застрэляць на гэтай кухні? I завошта? У Чашкова дык, мабыць, хоць ёсьць правінка, пэўна, якаясь прычына, калі прыслалі кілера. А Чарняк чысты, як перад Богам.
    — Во ты пытаўся, як кілерам стаў? Дык скажу: каб аднаго мудака ўхлопаць. Даволі пузатага. Ды, здаецца, ён мяне хлопне, — сказаў між тым кілср.
    Чарняка тое, аднак, ужо мала цікавіла. Ёп пакутна думаў гіра іпшае: як уратавацца? Можа, як выйдуць на вуліцу, тады?
    У двары, як заўжды, цёмна, і дарма гэты хваліцца, што снайпер. Калі рвануць пад таполі ды ў міліцыю. Міліцыя побач, ля ЖЭСа...
    Але ж хітры гэты Чашкоў! Відаць, зыіяў сваё прозьвішча з даведачнага бюро, во яны яго і шукаюць усю ноч...
    Мяркуючы па ўсім, так япо і выходзіла — яны там не маглі знайсьці Чашкова, кілераў тэлефон маўчаў. А Чарняк тым часам адумаўся, ён ужо шкадаваў, што паабяцаў памагчы. Можа, яго і ня думаюць страляць, можа, гэты хмыр толькі страшыць?
    Гэта ж жахліва, калі так за пішто будуць страляць па начах сумленных людзей. I пашто ён сказаў яму пра Чашкова... Каб як перайначыць тое, Чарняк заўважыў:
    — Праўда, я добра ня ведаю, дзе ён жыве...
    Кілер варухнуў густымі брывамі.
    — Ну ня ведаеш, дык ня ведаеш, — няпэўна сказаў ён і зноў зірнуў на гадзіньнік. — Засталося дзесяць хвілін.
    — Да чаго... дзесяць хвілінаў?
    — Да таго! Праз дзесяць хвілінаў я іду. Чарняк зьнерухомеў.
    — Алс ж... Я застануся?
    — Безумоўна. Ты застанешся. Назаўжды.
    Чарпяк апусьціўся над сталом, абхапіў галаву рукамі. Божа мой, што ж гэта робіцца? Чаму так? Што ён павінны зрабіць, каб уратаваць сябе? Апроч прадажніцтва, сапраўды нічога не застаецца. Але ж ён нікога не хоча прадаваць. Ды