Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Пастаяўшы яшчэ трохі, Анішчык асьцярожна сеў і засланіўся ад трыбуны нейчай лысай патыліцай.
Ня хутка яшчэ начальнік НКВД скончыў лупцоўку нядбайных сакратароў, якія ўхіліліся ад выкананызя найпершага свайго абавязку — выкрываць шпіёнаў і шкоднікаў. Шмат каму ў залі давялося ўспацець і пахвалявацца ў часе гэтага публічнага допыту. Наўрад ці хто з тых, каго ён узьнімаў з месцаў, ведаў напэўна, што сёныія вернецца дадому. Шмат хто памятаў, як месяц таму з суседняга кабінета ўзялі старшыню райза Янкоўскага. Таксама ў часе чарговай нарады, дзе ён сядзеў у прэзідыуме і нават меўся выступіць з дакладам. Тады ў кабінет зазірнуў дзяжурны, кіўнуў Янкоўскаму, — той устаў, выйшаў, і болей ніхто яго ў раёне ня бачыў. Праўда, гэтым разам быццам абышлося, нікога не ўзялі, ды людзі адчувалі, што пашэнціла ненадоўга, увечары могуць і ўзяць. Як толькі нарада скончылася, Анішчык кінуўся на двор да свае фурманкі і паехаў дадому.
Ён амаль пэўна ведаў, што Дзьвярной на яго не забудзецца, што наступная з ім сустрэча можа стаць апошняй. Калі той наедзе са сваёй камандай у вёску, можа загрымець ня толькі сакратар Анішчык, але і ўся ячэйка. Як нядаўна ў Сямёнавічах, дзе за адну ноч узялі шасьцярых — старшыню калгаса, ягонага намесьніка, дырэктара сямігодкі, загадчыка хаты-чытальні ды двух калгасьнікаў. Выкрылі згуртаваную групу шкоднікаў і дыверсантаў, як напісала пасьля газета. Невядома толькі, калі згуртавалася тая група? Дырэктара школы зусім нядаўна перавялі з іншага раёна, з загадчыкам хаты-чытальні Анішчык вучыўся ў адным класе... Мабыць, самае правільнае ў гэткай сітуацыі было — апярэдзіць. Кагосьці аддаць органам, каб уратаваць астатніх. У тым ліку, вядома, і сябе...
Конь, які застаяўся за дзень на падворку, рупна бег па роўнай дарозе — сьпяшаўся дадому ў сваё звыклае стойла з сенам. Хіба па гразі Анішчык трохі падганяў яго, ляскаў па азадку лейцамі. Пугу ў яго хтосьці ўкраў на тым тыдні,
калі езьдзіў у НКВД, каб аддаць нодпісы, сабрапыя ў абаролу Ялкоўскага. Як ласьля зразумеў, дарма стараўся. Але тады меў жаданьне абараніць. Усё ж Янкоўскі быў родам з ягонае вёскі, дзе нямала гадоў працаваў старшынёіі сельсавста. I, мабыць, працаваў бы і дасюль, калі б не пайпюў па лавышэльле і не перабраўся ў раён. Але каб жа ведаць, дзе павалішся... I глядзі ты — пазнаў, падумаў Алішчык, прыпамятаўшы сёньляшнюю размову з Дзьвярным. Што значыць учэпістая чэкісцкая памяць! Хаця да таго яны бачыліся ўсяго аднойчы і то ня болей як дзесяць хвілін — пасьля таго, як Апішчык паўдня пратырчэў у калідоры доўгага барачнага будыпка НКВД. Зранку там тоўпілася пямала лароду, у асноўпым хадакі з вёсак са сваімі скаргамі на няправільныя арышты, суды і вобыскі. Усім трэба быў мснавіта начальпік, які дзесьці прапаў у той дзень, і людзі таўкліся ў калідоры, уздыхалі, жаліліся, некаторыя жанкі плакалі. Анішчыку дык хоць пашэлціла — толькі ён выйшаў перакурыць на ганак, як у двор укаціла брычка, з якой якраз саскочыў Дзьвярной. Анішчык не разгубіўся і, як колісь ла вайсковай службе, спрытпа аддаў пачалыііку чэсьць: той лават згодла кіўлуў у адказ. У кабілст ялы ўжо ўваходзілі разам, і Алішчык трохі блытала вымаўляў сваю латрэбу лаколт Ялкоўскага, які...
— Нсвілаваты — так хочалі сказаць? — лецярпліва абрэзаў яго Дзьвярлой, распралаючыся і вешаючы плапіч ла сьцялу.
Алішчык аддаў яму згорлутыя ў трубачку подпісы адлавяскоўцаў, якія лачальлік толькі разгарлуў і, ле чытаючы, шпурлянуў ла стол.
— Во грамадзяче падпісаліся, каб...
— Каб яго аслабадзілі? — улёрся Дзьвярлой пагрозьлівым позіркам у зьліякавелага Алішчыка.
-Ну.
— Кулькоў, лазвані Цярэшчанку! — крыклуў начальлік у прыадчылелыя ў суседні кабівет дзьверы. — Хай зойдзе. Аслабаліць! Усіх трэба аслабаліць! Калі паслухаць вас, дык усе лсвілаватыя. Але дзеля чаго я сюды лрыслалы? У бірулькі з вамі гуляць?
Аліілчык разгублела маўчаў, яшчэ чагосыіі чакаючы. Ды,
мабыць, дарма. Тым часам усеўшыся за сталом, Дзьвярной закурыў «Беламор» і пусьціў перад сабой воблака дыму.
— Ніякага аслабаджэпьня! Пасадзілі і будзе сядзець. A гэта, — кіўнуў ён на стол, дзе ляжалі ягоныя подпісы, — забяры. I не паказвай нікому. Паняў?
Так, Анішчык, здаецца, усё зразумеў: ягоны намер пляжыўся, Янкоўскага не ўратаваць. Апанураны, ён выйшаў з кабінета, прапіхнуўся праз шчыльны натоўп у калідоры і паехаў дадому.
Сёньня ён сьпяшаўся адолець дваццаць кіламетраў шляху да ягонай вёскі. Дарога пагортпала, раскісла ад нядаўніх дажджоў, у каляінах стаяла вада. Па лугавой лагчыне разліліся шырокія лужыны, у якія боязна ступаў конь. Надвячоркам пасыцюдзенела, насустрач дзьмуў золкі парывісты вецер, і Анішчык падняў каўнер шыняля, адвярнуўся ўбок.
Усім лепшым у жыцьці ён абавязаны Янкоўскаму, які летась прыняў яго ў партыю, вылучыў сакратаром сельсавета, а пасьля і дамогся, каб выбралі сакратаром калгаснай пярвічкі. Хто ён быў яшчэ два гады таму, калі вярнуўся з войска на бядняцкую гаспадарку маці? Скончыўшы толькі сем класаў, ня маючы ні радні, ні зпаёмых у горадзе, чаго ён мог дамагчыся на трох дзесяцінах неўрадлівай зямлі? Дзякуй балыпавіку, чырвонаму партызану Янкоўскаму, які прыкмеціў яго, наблізіў да агулыіае справы, можпа сказаць, — вывеў у людзі. Яны разам арганізоўвалі калгасы, сноўдалі па вёсках і хутарах, раскулачвалі і ссылалі — тыя патрабавалі, і яны стараліся. Янкоўскі 6wj' верным працаўніком партыйнай справы і ня ведаў сумневу ў тым, што рабіў.
I во яго ўзялі на новай раённай пасадзе. Ноччу чэкісты прыехалі ў вёску, дзе заставалася сям’я, ператрэсьлі хату. Раніцой у сельсавет прыбегла заплаканая жонка — памажыце, уратуйце... Цяпер, падобна, той лёс набліжаўся і да самога Анішчыка, — што было рабіць?
Сьпярша, як пачаліся гэтыя пасадкі, шмат хто ламаў галаву: каго і завошта? Можна было зразумець, калі бралі ў горадзе, сярод начальства, вайскоўцаў ці буйных гаспадарнікаў, якія праводзілі няправільную палітыку ці, магчыма, шкодзілі на вытворчасьці. Але тут, на вёсцы, сярод нізавых
кіраўнікоў, настаўнікаў і нават шараговых калгасыіікаў якія маглі быць шпіёны? Якія шкодпікі? He знаходзячы якоганебудзь адказу на тое пытаньне, Анішчык наогул перастаў яго шукаць, думаў, што не ягоная гэта справа. Правільна ці няправільна, калі так робіць партыя, значыць, так трэба.
1 ўсё ж шкада было Янкоўскага, шкада ні ў чым не вінаватых іншых. Боязна было за сябс таксама...
Ёп адчуваў, што трэба як мага хутчэй нешта зрабіць, кагосьці пасадзіць. Калі б знайшоўся чалавек, згодны ахвяраваць сабой дзеля іншых, гэта было б лепей за ўсё. Тады б ііа пытаныіе таго ж Дзьвярнога, колькі чалавек ён выкрыў, можпа было б сумленна адказаць: дваццаць працэнтаў. I тое пе было б хлуснёй — у іх пярвічцы кожны значыў роўна дваццаць працэнтаў. Простая і выразная арыфметыка. Няўжо тос пе задаволіла б органы?
Алс каго ўламаць на ахвяраваньне, хто пагодзіцца? Вядома, Апішчык мог бы аформіць арышт кожнага, ведаў, што цяпер гэта робіцца проста. Але ён хацеў заставацца сумленным балыпавіком і не парушаць прынцыпу дэмакратычнага цэптралізму. Хацеў па-добраму. Бо павінна ж быць зразумела кожнаму, што, калі заўпарцяцца, вельмі хутка могуць загрымець усс разам. Ячэйкаю ў поўным складзе. Усімі ста працэнтамі.
Ужо сьцямнелася, калі ён зьехаў з бальшака па вясковую вуліцу і павярнуў на сельсавецкі падворак.
Вокпы ў пярэдняй палове хаты слаба сьвяціліся, зпачыць, сельсавстаўская вартаўніца Аўдоцьця яшчэ не пайшла ў сваю бакоўку, чакала яго. Анішчык з парога загадаў ёй бегчы зьбіраць партыйцаў, а сам узяўся распрагаць каня. Аўдоцьця з відавочнай неахвотай абвязала галаву цёплай хусткай, як заўжды, штосьці мармычучы сама сабе, — звычайна ёй ня надта падабалася ўсё, што рабілі партыйцы. Янкоўскі дык зьбіраўся яе звольніць, узяць каго маладзейшага, але ў яго нс дайшлі да Аўдоцьці рукі. 3 Анішчыкам яна наогул мала лічылася, добра яшчэ, што прыбірала ў сельсавеце і даглядала капя.
У пустой і сьцюдзёнай сельсаветаўскай хаце Анішчык выкруціў ярчэй кнот лямпы, што вісела пад бэлькай, зірпуў
на ўзровень газы ў шкляным магазіне — газы было малавата, засядаць доўга не прыйдзецца. Грубка ў куце, як заўжды, была ледзьве цёплая. He распранаючыся, толькі распусьціўшы на грудзях аплікі шыняля, залез за стол на сваё сакратарскае месца. Чакаў, калі прыйдуць партыйцы, курыў і думаў. Вядома, ён ня надта спадзяваўся на іхнюю сьвядомасьць, з практыкі ведаў, што ў такой галаваломнай справе прыйдзецца націснуць, як гэта рабілася, калі штосьці вымагалася ад каго-небудзь. Ніхто не хацеў у чымсьці вылучацца — у горшы ці ў лепшы бок усё роўна. Як усе — было звычайным правілам вяскоўцаў; не далёка адышліся ад іх і партыйцы-бальшавікі. Праз якія паўгадзіны ў сенцах стукнулі дзьверы, Анішчык варухнуўся за сталом, у бляшанцы ад гуталіну скамячыў недакурак. Ён адчуваў, што хутка давядзецца пахвалявацца ад непрыемнасьцяў, якія ён выклікаў на сваю галаву. Але інакш было нельга. Інакш зусім магло стацца кепска.
У сельсавет увайшла Аўдоцьця, ад парога паведаміла: — Абышла ўсіх. Ідуць. Вучыцеля аднаго не засьпела — сышоў кудысь. Можа, перададуць.
— Кепска. Вучыцель патрэбны.
— Патрэбны! Дзеля патрэбы дня ў вас пяма? — прабурчэла Аўдоцьця, паварочваючыся, каб пайсьці. Сакратар грубавата перапытаў:
— Што ты сказала?
— А нічога, — азвалася Аўдоцьця ўжо з дзьвярэй, дзе яна спаткалася з кімсьці, хто лез з сенцаў. — Во яшчэ адзін начлежнік...
Цераз парог няўклюдна пералазіў аднаногі інвалід Петрачкоў, апрануты ў цёплы кажух, у зімовай аблавушцы на галаве. Гэты заўжды быў самы акуратны наконт нарады ці паседжаньня, яго не абмінала ніводная сходка ў калгасе. Пятнаццаць гадоў лічыўся актывістам і не пераставаў абвяшчаць пры кожным здатным выпадку, што ён удзельнік штурму Зімняга, патрабуючы з таго адпаведных адносінаў да сябе. Да яго і адносіліся адпаведна — перасталі ўжо зьвяртаць увагу на ягоныя аповеды, што ўвогуле нярэдка злавала старога бальшавіка.
— Што — сход? — запытаўся Петрачкоў, зручна ўладкаваўшыся ля дзьвярэй са сваёй драўлянай кульбай.
— Ня сход. Але важнае пытаньне, — стрымана адказаў Апішчык. 3 Петрачковым належала трымацца асьцярожна.
— Цяперака ўсе пытаньні важныя. Пра ўрагоў?
— Угадаў.