• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 1

    Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    166.54 МБ
    — А што ўгадваць! Разаблачаць трэба і ўсё.
    Такі пачатак размовы ня дужа падабаўся Анішчыку, але сам-насам з Петрачковым ён не хацеў разьвіваць гэтую тэму. Ён чакаў, калі прыйдуць астатнія, і задуменна круціў у руках злашчасную трубку з подпісамі. Колькі дзён тая без патрэбы валялася па стале, ніхто ёй не цікавіўся. А ён тыдзень хадзіў па хатах, на ток, на апрацоўку льну. Людзі падпісваліся, хаця ня ўсе адразу і ахвотна, шмат хто са страхам, каб не пашкодзіць сабе. Але Петрачкоў свайго подпісу тут нс паставіў, гэты, як заўжды, быў разумнейшы за іншых. Сказаў: нічога пя выйдзе. I нічога не выйшла. Як у ваду глядзеў.
    Спакваля ў хату ўлезлі яшчэ два — брыгадзір Сярмяга і калгасны каваль Кляілчоў, якога ў калгасе клікалі проста Клешч. Гэтыя не маглі скончыць, відаць, пачатую па дарозе гаворку пра гаспадарчыя няўвязкі. Брыгадзір, гарачыўся, надта блізка прымаючы розныя нелады ў калгасе.
    Я ж казаў: нельга было яго пад лесам сеяць. Там ён ліколі пс радзіў. Там суглінак. Чарта ты яго з суглінку выдзераш.
    Гэтыя — таксама пра лён, зразумеў Анішчык. Лён цяпер стаў самай вялікай праблемай калгаса, раёна і нават рэспублікі. Колькі праз гэты лём зляцела з плячэй разумных і дурпых галоў! I яшчэ, відаць, нямала зьляціць, сумпа разважаў сакратар.
    — А дзе ж яго сеяць? — слаба пярэчыў каваль. — Усюды адна халера — няродзіць. Ня тая зямля.
    Ля парога заёрзаў Петрачкоў.
    — Ды хопіць пра лён. Пра палітыку трэба.
    — А лёп — не палітыка? — з папрокам азваўся брыгадзір.
    — Палітыка, палітыка, — нядбайна пагадзіўся Петрачкоў, які, мабыць, ня мог дачакацца, калі пачнецца гаворка пра іпшае. — Ну што там у раёне? Можа, Янкоўскага выпусьцілі?
    — Ня выпусьцілі, — сказаў Анішчык. — НКВД патрабуе і яшчэ пасадзіць.
    Усе насьцярожана змоўклі, зьнерухомелі на лаўках, і Анішчык падумаў, што настаў самы момант падступіць да галоўнага.
    — Такая справа, таварышы. Трэба прызначыць аднаго чалавека. Партыйца, — сказаў ён і змоўк, ня ведаючы, як прадоўжыць думку. — Інакш загрыміць уся ячэйка. На сто працэнтаў.
    Брыгадзір роспачна ляснуў сябе даланёй па калене і ціха вылаяўся. Каваль, раптам азмрачнеўшы, адкінуўся шырокімі плячмі да чорных бёрнаў сьцяны. Адзін Петрачкоў быццам ніяк ня выказаў свайго стаўленьня да сказанага сакратаром. Толькі счакаўшы, горача загаманіў:
    — Я ж казаў! Я казаў: нельга ўхіляцца ад класавай барацьбы. Усе разаблачаюць, трэба і нам разаблачаць. А як жа? Во і дачакаліся!
    — Што ты кажаш? Каго разаблачаць? — зазлаваў брыгадзір. — Каго? Цябе хіба?
    — А чаму мяне? Гэта ты...
    — А іпто я. Дзе я супраць савецкай улады? Я — батрак. I мой бацька ўсю жызьнь батрачыў...
    «Ну во, — падумаў Анішчык, — яшчэ нічога ня вырашылі, а ўжо і сварка. Хаця яно і зразумела: каму хочацца ў турму! Але — трэба!»
    — Ня лайцеся, — сказаў ён прымірэнча. — Тут трэба рашыць па-добраму. Самі разумееце: з ворганамі не жартуюць.
    — А і ворганы ні пры чым: у іх тожа план, — сказаў Петрачкоў.
    — Скуль ты ведаеш? Ты што — там рабіў? — ня мог супакоіцца брыгадзір.
    — He рабіў. А ведаю.
    — Чаму ж тады газеты ня пішуць? Што план?
    — Бо сакрэт.
    — Ах, сакрэт...
    Настала гнятлівая цішыня, усе чацьвёра моўчкі замерлі на сваіх месцах. Тады Петрачкоў адкашляўся і пачаў нязг-
    рабна ўставаць з услона, грукаючы па падлозе сваёй драўляпай пагоіі.
    — Хачу выступіць.
    — Ды можна седзячы, — дазволіў Анішчык.
    — Э, не, тут трэба стаяком. Гэта па калгасных справах можна седзячы, а па партыйных я звыклы стоячы. Дык вось што я хачу сказаць... Нашы слаўныя ворганы вядуць барацьбу з трацкісцка-зіноўеўскімі бапдамі, белапольскімі шпіёнамі, нацдэмамі, міравой буржуазіяй і гэтак далей. Усіх — пад корань. Я прапаную як стары бальшавік паддзяржаць цаліком і поўнасьцю...
    — А калі канкрэтна? — грубавата перапыніў яго сакратар. Ён ужо всдаў, што гэтаму старому балынавіку толькі дай слова, як ён гатовы гаварыць да ранку. Толькі яго і слухай.
    — Mary і канкрэтна, — не сумеўся Петрачкоў. — Я падтрымліваю і адабраю мудрае ўказаньне НКВД, яго трэба спалняць. Адзін чалавек для пабеды рэвалюцыі — гэта няшмат. Мы, калі ішлі на сьмяротны штурм Зімняга палаца...
    — Ну а сам ты гатовы выканаць патрабаваньне ворганаў? — рашуча папытаўся Анішчык.
    —А чаму я? Я заклікаю! Як стары балыпавік, зноў жа інвалід, страціў здароўе...
    — Панятна, — сказаў сакратар. — А каго прапануеш?
    — Ну, хто маладзейшы, дужэйшы. Вунь таварыш Кляшчоў, напрыклад. А што — здаровы, як бык.
    Зрабілася дужа ціха, і ў той цішыні пачуўся зьвяглівы сабачы брэх, што дапосіўся з другога канца вёскі.
    — Цікава — Кляшчоў! А хто будзе інвентар да насяўной рыхтаваць? Ды вываз рудстойкі. Вунь адных саней поўны двор псрад кузьняй, — крыўдліва сказаў каваль.
    — ГІамочнік управіцца. Малады хлопец за зіму можа ўвесь калгас псракаваць, — стаяў на сваім Петрачкоў.
    — Малады, а што ён умее? Малатком махаць? Каня не падкуе.
    Аіііііічык сядзеў і думаў. Вядома, без каваля ў калгасе не абысьціся, тым болей зімой. Будзе няўпраўка з іпвснтаром — западуць усс іншыя справы. Клешч увогуле каваль умелы, замяніць яго няма кім.
    — Во як! Сапраўды задачка! — бедаваў брыгадзір. — А можа, пакуль адкладзсм. Хаця б на тыдзень. Каб з лёнам управіцца.
    — I сані. Галоўпае — сані абладзіць, — дадаў каваль.
    — He. Трэба, каб заўтра зьявіўся. Гэтак загадана, — схлусіў Анішчык.
    — Алс і я нс магу, — заклапочана сказаў брыгадзір. — Паітершае, на мне апрацоўка лёну. Бабы без мяне не ўправяцца, чым план будзе выконваць? А па-другое...
    — А што па-другое? — спытаў і насьцярожыўся Анішчык.
    — Ды баба ў мяне... Хворая.
    — Ага, табе нельга, — падтрымаў суседа каваль. Анішчык толькі павёў у іхні бок позіркам, прыпамятаўшы, што брыгадзір з кавалём — радпя, жаніліся з роднымі сёстрамі і заўжды падтрымлівалі адзін аднаго. Але што ж тады застаецца? Ён заклапочана думаў, узваліўшыся грудзямі на стол. У маўклівай засяроджанасьці курылі цыгарку за цыгаркай астатнія. Але во, шпурлянуўшы недакурак у парог, брыгадзір сказаў:
    — А можа, дарма мы гэта? Калі трэба пасадзіць, хай самі садзяць.
    Раптам з лавы пачаў Петрачкоў, відаць было, штосьці яго ўзрушыла.
    — А я во што скажу, таварышы парцейцы. Калі ворганы патрабуюць, дык трэба падабраць добрую кандыдатуру. Во быў Янкоўскі, якога пасадзілі. А хто ягоны намесьнік? Сакратар у яго намесьнік, значыцца, ён лепей за ўсіх адпавядае. Правільна я кажу, таварышы? — сказаў ён, зьвяртаючыся да ўсіх адразу.
    — А во і няправільна! — не стрымаўся Анішчык. — Што ж ты прапануеш — зусім агаліць сельсавет? I праваліць усе партыйна-савецкія кампаніі? Хто тады будзе адказваць?
    Пытаньне аб адказпасьці заўжды было дарэчы, звычайна яно і ратавала ў пэўныя моманты. Петрачкоў спрабаваў запярэчыць, але закашляўся, нешта загаманіў ды змоўчаў. Анішчык адчуў, што ўласныя довады неабвержныя — актыўную партыйнасьць Петрачкова заўжды трэба было нейтралізаваць яшчэ болывай партыйнай актыўнасьцю. Сапраў-
    ды, як можна — няма старшыні, дык пасылаць пад арышт сакратара? Нават калі загадваюць органы?
    — Ворагі народа адкажуць, — не адразу і злосна сказаў Пстрачкоў.
    — На ворагаў ты не ківай, — усё спрабаваў асадзіць яго Анішчык.
    — А ты іх зашчыіпчаеш? Таму што... Хто табе рэкамендацыю ў партыю даваў? He Япкоўскі?
    — Ну Янкоўскі, дык што?
    — A то! — выгукнуў, бы забіў цьвік, Петрачкоў.
    Алс гэта было ўжо занадта, пачаў хвалявацца Анішчык. Гэта было ўжо падобна да звады. Год таму Петрачкова хацелі вылучыць на сакратара партячэіікі, але Янкоўскі вылучыў Анішчыка, і стары бальшавік затаіў крыўду. Таму ён і насядае з боку Янкоўскага. Але, калі разабрацца, дык і правільна: Апіпічык быў правай рукой Янкоўскага і да апошняга часу ганарыўся тым. А цяпер во як бы не давялося апраўдвацца.
    Са свайго месца ўстаў брыгадзір, кіруючы да дзьвярэй, і партыйцы насьцярожана павярнулі да яго галовы.
    — Ты куды? — спытаў сакратар.
    — Нс ўцяку, ня бойцеся. Вады папіць...
    I праўда, напіўшыся ў сенях, ён хутка вярнуўся па сваё месца і запытаўся:
    — Сакратар, а што, абавязкова трэба партыйца? А калі проста талковага чалавека? Хаця і беспартыйнага?
    — Ну, хіба талковага, — нерашуча сказаў Анішчык.
    — А пягож! A то куды ні кінь, усюды нашага брата, члена партыі. На ўсё ці набярэшся?
    — He раўпуючы, як затычку да кожнай бочкі, — падтрымаў суседа каваль.
    — А што ж — партыя авангард — жвава абвясьціў Петрачкоў. — А ў авангардзе авангарда хто? ЧК! Трэба панімаць...
    Усе непадоўга змоўклі, і брыгадзір пачаў тлумачыць нядаўна знойдзеную думку:
    — Во я і кажу. НКВД павінны нас зразумець. Ячэйка малая, аслабленая. Нельга ж яе секчы пад корань. I так падсеклі. А тут і яшчэ. Трэба пагаварыць, сакратар, каб беспартыйнага.
    — Як пагаворыш — часу не засталося. Быў бы тэлефон, a то тэлефонную сувязь абяцаюць толькі ў трэцяй пяцігодцы. Доўга чакаць.
    Ён яшчэ падумаў і стомленым, амаль пакутлівым голасам запытаўся:
    — А калі беспартыппага, дык каго?
    — Трэба падумаць, — ажывеў брыгадзір. Мабыць, гэткі варыянт сапраўды быў яму даспадобы.
    — Толькі каб нармальнага чалавека. He забулдыгу якога. Забулдыгі і там не патрэбныя.
    — Ну ведама ж, не забулдыгу. Працавітага і пяп’юшчага. Што ў нас гэткіх няма, ці што, — узрадавана загаварыў каваль. — Во ўзяць Міхасёва...
    — Міхасёва? Івана Аляксеевіча?
    -Ну.
    — Ня пойдзе, — падумаўшы сказаў Анішчык. — Міхасёў не пойдзе.
    — Чаму?
    — Ня ведаеш чаму? Радня Аляксандравічу.
    Каваль вінавата плюнуў пад ногі.
    — Я забыў. 3 галавы выскачыла. Ага, з начальствам лепей ня зьвязвацца. Іады Сямёна Карытнага. А што — неблагі мужык.
    — Гэта — што пчолы, ага?
    — Ага. Пчаляр.
    Але тут, павярнуўшыся да каваля, нязгодна загаманіў брыгадзір:
    — А пчолкі як жа? Хай прападаюць? I на лекі лыжку мёду ня будзе ў каго дастаць. Калі там дзіця захварэе, што, у аптэку ехаць? Падводу нараджаць?
    Ну во, родзічы і не пагадзіліся, адзначыў у думках сакратар. Хаця, напэўна, і Карытны — не кандыдатура. Мужык ён някепскі, але — пчолы. Пяць калодаў на ўвесь калгас. Калі ў каго якая патрэба, беглі да Карытнага, і той памагаў. Прадаваў, пазычаў, проста даваў — каму як. Мёду ў яго трохі было.
    У той час хтосьці далікатна застукаў у сенцах, і ў сельсавет увайшоў прыпазыіелы настаўнік. Ён з усімі павітаўся за руку, пачынаючы з Петрачкова, вінавата прамовіў: