Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Пасярод кухні стаяў камлюкаваты чалавек у бейсболцы з пакіраваным на яго пісталетам.
— Чашкоў? — рыкнуў ёп сьцішаным басам.
-Я?
— Ты, ты!
— Які Чашкоў? Я Чарняк.
— Дакумант!
— Які дакумант?
— Пашпарт. Пашпарт!
Стараючыся адолець зьнянацкі спалох, Чарняк марудзіў, не разумеючы, што адбываецца. Ці гэта жарт? Ці каму што мярзотнае ўзбрыло ў галаву? Але чалавек чакаў, шырока расставіўшы ногі ў разлапістых красоўках «Рэбек» ня меней, чым сорак чацьвёртага памеру. Стаяў якраз пад лямпачкай, і даўгі казырок ад бейсболкі клаў глухі цень на яго грубы квадратны твар. Вачэй было ня згледзець, ды Чарняк і не хацеў у іх зазіраць, не чакаючы там убачыць нічога добрага. Грувасткі пісталет з даўгім глушыльнікам на канцы быў па-ранейшаму скіраваны ў ягоныя грудзі.
— Пашпарт, кажу!
— Дык пашпарт там, у пінжаку...
Чарняк пралепятаў тое чужым і агідным для самога голасам, усё думаючы бязглузда жахлівае: кілер! Тады ён прапаў... А той выразна гэтак кіўнуў глушыльнікам у бок прыхожай — да вешалкі, і Чарняк бокам боязна скіраваў туды. Кілер ступіў сьледам. Пакуль ён з фужэрам у руцэ поркаўся ў кішэнях, шукаючы пашпарт, кілер сігануў да дзьвярэй і вылузнуў з замка ключы. У дрыготкай руцэ Чарняк працягнуў яму пашпарт.
— Разгарні!
Ён разгарнуў, сунуў блізка да твару — маўляў, чытай. Бачыш: я Чарняк Павел Іванавіч, тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят трэцяга года нараджэньня, напісана ясна і выразна, думаў ён. Кілер прачытаў і апусьціў пісталет.
— Ч-чорт!..
Здаецца, абодвум стала зразумела — выйшла памылка. Чарняк упершыню за час гэтай сустрэчы выдыхнуў з грудзей агорклае паветра — ну і ну! Што далей? Але добра, што ён Чарняк, а не Чашкоў, кватэра якога месьцілася за ягонай сьцяной, у суседнім пад’езьдзе. 3 фасаднай сьцяны іхнія балконы былі поруч, часам у летнія дні яны нават перагаворва-
ліся там здаля. Так што наблытаў, шаноўны спадар кілер, думаў Чарняк, стоячы перад заклапочаным начным госьцем. Квадратны твар таго перасмыкнуўся.
— Дзе тэлефон?
— Во гюбач, за шафай, — паказаў Чарняк.
Ён адчуў сябе трохі сьмялсй, першы спалох міпаўся — сьцяміў, што ў гэтай непрыемнай гісторыі ён — чалавек выгіадковы. Так што... Падумалася, госьць будзе кудысь тэлефанаваць, а той падышоў да тэлефона і, тузануўшы за провад, выдраў яго з разеткі. To было горш — нсшта ўскладнялася...
Мусіць, каб не стаяць у прыхожай, кілер кіўнуў на дзьверы, і яны абодва мусілі зайсьці на кухню. Там кілер дастаў з нутраной кішэні курткі мабільны тэлефон з куртаценькай антэнай, аднаруч набраў нейкі нумар. Але нумар не азваўся, і кілер вылаяўся.
— Няўвязка? — спачувалыіа папытаўся Чарняк, як мага стараючыся захаваць спакой. He адказаўшы, кілер змоў пабраў нумар, і зноў там быў маўчок. Тады ён прысеў на табурэт, маларухавым позіркам акінуў непрыбраны стол;
— «Пльзеньскае»? Багата жывеш.
Агледзеўшы этыкетку, закінуў бутэльку і нетаропка выжлукціў палову. Чарняк стаяў сярод кухні і думаў, што нейкая халера дзссь нс заладзілася, і ня ведаў спачуваць ці палохацца з тае нагоды. Найлепш, канешне, было б штонебудзь зрабіць. Але што? Выскачыць з кватэры ён ужо ня мог, патэлефанаваць таксама. Ён толькі чакаў, скоса пазіраючы па няўклюдны пісталет з таўстым глушылыіікам на капцы, ілто ляжаў у таго на калснях. «Магнум» — вызначыў Чарняк. Нядаўпа ў нейкім галівудскім баявіку бачыў менавіта такі пісталет, гэтак названы адным з герояў.
— Наблыталі падонкі. А ты іспалняй! Крэціны... — бурчэў кілер і падняў па гаспадара сурова насуплены твар.
— Што — адзін жывеш?
— У дадзены момант так. Жонка ў ад’езьдзе.
— На курорце?
— На вёсцы ў старых. Бульбу капае.
— Бульбу...
Кілер штось думаў ці ўспамінаў, можа. Ягоны бязлобы твар, заценены даўгім казырком бейсболкі, здаваўся змрочна-пагрозьлівым. Але быццам ня злым, і тое абнадзейвала Чарняка. Ён азірнуўся на адчыненыя ў лоджыю дзьверы і падумаў: адкуль гэты д’ябал узяўся? Насупраць перад домам расьлі высокія таполі, але ж ня з іх ён узьлез на сёмы паверх. Значыць, з даху. Во гэта скалалаз!
— Альпініст? — спытаў ён, ужо амаль што суняўшы хваляваньне. А таксама каб не маўчаць, бо ад маўчаньня проста рабілася страшна.
— Я — кілер! Хіба не ўцяміў? — жорстка вымавіў госьць, не скрануўшыся з табурэта.
— Ну я разумею — кілер, — вінавата сказаў Чарняк.
— А наогул — дэсантнік.
Чарняк змаўчаў, ён ня мог сьцяміць, як размаўляць з гэтым злыднем. Ды і наогул ці трэба з ім размаўляць. Але і маўчаць рабілася нязносна. Здаецца, заклапочапы няўдачай або чымсьці і яшчэ, кілер усё даставаў свой куртаты тэлефон. I дарма. Тэлефон на тым канцы сувязі не адказваў, і кілер каторы раз мацерна вылаяўся.
— Падонкі...
Пасьля ён дастаў з маленькай кішэнькі паперку.
— Кватэра 138 — так?
— Так.
— Чашкоў Іван Сямёнавіч?
— Ды не, вы ж бачылі. Чарняк я.
— А Чашкоў дзе? — падумаўшы, спытаў кілер. Чарняк няўцямна цепнуў плячыма — хто ведае. У грудзях у яго адразу пасьцюдзянела — ня дай Бог зразумее, ці як дазнаецца, што Чашкоў побач. Але ўсё роўна ён зрабіў выгляд, што ня ведае ніякага Чашкова, першы раз чуе гэтае прозьвішча.
Госьць хутка апаражніў піўную бутэльку і кінуў яе пад стол. I тады ў Чарняка ўспыхнула думка, што межавала з надзеяй. Аж спалохаўшыся ад свайго намеру, ён, аднак, сказаў:
— Можа, гэта самае — трохі гарэлкі? Га?
Кілср зьнерухомеў на момант, бы прыслухоўваючыся да чагось, і раптам згодва кіўнуў:
— Давай!
Няпэўнымі рухамі яшчэ дрыготкіх рук Чарняк выняў з халадзілыііка пачатую бутэльку «Крышталю», кавалак каўбасы і плаўлены фінскі сырок. Хлсба ў яго нс было, у хлебніцы знайшоўся толькі чэрствы кавалак батопа. За чаркамі хацеў выскачыць у суссдні пакой, але кілер тут жа выцяг убок пагу — стоп! Ён сам наліў сабе ў кубак ад кавы, пасьля наліў гаспадару. Япы суладна паднялі кубкі. Мусіць, з тае нагоды трэба б нешта сказаць, які тост, але не сказалі пічога і моўчкі выпілі. Чарняк з тае хвіліны пачаў адчуваць сябс трохі сьмялей, хаця разумеў, што з кілерам належыць абыходзіцца ветліва, не гнявіць яго. Лепш, канешне, задобрыць, тады, можа, яшчэ і пашэнціць выкруціцца з гэтай бяды.
— А што вам гэты Чашкоў? Ці правіпіўся ў чым? — далікатна пацікавіўся ён. Кілср варухнуў тугімі плячыма.
— Мпс адкуль знаць?
—Але ж вы...
— Далі заданыіе — іспалняю. Маё дзела цялячае.
— Во як! — зьдзівіўся Чарняк. — Бы ў войску?
—Іменна, як у войску...
— Мабыць, служылі?
— Ды ўжо ж.
— А я нс служыў, — прызнаўся Чарняк. — He давялося.
— Адкупіўся?
— Ды не, знаеце. У абаропцы працаваў...
— Ах, у абаронцы...
— Таксама ня мёд, знаеце. Фінансаваньне, праўда, было. Але матзабесьпячэныіе...
Кілер па той бок стала пя надта, адпак, рэагаваў па спробу гаспадара пачаць з ім размову. Засяроджапа рухаючы шырокімі сківіцамі, ён даядаў каўбасу — мабыць, быў згаладпелы. Чарняк назіраў за ім і думаў: Божа, каго ён нагадвас? Нібы зпаёмы твар, дзе ён мог яго бачыць? А можа, які артыст — чорт ведас. Але надта знаёмая морда.
— А давайце яшчэ патроху, — асьмялеўшы, прапанаваў Чарпяк. — Я вам яешню зраблю. Га?
— Зрабі, — проста пагадзіўся кілер.
Запаліўшы газавую гарэлку на пліце, Чарняк паставіў на яе патэльню. Пакуль тая грэлася, сам напружана думаў: што ж рабіць? Як ратавацца? Саскочыць на падворак нельга — усё ж сёмы паверх, унізе асфальт. Крычаць — мабыць, прыстрэліць. I нічога здатнага пад рукамі. На стале ляжаў тупы сталовы нож з цешчынага сервіза, такім толькі намазваць масла на хлеб. А ў таго напагатове ягоны жахлівы «Магнум». Так разважаючы, Чарняк разьбіў на патэльню тры яйкі, падумаў: яшчэ ці, можа, хопіць? Як ззаду пачулася:
— Бі яшчэ. Калі не шкада?
— He, чаму шкада? Калі ласка. Яйкі ёсьць.
— Вот іменна. Мабыць жа, ня кожны дзень кілера частуеш?
— Ня кожны, праўда, — адчуўшы гумар, пагадзіўся Чарняк. — А ваша імя як, калі не сакрэт?
— Сакрэт, — сказаў кілер. — Імя маё табе ня трэба.
— Ну што ж. Сакрэт дык сакрэт...
— А наогул, ты чым займаешся? — папытаўся кілер.
— Я? Ды так, трохі бізнэсам, — сумеўшыся, адказаў Чарняк, ня ведаючы, аднак, наколькі з ім можна быць шчырым.
— I як? Удала?
— Ведаеце, ня надта. Можна сказаць — няўдала. Кілер без асаблівай цікавасьці абвёў позіркам ягоную ня вельмі шыкоўную кухню з старамодным буфетам і запэцканай газавай плітой у куце.
— Відаць што! Абыходзішся бсз еўрарамонту.
— Які еўрарамонт! Тут жэсаўскі ня памятаю, калі быў.
— Да! I ў вас, у буржуяў, бардак, — сказаў кілер. — Як і ў нас тожа.
— I ў вас? — не зразумеў Чарняк.
— А што ж, думаеш, у нас камунізм? Тая ж перастройка. — Во як!
— Дэмакрація, такую іх матары! Кожнаму мудаку свая куля.
— Куля? — зьдзівіўся Чарняк.
— А ты думаў — піражок з макам? — гатовы быў зазлаваць кілер па няўцямнасьць гаспадара. — Вот я цябе шлёпну, a затым шлёпнуць мяне. Гэта дэмакрація.
У Чарняка зноў пасьцюдзянсла ў грудзях ад тых яго словаў. Завошта ж яго, Чарняка, страляць? Ён жа не Чашкоў, які штось напартачыў з крэдытам ці хабарам. He таму даў ці, можа, даў мала. Ці Чарняк вінаваты ў іхніх няўвязках, калі аднаго блытаюць з іншым, папыла думаў ён, падсмажваючы пырскотную ад масла яешню. Хутка ён паставіў патэлыпо перад шырокаю пысаіі кілера, сам сеў па другі бок стала, есьці яму не хацелася. Кілср яго і не запрашаў, правай рукой згроб відэлсц, левай жа ўвесь час прытрымліваючы на каленях свой, відаць, цяжкаваты «Магнум». Чарняк глядзеў, як ён жарэ яешню і думаў усё: што рабіць? Так зброю ў яго ня вырвеш — цесна і перашкаджае стол...
— Ну ты як хочаш, а я і яшчэ вып’ю, — сказаў кілер і зноў наліў сабе гарэлкі.
Ягоны цёмна-азмрочаны твар, падобна, стаў крыху жвавейшы, рухі за сталом заставаліся ўпэўнена-стрыманыя. Левая рука нязрушна ляжала на «Магнуме».
— Думаеш, уп’юся? — раптам спытаў ён, выпрабавалыіа зірнуўшы на гаспадара. — Ня столькі піў...
— Ды я пічога, — апраўдваючыся, сказаў Чарняк, думаючы, аднак, што такі сапраўды пе нап’ецца. Але, можа, напіцца самому? — падумаў ён. Калі перад канцом... Але чаму — перад канцом? Усё ж ён не павінны яго застрэліць. Завошта?
— Апроч таго, што дэсантнік, яшчэ і снайпер. Уразумеў?
— Дык добра, — пагадзіўся Чарняк, баючыся запярэчыць.
— У Афганс меў сорак пяць «духаў» на рахунку. Ордэн зарабіў.
— А які ордэн?
— Баявога Чырвонага Сьцяга. Паняў? Так што — кілерінтэрпацыяпаліст.