Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Ну і камандзір! — незадаволена бурчэў Доўжык, нічога, аднак, не тлумачачы. — Ахламон гарласты. Алюр тры крыжы яму...
Макарэвіч ня ведаў, піто азначае гэты алюр, але падумаў што напарнік чымсь раззлаваны, і папытаўся, навошта яго выклікаў камандзір. Перш чым адказаць, Доўжык засьцярожана азірнуўся на недалёкую яшчэ прагаліну.
— Разумееш, боты мае яму не спадабаліся. Кажа, варожая форма! А я за гэтыя боты ледзьве кулю не атрымаў. Затое хоць ногі сухія.
Макарэвіч зірнуў на ягоныя боты, сапраўды, тыя былі не тутэйшага шытва, падобна, з нямецкай нагі, але і пе салдацкія. Нямецкія салдацкія боты ён ужо бачыў, тыя мелі кароткія халяўкі і нехуцаваты выгляд. Аднак, можа, гэта афіцэрскія?..
— Я за ім кіламетр па лесе бег, ён у мяне з пісталета пуляў, а я з карабіна. Але, сьпяшаючыся, ведаеш... Толькі на мушку возьмеш, а ён за куст схаваецца. Але ўсё ж падлавіў... Бег, думаў, у яго ў палявой сумцы якія сакрэты, а там брытва ды памазок. Затое боты цяпер на ўсю зіму. Праўда?
— Добрыя боты, — з прытоенай зайздрасьцю сказаў Макарэвіч.
— Ну во і пазнаёміліся. Я — Доўжык з Малых Доўжыкаў, — дадаў хлопец і ўсьміхнуўся, адразу прагнаўшы з твару ранейшую заклапочанасьць.
— А я з Полацка. Макарэвіч.
— Гарадскі, значыць?
— Гарадскі...
Макарэвіч не захацеў расказваць, што ў горад ён пераехаў перад самай вайной, што раней жыў пры станцыі, бацька да арышту рабіў на чыгунцы. Казённую кватэру пасьля ягонага арышту адабралі, і маці з трыма дзяцьмі перабралася ў горад да брата, у яго вузкую барачную каморку, дзе і бяз іх жыло трое. Як пачалі набіраць у ФЗН, Макарэвіч пайшоў вучыцца на муляра і перасяліўся ў інтэрнат. На адпаго чалавека сям’я скарацілася, у бараку стала нібы вальней. 3 далейшае размовы высьветлілася, што Доўжык старэйшы за Макарэвіча на адзін год і да вайны скончыў дзесяцігодку. Наступны момант біяграфіі быў самы важны, — іх партызанскі стаж. I тут выявілася, што Доўжык у гэтым атрадзс з вясны, што тут ён ведае кожнага, асабліва камандзіраў.
— Ранейшы камапдзір быў не такі. Маўклівы быў, ага. Для яго галоўнае — разьведка. Кожную ноч ганяў дробныя
групы — за тры, за пяць, за дзесяць кіламетраў — усё на разьведку. Затое і ведаў, дзе што адбываецца. Дзе колькі паліцэйскіх, якія старасты. I памалу адстрэльваў па адным усіх здраднікаў і прыслужнікаў. А цяпер паспрабуй знайсьці каго. Рэшта ў райцэнтр змылася. Хлопцы пойдуць на нарыхтоўку прадуктаў — няма ў каго ўзяць. Ну і даводзіцца радавых калгасыіікаў трэсьці. Жраць жа трэба.
— I сам загінуў. А ты кажаш — разьведка, — сказаў Макарэвіч, успомніўшы недарэчную пагібель камандзіра.
— Ну то выпадак! Выпадак ніякі разумнік не прадугледзе.
Ціха перагаворваючыся, яны нядоўга ішлі ўздоўж прасекі, пасьля павярнулі пад хвоі. Сыры мох пад нагамі рабіў нячутнымі іх крокі. Але бор хутка скончыўся, пачаўся беразьняк, зарасьлі алешніку і ляшчыньнік з парадзелай восеньскай лістотай. Прадраўшыся праз гушчар, апынуліся перад шырокай палявой роўняддзю. Удалечы за пустынным полем відаць былі дахі і коміны нейкае вёскі, — напэўна, гэта і былі Вязавічы. Па ўзьлеску цягнуўся гразкі прасёлак з мастком, пад якім у аброслых асакой берагах бліскала сонная рэчка. Недзе тут і павінны засесьці ў дазор. Да асноўнага лагера адсюль было кіламетры два, мо крыху болей.
He пераходзячы масток, яны ўскараскаліся на зарослы хвойнікам крутаваты прырэчны пагорак і прыпыніліся.
— Сядай, таварыш Доўжык з Малых Доўжыкаў, — жартоўна скамандаваў сам сабе хлопец. За дарогу ў сяброўскай размове прыкметна праявілася напэўна ўласьцівае яму пачуцьцё гумару.
— А ведаеш, добра, што ў дазор, — сказаў ён, з задавальненьнем аблёгшы на сухім прыгорку. — Усё далей ад гэтага дурня.
Пасьля павярнуўся ніц, агледзеў поле. 3 пагорку было відаць далёка, але нічога падазронага нідзе не заўважалася. Людзей нідзе не было. Дарога таксама ляжала пустая, месцамі чарнеючы гразкімі калдобінамі. Хмарнае з раніцы неба быццам трохі праясьнела, хаця сонца нідзе не паказвалася; з поля дзьмуў нямоцны, але даволі сьцюдзёны вецер. Шчыль-
licit захіпуўшы свой куртаты шынелак, Доўжык выняў з-за пазухі кніжку.
— Што глядзсць! Пакуль час, трэба пачытаць. Макарэвіч, адпак, стараўся назіраць. Ёп не ўпершыню быў у дазоры і всдаў, як трэба быць пілыіым і tie правароніць бяду. Вядома, бяда можа стацца, а можа, і не, — тут як пашанцус. Але і зяваць нягожа. Вунь Скакун зяўнуў, паспадзяваўся на авось, пайшоў на хутар раздабыць харчу і папаўся. Пакуль былі патроны, адстрэльваўся, а пасьля, запаліўшы хату, спрабаваў прарвацца. Але ўдзень хіба прарвешся? Так і загінуў, пагубіўшы яшчэ двух партызан і хутарскую сям’ю з дзецьмі. А ладны быў партызан, узпагароджапы...
Адпак увесь час сядзець на адным месцы было сьцюдзёпа і надакучліва. Пазіраючы на поле, Макарэвіч круціўся на пагорку — то сядаў, то клаўся на бок. Напарнік жа, захапіўшыся кпіжкай, быццам забыўся, дзе ён і дзеля чаго сюды пасланы. Доўгія ягоныя ногі бясьпечна раскінуліся на травс, і Макарэвіч з цікаўпасьцю разглядваў яго боты. Боты сапраўды былі добрыя — з тоўстай юфтавай скуры, халявы ў форме бутэлек — якраз па назе. Пад каленямі былі прышыты кароценькія раменьчыкі з спражкамі, — мабыць, каб зашпіліць і не згубіць, едучы конна, падумаў Макарэвіч, з прыкрасьцю зірнуўшы на свае растаптаныя бахілы. Тут жа ляжала віптоўка Доўжыка — звычайны нямецкі карабін з загпутай уніз рукаяткай і нейкімі засечкамі на ложы. Макарэвіч палічыў засечкі, іх было сем, але чый гэта быў лік, нс зразумець. На даўгой вінтоўцы Макарэвіча ніякіх засечак пе было, і невядома, ці застрэліў хто з яе хоць аднаго пемца. Макарэвічу дык пэўна не давялося. Крысом сваёй фэзэоўскай курткі ён выцср добра паіржавелы за ноч затвор, выдзьмуў з прыцэльнае планкі палсзлае туды ў лесе сьмецьце. Ён таксама хацеў дастаць сабс такі вунь карабін, але палітрук Лучынін, што нядаўна загінуў на млыне, сарамаціў тых партызан, што мелі ахвоту да нямецкіх трафеяў і нямецкае зброі. У часс палітінфармацыі ён пераканаўча тлумачыў перавагі нашай віптоўкі — і безадмоўная, і зімой у мароз не падводзіць, у рукапашным з ёй куды лепш — далей штыхом
дастае. Можа, і так, думаў Макарэвіч, але чаму тады ў камандзіраў нямецкія аўтаматы, пісталеты таксама. Асабліва хлопцу падабаліся «парабелумы» з тонкім ствалом і зручнай рукаяткай.
— Вінтоўку дзе дастаў? У атрадзе? — запытаўся ён у Доўжыка.
— У атрадзе, дзе ж яшчэ, — сказаў Доўжык, паварочваючыся на бок. — Са зброяй у нас, канешне, праблема. Людзей шмат, зброі не хапае. Сьпярша ў паліцаяў адбіралі, але паліцаяў перабілі — дзе возьмеш? Немцаў няма, па дарогах ніхто ня едзе. Вясной пятнаццаць чалавек паслалі за лінію фронта — па зброю.
— Прынесьлі?
— Чорта з два. Пайшлі і прапалі. Можа, не дайшлі, а можа, ідучы назад, дзе напароліся. Так і невядома. А гэтая — за перакладчыцу.
— Перакладчыцу?
— Ну. У вайну — перакладчыца, ранеіі у школе рабіла, настаўніца, Рыма Арнольдаўна, нямецкую ў нас выкладала. Ведаеш, маладая, сімпатычная такая. Мы нават яе любілі. Хто ж думаў, што вайна пачнецца, і яна да немцаў перакінецца.
— Да немцаў?
— Ну, не да немцаў, — там у іхняй управе будзе рабіць.
Доўжык замоўк і склаў кніжку. Відаць, губляючы цікавасьць да чытаньня, зьдзеў з галавы старую, бяз зоркі пілотку, пяцярнёй прыгладзіў свае адрослыя віхры.
— Можа, і кепска зрабіў... А можа, і не. Усё ж перакладчыцай яна была? Была. А з іншага боку — і настаўніцай была. Праблема, канешне. I не застрэліць нельга было, загад жа...
— Гэта дзе? Тут? У сваёй вёсцы? — запытаўся Макарэвіч, узіраючыся ў поле. Доўжык адказаў не адразу, пасьля паўзы, нібы прыпамінаючы штось.
— Ня тут — у мястэчку. Атрад жа тады дзейнічаў па той бок, за «жалезкай», у ваўчанскім лесе. Прыйшлі мы з Колькам Церахам у гэты атрад... Чаму ў гэты? Які надарыўся, у той і пайшлі. Перапыніў во гэткі дазор, прывёў да каман-
дзіра. Хто такія? Хочам у партызаны. А дзе зброя? Зброі няма. У пас для вас таксама няма, здабывайце самі. Як здабыць? Забіце пемца і вазьміце зброю. А як яго забіць, калі самі бяз зброі? А гэта ўжо як хочаце. Забіце, задушыце, утапіце. Вось вам дзьве гадзіпы на роздум. Сядзім пад саспой, думаем. Робіцца зразумела, што бяз зброі мы ім не патрэбны. I нас яны ня пусыдяць, бо мы іх рассакрэцім. Ну што рабіць? I тут зноў кліча камандзір. Вы адкуль, пытаецца. Ну, з Малых Доўжыкаў. У школу ў мястэчка хадзілі? У мястэчка. Настаўніцу Петракевіч ведаеце? Ведаем, нямецкую ў нас вяла. А цяпер ведаеце, дзе яна? He, ня ведаем. Нямецкай перакладчыцай працуе. Дык пойдзеце з Лізюковым і ліквідуеце яс. Тады і атрымаеце зброю. Во гэта задапыіе! Ды яшчэ бяз зброі. А Лізюкоў гэты — два метры бугай, бровы на перапоссі зрасьліся. 3 акружэнцаў ці прымакоў, алс таксама новы ў атрадзе. Пасьля ўжо я зразумеў, што ўвогуле справа была ня ў зброі — яны нас правяралі. Ну пайшлі мы ў мястэчка. Нібы пад канвоем Лізюкова. Праўда, ёп дарогі пя ведас, усё ж мы вядзем. Яно і ня дужа далёка, а ўсю ноч іпілі. Заблудзіліся трохі. Хаця ночы кароткія, якраз на Купалку. Дзіўпавата было — ідуць вучні сваю настаўніцу караць. Я дык у яе нядоўга вучыўся, усяго два гады. А Коля чатыры — з пятага па восьмы клас. Кепска ўсё, і я сябс ўгаворваю: правільпа! Перакладчыца, значыць, здрадніца. А калі здрадніца — атрымай кулю. Нашто пайшла да немцаў? I ўсё ж страшна... першы вораг, і такі дзіўны, — настаўніца. А што рабіць? Ня можам жа мы адмовіцца. Уцячы можна, але як жа тады партызаны? На сьвітаньні падыпілі да мястэчка, на лузе псралезьлі цераз рэчку. Ідзём па скошанай траве, лёгкі такі тумаіюк сьцелецца. Лірыка! Всдаеш, тут зусім стала мне страшна. Дык я сябе лаю: трус! Калі струсіш, табе ня жыць. Папяў? Быццам трохі падзейнічала. Крытыка, яна, знаеш, заўжды дзейнічае. Падышлі да гародаў, пералезьлі цераз адзін плот, другі. Арыенцір — журавель над калодзежам. Ужо амаль разьвіднела. Баімся, хоць бы на сабаку не налезьці. 1 якраз налезьлі. Малы, а зьвяглівы, так і заліўся ў двары побач. Але і настаўнічын двор — во ён. А як увайсьці? Гляджу, на
сабачы брэх з-за фіранкі выглядвае бабка. Падыходжу, Колька з Лізюковым абапал акна стаіліся. Кажу бабцы: Рыма Арнольдаўна дома? Гэта яе вучань, Доўжык Валодзя. Бабка схавалася, праз нейкі час фіранка зноў адхінаецца — настаўніца. Добры дзепь, кажу, Рыма Арнольдаўііа. А гэта ўжо сігнал Лізюкову. Той з вінтоўкі — трах! Шкло пасыпалася, крык у хаце. Ну, а мы — дай Бог ногі... Толькі ў лесе спыніліся. У тоіі жа дзень падвячоркам далі вінтоўку. Во гэту, нямецкую.