Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— А ён што — сапраўды быў зьвязаны?
— Гэ! Так лічылася. Усе мы былі зьвязаныя, бо пад немцамі жылі, не пад саветамі ж. Саветы ж нас кінулі, куды нам было падацца? Дык гэта камендант, доктар, як яго... Зноў забыўся...
— Ну, Мільх, малочнік, — падказаў карэспандэнт.
— Ага, малочнік, тоўсты такі, усё па мястэчку хадзіў з ад’ютантам — высокім, бы жардзіна, у акулярах і з рудой аўчаркай на повадзе. Баяліся яго, ага. Праўда, тады яшчэ нікога не застрэліў, толькі яўрэяў некуды вывезьлі. Куды? Тады ж ніхто ня ведаў, казалі, у гета, у горад. Пабралі з сабой цёплыя апраткі, грошы, прадукты, думалі: значыць, недзе жывуць. Пасьля аказалася — пастралялі.
— А вы можаце сказаць, дзе пастралялі?
— А хто ж іх ведае. Можа, у раёне, можа, у Менску. Ці па часьцях. Каб следу не засталося. Але гэта пасьля ўжо, як сьнег лёг. А сьпярша ціха было. Дык гэтая Марыля пасьля адной пачосткі ад брата пабегла ў мястэчка і — да каменданта: дай рады, пан немец, муж з парцізанамі зьвязаўся, у лес да іх бегае. Во дурная баба! Трэба ж было так на мужыка плявузгаць. Дай яшчэ сігарэціну, калі ёсьць, — зьвярнуўся ён да карэспандэнта.
— Ёсыдь, калі ласка, — пасыіешліва працягнуў той пачак
«Мальбара», з якога Яўген каравымі пальцамі вылузнуў адну, заклаў за вуха.
— Я дык больш «Прыму» абажаю. А гэтыя «мальбары»... У тэлсвізары глядзеў неяк, пачалося здорава — коні, дзецюкі такія зубатыя, ну, думаю, пра бандытаў будзе, цікава. Аж толькі рэклама...
— Табс лепш махру курыць, — азваўся з акна Сяргей. Там ён застаўся адзін, Сьветка з жаніхом ужо зьніклі. За вуглом прарыпела драбіна на паддашша, і ў хаце зрабілася ціха.
— А што — махра неблагое курыва. У вайну яшчэ як курылі. Нават немцы ўпадабалі. Лепей за гэтыя «мальбары».
— Дык Марыля паскардзілася каменданту, — нецярпліва напомніў карэспандэнт, з прыкрасьцю адчуваючы, як марудна рухаецца яго інтэрв’ю.
— Паскардзілася, ага. Думала са злосьці, што ўдавой будзе. Некаторыя ж жанкі толькі і мараць, каб удавой стаць. Сьпярша замуж выйсьці, пасьля пенсіі дачакацца, а затым удавой стаць. Так і Марыля.
— А што камендант?
— А камендант гэны, доктар... Ага, Мільх кажа: яволь. I падае каманду ад’ютанту, той — іншым. I во ўжо падкатвае брычка і конных некалькі і — у дзярэўню. I да Ягора. Той якраз бульбу на гародзе выбіраў, дык яго, не памыўшы рукі, — ком! А затым да старасты нашага — быў такі гаваркі актывісьцік у калгасе, дык яго старастам паставілі, каб народ да канторы сабраў. Ну чалавек дваццаць сабралася, і я там быў. Чую, мужыкі кажуць, што Ягора будуць вешаць за сувязь з парцізанамі. Якімі парцізанамі — ніхто ня ведае. Але прывялі Ягора, і Марыля тут, гэтая аж цьвіце — яе перамога. Можа, трохі і баялася, але не відно. Прыцягнулі з канторы лаву, на лаву ўзьлез камендант. Народ стаіць кучкай, чакае. 1 во камендант пачаў гаварыць, а перакладчык, нядаўні наш вучань, праўда, трохі старэйшы за мяне, ІОрка Паўшонак перакладае. I што ж атрымліваецца? Атрымліваецца, што Марыля зрабіла наўмысны паклёп на мужа з намерам увесьці ў зман нямецкія ўлады, бо парцізан у раёне няма, не было і ніколі пя будзе. А таму за паклёп ёй належыць трыццаць розгаў, якія ёй даць тут жа.
Ну, мужыкі ўздыхнулі, — значыць, Ягора вешаць ня будуць. А бабу варта павучыць, хай гэтак не жартуе. Два паліцаі хапаюць Марылю ды на лаву. Тая крычыць, выкручваецца, ды паліцаі, здаровыя мужыкі — адзін з акружэпцаў, камандзір нейкі, а другі міліцыянер наш раённы, немцы сьпярша такіх бралі. Нават началыіік НКВД стаў нейкім паліцэйскім чынам у Полацку. Пасьля яго парцізапы застрэлілі.
Карэспандэнт уважліва слухаў, хаця нічога не запісваў, мусіць, не было чаго, і ён усё чакаў. У акне, пасьміхаючыся, сядзеў Сяргей. Гэты Яўгенаў расповед хлопец слухаў не ўпершыню і цяпер толькі курыў і таксама маўчаў. Да Яўгена падбегла яго рыжанькая вяртлявая сучачка, але, адчуўшы побач незнаёмага чалавека, адбеглася на вуліцу. 3 вуліцы да гародчыка падышлі двое малых, стаялі, зважліва пазіраючы цераз кветнік.
— Павалілі бабу на лаву, задралі спадніцу і дзержаць. A трэці ў нямецкай форме розгаю ёй па задзе. Тая галосіць, бы на хаўтурах, а гэты хлешча. Камендант лічыць — айн, цвай... Мы ўсе гледзімо — цікава. Трохі шкада, але і варта гэтай Марылі, будзе навука. Ягор таксама тут жа стаіць зьбялелы, гэтаму не да цікаўнасьці, мусіць. Тым болей, што бабы ўжо пачалі воўкам пазіраць на яго — ведама ж, бабам болей бабу шкада. Адсьцябалі яе, паднялі за рукі — каціся прэч, вэк, значыць. Народ уздыхнуў, але расхадзіцца не далі. Новы прысуд. Камендант аб’яўляе, што і Ягору таксама належыць уляпіць. За тое, што кепска выхоўвае жонку — дваццаць розгаў. Ягор стаіць нерухома, бы не разумее, мы таксама мала што разумеем. Тады паліцаі яго за рукі, як нядаўна жонку,— лажыся. Той няспрытна так лезе на лаву. Э, не, браце, — скідывай порткі. Расьпяразваецца, бы ў непрытомнасьці кладзецца, паліцаі яму порткі да калень ссоўваюць, каб зручней было, і ўсё той жа немец пачынае хвастаць. Добра даў, ня горш чым Марылі.
Народу аж шкада стала — завошта? Але немец ведаў, завошта: не распускай жонку, бо наробіць клопату.
— Гэта... Я хачу запытаць, — перапыняе Яўгена карэспандэнт. — А як прозьвішча вашага брата?
— А навошта ягонае прозьвішча? У газету? Ня трэба ў
газету. Прозьвішча яго на камені пад Варшавай, там не сатрэцца. Ara... А каменданта ўвесну парцізаны падстрэлілі. Выйшаў урапку да туалета, ну там зарадку пачаў рабіць, як паложана, а з ляска Коля, малодшы Варопчын хлопец, яму з вінтоўкі — прама ў скрошо. Во снайпер, халера. У блакаду ля Сухадольля забілі.
— А помнік? — запытаўся з акна Сяргей.
— Які табе помнік! — незадаволена азваўся Яўген, прыкурваючы «Мальбара». — Гэта на захадзе помнікі, кожнаму асобны. А ў нас хто тады помнікі ставіў? Адзін на ўсіх. Пасьля вайны паставілі бетошіага пастуха ў накідцы — вунь і цяпер ля сельсавета стаіць. Ну і словы — вечная памяць і так далей.
Карэспандэнт зноў разгарнуў блакнот.
— Але ж мне лепанятна — Ягор гэты ваш, мяркуючы па ўсім, чалавек блізарукі, у партызаны не ўзялі, а ў войска?
— А ў войска ўзялі. Ды ён і ў парцізанах быў. Як я пайшоў, пу і да яго прыляпіліся — ідзі ў лес, бо ўжо скампраметавапы — ня немцы, дык нашы застрэляць. Як прыйшла брыгада Селязьнёва, дык жонка і туды зьбегала, па яго накапала. Ну асабісты і ўзялі. Думалі, застрэляць, не — паставілі ў строй. У атрадзе кулямётчыкам быў.
— Блізарукі — кулямётчыкам?
— Кулямётчыкам. Праўда, ня тым, што страляе, а тым, што станок на горбе носіць.
— Панятна, другім нумарам, значыць.
Карэспандэнт зноў нешта пазпачыў у сваім блакноце і змоўк, быццам задумаўся. У той час у акне паявіліся ўжо адсутныя да таго Сьветка і яе жаніх Вакулёнак. Сьветка гукнула да Сяргея:
— Пасунься. I дай прыкурыць.
Сяргей толькі павярнуў галаву.
— Хай табе той дасьць, каму ты давала.
— Ахламон! — кінула Сьветка і зьнікла з акна.
— Во якія яны, цяперашнія, — сказаў Яўген. — Усё Марыліна племя...
Карэспапдэнт аж прыўстаў з лаўкі, каб зірмуць у хату, дзе схавалася Сьветка. Але яе там не было відаць, толькі
аднекуль здаля, можа, з сенцаў, пачуўся яе бесклапотны пявучы голас:
— А што такога? Падумаеш...
— Немца на вас няма, — сказаў Яўген. — Ён бы вам паказаў, што такога...
3 акна, па-сяброўску абдымаючыся, пазіралі на гародчык і вуліцу Сяргей з Вакулёнкам, і Сяргей сказаў:
— Дзе ж цяпер возьмеш немца? Вы ж яго перамаглі. A цяпер во хутка і жраць ня будзе чаго.
— Эх ты — перамаглі. Многа ты панімаеш, — з дакорам сказаў Яўген. — Можа, гэта ён нас перамог...
Карэспандэнт, між тым, то разгортваў, то складваў свой блакноцік. Чагось ён усё ня мог сьцяміць. На хлапечым твары яго ляжаў ранейшы клопат — трэба было вяртацца ў раён, a матэрыялу пра гераізм у яго — кот наплакаў. He надрукуеш жа гэтыя Яўгенавы байкі. Значыцца, ёсьць адно выйсьце — ехаць да Грыгаровіча, былога парторга брыгады Селязьнёва. Гэты, праўда, ужо зусім аглух і, бадай, зьдзяцінеў, але наконт гераізму — артыст! Толькі папытайся пра гераізм, ён табе нагаворыць, хоць на паласу, хоць на дзьве. Кепска адно, што яго ўжо растыражыравалі — і ў раённай, і ў абласной, і ў менскіх газетах, на кожнае сьвята — Грыгаровіч. Але нічога ня зробіш — трэба ехаць да Грыгаровіча.
Карэспандэнт хуценька разьвітаўся з Яўгенам, які, дакурваючы «Мальбара», застаўся ў гародчыку.
Маладых у акне ўжо ня стала відаць...
Доўжык
Магілы, магілы...
Абапал вузкай, пасыпанай гравіем дарожкі цягнецца шматрадоўе гарадскіх могілак — на зямлі, якая яшчэ нядаўна была палеткамі прыгараднага саўгаса. Некалі тут вырошчвалі бульбу, капусту, розную гародніну. Але рос горад — расьлі і гарадскія могілкі. I во яны — цесна зьбітыя шэрагі помпікаў, магіл-загародак — з вугалка, дрэва, здабытага за бутэльку арматурнага жалеза. Амаль усе — з абавязковай бетонна-мармуровай стэлай, змайстраванай у форме марскога паруса, хаця і мала падобнай да яго. Крыжоў па пахаваньнях савецкай эпохі амаль не відно, хіба дзе-нідзе на вяршку каменнай стэлы выбіты і абведзены чорным топенькія праваслаўныя крыжыкі. Нскаторыя помнікі ўпрыгожаны певялічкімі, з далонь, авальнымі фатаграфіямі на фарфоры, перазыіятымі з маладых здымкаў памерлых, усьмешыстыя твары якіх слаба дапасуюцца да самотных мясьцін іх бытавапьпя.
Нспадалёк ад цэнтральнага ўвахода ўздоўж дарожкі — нсдаўгі рад аднолькавых парусоў з чырвонымі зоркамі на вяршках і павялічанымі партрэтамі маладых дзецюкоў на фасадах стэл. Гэта — афганцы. Усе ў зухавата заламаных на вуха бярэтах, у паласатых цяльняшках на расхрыстаных грудзях. А два — нават з улюбёным сябрам баявой пары аўтаматам Калашнікава ва ўчэпіста сьцятых сьпецназаўскіх руках. Некаторыя з іх бесклапотна ўсьміхаюцца, мабыць, ня ведаючы яшчэ, што пройдзе небагата часу, і ім наканавана будзе гіераўвасобіцца з бравых пераможцаў «духаў» у бапальпыя ахвяры канаючага інтэрнацыяналізму.
А цераз дарогу насупраць — другая група помнікаў, куды багацейшых ды болей імпазантных: грувасткія маналіты пераважна з чорнага паліраванага лабрадору, з вялікімі, да пояса, партрэтамі ў люстрана-зіхоткіх на камені скураных куртках, ды і надпісы пэўнага кшталту. «Твой посьпех абмылі без цябе, Бабок», «Касой, мы адпомсьцілі», «Чакай мяне, лапка, і я вярнуся. Твая Разяўка», — значыцца на гладкіх баках манументаў, абкружаных цяжкімі ланцугамі з меднымі круглякамі па кутах. Гэта ўжо трагічныя знакі бурнай эпохі пачатковага пераразьмеркаваньня капіталу.