Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Сакратар, дарма вы гэта, — гукнуў настаўнік.
— Што — дарма?
— Удумалі ўсё гэта. Пашкадуеце.
Ціха прамовіўшы тое, настаўнік адразу адстаў, а яны ўтрох зайшлі ў пусты двор. Два вокны ад вуліцы яшчэ слаба адсьвечвалі чырвоным водсьветам газьнічкі, чуўся прыглушаны пошчак машынкі. Няўпэўнена ўвайшлі ў цёмныя сені. Анішчык не адразу намацаў дзьвсры, адчыніўшы якія, сыіярша ня ведаў, куды ступіць, бо амаль нічога пя бачыў у прыцемках хаты. За ім асьцярожна пералезьлі парог ягоныя партыйцы.
— Ой, ой! Хаім! — крыкпула жанчына, устаючы ад машынкі. Гэта была Двойра, Анішчык яс пазнаў, хаця даўно ўжо ня бачыў. Але Двойра, здаецца, мала зьмянілася за той час, па-ранейшаму застаючыся жвавай і мажнай жанчыпай. — Хаім, да нас дарагія госьці!..
Яны стрымана павіталіся, трохі прайшлі наперад. Усе куткі, услоны і лаўкі тут былі заняты пад ложкі. Швачка рухава схавалася ў запеччы, было чуваць — будзіла соннага мужа.
— Хаім, Хаім, уставай!..
Нарэшце з прыцемку вынік гаспадар — з ускалмачанай кудлатай галавой, заспаны Злотнік. Хістаючыся, бы п’япы,
ён няўпэўнена паўстаў перад партыйцамі ў расшпіленых на грудзях шматлікіх апратках.
— Выбачайце, што пабудзілі, — ветліва пачаў Анішчык. — Мы да вас па справе.
— Ну ведама ж, па справе. Нашто хадзіць бяз справы, — сопна прамармытаў Злотнік. — Дык, можа, сядзеце, таварышы? Толькі куды сесьці? А ну, Броха, Голда, кыш адсюль, — таварышы сядуць.
Дзьвс дзяўчынкі, што трывожліва ўзіраліся ў іх з паўзмроку, разам ускочылі з палацяў і пабеглі ў запечча, можа, на цёплас бацькава месца. Анішчык з брыгадзірам асьцярожна прыселі па краёк услона. Каваль апусьціўся ля парога і адразу пачаў ладзіць закурку. Ляніва шкрэбаючы па грудзях, гаспадар стаяў насупроць — босы на сьцюдзёнай падлозе — і чакаў.
— Дык мы па справе, — паўтарыў сакратар. — Напэўпа, вы ведаеце, што нядаўна арыштаваны таварыш Япкоўскі...
— Аіі, ай, таварыш Янкоўскі, — зноў прамармытаў Злотнік, і было незразумела, ці ён ведаў пра тое раней, ці дазнаўся толькі цяпер.
— Вы ведаеце, таварыш Янкоўскі нас уратаваў, — з-за плячэй мужа ахвотла паведаміла Двойра. — Мы за яго будзем Бога маліць, дай Бог яму здароўя.
— Ладна, жонка, хай скажуць таварышы, — мякка перапыніў яе муж.
Апішчык тым часам асвойваўся ў паўзмроку жытла, стаў бачыць звыклыя прадметы быту — састарэлае начыньне ў парозе, катлы на чалесыііку, розныя транты, разьвешаныя на шастках ля печы. 3 кутка, ад печы і з ложка ў парозе — адусюль па гасьцей пазіралі дзіцячыя вочы. Колькі ж іх? — круцілася ў сакратаровай галаве пытаньне, але ён сказаў пра іншае:
— Дык вось, мы цябе хочам прызначыць...
— Куды?
— Ну, туды... Дзе Янкоўскі.
Злотнік з увагай выслухаў сакратара, пераступіў з нагі на пагу.
— Гэта пад арышт?
-Ну.
Відаць па ўсім, прапанова здалася Злотніку падта печаканай, — зьбянтэжаны, той стаяў пасярод хаты, ня ведаючы, што сказаць. Двойра ззаду таксама маўчала. Чакаючы адказу, напружана сьціхлі тры партыйцы, толькі дзіцячыя вочы з куткоў цікаўна сачылі за тым, што адбываецца ў хаце.
— Часова, канешне, — пасьля паўзы дадаў сакратар. — Органы разьбяруцца і выпусьцяць. Ты ж ня вораг?
— He, не, я ня вораг! Я, ці ведаеце, бедны яўрэй. Пажар панішчыў усё. Во людзі мапіыну выхапілі, a то б... Машына, ці ведаеце, жалсзная...
Ён яўна пазьбягаў адказу. Анішчык адчуў тос. Тое ж, напэўна, зразумела і Двойра, якая выйшла наперад і заступіла мужа.
— Всдаеце, ён зусім пралетарскі чалавек. I бацька яго быў пралетар, на гарбарным заводзе рабіў. Ніколі пе наймалі нікога, усё самі...
— Тым болып няма чаго хвалявацца. Ніхто яго не засудзіць...
— Цяпер такі час, — сказаў брыгадзір. — Усе будзем там. Хто раней, хто пазьней. Такая палітыка.
— I гэта... Раней сядзеш — раней выйдзеш, няма чаго бедаваць, — уставіў каваль. — Горш ня будзе, чым тут.
Відаць было, што Злотнік пакутліва разважаў, як паставіцца да просьбы партыйцаў, тым болей, піто іхпяя просьба мела адносіны да Янкоўскага. Ахоплены турботай, ён ступіў да парога, затым назад, азірнуўся на Двойру, быццам шукаў у яе адказу. Дымлівы агеньчык газьнічкі трывожна хістаўся, кідаючы на столь ягоны зламаны цень.
— Дык ня ведаю, ня ведаю...
3 прыцемак запечча зпоў выступіла Двойра ў шырокім сьветлым фартуху наперадзе.
— Я во што табс скажу, Хаім: згаджайся, будзе ня надта горш, чым тут. Бульбы засталося паўтара мяшка, да ловага года ня хопіць... Ведаеце, ён згодны, — раптам сказала яна, зьвяртаючыся да партыйцаў.
Злотійк разьвёў рукамі.
— Ну, табе, Двойра, лепей відаць.
Галоўнае было дасягнута, узрадаваны Анішчык ускочыў з услопа і загаманіў амаль узрушана:
— Заўтра і паедзем. Я адвязу. На сельсаветаўскай фурманцы. Ну там што-нішто трэба сабраць: кварту, лыжку, рушнік, як у войску. Дзякуй табе, таварыш Злотпік, што нас выручыў. А пра сям’ю нс турбуйся — сям’ю мы не пакінем.
3 прыўзьнятым настроем ад урэшце скінутага з плячэй клопату ён гаварыў лёгка, шчыра верачы ў тое, што абяцаў. Хаця ў душы і заставалася рэшта сумненьня, але цяпер ён не зважаў па тое. Ён гатовы быў цалаваць Злотніка і асабліва яго разумную Двойру.
Босы Злотнік усё яшчэ стаяў пасярод хаты, наўрад ці разумеючы да канца, што зараз адбылося.
— Дык ранічкай, — удакладніў сакратар. — Зьбірайся і прыходзь. 3 сельсавета і паедзем.
Зусім лават ветліва, з цёплым пачуцьцём да гаспадара і гаспадыпі партыйцы разьвіталіся і з яўнай палёгкай выбраліся з затхлага жытла на сьвежае восеньскае павстра. Напэўна, было ўжо ня рана, вёска спала. У чорных вокпах не відаць было і чырванаватых водсьветаў газьнічак. Неба паранейшаму хуталася ў набрынялыя вільгацьцю хмары, якія амаль пс зьнікалі над вёскаіі у гэтую восень. Каваль з брыгадзірам неўзабаве павярнулі да сваіх падворкаў, сакратар ла адзіноце дашлындаў па гразі да сельсаветаўскай хаты. Ён рашыў цераз поле дамоў не ісьці, пераначаваць у сельсавеце, каб заўтра ранкам паехаць у раён. Тым болей, што, мусіць, трэба было яшчэ скласьці нейкую паперыну на Злотніка. Напэўна ж, у такой справе без дакумента не абысьціся.
Здаля ў сельсавеце не сьвяцілася ніводнае акно, але як падышоў да ганка, згледзеў праз шыбіны чырвоныя бліскаўкі па столі, — пэўна, Аўдоцьця яшчэ паліла ў грубцы. Звычайна тое рабіла яна ўранку, а сёньня, глядзі ты, — на ноч. Але гэта будзе дарэчы, бо яму давядзецца тут пераначаваць. Мусіць, Аўдоха сьцяміла правільна.
Анішчык увайшоў у сельсавет. Аўдоцьця, не запальваючы лямпы, сядзела перад зачыненай грубкай, праз шчыліны ля дзьверцаў прасьвечвала няяркая рэшта агню.
— Што гэта ты... паліш? — сказаў, бы папракнуў, ён. Жанчына не адказала, толькі ўстала і нстаропка засьвяціла пад нізкаю стольлю лямпу.
— Газы — па допцы...
— Я доўга сядзець ня буду, — сказаў ён, маючы ў думках свой намер пра паперу па Злотніка, расшпіліў аплікі шыняля і ўлез за стол.
— I ёп пагадзіўся? Па сваёй волі? — спытала жанчына, расчыніўшы грубку, каб перамяшаць вугольле.
— Хто?
— Ну Злотнік, хто? Угаварылі?
— А ня надта і ўгаворвалі. Сазнацельны чалавек.
— Дурпы ён, а не сазнацельны, — памаўчаўшы зазначыла Аўдоцьця.
— Гэта чаму?
— Хе! — мовіла яна. — На такос дзела... Добраахвотна?..
3 вучнёўскага сшытка ў лінейку ён выдраў старонку, узяў ручку. Чарніла ў івыкоўнай мармуровай чарніліцы з панскага палаца, мусіць, явічэ ня ўсё высахла, і ён абмакнуў пяро. «Злотнік Хаім» — вывеў зьверху старонкі, а во як па бацьку таго ня памятаў і папытаўся:
— Як Злотпікавага бацьку звалі, ня памятаеш?
— Янкелем звалі, — адразу падказала Аўдоцьця. — Недурны местачковец быў. Ня тое, што сып...
— А што, сын дурны? — гатовы быў зазлаваць з Аўдоцьцінай нязгоды сакратар. — Нармальны чалавек.
— Калі ён нармальны, тады вы ненармальныя. 3 глузду зьехалі.
Анішчык адклаў ла стол ручку. Мала таго, што гэтая жанчына перашкаджала яму пісаць, дык яшчэ і гаварыла штосьці непатрэбнае.
— Ты, цётка, лепш памаўчала б. Калі не разумееш.
Яна і праўда памаўчала крыху, але нядоўга. Відаць, штосьці расьпірала яе знутры — можа, крыўда ці свая сялянская праўда, якой цяпер не хацеў чуць партыйны сакратар.
— Што тут разумець, — сказала Аўдоцьця. — Самаеды! Свас — сваіх. Ну што ён зрабіў вам? Нс кулак жа. Пагарэлец...
— А гэта цяпср няважна — класавае паходжаныіе. Шкодііікі могуць быць з розных класаў, так гаворыць партыя.
Аўдоцьця, відаць было ў прыцемку, павярнула да грубкі свой зьдзіўлепы твар, асьветлсны яркай чырваньню ад вугольля.
— Злотнік — шкоднік?
— Ну ня ён, дык іншы. Алс каго б ты парэкамендавала замест? Бо трэба ж кагосьці. Усе выкрываюць, а мы будзем сядзсць? Склаўшы рукі, ага? — загаварыў сакратар, амаль злуючыся. Алс ягоны запал здаўся падобным да апраўданьня. Анішчык адчуў тое і падумаў, што гэтак нслыа. Ён не мас права апраўдваць палітыку партыі псрад гэтай малапісьменнай сялянкай.
— Бога на вас няма, — сказала Аўдоцьця.
— А Бога і підзе няма, — ня вытрымаў ён. — To зламысная папоўская выдумка.
— Глядзі, пакарае...
— Каго?
— Вас, бальшавікоў.
— Аўдоцьця, ты разумееш, што кажаш?
— Ды ўжо ж... Можа, і мяпе пасодзіце. Дык садзіце, мне ўжо адзін чорт... гаварыла яна, аднак, нягучпым і роўным голасам.
Трохі зьдзіўлены яс нечаканым выпадам, Анішчык падумаў, піто всльмі нават магчыма, што пасадзяць і яе. Асабліва за такія словы! Калі б тут быў хто трэці, дык бы ён, сакратар, быў абавязаны скласьці дакумент за гэткія яе словы.
— Дагаворышся, — скупа прыгразіў ён і ўспомніў пра іншую жанчыну. — А вунь Двойра зусім іншае думкі, бо сазнацельная. Сказала Хаіму ісьці. Калі трэба, дык трэба!
Аўдоцьця акуратна прычыніла чорныя дзьверцы грубкі.
— Двойра... Двойра яго даўно збыць хацела. Пасьля пажару ўсё парола, каб у Харкаў ехаў. Да пляменьніка, казалі...
— Во як! — зьдзівіўся Анішчык.
— А ты думаў... А то — сазнацельная.
«Чорт іх ведас, — думаў Анішчык, — чужая душа — пацёмак. Можа, і так. Але ці мая справа разьбірацца ў сямейных
звадах беспартыйных грамадзянаў? Хопіць і звадаў партыйных».
— Гэта ж і мой такі быў — сазнацельны, — нібы сама з сабой ціха гаварыла ля грубкі Аўдоцьця. — ІІрыйшоў з той вайны, — не, каб у хаце сядзець, гаспадарку ладзіць... Хоць бы дзяцей радзіць. Дык не! Шашку ў рукі і — паноў рубаць. Пакуль самому галаву ня сьсеклі. А цяпер во — сядзі адна...