Поўны збор твораў. Том 1
Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Памер: 656с.
Мінск 2005
— He. Салдат.
— О, зольдатэн! — нібы ўзрадаваўся немец. — Іх ест зольдатэн...
Што ж, вельмі магчыма, падумаў Гаворка. Хоць з выгляду немец быў маладзейшы за змэнчанага жыцьцём Гаворку, але, мабыць, колісь ваяваў таксама. Гаворка ўсё чакаў, што яны папытаюцца пра туалет, але другі, чорны, а таксама малады таўстун моўчкі стаялі перад ім.. Пасьля малады кінуўся ў аўтобус і выцяг адтуль вялікі чорны апарат — фота ці кіпаздымачны — нацэліўся праз яго на Гаворку. Старэйшы немец зважліва пакратаў на ягоных грудзях ордэн Славы.
— Берлін?
— Нс, за Варшаву, — здагадаўшыся, адказаў Гаворка.
— Я, я — Варшава, — панятліва паўтарыў немец.
Тым часам таўстун ужо здымаў яго, цікуючы праз апарат, які то ціхенька стракатаў, то спаважна сьціхаў. Мабыць, каб выйшла зручней, немец адскочыў на два крокі ўбок, прысеў на адно калена, беручы зьнізу. Гаворка міжволі разгарнуў плсчы, прыўзьняў няголенае падбароддзе. Употай зірнуў на лаўку, дзе сядзеў Пухлякоў, і трошкі сумеўся, згледзеўшы змрочны, быццам незадаволены выгляд прыяцеля. Можа, Гаворка рабіў што ня так?
Можа, і ня так і ня тое. Пакуль здымаўся, кінуў некалькі позіркаў на аўтобус, праз цемнаватыя вокны якога заўважыў некалькі жаночых твараў, што пільна, нават з прыкметным спалохам сачылі за ім. Ці, можа, яму здалося...
Стрымана, напаўголаса мовячы між сабой, немцы зыіялі яго з адмаго боку і з другога, а таксама зусім зблізку ягоныя грудзі з ордэнамі і замусоленымі ордэнскімі планкамі. За планкі яму стала трохі ніякавата, бо тыя тырчэлі дужа няроўна, ня тое што ў Пухлякова, які зрабіў іх у майстэрні Ваепгапдлю — роўненькія, шырокія, дужа спрытныя. Але, мабыць, папраўляць цяпер было позна, немцы зьнялі ўсё, як было. Гаворка хацеў параіць ім зыіяць яшчэ і прыяцеля, ды
ня ведаў, як было пра тое сказаць, а гэты сыч Пухлякоў са змрочным выглядам працягваў нязрушна сядзець воддаль на лаўцы.
— Во пэтроль? Бэнзын? — зноў папытаўся чорны.
— Бензін? Дык на запраўцы. Гэта як выедзеце на вуліцу, пасьля налева, і ля царквы направа паваротка будзе, — ахвотпа патлумачыў Гаворка. Здаецца, яго зразумелі, бо не пыталіся болей.
Як малады ўладкаваў у скурапы куфар свой апарат, чорны падаў Гаворку руку, па-прыяцельску моцна сьцяўшы ягоную. Дужы, сабака, — паморшчыў зашчацінены твар Гаворка. «Аўфідэрзэе, аўфідэрзэе, до сьвіданя»,— прагергеталі немцы, ківаючы галовамі. А той першы, што пазваўся салдатам, раптам выцяг з задняй кішэні свой кашалёк і, пакорпаўшыся ў ім, працягнуў яму паперку.
— Што гэта?
— Цванцык дойчмарк, — важна мовіў немец. — Прэзэнт!
Гаворка нерашуча ўзяў. Мабыць, сапраўды то было аж дваццаць нямецкіх марак. Але завошта? Ці трэба было даваць? Ды і браць таксама?..
Ён аж захваляваўся і нейкі час стаяў так, з паперкаю ў руках, пазіраючы, як немцы залазяць у аўтобус. Нехта адтуль яшчэ памахаў яму, ды Гаворка не адказаў — пачуваўся амаль ашаломленым. Гэткім ён і падышоў да Пухлякова, як аўтобусік выкаціў на вуліцу.
— Ну йіто — зьняўся, артыст? — няласкава сустрэў яго прыяцель. I за колькі прадаўся?
— Ды во, — разгублена сказаў Гаворка, паказваючы паперку, якую ўсё трымаў у руках. Сьпярша думаў схаваць яе, але зразумеў, што ня ўдасца — гэты ўсё бачыў.
— Дваццаць марак... Ладна, — падабрэў з паголенага твару Пухлякоў. — Пайшлі.
— Але ж — туалет...
— Ды плюнь ты на туалет, — абарваў яго прыяцель. — Замкнуў і ладпа...
Яны пайшлі з пляцоўкі да вуліцы. Гаворку ўсё даймала хваляваныіе — мусіць жа, дваццаць марак — ня дваццаць «зайцоў». To немалыя грошы. Немалых грошай Гаворка ня
меў ніколі, дзённы збор «за карыстаныіе» рэдка калі перавышаў сотіпо тысячаў — на пару бутэлек гарэлкі. Ды і тыя трэба было здаць у раіікамгас, ну там трохі скраўшы для свае патрэбы. А тут дваццаць марак! Колькі гэта будзе «зайцоў», Гаворка ня ведаў. Кошты валюты кожны тыдзень расьлі, алс зборшчык за карыстаньне мала цікавіўся валютай, якой яму яшчэ не плацілі. Можа, цяпер пачнуць...
— А дзе мяняць будзеш? — спытаў Пухлякоў. — Ня ў банк жа ісьці.
— Ня ведаю...
— Можна б да Ашота. Але там народу...
Вядома, Ашот мог усё, гэта быў прызнаны ў пасёлку дзялок. Але сапраўды ў Ашота цяпср, як, зрэшты, і заўжды, тоўпіліся півасосы. На іхніх вачах рабіць такую справу, мабыць, было б нягожа, пагадзіўся ў думках Гаворка.
— А зойдзем у буфет, — прапанаваў Пухлякоў.
Яны вярпуліся да аўтавакзалу, ад якога недалёка адышліся, і завіталі ў буфет. Тут дзьве жанчыны чакалі каля прылаўку, пакуль Валя-малая з дужа напарфумленым і падта суровым тварам нешта важыла ім у рудым кульку; доўгая стрэлка вагаў усё не хацела спыняцца на патрэбнай лічбе. Встэраны чакалі. Мяпяць валюту належала таемна, каб ніхто ня бачыў, інакш давялося б цягнуцца ў міліцыю ці — у лепшым выпадку — у бапк, прад’яўляць пашпарт, запісваць адрас і нрозьвішча. Мабыць, таго не падабаў Пухлякоў, Гаворку ж было ўсё роўпа. Ён дагэтуль ня мог стрымаць нечаканага ўзрушэньня.
Як кабеты выйшлі з буфета, Пухлякоў лёгка піхнуў прыяцеля — ну, давай! Той падаў трохі пакамечапую ў кішэпі папсрку буфетчыцы. Тая, перш чым яе ўзяць, акінула строгім поглядам аднаго, затым другога кліента, зірнула ў акно на падворак.
Што?
— Ды каб памяняць, — нясьмела патлумачыў Гаворка. Валя-малая тады ўзяла паперку і зьнікла ў завешанай няновым прасьцірадлам падсобцы. Гаворка зірнуў на прыяцеля, які стаяў крыху зводдаль, але пільна сачыў за ім. Буфстчыца, аднак, задоўжылася ў падсобцы, яны абодва чакалі, і
Гаворка ўжо пачаў пепакоіцца: ці не выклікае яна міліцыю? Тым болей, што ў буфет ускочыў знаёмы шафёр з сельгастэхнікі, штось гукнуў, ня згледзеўшы гаспадыні, і Пухлякоў яму адказаў:
— Няма, няма цыгарэт. Самі чакаем.
Хлопец мацюкнуўся і выскачыў на падворак, і тады з падсобкі паявілася Валя-малая. Яе строгі, дагледжаны тварык стаўся і яшчэ болей строгім. Нічога ня кажучы, яна ціха пасунула па прылаўку ладны пакунак з рудой паперы, які дрыготкімі рукамі прыняў Гаворка.
— Па якім курсе? — строга папытаў Пухлякоў.
— Як у банку. Адзін к ста пяцідзесяці, — насьцярожылася буфетчыца.
— Чаму гэта к ста пяцідзесяці? Мы ж ня ў банку. Давай к ста шасыдідзесяці, — сказаў Пухлякоў.
Валя-малая трохі разважыла, не мяняючы выразу свайго твару, і зноў моўчкі схавалася ў падсобцы. На гэты раз, аднак, хутка вярлулася і паклала на прылавак яшчэ некалькі паперак «зайцоў».
— Бяры, — кіўнуў Пухлякоў і сярдзіта дадаў, адвярнуўшыся: — А то к ста пяцідзесяці-
Яны выйшлі з буфета і прыпыніліся. У вакзале і паблізу не было ні гарэлкі, ні піва, пад вокнамі стаялі толькі пустыя скрынкі ад кока-колы; па гарэлку трэба было ісьці ў цэнтр да гастраному. He згаворваючыся, яны і скіравалі туды — наперадзе нетаропкі, акуратна апрапуты ў шэры гарнітур Пухлякоў, за ім па шчарбатым ходніку шкандыбаў у кірзавых ботах Гаворка. На ягоных грудзях у такт з крокамі целяпалася белая зорка ордэна Славы трэцяй ступені, якая сёньня гэтак нечакана паслужыла яму. Ён думаў, што цяпер, мабыць, купіць сабе новыя штаны, бо ў старых хутка вылезуць голыя калені. Кіцель, падораны пляменьнікам, яшчэ нічога, а штаны... I можа, яшчэ застанецца заплаціць за электрычнасьць, якую даўпо пагражалі адключыць за няўплату. Хаця цьвёрдае пэўнасьці ў сваёй плацежаздолыіасьці Гаворка ня меў. Толькі спадзяваўся...
У вялікай барачнага тыпу стадоле са старадаўнім пад дахам надпісам «Товары повседневного спроса» харчу, як і
заўжды, было дужа ляшмат. Масла ды малака нс было зусім, затос паперкі цэнаў стракацелі шматлікімі нулямі, якіх усё прыбаўлялася. У пярэднім ад увахода кутку тоўпілася гамапкая мужчыпская грамада — у вінным аддзеле выкінулі гарэлку. Якраз у той дзепь на торфабрыкетлым заводзе за рэчкай выдалі зарплату — за тры месяцы адразу, — і мужыкі зралку ад заводскай касы рьліуліся ў гастраном.
Гаворка з лечакалай прыкрасыцо спыніўся каля дзьвярэй, Пухлякоў жа рашуча прапіхнуўся бліжэй да прылаўка.
— Парадак трэба саблюдаць, таварышы! — прагучэў адтуль яго памяркоўны лачальпіцкі голас. — Ветэралам ВАВ — бсз чаргі. Тут ёсьць ветэрачы? — паўзіраўся ёл праз мужчынскія галовы і лібы лезларок згледзеў за ўсімі адзілокага встэрала.
— Праходзьцс без чаргі, таварыш Гаворка!
Ыатоўл стрымала глуха загуў, гатовы абурыцца. Але, мусіць, з тае лагоды, што ветэралаў лабралася лялімат, трохі расстуліўся і прапусьціў зьліякавелага Гаворку. Пухлякоў спаважна адступіўся ўбок. Пажылая прадаўшчыца паслужліва паставіла перад ім бутэльку гарэлкі.
— Дзьвс бяры, — ціха гукнуў збоч Пухлякоў.
— Млс — дзьве, — таропка сказаў Гаворка, вымаючы з кішэлі туга загорлуты лакулак з грашмі.
Пакуль ёл адлічваў «зайцоў», лаючы ў душы Валькумалую за яс драбязу, побач і ззаду лецярпліва ларакалі:
— Во, грошай колькі!
— Багата жывс Гаворка.
— Што злачыць — ветэрал!
— Дык ёл жа там... У булкеры зарабляе.
Гаворка ўсё стрываў моўчкі, згроб ў адлу руку абедзьве бутэлькі і вылсз з латоўпу ла вальлсйшае месца. Пухлякоў, які тым часам разглядваў харчовыя вітрылы, кіўлуў яму зводдаль.
— Вазьмі во селядца ў балцы. Пралы пасол. I во кілбаса — сервілат...
Гаворка хацеў запярэчыць, што сервілат ладта дарагі, ёл ля спытваў яго ад часоў савецкай улады, ды змоўчаў. Тое яго маўчалыіе Пухлякоў зразумеў як згоду і лрацягваў
выбіраць закусь. Яны купілі яшчэ слоік марынаванага перцу, белы бохан і нейкую рыбіну гарачага вэнджаньня. Як Гаворка заплаціў за ўсё, ягоны пакунак патанеў напалову, і ён выкінуў пад ногі непатрэбную рудую паперыну.
— Ну, а куды пойдзем? — спытаў ён, як яны выйшлі з гастранома. На дварэ зачынаўся дожджык, пакуль яшчэ драбнаваты, але хто ведае, ці не пабольшае хутка. На небе цераз вуліцу сунуліся хмары.
— А во — у садок! — зразумеў іхні клопат хтось ззаду.
Гаворка з непрыемнасьцю азірнуўся — то быў Скакун, тутэйшы хлопец-афганец, які тыдні два таму маліваў Гаворку ў Ашота. Як было цяпер яго не паклікаць з сабой? Хаця і клікаць не давялося — Скакун ужо ішоў побач і паказваў шлях у дзіцячы садок,—цераз штыкетнік да альтанкі.
Яны па чарзе пералезьлі цераз нізкі штакетнік і таропка ўбеглі пад дах дзіцячай альтанкі, што месьцілася побач з пясочніцай. Дожджык ужо сыпаў як мае быць, хаця гэта быў не сьцюдзёны, вясновы дожджык, які мілагучна шапацеў у набрынялай лістоце каштанаў. Мужыкі паклалі на лаўкі закусь. У Валодзі Скакуна якраз апынуўся ў кішэні здатпы ножык, якім ён адразу ўзяўся кроіць каўбасу. Але не Hachik Гаворка адкаркаваць бутэльку, як з дзьвярэй садка выскачыла гняўлівая загадчыца Масальская.