Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Ну а што табе, блага — адной? — трохі крануты яе аповедам, мякчэй сказаў Анішчык.
— Ляпей з добрым чалавекам у зямлі ляжаць, чым з якім злыднем зьверху, — нечакана мовіла Аўдоцьця.
Анішчык змоўчаў, змоўкла і Аўдоцьця. Пасядзеўшы трохі, устала.
— Дык я засаўку не засоўваю, вугольле яшчэ... Каб не ўгарэў.
— Ладна, сам засуну, — сказаў сакратар, каторы раз макаючы ў чарніліцу пяро, каб пачаць пісаць.
Але што пісаць далей, было невядома, і ён задуменна сядзеў над папераю. Думкі яго блыталіся, мкнулі кудысьці далёка. Намаганьнем санлівай волі ён вяртаў іх да рэчаіснасьці, але ўсё роўна нічога здатнага на розум не прыходзіла. Ну што пісаць— пра пралетарскае паходжаньне Злотніка? Пра ягоных гарбароў-продкаў? Ці пра цяперашняе гаротнае становішча? Пра тое, што ў Злотніка шмат дзяцей і мала бульбы? Але ж ён не заяву піша ў сабес на дапамоіу бедаку. Напэўна, трэба наадварот — зганьбіць чалавека, каб там мелі падставу яго рэпрэсаваць. Хоць бы і часова, пакуль разьбяруцца. Праўда, разабраўшыся, могуць не пагладзіць па галоўцы і яго, сакратара. Але тады як-небудзь. Галоўнае — каб выкруціцца цяпер... Але і ў такім выпадку што ён мог напісаць? Палітыкай Злотнік не займаўся, шкодзіць нікому ня мог. Агітацыя? Каго і за што ён мог агітаваць, калі амаль не рабіў у калгасе. Hi чарта ў Анішчыка сёньня не атрымлівалася, а спаць хацелася ўсё больш. Галава хілілася ўсё ніжэй, і во асадка выпала з пальцаў, пасадзіла на паперу крывую пляму. Толькі сапсаваў паперу...
I ён падумаў, што лепей адкласьці ўсё да заўтра.
Слаць лёг на шырокую бакавую лаву, паклаўшы пад галаву тры цяжкія тамы «Рэзалюцый зьездаў ВКП (б)», якія з вяспы валяліся ў шафе. Накрыўся шынялём, акуратна разраўняўшы яго на сабс, — каб не скамячыць, захаваць добры выгляд. Шыпэлак каторы год служыў яму верную службу, — атуляў на сьцюжы, захінаў ад ветру і дажджоў, грэў пры начлегах — на падлозс, па кутках, на лаўках. Чырвоныя пятліцы па каўпяры ён зьбярог пасьля дэмабілізацыі, і тыя цяпер былі на зайздрасьць ня толькі для вясковых падлеткаў. Ён прыкмячаў, як прыветна ўсьміхаліся яму сакратаркі ў райвыканкаме, калі ён прыязджаў на частыя там парады; некаторыя бачылі ў ім міліцыянера або чырвонага камандзіра, і тос прыемна грэла яго маладую душу. Камандзірам ён, вядома, пя быў, служыў простым чырвонаармейцам у далёкаўсходнім гарнізоне Градэкава каля самай японскай мяжы, дзс, казалі, парадзілася славутая «Далёкаўсходпяя», якую сыіявала ўся Чырвоная Армія. «Дальневосточная, опора прочпая — даешь отпор!» Нядаўні чырвонаармеец Апішчык заўжды быў гатовы даць адпор — хоць японскім самураям, хоць польскім панам. Хай толькі наркам Варашылаў дасьць каманду і павядзе ў бой... напэўна, з ворагамі парода таксама. Хаця з ворагамі народа горш, бо ворагі Япкоўскі, Злотнік... Тут ягоныя думкі блыталіся ў тумапе, сплывалі кудысьці, і ён заснуў...
Прачнуўся раптоўна, як заўжды ў апошні час, ахоплены трывогай за справы іювага дня. У вокнах зачынаўся ранак, пара была ўставаць. У двары, чутна было, ужо гаспадарыла Аўдоха — паіла ля студні каня. Клопат пра сельсавстаўскага капя быў яс абавязкам, які яна няблага выконвала, ня тое што калі куды зьбягаць, каго паклікаць. Выконвала тое япа неахвотна. Абы як паліла і грубку, тут у яе заўжды была адчэпка: «Дроў нетуці». Дроў сапраўды не хапала, але дзе ён мог узяць дроў? Іх не хапала ўсюды — ад калгаснай канторы да райвыканкама. Трэба эканоміць, гаварылі начальнікі. Во Аўдоцьця і эканоміла, час ад часу напамінаючы: зарплата малая. I тос было праўда, зарплата сапраўды была мізэрпая нават для сельсаветаўскай прыбіральшчыцы. Мабыць, у тым і палягала сапраўдпая прычына таго, што грубка пя
грэла. Але тут Анішчык памагчы ёй ня мог — зарплату прызначалі ў райфа.
Ранкам было б пяблага пасьнедаць, але ня бегчы ж дзеля таго за два кіламетры дадому, думаў Анішчык. Ён не хацеў губляць час, тым болей, што чакаў Злотніка. Той і заявіўся, як дамаўляліся, на сьвітаньні і, не завітаўшы ў сельсавет, апусьціўся на ніжнюю прыступку ганка, паклаў побач хатуль. Згледзеўшы яго з акна, сакратар пастукаў у шыбіну:
— Зараз паедзем.
Мыўся ў сенцах сьцюдзёнай вадой з кварты. Пасьля таропка запрагаў каня. Каля хлява паявілася Аўдоцьця, як заўжды, незадаволена паківала галавой.
— Зноў схаць? Ня еўшы. Глядзі, даезьдзішся...
— Што? — недачуў Анішчык.
— А нічога...
Апанураны Злотнік сядзеў на ганку, з выгляду выказваючы поўную пакорнасьць лёсу. Твар яго густа аброс чорнаю шчэцьцю, і Анішчык з прыкрасьцю падумаў: хаця б пагаліўся. Яму хацелася, каб Злотнік меў болей прыстойны выгляд і сваёй неахайпасьцю не адштурхнуў Дзьвярнога.
Пасьля яны ехалі на фурманцы, зьвесіўшы абапал ногі. Знаёмая дарога ні трохі ня высахла за ноч, месцамі наадварот — стала яшчэ больш гразкай, хаця дажджу быццам бы не было. Вецер яшчэ не падняўся, восеньскі дзень абяцаў быць не сьцюдзёным. 3 парослай хвойнікам горкі зьехалі ў лугавую нізінку, тут каіпо стала цяжэй, і Анішчык з лейцамі ў руках скочыў з воза. Злотнік таксама хацеў зьлезьці, але сакратар буркнуў: «Сядзі!», і той адразу сьціхамірыўся, паныла пазіраючы наўзбоч дарогі.
— He гаруй, Злотнік, — падбадзёрыў яго Анішчык. — Янкоўскаму горш.
— I Япкоўскаму горш, і Злотніку горш, — глыбакадумна адказаў кандыдат на арышт і дадаў: — Злотнік паехаў, дочкі засталіся.
— Дык яны ж з маткай засталіся.
— 3 маткай засталіся, а хацелі паехаць.
Куды?
— Калі б я ведаў, куды...
— Ну, а піто матка?
— Двойра іх любіць. Ого!
— А цябе?
— А мяне за што ёй любіць? Трохі шкадуе і ўсё.
Анішчык змоўчаў. Чагосьці ён не разумеў у, мабыць, пяпростых сямейпых стасунках Злотніка, толькі падумаў, што клапаціліся япы цяпер пра розныя рэчы. Анішчык турбаваўся, як там атрымаецца ў НКВД, а Злотнік — пра пакінутых дома дачок.
— А сына ў цябе няма, Злотнік?
Злотнік неўпрыкмет уздыхнуў на возе.
— Ня даў Бог...
I таксама было не зусім зразумсла — ну навошта цяпер яму сын? Чым бы ён дапамог арыштанту-бацьку? Сын-спадчыньнік? Але што б ён мог узяць у спадчыну ад гэткіх бацькоў-беднякоў? Хіба жыцьцё?.. I раптам падумалася: а што жыцьцё — малая спадчына? Напэўна, болыпай і не бывае. Для беднякоў тым болей.
I ў Анішчыка пакуль няма спадчыньнікаў — ні сына, ні дачкі. Можа, калі-небудзь і будуць, а можа, і не. Усё ж час пялёгкі, рознае можа здарыцца. Як здарылася з бацькам, забітым у шаснаццатым на імперыялістычнай вайне. Калі б забілі на грамадзянскай, як Аўдоцьцінага мужа, стаў бы гонарам для сына, а так чым ганарыцца? Загінуў за інтарэсы капіталістаў і памешчыкаў. Свой гоііар і годнасьць сыну трэба было здабываць уласнымі рукамі. Во ў чым справа.
Дарога пайілла ранейшай мясьцінай, паабапал стыла на встры голае поле. Яго трэба было даўно араць на зябліва, і ў іхпім калгасе таксама. Але ўсе сілы былі кінутыя на апрацоўку лёпу — такая была стратэгічная задача калгасаў ды і партыі таксама. I яшчэ класавая барацьба, якой не было відно канца. Да зябліва не даходзілі рукі. Пасьля, вядома, спахопяцца, ды будзе позна. Зноў у некага адбяруць партбілет, некага пасадзяць, сашлюць... Зрэшты, ад гэтага лёсу цяпер не застрахаваны ніхто — ні старшыні калгасаў, ні сакратары ссльсаветаў, паныла думаў Анішчык, брыдучы побач з фурманкай.
— Ладпа, Злотнік, і там людзі жывуць, — ня дужа ўпэўнена суцешыў ён змрочнага седака ў возе ды і сябе таксама. Бо не павінны таго засудзіць дужа строга — усё ж ён не злачынца.
Аднак жа і Янкоўскі таксама не злачынца, ня вораг народа, а во ўзялі і кудысьці зьвезлі. Можа, і расстраляюць нават, — скажуць, шпіён, дыверсант, шкоднік... А раптам тое ж чакае і Злотніка? — падумаў Анішчык, і яму зрабілася млосна. Што ж ён тады нарабіў? Ён не хацеў так нават думаць, бо так не павінна быць. Усё павінна скончыцца добра. Анішчык хацеў быць аптымістам.
Ён лёгка ўскочыў на кінуты Аўдоцьцяй ахапак сена ў возе, паехаў хутчэй. Праклятае ўсё ж жыцьцё, якое змушае выбіраць з двух няшчасьцяў адно. Але тое, што засталося, можа стацца, яшчэ горшае — во і выбірай. Ламай галаву, як да таго паставіцца НКВД, ці зразумее яго? Можа, штокольвечы ён зрабіў і не так, але ж ён стараўся. Для палітыкі партыі, для савецкай улады. Ці ягоная віна, што ў той палітыцы было столькі наблытана? He, Дзьвярной павінен яго зразумець...
А раптам не зразумее? I ня возьме Злотніка? Ці абвінаваціць самога Анішчыка? Халера іх ведае, тых чэкістых, з іх мудрагелістымі правіламі, засакрэчаным планам. Калі ўзялі Янкоўскага, Анішчык кінуўся ў райкам партыі да таварыша Князева. Але той толькі разьвёў рукамі — моўчкі і выразна, — маўляў, нічым не магу памагчы, усё там, у НКВД.
Палітыку партыі Анішчык увогуле прымаў усёй душой, асабліва калі чытаў выступы таварыша Сталіна ці рэзалюцыі зьездаў і пленумаў. Але нярэдка трапляў у тупік, калі з тою палітыкай сустракаўся на практыцы, на месцах, у сваім раёне, дзе ўсё рабілася кепска і ня так. Старэйшыя таварышы (той жа Янкоўскі) казалі, што тое — прошукі ворагаў, шкоднікаў, якія пралезьлі ў партыю і скрыўляюць яе палітыку. Вядома, з ворагамі належала змагацца, толькі дзе яны канкрэтна, тыя ворагі? Як падазрона Анішчык ні ўзіраўся навокал, ворагаў ня бачыў нідзе. А НКВД бачыла скрозь. Ён аж злаваўся калі на сябе, думаў, што, можа, надта слаба
яшчэ падкаваны на марксізм, яшчэ нс спасьцігнуў усяс ягонай мудрасьці. Але ён хацеў спасьцігнуць.
He зважаючы на раньні час, па падворку НКВД была процьма пароду — бы на кірмашы. Сноўдалі людзі ў вайсковай формс і ў цывільным, некаторыя сядзслі ў фурмапках, што стаялі поруч з брычкамі начальства. Ці пя здарылася піто? — трывожна падумаў Анішчык. На падворак немагчыма было заехаць, і ён спыпіў фурманку ўзбоч вуліцы, накінуў лейцы на слупок агароджы. Усё ж яму трэба было туды, у доўгую, барачнага кшталту будыніпу, і ён між вазоў пачаў прабірацца да ганка. Злотнік з хатульком у руках нясьмела валокся ззаду і сваёй нерашучасьцю аж злаваў Анішчыка. На ганку іх спыніў незнаёмы маладжавы міліцыянер, але Апішчык цьвёрда назваў начальніка, сказаў, што па выкліку. Міліцыянер гукнуў камусыді ў канцы калідора: «Да таварыша Дзьвярнога!» Апішчык унутрана пасьміхнуўся, — падобна, яго палічылі за канваіра. Што ж, неблагі пачатак, падумаў ён, які будзс кансц? Сказаўшы Злотніку, каб пачакаў, зважліва пастукаў у знаёмыя дзьверы.