• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 1

    Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    166.54 МБ
    — He магла ўчора! — стрымана папракнуў ён.
    — He магла, — са сьцішанай злосьцю адказала тоўстая Валя, не паварочваючы да яго галавы. Зімой яна прасілася на гэтае яго месца зборшчыка за карыстаньне, але начальнік райкамунгасу тую справу даверыў яму. Усё ж ён ветэран і ардэнаносец, а не які прыбіральшчык, як Валька-таўстая.
    — Аўтобус жа во...
    — Ну й хер з ім, — з абыякавым выглядам буркнула тая. Якраз у той момант з вулічнай павароткі на пляцоўку ўкаціўся вялізны жоўта-чырвоны «Ікарус», трохі збочыў да будыніны аўтавакзалу, чыхнуў і стаў. Гаворка ўскочыў з лаўкі і ціха вылаяўся — Валька-тоўстая пляжыла яму ўсю справу
    збору і карыстаньня. Але рабіць не было чаго — з пярэдніх дзьвярэй аўтобуса ўжо вылазілі пасажыры, цягнучы з сабой свае клумкі. Адны паволі ішлі за вугал да дзьвярэй у вакзал, іншыя пачыналі засяроджана азірацца па баках. Гаворка разумеў іхні клопат і пасьпяшаўся да бункера. Валя-тоўстая, вядома, яшчэ поркалася там, ды людзям не цярпелася са сваёй справай — як было змушаць іх чакаць?
    Заняўшы зручную пазіцыю ля самых прыступкаў, Гаворка дастаў з кішэні квітанцыйную кніжачку і трымаў яе ў руках, каб кожнаму было бачна, што ён тут стаіць не выпадкова, а выконвае абавязкі. Алоўка у яго не было, ды ён і ня меў у ім патрэбы. Зрэшты, і квітанцыяў у яго звычайна ня бралі, а калі якая цётка і возьме, дык наводдаль кіне пад колы аўтобуса. Пасьля гэтыя квіткі разам са сьмецьцем зьдзімае з пляцу вецер. Таму Гаворка ня надта іх і навязваў.
    Першым да бункера рашуча скіраваў плячысты дзяцюк з высока падстрыжанай патыліцай і скураной валізкай на адным плячы. Гаворка заступіў яму шлях.
    — Пяць з вас.
    — Чаго — пяць? — вылупіў вочы дзяцюк.
    — Пяць тысячаў за карыстаньне.
    — Пайшоў ты!..
    Крута павярнуўшыся, дзяцюк скіраваў па той бок бункеру, дзе, амаль не хаваючыся, зрабіў сваю справу і вярнуўся ўжо іншым шляхам, нават не зірнуўшы ў яго бок. Канешне, то быў непарадак, але Гаворка нічога ня мог зрабіць, а міліцыянера ў такіх выпадках ніколі не бывае блізка. Ад аўтобусу тым часам ужо клыбаў высокі стары ў пінжаку і з кульбай, яўна кіруючы да бункеру. Гаворка трохі ступіў наперад, каб загадзя спаткаць яго, ды сустрэў нейкі нямогла-спакутваны погляд старога і адступіўся. Спаганяць з гэтага грошы ў зборшчыка чамусьці не хапіла адвагі, і той, няспынены, паклыпаў па прыступках уніз.
    Нарэшце, управіўшыся прыбіраць, адтуль выйшла тоўстая Валя, якая з затоенай пагрозай мовіла:
    — Па блату пушчаеш? Ну-ну...
    — He тваё дзела, — буркнуў ён.
    Сапраўды, то было ягонае, а не яе дзела, тут Гаворка быў
    лэўны. Кслска хіба тое, што Тоўстая магла лакапаць на яго ў камхоз, як накапала на тым тыдні, калі ён правароніў тралзіт з Мснску. Тады ён атрымаў вымову і апошняе лапярэджальле. Як бы цяпер не атрымаць самае алошняе..
    Стары з кульбай яшчэ нпя выйшаў з бункера, як з-за аўтобусу выбегла кабеціна з дзьвюма дзяўчынкамі-дашкольпіцамі. Першая з іх, белавалосенькая і порсткая, згледзеўшы булкер, адразу пабегла да яго цераз пляц, і кабеціна яшчэ здалёк заі ірасілася:
    — Вы ўжо лусьціце яе, малую, бясплатна, a то грошай пяма, во на бялет сабрала, каб у горад да маці адвезьці з дзярэўні...
    — Ладпа, — з прыхаванай прыкрасьцю ціха кінуў Гаворка, надумаўшы, што сёньня яму не шанцуе. Малая паскакала па прыступках уніз, але за ёй сунулася і кабета разам са старэйшаю, што ўжо выклікала абурэньне Гаворкі.
    Было, адпак, позна — ужо яны там, унізе, расчынялі скрыпучыя, на спружыне дзьверы. Во і паслухай гэтых баб, думаў Гаворка,— лусьціш адну, а ўлсзе тры запар. 1 ўсё бясплатна. Як яны неўзабаве выйшлі, кабета здалёку дзякавала, алс ёп пс хацсў яс і слухаць. Аўтобус меўся хутка пайсьці, а ў ягонай кішэні не зьявілася ніводнага «зайца». Усе — на халяву.
    Санраўды ля расчыненых дзьвярэй «Ікаруса» пачалі тоўпіцца іювыя пасажыры з білетамі, а таксама тыя, што тут выходзілі пакурыць — усе рыхтаваліся заняць месцы. Ужо з другога боку ў высокую кабіну караскаўся шафёр. I тады зза рогу вакзалу шпаркай хадой выскачылі два салдаты, мабыць, пасьпяшаўшыся з буфсту. Але замест аўтобусу яны скіравалі ў гэты бок — ведама ж, па якой патрэбе. Гаворка стуліў лапярэймы, але тут жа адступіўся — маладыя, бялявыя, бы рахманыя парсючкі, са счырванелымі тварамі хлопцы дужа сьпяшаліся — як было патрабаваць з іх плату? Сам колісь быў салдатам і ведаў, якія ў салдата грошы. Тыя, адпак, пс зважаючы па яго, з ладта заклапочаным выглядам скаціліся па крутаватых прыступках і неўзабаве выскачылі, сігаючы адразу цераз дзьве прыступкі. Ужо мінаючы яго, адзін кінуў другому:
    — Жабруе дзядок...
    — Халяўшчык, — дадаў зводдаль другі.
    Пачутае крыху абразіла Гаворку — усё ж ён не халяўшчык, яму тую працу даручыла ўлада. А калі ён гэткі вахлак, што пушчае бяз грошай, дык гэтак яму і трэба. Пусьціў па дабрыні сваёй, за што во і атрымаў...
    Аўтобус пакаціў на вуліцу, аўтавакзальны пляц апусьцеў. Наступны меўся быць няхутка, але зборшчыку за карыстаньне не было куды ісьці. Ды і не было якое патрэбы, апроч як закурыць. Ды дзе закурыш? 3 усяго аўтобусу ня ўзяў ніводнага «зайчыка», і хто б паверыў? He, так не гадзіцца. Мабыць, трэба мяняць падыходы, як кажа ягоны прыяцель Пухлякоў.
    Ён абышоў аўтавакзал і з другога боку зайшоў у буфет. Якраз у гэтую пару тут было пуста, буфетчыца Валя-малая псрабірала якіясь паперы на падаконьніку, і ён паўзіраўся ў вітрыну. Там у куце за бутэрбродамі з скрылёчкамі ссохлага сыру стаяла некалькі пачак «Мальбара» з ашалелымі цэнамі, і Гаворка спытаў:
    А «Прымы» няма?
    — Няма, — буркнула Валя-малая, прыгожымі, у пярсьцёнках пальцамі перабіраючы накладныя.
    — Гора! — выдыхнуў Гаворка.
    — Бяры во загранічныя, — не паварочваючыся ад папераў, сказала буфетчыца,— Ці гроіпай няма?
    — А няма, — сказаў ён.
    — Так ужо і няма? Толькі ж аўтобус быў.
    — А грошай няма, — сказаў ён і ціха папытаўся: — Можа, пачачак напавер?
    — He. Напавер не, — адрэзала Валя. Перапрошваць Гаворка ня стаў, ведаў — у гэтай ня выпрасіш. Гэтая, бы сталь, — калі сказала, дык ужо хоць разьбіся. Хоць на пуза ляж. Алс дзе ж закурыць?
    У цесным вакзальным пакойчыку сядзела над клумкам кабета, ляніва жавала выняты адтуль батон. За акном, бачна было, спыніліся, сустрэўшыся, дзьве жанчыны — удава міліцэйскага начальніка Казлова і настаўніца тутэйшай школы. Гэтыя таксама былі яму без карысьці, і Гаворка вяр-
    нуўся на пустую пляцоўку. Крыху счакаўшы, сышоў да дзьвярэй туалета і замкнуў іх, каб хто ня ўздумаў пакарыстацца ім без яго. А сам павалокся на вуліцу да гастраному — ужо там ён знойдзе, у каго закурыць.
    Далёка, аднак, не адышоўся, як згледзеў Пухлякова. Гэты высокі і мажны ветэран якраз кіраваў у бок аўтавакзалу.
    — Ты куды? — спаткаўшыся, спытаў Пухлякоў.
    — Ды во — закурыць.
    — Абязірошаў, ці што?
    Пухлякоў нетаропка дастаў з кішэні свайго заўжды ладнага шэрага пінжака пачак «Беламору», яны закурылі. Гаворка з палёгкай зацягнуўся знаёмым дымам.
    — Дык пойдзем, — сказаў ён. — Калі да мяне.
    — Што ж ісьці да цябе? Ты ж бяз грошай...
    — Ды знаеш, з тым абласным не павязло.
    — Што, нікому не прысьпічыла? — пагардліва ўсьміхнуўся Пухлякоў.— Значыць, кепска працуеш...
    Можа, і кепска, падумаў Гаворка. Гэты Пухлякоў, не зважаючы на тое, што быў маладзейшы за Гаворку, заўжды трымаў сябе з ім, нібы начальнік ці чалавек разумнейшы. Хаця ён і быў пачальнік, а можа, і разумнейшы, бо шмат гадоў працаваў у райкаме. Колісь ваяваў партызанам, але таксама ў райкаме камсамолу, — сядзеў у лясной глушы і кіраваў антыфашыстоўскай агітацыяй сярод моладзі. Цяпер ордэнаў не насіў, а планак — шырокіх, роўненькіх і стракатых — было ў яго аж да пуза. Сабраў усе юбілейныя, над якімі вісеў на чырвонай калодачцы самы галоўны юбілейны медаль з выявай Леніна, што здалёк выдаваў бы Залатая Зорка Героя.
    — А колькі часу? — папытаўся Гаворка.
    Пухлякоў, памарудзіўшы, загарнуў рукаў пінжака.
    — Без малога дзесяць.
    — У адзінаццаць — транзітны з Гомлі. Ужо тады... Гаворка не даказаў думку, але Пухлякоў яго зразумеў і неяк з унутранай рашучасьцю выпрастаў сваю даўгаватую, перахлябістую постаць.
    — Дык пайшлі!
    Моўчкі і нетаропка яны шкандыбалі да аўтавакзалу,
    зайшлі па той яго бок — на пляцоўку. Гаворка ведаў, што трэба Пухлякову (тое ж, што і заўжды), і трохі злаваўся. Як ён, Гаворка, два гады шлындаўся бяз працы, жывучы адно на мізэрную пенсію, тады яго Пухлякоў і ня бачыў. А як прыдбаў сталы заробак, тады стаў патрэбны ўсім. He мінала дня, каб да яго на аўтавакзал, да бункера, не завіталі дватры былыя дружбакі, — то закурыць, то пагаманіць, a то і пазычыць сотню. Ну і, само сабой — выпіць, бо ўсе сядзелі бяз грошай, а ў Гаворкі часам зьбіралася трохі. Каб жа, аднак, то былі ягоныя грошы, ня трэба было іх здаваць у камунгас, ну, канешне, не без таго, каб троху і скрасьці. Але ж ён краў не ў каго канкрэтна, а як бы ў самога сябе, і таму вялікага сораму не адчуваў.
    Тым болей, што так рабілі ўсе. Кралі і не па сотні, — па тысячах і мільёнах — і не «зайцоў», а даляраў.
    Пухлякоў моўчкі сеў пад сьцяну на лаўку, а Гаворка пашкандыбаў да бункера адамкнуць дзьверы. Ён яшчэ не дайшоў да іх, як на пляцоўку неяк паволі, бы асьцерагаючыся, укаціў чорны, блішчасты мікрааўтобусік накшталт колішняга «рафіка» з жоўтымі, яўна не тутэйшымі нумарамі. Зьдзіўлены Гаворка спыніўся. Тут жа з аўтобусу выбраліся адзін, другі, трэці пасажыры — усе лёгка, па-летняму апранутыя ў сьветлыя камізэлькі з кішэнькамі ды «маланкамі», стрымана штось пагукалі адзін да аднаго. Пагукалі, аднак, па-нямецку, тое адразу зразумеў Гаворка, падумаўшы, што трэба як найхутчэй адчыніць туалет. I ўсё ж ён спазьніўся. Пярэдні — высокі і худы немец з падкасанымі рукавамі сарочкі — зрабіў яму жэст спыніцца, і ён спыніўся.
    — Морген, — быццам картавячы, сказаў немец.— Во іст петроль?
    -Што?
    — Бэнзын, бэнзын, — паправіў яго другі, чорны, з таксама голымі да локцяў, дужа валасатымі рукамі. — Аўто нужэн бэнзын.
    — Дык няма тут бензіну...
    — Нэма?
    Немцы нібы разгублена зірнулі адзін на аднаго, пасьля ўсе ўтаропіліся ў яго.
    — Тут аўтастанцыя! — сказаў Гаворка.
    Тоіі пажылы, што першым вылез з аўтобусу, падышоў да яго бліжэй.
    — Рус партызан? — спытаў ён, азіраючы ягоныя грудзі.