Поўны збор твораў. Том 1
Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Памер: 656с.
Мінск 2005
— Знайшлі месца, ага? Дзеткам прыклад паказваеце, яшчэ ветэраны называюцца... Я ў міліцыю пазваню!
Скакун зыііякавеў з каўбасой у руках, на ягоным смуглявым твары з чорнымі вусікамі адбілася пакута. Гаворка хацеў быў адказаць сварлівай жанчыне, але Пухлякоў нетаропка падняўся.
— Ладна. Ну яе к дранай матары. Пайшлі адсюль...
— Куды? — не зразумеў Гаворка.
— А во да яго, — Пухлякоў кіўнуў на Скакуна. — Ён жа побач.
Скакун, відаць было, ня надта ўзрадаваўся, але і не запярэчыў прапанове старэйшага, тым болей што былая райкамаўская пяціпавярхоўка сапраўды блізка вытыркалася дахам з-за вулічных таполяў. Як воін-афганец тры гады таму
Скакуп атрымаў там кватэру з усімі выгодамі — на зайздрасьць тутэйшым ветэранам усіх войпаў.
Япы таропка расьпіхалі ўжо раскладзеную на лаўках закусь. Гаворка запіхаў у кішэні штаноў абедзьве бутэлькі, якія сн ня мог даверыць нікому. Тыя здорава целяпаліся ў штапах, цягпучы іх уніз, алс пра штаны Гаворка ўжо не турбаваўся. Напсрадзе з заціснутым пад пахай слоікам перцу дыбаў Пухлякоў. Скакун жа чамусь без ранейшага энтузіязму валокся апошні. Хоць дарога была і не даўгая, алс ўсе трохі памоклі, асабліва прыкметна — Пухлякоў у яго сьвстлым гарнітуры. Падняліся на чацьвёрты паверх, прапусьцілі напсрад Скакуна, які ня надта хутка адамкнуў дзьверы. Мабыць, ён штось прадчуваў, бо, адчыніўшы іх, не сьпяшаўся запрашаць гасьцей, а сыіярша пачаў нейкія перамовы з жонкай. Нсўзабаве ў дзьвярах зьявіўся яе надта ж счырвапслы, яўпа раззлаваны твар. Згледзеўшы на пляцоўцы мужчынаў з пакункамі, япа залілася лямаптам.
— Зноў, зноў! Калі гэта скончыцца? Ходзюць, ходзюць і ўдзепь, і ўпачы, ніколі ад іх спакою няма, п’япчугі праклятыя. Нс пушчу, пс пушчу, прэч адсюль з мае кватэры! — крычала яна, пульхнымі грудзямі выпіхваючы з кватэры мізэрнага мужа-афгапца. Той, відаць было, ня надта і супраціўляўся, усё болей падаючыся задам цераз парог. Неўзабаве дзьверы перад яго носам з лязгам зашчоўкнуліся, і Скакун з вінаватым выглядам апынуўся на пляцоўцы.
— Нс пушчае...
— Панятна, — мовіў Пухлякоў. — I ня пусьціць. Калі прасіцца будзеш.
Трохі разгублепыя і заклапочаныя, яны нядоўга пастаялі каля дзьвярэй, ня ведаючы, куды падацца. Асабліва віпаватым, відаць было, пачуваўся Скакун, які, зірнуўшы праз акно па падворак, раптам сказаў:
— Гайда ў гараж. Тут недалёка...
Зпоў адзін за адным япы ішлі па зарослым дзядоўнікам завулку ў бок моста цераз рэчку, дзе быў гаражны кааператыў з двух дзясяткаў вахілых сілікатных боксаў. Гэты раз панерадзс порстка крочыў Скакун, за ім, усё прытрымліваючы ў штанах цяжкаватыя бутэлькі, дыбаў Гаворка. Апану-
раны Пухлякоў ўвачавідкі губляў нядаўні імпэт і ў мокрым на плячах пінжаку брыў апошнім. Тое блуканьне ў пошуках здатнага прытулку ўжо агоркла яму, і толькі спадзяваньне на ўдалы канец не давала вярнуцца.
Гаворка таксама думаў, што, чым цягнуцца на канец мястэчка, лепш было б дзе прыткнуцца ды выпіць. Тым болей, што дожджык быў певялікі. Але ўсё гэты Пухлякоў. Начальства! Хаця, гледзячы якое начальства. Некалі з партыйна-савецкім дык Гаворка і няблага ладзіў, асабліва ў тыя гады, як працаваў у райкамаўскай лазьні-парыльні пры возеры. Бывала, сыдуцца калі ў суботу раённыя начальнікі, сакратары і яшчэ хто, часам і госьці з вобласьці ці з Менску. Ён добра напаліць каменку, пары нагоніць што трэба, хвошчуцца крамяныя мужыкі, аж крэкчуць. Часам хто папросіць яго, Гаворку, пахвастаць хрыбціну. Хвастаць ён умеў, венічкі меў заўжды сьвежыя, сам вязаў з маладога бярозавага вецьця. Ну, а пасьля лазьні тут жа, ва ўтульным прылазьніку, пачыналася самае цікавае — выпівопчык: каньячок грузінскі, армянскі ці, як у апошнія гады, болей падабалі малдаўскі — з бацяном. Яму таксама калі паднясуць паўшклянкі, a то і цэлую. I размовы — вясёлыя, пра баб, a то й сакрэтныя, пра партыйныя справы. Калі сакрэтныя, ён выйдзе на паветра перакурыць, навошта яму, беспартыйнаму, слухаць партыйныя сакрэты. I ўсё добра, усе задаволеныя...
Ды во ўсё паляцела ў тар-тарары. Цяпер ні лазыіі, ні таго начальства. Hi каньяку. Рады, калі выдарыцца якая чарчына. Аж выдараецца, аднак! Як во і сёньня.
У прасьмярдзелым бензінам ды аўтолам Скакуновым гаражы было суха, цёмна і цесна. Балыпыню месца тут займаў новенькі вііпнёвага колеру «Масквіч-412». Бяз жаднай, аднак, увагі да яго мужчыны расклалі на блішчастым багажніку свой харчовы набытак, пакуль гаспадар таропка падсьцілаў там зрудзелую газеціну. Затым аднекуль з цёмнага кутка той вынес шклянку, узяўшы якую, Пухлякоў незадаволена паморшчыўся.
— А вады няма?
— Нашто вада? — не зразумеў Скакун. — Тс ж ня сьпірт, запіваць ня трэба.
— Бруд адмыць, — сказаў ветэран.
Сссьці тут таксама не было дзе, яны пасталі абапал багажніка, і Гаворка рашуча скалупнуў блішчасты каўпачок з першай бутэлькі.
Моўчкі і таропка выпілі — першы Пухлякоў, за ім Скакуп; апошняму сабе наліў Гаворка. Наліваў эканомна, кожнаму роўна паўшклянкі, ну, можа, сабе трохі болей, але ніхто таго пс заўважыў. Як закусілі, патроху ўсе ажывелі, заружавеліся іх даволі змэнчапыя жыцьцём твары. Асабліва ў маладзейшага за ўсіх Скакупа.
— Ну і добра, — сказаў ён, — У гаражы ня горш, чым у кватэры.
— Абы грошы, — сказаў Гаворка.
— У тым і справа, — пасьля маўклівае паўзы сказаў Пухлякоў і павярпуўся да Скакуна. — А ты ведаеш, за чые то грошы?
— А за чые? Гаворкавы?
— Нямецкія, во за чые.
— Што — зарабіў? У нужніку?
— Дваццаць марак. Ледзьве ня трыццаць срэбранікаў. Як у таго Юды, — сказаў Пухлякоў.
Гаворка насьцярожыўся, аж перастаў каўтаць каўбасу. Тое яму не спадабалася. Гэты Пухлякоў заўжды, як вып’е, меў звычай плесьці якую палітыку. Ці нават рэлігію.
— Якога Юды? Што ты вярзсш?
— А такога. Думаеш, яны табе — за заслугі?
— А хоць бы і так? Ці я ня маю заслугаў?
— Чхаць ім на твае заслугі. Ім трэба правакацыя. Яны тваё фота прыставяць да якой блядзі з бардака і надрукуюць. Пры ардзянах. Во будзе пацехі!..
Пацеха — хай сабе, а вось правакацыяў Гаворка не любіў, з маладосьці асьцерагаўся правакацыяў. Асабліва як рабіў у парыльні ды і раней — у сельгастэхніцы, бо адразу можна было выляцець з працы. 3 свае цяперашняй працы ён таксама не хацеў вылятаць. Але і Пухлякоў — чаму ён пра тое гаворыць, як выпіў? Чаму ён не сказаў гэта там, на аўтобуснай?
— Пайілоў ты, знаеш куды? — раззлавана адказаў Гаворка.
— He ўжо. Дап’ём, а пасьля і пойдзем... Хто куды, — нязлосна, адпак, сказаў Пухлякоў, беручы шклянку.
Мусіць, іхняя гамапа была ўчута знадворку, і ў прычыненых дзьвярах мільгануў нсйчы цень, у шчыліну нясьмела зазірнуў усьмешысты, сьвежапаголены твар.
— А, во дзе яны схаваліся. Ай, падпольшчыкі, ай сакрэтчыкі!..
Пухлякоў апусьціў шклянку і ціха вылаяўся.
— Яшчэ адзін... Бэнээфавец!
У гараж зважліва ўвайшоў Яшкоўскі, былы партызан і настаўнік — таксама былы, бо ўжо другі год як быў звольнены з працы за ўдзел у местачковай дэманстрацыі БНФ.
— Дык за што п’ём? — адразу папытаўся ён, сарамліва ўсьміхаючыся.
— За нсмцаў, — буркнуў Пухлякоў.
— Што ж, можна і за немцаў. Цяпер можна. Вунь гуманітарку гоняць. Учора ў балыйцы сканеры згружалі.
— Бо віну адчуваюць. За вайну, — сказаў Пухлякоў. — Трэба ж пакаяцца.
— Гэта як каторыя. Каторым трэба, а каторым і не. Як камуністам, напрыклад. Гэтыя ніколі ня каюцца.
— I ня будуць. Бо камуністам няма за што каяцца, — упарціўся Пухлякоў.
— Ня будуць, гэта факт, — уставіў Скакун.
— Канешне, ня будуць, — пагадзіўся Яшкоўскі.— Ня тая парода.
— А мне чорт з ёй, якая парода. Абы плацілі грошы, — амаль крычаў збоку Скакун.
— Але ж і грошай няма. Па ўсім сьвеце жабруюць, дык жа не даюць. Бо ня маюць даверу.
— Бо развалілі дзяржаву! — нядобра набычыўся за аўтамабілем Пухлякоў. — Дзе Бярлінская сьцяна? Чаму і яе развалілі?
Скакун ад дзьвярэй аж закрычаў:
— Ды ну вас к д’яблу з вашай сьцяной. Я гэтую сьцяну пад Сандагарам з «граду» — аж дым пад неба!.. Ордэн далі.
Скакун п’янеў хутчэй за ўсіх, Гаворка гэта бачыў ужо ня першы раз. Мабыць, яму ня трэба было больш наліваць. Але
ж ён сам узяў бутэльку і, нахабна парушаючы парадак, зіюў наліў сабе амаль поўную шклянку.
— Пайшлі япы ўсе ў жопу! I духі, і немцы з амерыканцамі. За пабеду! — выкрыкнуў Скакун і выжлукціў шклянку.
— Во, так і атрымліваецца, — сказаў пагадзя Пухлякоў, вымаючы пачак «Беламору». — Поўная беспрынцыпнасьць. За чыс грошы, за чыю пабеду?
Тут ужо зазлаваў і Гаворка, можа, таму, што таксама пачаў п’янець. Цьвярозы ён, можа б, і прамаўчаў, а тут карцела сказаць. Тым болей, што ён даўно меў на Пухлякова крыўду.
— Але ж ты во — прынцыповы, а п’еш?
— Ну і піто? — зьдзівіўся Пухлякоў. — Алс ж не за твае.
— He за мас. Дык не плявузгай. Пра прынцыповасьць.
— Мянс пя купяць, я ідэйна загартаваны. Я вып’ю, але ўсё роўна застаюся камуністам. А ты — чачэн!
— Чаму я — чачэн? — зьдзівіўся Гаворка.
— Бо зло гадамі таіш, у сабе носіш. Чачэны носяць сто пяцьдзесят год, а ты з вайны. Чаму ж ты ў партыю не ўступіў? Бо за жонку крыўдуеш, ага?
Гаворка быў ашаломлсны ад такоіі павароткі ў размове. Гэта ён чачэнец? Тоіць за жонку крыўду? Таму не ўступіў у партыю? А хто яго туды клікаў? Калі хацеў уступіць, тады ад яго адвярнуліся. А пасьля ён і не імкнуўся, прапала хэнць. Бо, сапраўды, таіў крыўду. А хто б на ягоным месцы не затаіў?
— Парцізапы! — крыкнуў ён у вочы Пухлякову. — Курашчупы! 3 кім вы да сорак чацьвёртага ваявалі? 3 паліцаямі? Ды са старастамі...
— Ну ты цішай, — гукнуў да яго Яшкоўскі. — Ваявалі ня толькі са старастамі. Але і з акоўцамі, з літоўскімі паліцаямі. А пасьля прыйшлі і нямецкія палявыя часьці...
— Во, як прыйшлі палявыя вямецкія, дык і далі вам у хвост і грыву. Прарыў устроілі...
— Ну ўстроілі. Алс прарваліся...
— Куды прарваліся?
— Як — куды? — ітя мог зразумець Пухлякоў.
— Ага — куды? Некуды вам было прарывацца, во і перастралялі, як зайцоў. Ляжаць цяпер на пагорку... Гяроі!
Яшкоўскі паморшчыўся, ён быў тут цьверазейшы за ўсіх. Можа, таму, што менш выпіў, а можа, характару быў болей стрыманага.
— Знаеш, Гаворка, хапіла і партызанам. Канешне, не гэтак, як фраптавікам...
— Няправілыіа! — рэзка запярэчыў Пухлякоў,— Хоць ты і партызап, а разважасш пяправілыта. Фронт усім снабжалі, а партызаны дзе павінны былі ўзяць? I аружжа, і прадавольсцьвія? Адбіць у врага. Правільна?