Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Мабыць, ад сьвітапыія мінулася багата часу, а людзі ўсё не паяўляліся нават на падворках. Ля Еўсюковага сьвірна па-ранейшаму нікога не было, ды і хто туды прыйдзе, калі брыгадзір сьпіць? Ну я вас пабуджу, зласьліва думаў Выпаўзак, я вам пасьвяткую, маць вашу растак...
Ён рашуча ўскочыў у хату, дзе ўжо ня спала, кешкалася з малымі ягоная маладая жонка Ганка — апранала, ці што. Ужо таксама ці не сьвяткаваць сабралася? Яе недарэчна ўсьмешысты твар новаю злосьцю адгукнуўся ў ягоным нутры, Выпаўзак падбег да скрыні і выхапіў з прыскрынка наган. 3 часам усё радзсй ён хапаўся за яго — ня тое, піто ў нядаўнія гады — да вайны. Ды і ў вайну. Але всдаў: наган паможа. Як памагаў яму ў калектывізацыю, у барацьбе з ворагамі савецкай улады, у партызанку. Наган — верны і надзейны памочнік чэкіста і парторга таксама.
— Што гэта ты? — сумелася Ганка, адразу сагнаўшы з твару лагодную ўсьмешку. Ён не адказаў і, засунуўшы наган у кішэню галіфэ, выскачыў з хаты.
Першы падворак, куды ён завітаў з вуліцы, належаў Палапеі Дворчысе, не маладой ужо, але цягавітай, у сіле ўдаве, соткі якой за плотам былі добра ўробленыя. I калі справілася толькі? — пядобра падумаў парторг. Увакурат было выкурыць яе на калгасную працу, на гной. Свайго гною ў яе не было, бо даўно ня мела каровы. Выпаўзак рашуча ўскочыў у чыста, яўна па-сьвяточнаму прыбраную хату з бялюткім настольнікам на стале. Але тут не было нікога, і ён выйшаў праз сенцы на той яе бок. За парканам, сагнуўшыся, поркалася Паланея — саджала на градках нейкую расаду.
— Кідай саджаць! — рэзка скамандаваў Выпаўзак. — На парад. Хутка! Гной вазіць...
Паланея выпрасталася, няўцямна ўгледзелася ў яго.
— Што?
— На нарад, ня ведаеш, што! Ну! Жыва! Чакаю...
— Дык як жа на нарад, сьвятое ж Вялікадне сягоньня, — хуценька і вінавата загаманіла Паланея. — Ужо грэх жа гэта, каб па Вялікадне...
— А свае грады ўрабляць ня грэх?
— Дык то ж свае... На тым тыдні не было як, усё на полі. Толькі і засталося на сьвята...
Ён не даслухаў.
— Хутка! Раз, два — я чакаю...
— Ай, дык гэта ж брыгадзір сказаў, што да абеду можна...
— Я вас з вашым брыгадзірам!.. — закрычаў Выпаўзак і дастаў ндгаіі. Але перш чым ён скіраваў яго на жанчыну, тая жвава шаснула ўбок і так прыпусьціла між лёхаў, што ён аж зьдзівіўся яе маладому спрыту і падумаў: во, выдрэсіравалі акупанты! У блакаду, мабыць, пабегала...
— Каб мне зараз была на парадзе. Другі раз гаварыць ня буду.
Наступны падворак, дзе жыў стары Корж з дзьвюма нявесткамі, быў цераз вуліцу. Каржовы сыны пасьля партызанкі трапілі на фронт і абодва засталіся на Пулаўскім плац-
дарме. Цяпер нявесткі гаспадараць з дзецьмі і старым Аўхімам Каржом, які на той час якраз і спаткаў яго ў дзьвярах.
— Сьвяткуеш? — не вітаючыся, строга запытаў Выпаўзак.
— Са сьвятым Вялікаднем вас, — бы ня чуючы настрою госьця, лісьліва павітаўся сівабароды Корж, апрануты ў чыстую кужэльную сарочку.
— Мяне няма з чым, я атэіст. Л ты марш на нарад! I з нявесткамі.
Стары ўтрапёна стаяў на ганку, няўцямна пазіраючы на чалавека, бы ўпершыню бачачы яго са зброяй. На яго Выпаўзак нагана не паднімаў, і Корж моўчкі разьвёў рукамі.
— Ды ўчора толькі прыйшлі. Казалі, брыгадзір дазволіў. Да абеду...
— А я адмяняю, — змрочна абвясьціў Выпаўзак.
Корж моўчкі павярнуўся і пайшоў у хату, дзе іхнюю размову, мабыць жа, чулі нявесткі. Ужо прыйдуць, падумаў Выпаўзак, гэты іх прыгоніць. Выпаўзак ведаў, што з вайны за Каржом значылася адна, але ёмістая правінка: паказаў акупантам шлях праз Церахава балота, дзе пасьля блакады атабарыліся партызаны. Казаў, што прымусілі. Але гэта яшчэ як паглядзець: колькі было там прымусу, страху, а колькі ўласнае волі. Тады яго партызаны не чапалі, ды пасьля органы тую правінку ўзялі на ўлік — пра запас. Таму гэтага Каржа ўжо ён уходуе.
Горш было з Касачовай Галяй, маладой яшчэ і бязьдзетнай, якая калі ўжо рабіла, дык рабіла як мае быць, — ці ў полі, ці на таку. Але да пары. Пакуль на яе ня нойдзе бабскі нораў, пакуль не заўпарціцца па-дурному. Калі заўпарціцца, тады ніхто ёй ня можа даць рады — ні мужык, ні баба, ні які началыіік. Хіба калі ён наганам, дык стане лагаднейшай. У хату да яе ён не пайшоў — пастукаў у акно.
— Касачова, на нарад! Хутка!
Але тое, што ён учуў, узьвілося ў ім новым выбухам гнеВУ-
— А ху ня хо? — ціхмана, але выразна прагучала з хаты. Што?
— Што чуў. Сяньні Вялікадне.
— Ну іпто, што Вялікадне? Гпой вазіць трэба. Ты іпто, малспькая, ня ведаеш?
— Нс маленькая. Два гады была замужам,— чулася з хаты, алс да акна піхто нс падыходзіў.
— Any выхадзі, сказаў! Страляць буду! — пастукаў ёп ручкаіі нагана ў раму.
Касачова раптам бы ўзрадавалася і з жарам загаманіла дзесь, зусім гіобач за шыбай:
— Оіі, папалохаў! Застрэліць. Страляй, па... Цаляіі во ў гэтую цыцку, на...
Тут жа за акном паявілася яна — зусім голая, бессаромна трасянула псрад ім набрыпялымі грудзямі, ппуўшыся ў самас шкло. Выпаўзак міжволі адхіснуўся.
— Стрэлю!
— Страляй!
1 ён стрэліў — угору, у падстрэшша, раз і другі ва ўзруіпзііый, пе пашкадаваўшы аж двух патронаў. Касачова, адпак жа, мабыць, спалохалася і зьнікла. Дзесьці на вуліцы ўжо закрычалі бабы — трывожліва і палахліва — як у вайну. Алс тоіі іх крык пе пастрашыў Выпаўзка, які ўжо адчуў свой всрх над гэтымі всрпікамі, што зрывалі яму вывазку гною. Ён ужо асядлаў звыклую хвалю ўзрушанай рызыкі і пабег па вуліцы далей.
У вёсцы, мабыць, ужо прачнуліся, браліся велікоднічаць. Яму палежала адпо — сагнаць усіх да сьвірна, і ён адчуў, што наможацца на тое. Волі ў яго хапала. Азірнуўшыся, убачыў, як з падворка выйшлі абедзьвс Каржовы нявесткі, сталі абапал брамкі; да сьвірна, аднак, не ішлі. Ыапсрадзс за Тарасавым парканам мільганула і зыіікла абвязаная цёплай хусткай галава ўдавы Пятрухі — мабыць, кінулася куды хавацца. Выпаўзак не пабег за ёй, толькі прыпыніўся і крыкпуў цераз паркап:
— Пятруха, я цябе бачу. Зараз жа на нарад!
Жанчына пс адазвалася, алс ён всдаў, што пачула. А калі чула, дык лрыйдзс, нідзс нядзенецца. На тым тыдні прыходзіла ў праўлепыіе прасіць дапамогі — трое малых дзяцей, карміць ііяма чым. У тым ліку адно малое, нагулянае ад партызапаў. Каб далі малака з фермы. Але на фермс ў суседняй
весцы усяго восем кароу, ды і тыя ня усе ацяліліся, малака не хапае для здачы дзяржаве. Сказалі тады Пятрусе прыйсьці праз тыдзень, праўленьне разгледзіць заяву, прыме калектыўнае рашэньне. Каб абгрунтавана, ня з бухты барахты. Малака шмат хто просіць, шмат у каго малыя дзеці. А цяпер гэтая Пятруха хаваецца. Я ж табе прыпомню гэтыя схованкі, як прыйдзеш па малако, помсьліва думаў Выпаўзак.
Тым часам над вёскай у веснавой прасторы плыў па-сьвяточнаму сьцішаны велікодны ранак, у які Выпаўзак унёс гэтую мінтрэгу. Але ўжо ён ім сьвяткаваць ня дасьць. He глядзі, што інвалід, сухарукі, ды ягоны дух загартаваны ў класавай барацьбе, ён пераможа. Гной будзе вывезены, увесь да астаньня.
Усё ж не дарма ён драў горла — у вёсцы яго ўчулі і пакрысе пачалі выглядваць на вуліцу. Недзе мільганулі і стаіліся на падворках. Выйшла і стала каля брамкі Лузгіна Вольга — чакала. Ён спыняцца ля яе ня стаў, толькі крыкнуў, каб ішла на нарад, а сам пашыбаваў да клёна, пад якім ужо сышліся і, пэўна ж, чакалі яго тры бабы — дзьве тутэйшыя ўдовы і з імі маладая, вострая на язык Хадоска, колішняя сяброўка Ганкі, як тая яшчэ не была ягонаю жонкай. А як стала, ён тое сяброўства хутка спыніў — была прычына. Бабы там неяк зацята маўчалі, хмура пазіраючы, як ён таропка крочыў да іх. Нібы баяліся. Але тое і добра, што баяліся, — ужо ён іх зараз пагоніць да сьвірна.
— Ну што стаіце? Асобнае запрашэньне трэба? Марш на гной!
— А Вялікадне сёньня, — спаважна мовіла Хадоска. — Дык брыгадзір сказаў...
— Пляваць, што брыгадзір сказаў. Вялікадне адмяняецца...
— Як гэта? — мовілі ўсе разам.
— Партыя адмяняе рэлігійны опіюм. Ці вы не давяраеце партыі?
На той надта рашучы аргумент у баб, відаць, не знайшлося, чым адказаць, і яны хвіліну разгублена маўчалі. Потым першая загаманіла Хадоска.
— Але чаму толькі нам адмяняецца? Чаму іншыя сьвят-
каваць будуць? Сваю Ганку нябось на гной нс пашлеш? Гэта мы, праклятыя чорнарабочыя...
— Пойдзе і Ганка! — рапіуча псрапыніў ён жанчыпу. — Усе пойдуць. Марш!
— Дык мы што? 3 голымі рукамі? Ці вы там здурнелі з сваёй партыяй? — нярвова крычала Хадоска.
— Ну, ты цішай наконт партыі! Цішай! — загадаў ён з націскам. — Паняла?
I Выпаўзак прыўзыіяў наган, паказваючы, што ў ягонай руцэ. Хадоска бы папярхнулася і змоўкла. Бабы па адпой падаліся па вуліцы — абы далей ад гэтага ўзброенага парторга. Япы ішлі памалу, патроху прыбаўляючы кроку. Ён мог бы іх і падагпаць, але хай. Вілаў ні ў адной не было, ды ён ня мог іх вяртаць па вілы, пэўна ж, уцякуць, пахаваюцца. Хадоска ззаду ўсё пешта сакатала злоснае, але ён ня слухаў — ён сачыў, абы ня зьнікла куды, ішла за ўсімі. Пэўна ж, ідучы плявузгала — на яго, а можа, і на партыю, і парторг зласьліва думаў: ня ўсіх, далёка ня ўсіх выкаранілі ў трыццатыя, япічэ засталося антысавецкага ахвосьця, будзе чым заняцца. Пакуль во не даходзяць рукі — гной куды болей важпы. Але ці нс памылка тое? 3 тэорыі і практыкі балывавізму Выпаўзак всдаў, што класавая барацьба важпей за ўсё.
А бабы? Бабы яго не любілі ніколі, і ён даўно ведаў тое. Шмат якія выказвалі сваю непрыязь да яго, каханыія ж піводпая. Ды ёп і не дамагаўся ад іх каханьня, з маладых год зразумеўшы, што каханьне — рызыковая справа. Колькі ягопых сяброў (асабліва ў даваеішыя гады) пагарэлі менавіта праз сваё нсабачлівае каханьне. Ён не хацеў за тое гарэць, ён намагаўся быць спраўным бальшавіком, адданым справе чэкістам. А ўсё астатняе — глупства. I калі ён у сорак гадоў ажаніўся, дык хіба прымеркаваўшы, што так будзе лепш — найперш для калгаснага парторга, на пасаду якога быў прызпачаны партыяй. Тады ён спыніў свой выбар на Ганцы, бо, па сутнасьці, у яго ўжо не было жадпага выбару. Япа прымеркавалася парторгу, бо была класава блізкай, не запярэчыла. I ён зразумеў: і не запярэчыць, бо ў яе таксама не было выбару. Гэта найлепш, калі няма выбару, бо няма і спакусы.
Япы яшчэ не дайшлі да сажалкі і сьвірна, як Хадоска азірнулася на яго і пачала тыцкаць на ягоны падворак, дзе якраз выйшла з хаты неапранутая зранку Ганка. Там жа былі і абедзьве дзяўчынкі — малая ўсё тузала маці за спадпіцу, штосьці лепятала. Дзяўчо толькі пачынала гаварыць, і маці дужа любіла слухаць яе незразумелую балбатню. Але знайшла час... Згледзеўшы жопку, Выпаўзак апрыкла перасмыкнуў тварам і тут жа надаў сабс рапейшы рашучы выгляд.