Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Можа, і сапраўды ён меў права застрэліць чалавека, алс найперш тр.эба было яго знаіісьці. Таксама, як і гной, якога тут ііс было.
Відаць, часу па тыя пошукі Выпаўзак меў не багата і павёў бабскуіо камапду цсраз вуліцу да сясьцёр-багамолак Барашкавых. Ужо тыя ў такі дзень былі дома і, не зважаючы на крыкі і стрэлы на вуліцы, увішпа маліліся ў прыбранай рушііікамі покуці перад дужа шаноўным абразом сьвятой Марыі — страчалі Вялікадпс.
— Я вам дам Вялікадне! Бярыцс вілы і ў хлеў!
Набожныя і ўвішныя Барашкавы, бы чорпыя рухавыя мурашкі, перахрысьціліся напасьледак і паслухмяпа падаліся ў хлеў, дзе ў куце стаяла іх маладая кароўка. Аднак вілаў яны пя мелі, а гноіо было тут на адзін добры воз, і Хадоска зьсдліва пасьмяялася:
— Во ўгноім калгасны прасьцяг! Па-ўдарнаму. Давай пастахапаўску, дзеўкі! Ганка, ну пакажы прымер як парторгава жонка!
Гапка з віламі залезла за загародку ў кут, дзс было болсй гною, і пачала кідаць яго да дзьвярэй.
Увесь час, пакуль яны хадзілі па дварах і слухалі Выпаўзкаву лаянку, ёй было дужа ніякавата за мужа, здавалася: хоць бы ён памаўчаў, калі ня можа гаварыць па-добраму, хоць бы ня чуць яго брыдкаслоўя. А ён, бы на зло, аж упіваўся сваёй брыдкай лаянкай, поўпаю ўладай над гэтаю ня падта пакорнаю бабскай групай, бы помсьціў ім за сваю муж-
чынскую нягегласьць, начальніцкую няўрымсьлівасьць, гаркату ад якіх, пэўна, і намагаўся заглушыць лаянкай. Цяпер, як яны ўрэшцс забрылі да гною, Ганка аж узрадавалася: будзе рабіць. Працаваць яна ўмела — хоць жаночую працу, хоць мужчынскую, ёй было ўсё роўна — яна прывыкла рабіць усё.
Яна лёгка ўпорвала вострыя пруты вілаў у зьляжалыя пласты і натужліва выварочвала іх угору. Гной звыкла сьмярдзеў, але яна не зважала на той здаўна знаёмы смурод, толькі схамянулася ў душы, прыгадаўшы, як тры гады таму, у блакаду, хавалася амаль у гэткім самым гнаі. Іхні атрад разьбілі, і карнікі ўсчалі паляваныіе на партызан, шукалі з сабакамі ў пушчы, лясах і пералесках, у пакінутых жыхарамі вёсках, адрынах, на таках. Яе, цяжарную ўжо малодшай, аднаногі дзсд з Алексюкоў закапаў у пустым хляве пры сьцяне ссохлым гноем, і яна ляжала так два дні, дыхаючы праз шчыліну ў бярвеныіі. Немцы бегалі па вёсцы, стралялі па гарышчах, кідалі гранаты ў пустыя бяз бульбы ямы. Дзед казаў, двойчы зазіралі ў той хляўчук, але пароць гной не здагадаліся, і яна ацалсла. 3 таго часу ў яе не было агіды да гною, тым болей, што ніколі не было каровы.
Выпаўзак пабег кудысь, мабыць, шукаіочы яшчэ па хлявах, а бабы павыходзілі на падворак і пасталі, гамонячы. Бяз вілаў у хляве ўсё роўна рабіць не было чаго. Яны ўсё не маглі скончыць узрушанае гаманы наконт спляжанага сьвята і лаялі нялюдскага парторга.
«I глядзі ж ты, выжыў і ў блакаду, — сказала Лузгіна Вольга і пашкадавала. — Нс было яго ў нашым атрадзе, a то б...». — «А што б ты яму зрабіла ў вашым атрадзе? — усумнілася старэйшая Каржова нявестка. — Солі на хвост насыпала б? Ён і там быў граза». — «Каму граза, немцам?» — «Не, пя так немцам, сваім ды шпіёнам гэтым».
Ганка слухала ды пасьміхалася ў хляве — як асабісты ўпраўляліся са шпіёнамі, яна збольшага ведала, памятала выпадак у сваім атрадзе. Якраз тады з дзеўкамі была ў Пляшні, дзе кватараваў і брыгадны пітаб, — мылі начальнікам бялізну і трохі чулі, што там рабілася. Неяк пяцёра палонных чырвонаармейцаў уцяклі з лагера і прыбылі ў атрад. Ну, вядома, найпсрш праверка: ці хто завербаваны,
засланы, хто з іх шпіён? Усіх дапытваюць у хаце асобага аддзелу, ніхто не прызнаецца. Але ж камандзіры ведаюць пэўпа: хтосьці заслапы. Тады прымаюць рашэньне: калі ніхто не прызнаецца, усіх у расход. Ды ноччу перад расстрэлам адзін з перабежчыкаў, Акунёў, патрабуе асабіста камандзіра, якому кажа, што ўсе яны завербаваныя, апроч яго, Акулёва. Пра тос яму па сакрэту прызнаўся ягоны зямляк з тае групы, які таксама завербаваны. Раззлаваныя камандзіры лраз дзень расстралялі ўсіх, апроч Акунёва. Разважалі так: калі Акунёў выдаў земляка, значыць, ён свой, незавсрбаваны. Паслалі Акупёва ў групу падрыўнікоў, дзе Акунёў падарваў тры цягнікі, а пасьля на станцыі Параф’янава перабег да немцаў. Аказалася, што менавіта Акунёў і быў засланы, іншыя ні пры чым. Але начальніку асобага аддзелу за тых выкрытых і расстраляпых ужо далі ордэн — не адбіраць жа баявую ўзнагароду назад. Тым болей, у заслужанага кадравага чэкіста. А каб ня дужа дзівіліся з таго ў атрадзе, яго псравялі ў суседнюю брыгаду, казалі, на павышэньне нават.
Праз якую гадзіну Ганка выкінула за парог усё, што было ў доле. На чыстае, воглае яшчэ месца перайшла маладая кароўка сясьцёр Барашкавых. Але возчыкі з калёсамі ўсё ня схалі. У хляве рабіць болей не было чаго, і Ганка выйшла на падворак. Бабы купкай стаялі воддаль пры плоце, падобна, рабіць сёньня яны ня мелі намеру.
— Перакур, Гамка, — падабрэлым голасам сказала Хадоска і пібы ўсьміхнулася ёй.
Тое спадабалася Ганцы, падумалася: можа, яшчэ яны і памірацца. Хаця і так крыўдаваць сяброўцы не было за што, на Выпаўзка яны крыўдавалі абедзьве.
Яна ўваткнула вілы ў зямлю і таксама прытулілася да плота поруч з Хадоскай. Бабы чамусьці ўсе разам змоўклі, калі яна да іх падышла, Ганка з нядобрасьцю адзначыла тое, і ёй зрабілася ніякавата. Каля іх яна па-ранейшаму пачувалася чужаніцай. Неяк нядобра-апанурана з ганка назіралі за імі сёстры Барашкавы.
Нечакана з-за вугла хаты паявіўся брыгадзір, — малады хлопец у зграбна падперазанай гімнасьцёрцы і па-сьвяточнаму наваксаваных ботах — быццам гатовы да сьвята ці да
царквы. Грабаючы рукой растрэсеную ветрам густую чупрыну, з расслаблепай усьмешкай мовіў да жанчын:
— Укалваецс?
— Укалваем! — кпліва адказала Хадоска. — Але ж ты ўчора абяцаў...
— Ну, абяцаў. Хай бы нс ішлі. Я ж вас ня гнаў.
— Глядзіце на яго — ён пя гнаў! — зусім зазлавала Хадоска. — Дык Выпаўзак выгнаў.
— А нашто слухалі?
— Як жа не паслухаеш, калі з наганам? Вунь Касачову застрэліць хацеў.
— Гэны можа, — сьціпла пагадзіўся брыгадзір. Відаць па ўсім, пачуваўся ён ня падта — мабыць, выдыхаў учарашпяе ці з начы. — Калі авсчкамі будзеце.
— Будзеш авечкамі. Вы ж — сіла, партыя. Як з такімі абыходзіцца? — гарачылася Хадоска.
— Мы з такімі абыходзіліся... — шматзначна выціснуў праз зубы брыгадзір,— На фронце.
— Дык то на фронце. А мы тут у тыле. Як у турме.
— Ну, як хочаце, — кінуў на разьвітаньне брыгадзір і, бы схамянуўшыся, пайшоў з падворка.
— Такі хлопец! — разважліва мовіла Хадоска, як ён схаваўся за хатай. — Сап’ецца тут.
I засмуцілася чамусьці. Ганка таксама засмуцілася — яшчэ болей, чым калі была адна ў хляве, выкідвала гной. He, шчасьця ў яе болей ня будзе, думала яііа, лёс яе абышоў стараной, цяпер адпо — гараваць у гаркаце да скону дзён.
— Доўга ён тут жыць будзе? — сказала баба ад плота. — Пацяплее і зьедзе ў горад.
— Я б таксама зьехала, — гаротна мовіла Хадоска. — Завербавалася б у Карэлію, хоць на лесапавал. Калі б ня мама. Хворую ня кінеіп.
— Ты яшчэ можаш. Пакуль дзяцей не нараджала... Стоячы поруч, Ганка пачала думаць, дзе там яе дзяўчаткі, ці, можа, плачуць на вуліцы. I тады, бы ў адказ на свой клопат, якраз убачыла малых — на падворку ішла Волька, вяла за ручку малую, — босую, у даўгой, незашпіленай кофце, ужо заплаканую. Тая, як убачыла маці, вытузнула з сестрыной
ручку і подбегам прыпусьціла да плота. Ганка прысела ласустрач, каб пераняць дачушку, выпрастала рукі, у якія з неадолыіаю дзіцячай радасьцю бухнулася дачушка. Яе заплакапы тварык адразу праясьнеў дабрынёй і спакосм.
— Ну што ты плакала? Ну чаго?
— Япа сабакі спужалася. Што ў дзядзькі Панкрата, — сказала Волька.
— Спушчанага?
— Ну. Спушчалы быў.
— Вот жа чалавек, — сказала Хадоска. — Сам педзе туляецца, а сабаку спускае, каб малых травіць.
Ды малая ўжо ўсьміхалася ў матчыных руках, гатовая адразу забыцца на свас нядаўпія страхі. Ды й злосная ўвогуле Хадоска падабрэла з абсіверанага вастраносага твару, заўсьміхалася Вольцы, якая прыхільна падалася да яе. Тады старэйшая з сясьцёр Барашкавых адышлася ад ганка.
— Хадзі са мной. Нешта дам...
Волька, бы і чакала таго, адразу патэпала за чорненькай жвавай жанчынкай, якая павяла яе ў хату. Ганка лапружала чакала, адчуваючы, як на яс руках у напружапым чаканьлі замсрла і малая. I праўда, неўзабаве абедзьве яны выйшлі з дзьвярэй — Волька наперадзе, а Барашкава ззаду. У абедзьвюх ручках Волыса зважліва, з асьцярогай несла два чырволыя яечкі; тварык яе зьзяў урачыстаю радасьцю. Падышоўніы да маці, адлу ручку працяглула сястрыцы.
— На табе — Хрыстос уваскрос...
— Ай, малайчына! — сказала Хадоска. — Малая, а ведае, як трэба. Ну, што трэба сказаць? Што?— ласкава пыталася яна ў меншай.
Сьціснуўшы ў ручцы яечка, меншая маўчала, пя ведаючы яшчэ, як трэба адказаць.
— Дзякуй скажы, — падказала маці.
Нс, усё ж яна не такая няшчасная — у яс ёсьць дзеці, яе адзіны набытак у жыцьці, адзінае шчасьце. Ужо гэтым шчасьцем яна нс паступіцца, бо яс дзяўчынкі і ёсьць яла сама з яе лёсам. Нс такім і горкім, калі падумаць. Калі побач заўсёды будуць дзяўчаткі.
Чалавек можа трывожыцца, можа жыць у лагодзе, а бяда
пільнуе яго заўжды. Бяда ніколі пя сьпіць, часам дрэмлс толькі, выбірас момант, каб уджаліць моцпа і ў самае балючас месца. Аб якім і ня думае чалавек.
Ганка, можа, першы раз за тое сьвяточнае раньпс расслабілася, вольна ўздыхнула, ужо гатовая паверыць, піто яна амаль шчасьлівая, як у двор уляцеў задыханы Выпаўзак. Наган свой ёп ужо схаваў, і той, відаць было, важка целяпаўся ў адтапыранай кішэні апоўзлага па боты галіфэ. Згледзеўшы, што бабы стаяць бяз працы, парторг адразу перасмыкпуў тварам, ягоная капыл-сківіца адвалілася для чарговага мату.
— Маць вашу — стаіце?
— Дык вазоў няма, — сказгіла Хадоска. — Мы што — у падолах панясём?
— Панссяце ў падолах! — зароў калгасны парторг. — Калі трэба будзе. А гэта — што? — раптам згледзеў ён у дзяўчынак нечаканыя падарункі. — Сьвяткаваць! Вазоў пяма, а яйкі зпайшліся? Каб падкупіць? Савецкую ўласьць не падкупіш! Дай сюды! — крыкнуў ён да Волькі, і тая спалохана працягнула яму сваё чырвонае яечка. Схапіўшы яго, Выпаўзак з усяе сілы выцяў ім аб растрэскапую сьцяну хлеўчука. Затым бяз словаў вырваў яйка і ў меншай — таксама шпурлянуў аб сьцяну. Малос адразу залілося горкім, несуцешным плачам.