• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 1

    Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    166.54 МБ
    I праўда, Дзядзенка паслухмяна падыбаў на сваёй кульбе да дзьвярэй, а Памазок усё ня мог чагосьці зразумець. Найперш ці пе правакацыя тое, арганізаваная міжнародпым імперыялізмам або сусьветпым сіянізмам? I дзе тая Памазопія, якой ён ніколі ня чуў нават, што за краіна? Добра, калі сацыялістычная, а калі... I чаму яго ў прэзідэнты, ці ён прасіўся? Найперш карцела паслаць усіх па тры літары ды вярнуцца да таго, што было. А было няблага, яны спакойна выпівалі... Алс ж Юрка пайшоў па гарэлку, мабыць, нягожа падводзіць сяброў, гарачыцца, лепей узважыць усё як мае быць. «Во і добра, што тады цябе ў райсавст пракацілі», — сказаў Ладуцька. «Чаму гэта — добра? — зьдзівіўся Памазок. — Няварты ці што?» — «Варты, варты, алс тады б прэзідэнтам пя стаў. А так — прэзідэнт, віпшую», — амаль лісьліва мовіў Ладуцька. А й напраўду, падумаў Яхім, нашто адмаўляцца? Калі што, качагарка ад яго не ўцячэ. А там, можа, хоць дзяшовуіо іншамарку прыдбаць, a то зяць ужо воўкам глядзіць, яшчэ дачку кіне. Але ж — жонка, раптам задумаўся Яхім, як яна да таго паставіцца? Прэзідэнтша ж...
    Яго клопатны роздум перапыніў Дзядзенка, які, кансшне ж, прынёс і бутэльчыну. А з ім у качагарку напхнулася і яшчэ выпівохаў розных узростаў — ужо ўсе ведалі Памазкову павіну і прагнулі яе абмыць. У кацельні стала цесна ад людзей, якія абступілі Яхіма. Кожны стараўся павіншаваць ці хоць пахваліць, a то і даць параду: «Ну, пашэнціла чалавеку! Памазок там навядзе парадак! Слухай, ты там адразу — дэмакрацію к ногцю! Калі што — мы на падмогу. Але ўжо там пап’еш гарэлачкі...»
    Памазок усьмешыста маўчаў, яму ўжо не цікава стала размаўляць з гэтымі людзьмі і адказваць на іхнія досьціпы.
    Галоўнае — ён паверыў у сваю ўдачу і амаль пераканаў сябе, што ўсё правільна. Іначай і не магло быць. Ён — прэзідэнт рэспублікі Памазоніі, пэўна ж, высакаразьвітай, не якойнебудзь адсталай краіны. Адсталая краіна яго прэзідэнтам не выбірала б. Канешне, ён там ня быў, але не сказаць, што зусім незнаёмы з «капстранамі» — колісь у вайну браў Берлін і нават адзін раз пераспаў у мокрым шынялі на іхняй пярыне. Нічога асаблівага. Праўда, тады ён быў радавы, не сяржант нават, а тут — адразу ў прэзідэнты. Граматы меў няшмат — сем класаў, але павінна хапіць. Расьпісацца ўмеў прыстойна, асабліва калі пакласьці локці на стол, а для прэзідэнта тое, мабыць, галоўнае.
    I тут ён здагадаўся, чаму ў прэзідэнты Памазоніі абралі менавіта яго. Уся справа ў прозьвішчы. Ці не паходзяць ягоныя продкі Памазкі з тае Памазоніі? Добра ж вядома, што заўсёды і ўсюды цягнуць сваіх людзей — хоць з калгасу ў раён ці з раёну ў сталіцу. Гэтак і ў іншую краіну. Калі так, дык усё зразумела і, мабыць, законна. Няма пра што турбавацца.
    У той дзень надвячоркам ён ужо не пайшоў у качагарку, на ягонай зьмене яго падмяніў напарнік. Рана ўстаўшы назаўтра, пачаў рыхтавацца ў дарогу. Найперш аднёс у майстэрню боты. Боты, канешне, ня новыя, але калі падбіць падмёткі, дык яшчэ паслужаць і ў той Памазоніі. Па дарозе зайшоў у цырульню. Увогуле падстрыгаць не было чаго — даўно ўжо ад ілба да патыліцы пралягала шырокая лысіна, ды ўсё ж... Калі стаў прэзідэнтам, дык хацеў выглядаць адпаведна. Мабыць, у дарогу трэба было б мець які чамаданчык, ды ў местачковых «Таварах паўсядзённага попыту» чамаданаў не было. Давялося пазычыць невялічкі куфэрак у Сьцяпаніхі, які застаўся ад зяця, што колісь зьбег ад дачкі на БАМ. Спрытны куртаценькі гальштук пазычыў у агранома — казалі, бяз гальштука там будзе нягожа. Можа, і праўда. 3 жонкай сталася горш — два дні сварыўся. Сьпярша ягоная Кацярына была катэгарычна супраць, каб ён куды ехаў, а пасьля, заплакаўшы, заявіла: і я з табой. Яхім стаяў на сваім: паеду адзін. А як абжывуся, тады паклічу цябе. «Чорта ты паклічаш, там сабе маладзейшую знойдзеш...» Ледзьве адчапіўся ад жонкі.
    Праводзілі прэзідэнта Памазоніі сьціпла і непрыкметна. Купка дружбакоў прыйшла на засьнежапы аўтобусны прыпыпак, куды ён прыпёрся за паўгадзіны раней часу. Ззаду ішла сплаканая жопка, усё бубніла сваё: «Ну паглядзіце, здурпеў стары. Ну куды ён прэцца?» — «Ладна, ня плач, прэзідэнтшай будзеш», — суцяшаў яе Ладуцька, які трымаўся ля сябра нсяк дужа блізка і сардэчна, быццам што хацеў сказаць асаблівае. Ён і сказаў, як Кацярына адвярнулася: «Можа, там, гэта, і мяне куды... Каб па аграрнай часьці. A то тут, ведаеш... Памазгуй, Яхімка». Яго псрапыніў ІОрка Дзядзенка, які прыстыргікаў на прыпынак, канешне, не з пустымі рукамі. «Трэба аглаблёвую!» — прапанаваў ён, адкаркоўваючы бутэльку, якую спаважна перадаў напарніку-прэзідэнту. Той трохі выпіў, затым выпілі Дзядзенка, Ладуцька, абодва браты Целяпенчыкі і напасьледак да бутэлькі прыклалася заплакапая Кацярыпа. Тады і перастала плакаць. Тут якраз гіадкаціў аўтобус. «Ну — пакеда, чакайце на госьці», — махнуў з аўтобусных дзьвярэй Памазок. Невялічкая грамадка засмучаных зсмлякоў засталася на аўтобусным прыпынку.
    Як ён ехаў аўтобусам да станцыі, пасьля цягніком да Масквы і там праходзіў доўгую шаталомную працэдуру ў міжнародным аэрапорцс — мала што запомніў, усё пібы плыў у разрэжаным алкагольным тумане, хаця і быў цьвярозы, бы шкельца. Ды так сталася, што ўсё было пя ў знак, — ішоў не туды, рабіў пя так і ня тое. Яго раз за разам асаджалі і тузалі, пават лаяліся — усе гэтыя міліцыянеры, жанчыны з пагопамі і пават дзяўчаткі, зусім лагодныя з выгляду, але што да яго, дык з яўна металічнымі позіркамі. Яму так і карцела абурыцца, сказаць ім, хто ён і куды едзе. Ды ўсё ж чалавек ён быў сьціплы, асабліва сярод незнаёмых людзей, і трываў. Трохі ачомаўся толькі ў самалёце, як мілае дзяўчо ласкава папыталася, што ён будзе піць? Ёп зірнуў на стос бутэлек у калясцы і ткпуў заскарузлым ад торфабрыкету пальцам у самую знаёмую — во гэта. Дзяўчо наліла з напарстак «Сталічнай», і тады Памазок, можа, упершыню схамяпуўся — а ці туды ён сдзе. Калі выпіць даюць — курам на сьмех!
    У самалёце ён хутка заспуў лёгкім сном праўдзіўца, ня грэпшіка, всдама ж, нямала натузаўйіыся ў дарозс. Прач-
    нуўся, як падкацілі каляску з харчам, ды столькі, што ледзьве зьмясьцілася ўсё на малелькім адкідііым століку. Тады зноў далі выпіць — паўшклянкі кіслага віна, якое ён пе ўзьлюбіў з часоў дружбы з братушкамі. А во ягонаму суседу — выгалястаму буржую ў стракатым піпжаку, налілі чагось, пэўна, мацнейшага, а пасьля і яшчэ дабавілі. Памазку таксама захацелася такога, але ён ня ведаў, як папытацца, і трываў. Хай, думаў, дацягну да Памазоніі, а ўжо там...
    Самалёт ішоў над аблокамі, унізе, мяркуючы па ўсім, быў акіян, глядзець там не было на што, і ён зноў заснуў. А як прачнуўся, дык аж спалохаўся, піто спозьніцца — усе паўскоквалі з месцаў, пачалі цягнуць свае валізкі, апратку, — мабыць, прыехалі. Па гучнай сувязі ў самалёце пра штось аб’яўлялі, але хіба зразумееш, пра што? I тады Памазок падумаў: ці знойдзецца хто ў Памазоніі, каб разумеў па-нашаму? Але наўрад. Калі ўжо ў Менску мала хто разумее, дык чаго чакаць у заморскай краіне. Гэта яго пачало турбаваць.
    Дарма, аднак, тое яго турбавала — ужо на першай паліцэйскай загародцы, нават не запытаўшыся, яго пазпалі, і два маладыя, дбайна апранутыя чалавекі кудысь павялі праз агромністы гаманкі аэрапорт. Як толькі выйшлі на сьпякотную вуліцу пад шэрагам высачэнных пальмаў, падкаціў даўгі аўтамабіль, і тыя паслужліва расчынілі дзьвсры — сядай, пан прэзідэпт. Ён і ссў. Пасьля селі яііы — адзін наперадзе, другі, што нёс ягоны перавязаны дзяжкай куфэрак, побач. Як яны ехалі, Памазок ва ўсе бакі круціў галавой, дужа яму тут было цікава. Людзей на вуліцах сноўдала процьма — белых, чорных і нейкіх невялічкіх жаўтлявых, міма праносіліся статкі аўтамабіляў, і тут, і там стаялі купкі плячыстых «гарылаў» у камуфляжнай форме жабінага колеру. Што шмат паліцэйскіх, Памазку спадабалася: значыць, будзе парадак у ягонаіі Памазоніі, такі ж, як і ў Беларусі. Хіба палкі ў гэтых былі надта кароценькія, ня тое, іпто ў беларускіх — трэ будзе падоўжыць, пачаў уваходзіць у дзяржаўны клопат новы прэзідэнт. Ён спрабаваў загаварыць з канваірамі, але абодва маўчалі, бы пямкі. Тады і ён змоўк, падумаўшы: можа, яны саромеюцца яго, бо ўсё ж маладзейшыя, а ён стары, ды не абы-хто — прэзідэнт!
    Япы доўга ехалі па зіхоткіх ад шыльдаў вуліцах певядомага гораду, затым праз нейкі дзівосны лес з велізарнымі, проста гігапцкімі дрэвамі. Гэткіх сукаватых дрэваў не расло па Памазковай радзіме, у густое сучча ўгары нс прабівала нават яркас сьвятло фараў. А як аўтамабіль спыпіўся, зьдзіўленыію Памазка не было мяжы. Сярод лесу, ярка асьветлены электрычнасьцю, раскашаваў палац. Чырвоная жвіровая дарожка, шырокія прыступкі і над імі калоны. Бог ты мой, якія гэта калоны — белыя і таўшчэзныя, з пакручастымі загагулінамі на вяршках, якія нібы ўкручваліся ў прыцьмелас нсба. Задраўшы ад захапленьня голаў, Памазок аж спыніўся, але да яго штось гукнуў той, што ііпоў ззаду, і ён подбегам дагнаў пярэдняга, які ўжо расчыняў высачэзныя дзьвсры ў палац.
    Усё тут наскрозь было заліта электрычнасьцю, чырванела дыванамі ў доле. На ягопым шляху маўклівымі слупамі стаялі нейкія людзі ў чорным і камуфляжы, па безьлічы повых прыступак яго павялі ўгору. Сьпярша ён пачаў лічыць тыя прыступкі, налічыў пяцьдзесят і кінуў. Затым япы кудысь шпарка ішлі праз пакоі і па калідорах, цемнаватых і сьвятлейшых, і ўрэшце, як ён зразумеў, прыйшлі. To быў вялізпы, бы вакзалыіы, пакоіі з блішчастым і сьлізкім паркетам, на сярэдзіне якога блішчэў бакамі нейкі агромпісты шкляпы каўпак. У прыцемках прыглсдзеўшыся да яго, Памазок зразумеў, што пад каўпаком ложак. Вялізны шырокі ложак з бялізнай, на якім ці не яму сёньня спаць? Абодва ягоныя канваіры дзесь зьніклі, замест іх зьявілася чорненькая жанчынка з дужа белымі зубкамі і ў белым фартушку. Япа паставіла на столік лры каўпаку блішчасты падносік і, усьміхнуўшыся, выйшла. Памазок адразу пацікавіўся, што па падносе, — але нічога здатнага ня ўбачыў. Пара нейкіх зялёных фруктаў, шклянка жоўтага соку, малако ў кубку і ўсё. Hi чарчыны, ні бутэльчыпы. Скупыя, аднак, людзі ў гэтай Памазоніі, падумаў прэзідэнт. Хаця не сказаць, каб бедныя.
    Трохі патупаў з кутка ў куток гэтай стадолы, паслухаў цішыню. Абышоў вакол каўпака, пастукаў пальцам па ягопым шкле — тоўстае, халера. I навошта? Ніхто болей да яго пе заходзіў, і прэзідэнт, памарудзіўшы, сьцягнуў з ног боты.