Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Неўзабаве яму прынесьлі новы, яшчэ болей шыкоўны гарнітур — чорны, з малюсенысімі бліскаўкамі па тканіне і новы даўжэзны галыптук — малпы сярод пальмаў. Гальштук асабліва спадабаўся Памазку, і ён папрасіў служку, каб той завязаў яго япічэ даўжэй, чым ранейшы. Такія даўгія гальштукі тут былі ва ўсіх. Як яго апранулі, тады зноў кудысь па-
вялі разам з грамадою гаваркіх мужчыпаў. Памазок паныла і моўчкі ішоў. Ажыў толькі апыпуўшыся ў прасторнай асьвстлепаіі залс з багата накрытым сталом, на якім выразна тырчэлі рыльцы бутэлек. I тады ён падумаў, што ўсё ж гэта краіпа, мабыць, пе такая і кепская, як ён сьпярша меркаваў.
Як пачалі рассаджвацца за сталом, нейкі сівавусы мажны мужчына, можа, туташні тамада, пацягнуў яго ў канец стала да крэсла, адмстнага сярод іншых дужа выкрутасьлівым падплсчнікам. Памазок, можа б, і сеў на яго, калі б насупраць на стале было штось болей прывабнае, чым жоўтас пітво ў графіпе. Крэсла выразна не здалося Памазку выгодным, ён ужо паглсдзеў для сябе лепшае — каля невялічкай, але прывабнай купкі бутэлек. Там ён і сеў. На адмысловае ж крэсла змушаны быў сесьці той белавусы; лакей зважліва памяпяў іхнія карткі, што былі расстаўленыя перад кожным месцам.
Упершыню за ранак Памазок перавёў дух і ўжо стаў забывацца на прыкрае здарэньне. Пакуль побач гаманілі, ён засяродзіў увагу на дзьвюх бутэльках, адна з якіх здалася яму знаёмай. Як лакеі з-за плячэй пачалі наліваць бакалы, Памазок паказаў свайму — во гэту, і той зважліва паліў яму, — праўда, ня ў самы вялікі фужэр. Памазок на тое паморшчыўся, але змоўчаў — хай! Можа, нс апошняя, мабыць жа прэзідэнцкі тэрмін не на адзін год. А калі што, дык можна і падоўжыць...
3 таго адмысловага крэсла з фужэрам жоўтага соку ў руцэ ўстаў сівавусы — мабыць, каб мовіць тост. Памазок з гатоўнасьцю працягнуў руку да свае чаркі, як перуновы выбух абрушыў усё — і стол, і гасьцей, і ўсю гэтую залу. Засыпапы друзам Памазок апынуўся далёка ў куце, побач цяжка пляцнулася долу ўзыіятае выбухам грузнае цела сівавусага тамады. Адусюль сыпалася тынкоўка, трэскі ды кавалкі мэблі, бітае шкло бутэлек, енчылі людзі. Памазок на кукішках падаўся між акрываўлепых целаў у той бок, дзе, памятаў, былі дзьверы.
Зрэшты, ён мог бы і не турбавацца пра дзьверы, — як трохі асеў пыл, дык убачыў, што канца палацу як не было — скрозь грувасьціліся кавалкі сьценаў, каменьня, знадворку тырчэў абломак калоны. Уцалелі хіба нейкія прыступкі з парэнчыпамі, да якіх і падаўся Памазок. Абы прэч з гэтага жахлівага палацу...
Ён мкнуў прэч, а прыступкі вялі, куды самі хацелі — унутр і ўгару. I ён бег па іх, пасьля задыхана плёўся, бо блізка ўнізе ўсчалася страляніна і чуліся крыкі. У нейкім сьцішаным закутку скінуў з сябе свой цяжкі панцыр, які ўжо не было сілы трываць на плячах. Ён прагнуў выбавіцца з гэтага муру, кідаўся па ягоных заблытаных пераходах, пакуль незмарок не апынуўся на даху. Але, можа, і добра, што на даху, тут нікога не было і можна было аддыхацца. Дах быў вялізны і плоскі, з рознымі папярэчынамі і надбудоўкамі ў доле. Зьнізу Памазок ня быў бачны, і тое абнадзейвала. Можа, яму пашэньціць перахавацца да ночы, а ноччу ён бы як-небудзь уцёк. Памазок ужо набыўся ў гэтай краіне, болей яму не хацслася. Ён ужо амаль пераканаўся, што зрабіў памылку, калі паквапіўся на тое прэзідэнцтва.
Унізе між тым усчалося штось неверагоднае — падобпа, ішоў бой, як на вайне. Чуліся выбухі, стрэлы і гучныя каманды вайскоўцаў. Але хто — на каго, хто — за каго, зразумець было немагчыма. Трохі ачомаўшыся, Памазок памкнуўся зірнуць з даху, падкраўся да карнізу, ды зараз жа кулямётная чарга ледзьве ня зьнесла яму галаву. Памазок порстка пляснуўся долу — значыць, за ім сачылі. Ляжаў, думаў, што, пэўна, гэта маркоўныя, якім ён не дагадзіў. Тады ён на кукішках падаўся да іншага боку даху, дзе, можа, былі маліпавыя, — ужо гэтым ён паспрыяў, падпісаўшы іхняга пеўня. Можа, яны яго ўратуюць? Але толькі ён глянуў з-за нейкага коміну ўніз, як адтуль зноў грымнула пара чэргаў, якія дашчэнту зьнесьлі цагляны верх коміну. Здаецца, ягоны шлях уніз быў адрэзаны з абодвух бакоў. Што было рабіць прэзідэнту гэтай дурной краіны?
Унізе тым часам доўжылася гамана, крыкі, час ад часу гахалі выбухі гранатаў. Па карнізах паддашша лапаталі кулі — яго намагаліся выбіць адсюль. Але ён не такі дурны, каб пакідаць сваё месца, сваю Брэсцкую крэпасьць. Ён будзе сядзець тут да апошняга і загіне героем. Хай ведаюць, якія прэзідэпты растуць у партызанскай рэспубліцы.
Але пакуль ён быў жывы, і, нямала стаміўшыся, прысеў каля нейкае бетоннай папярэчыны. Горш за ўсё, што на гэтым даху не было засепі, а з паўдзёішага неба неверагодпа
горача паліла сонца. Памазок даўно быў мокры ад поту і незпарок прыгадаў, колькі на тым стале было настаўлена розпага пітва. Ды нікому пічога не дасталося, — во чортава краіна! Каб жа хоць не было, як на ягонай радзіме, a to... To не даюць, то страляюць, а ты бегай з раніцы галодпы і дашчэнту цьвярозы. У такі момант тужлівай скрухі побач пітось шлёпнулася долу — ён азірнуўся: то была гронка бапанаў. Алс адкуль? Памазок паўзіраўся ў недалёкае гольле дрэваў, што месцамі былі вышэй даху, і ўбачыў там малпу. Тая сядзела на тоўстым суку і сьмешна крывіла свой рухавы зморшчаны тварык, — бы насьміхалася з чалавека. «Во, дзіва, — падумаў Памазок, — тут яшчэ і малпы. Трэ будзе пс забыцца расказаць пра тое дома...»
Але да дому, мабыць, было далёка, — нешта дужа застралялі ў дальнім, разбураным канцы палацу. 3 бананам у руцэ Памазок падаўся туды і хутка сьцяміў — з таго боку лезьлі. Пераскокваючы папярэчыны, ён кінуўся ў другі канец даху, ды й там пе было спакою. Там таксама спрабавалі ўскараскацца да яго — да сьцяны падагналі вялізпы аўтамабілыіы кран. Адзіны бясьпечны бок быў пад дрэвамі, дзе разьлягаў парк. Нс марудзячы, Памазок разьбегся, як колісь у маладосьці, і скокнуў на бліжні сук. Ён удала ўчапіўся, напружыўся і апынуўся на суку зьверху. Тут была прыемная засень, зводдаль на суках расьсеўся з паўтузін малпаў, якія адразу ж усчалі абураны вэрхал. «Ну, чаго злуецеся? — падумаў Памазок. — Самі ўладкаваліся, а мпе пе даюць...»
He зважаючы па іхняе якатаныіе, ён падаўся па суку далей ад даху, захінуўся за тоўсты шурпаты ствол. Але што рабіць далей, як ратавацца? Во ўлез, дык улез, паквапіўся на прэзідэнцтва, дурапь... 1 яму нясьцерпна захацслася ў сваю дымную, сьмярдзючую ад торфу качагарку...
Адпак доўга сумаваць па качагарцы не давялося, — падобна, яго заўважылі, і першая чарга зыіізу прашыла кулямі лістоту дрэва. Малпы спуджана загаласілі, завсрашчэлі на ўсс свас дзікунскія галасы і сыпанулі па гольлі па суссдпяе дрэва. Намагаючыся з усіх сваіх пя падта багатых сіл, Памазок таксама падаўся за малпамі. 3 сука на сук, з дрэва на дрэва. Адпаго разу ледзь пе зваліўся, няспрытпа ўхапіўшы-
ся за крывы сук, але ўтрымаўся. Абы прэч ад тае прэзідэнцкае згубы, дзе яго хацелі забіць.
Але на яго няшчасьце, дрэвы гэтага парку скончыліся, далей разьлеглася пустая лугавіна, дзе звычайна гулялі ў гольф. Зьнізу ўсё стралялі, у лістоце шчоўкалі разрыўныя — гэткія, як у тую вайну пад Познаньню, дзе яго параніла дробным асколкам у зад. Цяпер пакуль што Бог сьцярог, куля не зачапіла. Але ж як ратавацца? Хіба што вышэй? I Памазок палез па суках угару, прадраўся амаль да вяршыні. Далей ужо не было куды. Мабыць, з долу яго ўжо было нялёгка згледзець, хоць адтуль усё стралялі — ці не па ўсіх дрэвах. Дзесь прарэзьліва верашчэлі малпы, а ён прытуліўся да таўставатай крывулякі дрэва і ня дыхаў. Думаў: можа, пабягуць за малпамі, а яго ня ўбачаць?
Ды дзе там — згледзелі. Праз гольле бачна было, як два вайскоўцы, утаропіўшыся ў яго, ужо паднімалі ўгару свае аўтаматы. Адчуваючы, як яны вось-вось джагнуць чаргой, Памазок роспачна закрычаў, бы малпа на дрэве...
— Ну, якога д’ябла ўзьлез і крычыш? — пачуў ён на роднай мове. — Катлы халодныя, ці хочаш сістэму размарозіць? Чаго сядзіш там? Зусім здурнеў ці што?
ГІамазок недаўмснна зацепаў вачыма — унізе ля топкі стаяў раззлаваны старшыня і мацюкаўся на качагара, які немаведама чаго сядзеў пад стольлю, учапіўшыся за трубы. У доле ляніва варушыліся-ўставалі Юрка Дзядзенка і Ладуцька — церлі заспаныя вочы. Але як яны трапілі ў Памазонію, — таго Памазок ня ведаў.
Усё яшчэ нічога не разумеючы з таго, што адбывалася, Памазок асьцярожна зьлез з трубаў.
— Ці што засталося ў бутэльцы? — прамармытаў ён, ні да кога не зьвяртаючыся. I зразумеў, што марна: парожняя бутэлька валялася ў доле акурат каля старшынёвых ботаў.
Кастрычнік 1999,
Вуасаары.
Прыпавесьці
Вуціны статак
Невялічкі вуціны статак рыхтаваўся ў вырай.
На азёрах ужо ўсталявалася восень, стала сьцюдзёным паветра, дзьмулі лапорыстыя паўночныя вятры. Колькі дзён запар з пяласкавага хмарнага неба чуліся разьвітальныя крыкі журавоў — тыя ўжо ляцелі туды, дзе грэла сонца, была цсплыня і шмат корму. Вуціны статак яшчэ там ня быў; вутачкі вывеліся апошпяіі вясной у тутэйшым возеры, за лста падрасьлі сярод трысьнягу ды асакі і дбалі толькі гіра адно — як наесьціся. Сёлета з кормам стала кепска, ад яяспышіых дажджоў вада ў азёрах стаяла высокая, падтапіла берагі сенажацяў; буза, якую заўжды падабалі вуткі, апынулася глыбока пад вадой, даставаць з яе корм было нязручна і цяжка. Ды й корму там чамусь усё менела, бо здатныя мясьціны пазамывала пяском з раскапаных экскаватарамі берагоў. Вуткі да восені пачуваліся слабымі, кепска расьлі і заўсёды былі галодныя.
Стары вуцяк ужо колькі дзён адчуваў пэўны трывожлівы лсспакой — трэ было ляцець. Вадзяное птаства падпарадкоўвалася інстынкту, спрадвечнай птушынай волі, якая пэўнаю восеньскаю парой гнала птушак на поўдзень, дзе быў паратунак ад голаду й сьцюжы. Але гэты малады статак ня всдаў таго і, мусіць, мала што адчуваў. Змучаныя летнім недаяданыіем вуткі ііе пераставалі куляцца ў вадзе куцымі задкамі і шныпарыць па дпс нястомнымі дзюбамі.
Нсяк ураныіі, як трохі пасьвятлела неба, нізка над хмарамі, лапочучы крыльлем, праляцеў вуціны шнурок, — гэта выправіўся ў вырай суседні статак з бліжняй затокі. Адчуўшы чарговы прыступ леспакою, вуцяк трохі прыўзьняўся ў вадзс і трывожліва заляскатаў крыльлем, даючы тым знак