Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— было б куды горш апынуцца ў страшных кіпцюрох ката. A там, можа, і нічога яшчэ ня здарыцца, — мышка хацела быць аптымісткай.
I праўда, не ўчыніўшы ёй вялікага болю, кошка падхапіла мышку зубамі і вынесла на чысты, падмецены падворак. Мышка напружана думала, і ўсё так выходзіла, што кошка палуднаваць ёй нс зьбіраецца. Інакш бы яна пад’ела ў зацішку, ля лапухоў. На падворку нікога не было, кошка паклала мыіпку ў доле. Мабыць, можпа было б паспрабаваць уцячы, але мышка не хацела выказваць непаслушэнства і тым злаваць кошку. Яна ўсё спадзявалася на лепшае. Тады кошка далікатна штурхнула яе лапкай пад бок, нібы патурагочы бегчы. I праўда — мышка пабегла.
Зусім ужо блізка было да норкі, як кошка ўсё ж дагнала яе і дужа ўпілася кіпцюрамі ў хрыбціііу. Мышцы стала дужа балюча, і яна аж перастала дыхаць. Алс неўзабаве і супакоілася, бо кошка ўсё не сьпяшалася яс хрумстаць. Пэўна, то была добрая кошачка, япа толькі хацела пагуляць з мышкай. Тады мышка зыіерухомела і, бы пежывая, перавярнулася лапкамі ўгору. Тое, відаць па ўсім, спадабалася кошцы, якая абедзьвюма лапкамі пачала кідаць з боку на бок маленькую сімулянтку, бы запрашаючы яе да гулый. Гуляць мышка ўвогуле любіла, і, хоць цяпер і баялася трохі, але ўсё не магла паверыць у кепскае. Ужо надта лагодна, бяз злосьці ставілася да яе ладная кошачка, няўжо гэткая можа зьесьці рахманую мышку?
Мусіць, мышка магла б яшчэ ўцячы, асабліва калі ў гэтай гулыіі апыналася бліз лапухоў, ды ў яе ўсё не ставала рашучасьці. Зноў жа, яна была аптымістка, дагэтуль жа нічога кепскага з ёй ня здарылася. Але во кошка ці, можа, таму што нагулялася, ці з якой іншай прычыны, дужа цяўкнула мывіку ля шыі — ад болю ў той аж ламутнела ўваччу. Кошка тым часам паклала мышку ля ног, азірнулася па бакох, — падобна, яна адпачывала. Ці можа, разважала, каб пусьціць мышку? Павінна была б пусьціць, бо мышцы было блага, наўрад ці яна цяпер магла б уцячы. Але яна спадзявалася.
Япа всрыла ў дабрыню, тым болей ад такой ладнай маладой кошкі, якой яна не зрабіла нічога кепскага. Нават не
раззлавалася на яе. Мышка разумела, што ўвогуле кошкі — ворагі мышак, але ж, мусіць, і кошкі бываюць розныя: злыя і добрыя. Таксама, як і мышы. Яна во, напрыклад, зусім добрая мыіпка, нікому піякага зла не ўчыніла. He пакрыўдзіла піводнае кошкі. Навошта ж кошцы забіваць яс? Каб папалуднаваць? Алс ж тое можна зрабіць з якой іншай мышкай, пс абавязкова з ёю.
Кошка ўсё азіралася па бакох, пібы чакаючы чаго, а мышка перухома ляжала ў долс і разважала. Разважала пра справядлівасьць. Усё ж песправядліва ўладкаваны сьвет, калі адныя істоты дужыя і пахабпыя, а ііппыя слабыя і палахлівыя. Слабым і палахлівым жывецца кепска, і мусіць, таму япы дбаюць пра справядлівасьць, дабрышо і спагаду. Ды дужыя нс зважаюць на тое. А і праўда, нашто дужым спагада? Дужым патрэбна яшчэ болей сілы, бо сілу сіла дае. A што во рабіць бедпай мышцы, у якой ці не зусім перакушапы карак?
Алс ж кошка зусім ня страшная, нават прыгожая — і пыска, і вусікі, хаця навошта яна аблізваецца? Што тос значыць?
I раптам кошка страпянулася, зыркнула касымі вочкамі ўбок недалёкага ганку. Мышка сьцялася ўсім сваім малснькім цельцам — на ганку, пагрозьліва выгнуўшы хвост, стаяў страшны мардаты кот; мабыць, ён ужо згледзеў паводдаль кошку з небаракай-мышкай. Кошка, пэўна ж, спалохаўшыся, дужа хапнула зубамі мышку і кінулася пад лапухі.
Там яна разам прыкончыла бсдную мышку, апошняй думкай якой было: добра, што яны ўратаваліся ад ката.
Мышка да канца заставалася аптымісткай.
Пагібель зайца
Усю ноч напярэдадні сьмяротнага пакараньня заяц ня спаў — сядзеў апанурыўшыся пад роснай хваіной, думаў. Думаў, аднак, не пра заўтрашнюю пагібель, а пра свой няўдалы, пагібельны лёс.
Пачалося ўсё год таму, напрадвесьні, як па лесе пракацілася пагалоска, што на прырэчнай баравінцы зьбіраюцца лесавыя зьвяры, каб вырашыць штось важнае і абавязковае. Заяц хацеў ня йсьці. Што ён — дурны? Хай ідуць і вырашаюць сьмелыя і дужыя — ваўкі, мядзьведзі, лісы.
Ён жа толькі заяц — самы слабы, палахлівы, прыгнечаны. Але зайчыха тады сказала: ідзі, бо яны там бяз нас могуць вырашыць зьвесьці ўвесь заечы род. Хто абароніць?
I ён пайшоў. Прыскакаў і сеў зводдаль на куп’істай імшарыне, пачаў слухаць. Першым выступіў, канешне ж, самы дужы і сьмелы — мядзьведзь. Абцёр кіпцюрыстаю лапай сытую пысу і пачаў даводзіць, што жыць у безуладдзі нягожа, што ўсе ў навакольных лясох інтэгруюцца, ладзяць моцную ўладу — цывілізуюцца. Як і ў людзей. Трэба і ім так. Для таго сёньня неабходна абраць галоўнага Ўпраўцу. Тут жа раздаліся глухаватыя воплескі ўхвалы, і ліска Дзям’янаўна адразу запрапанавала Ўпраўцам абраць мядзьведзя. Мядзьведзь падзякаваў за давер ды адмовіўся. Сказаў, што стары, хворы, сілы стала зусім мала. Учора на ўзьлеску ня здолеў задраць калгаснага быка — гэтак занядужаў мядзьведзь. Тады запрапанавалі шэрага ваўка. Ужо гэты ў самай сіле і задзярэ, каго схоча. За тое лета перадраў ці ня ўвесь калгаспы авечы статак. Зьвяры памсркавалі ды адкінулі прапапову наконт шэрага — разважылі так: гэты можа пе-
радраць і ўсё зьвяр’ё ў лесе. Толькі дай яму ўладу. Тады хтось запрапанаваў зайца.
3 нечаканкі заяц аж падскочыў на купіне — такога ён не прадбачыў. Ад зьдзіўленьня і хваляваныія ў яго зацяла дых, і ён нічога ня мог сказаць — ні пагадзіцца, ні адмовіцца. Ягоная маўчанка была зразуметая як згода, і зайца прызначылі галоўным Упраўцам ляснога зьвяр’я.
Сьпярша заяц ня надта і разумеў свае правы ды абавязкі, ду.маў: будуць усе кланяцца пры сустрэчы, а ён абавязкова встліва адказваць. Ён быў натуры няпомсьлівай і нікому зла нс хацеў. Зайчыха ж дужа парадавалася, казала: ну цяпер ужо пярэйдзем на жытло ў сухі хвойнік, хопіць гібець ля сырога балота. Аж крыху пасьля наваліліся турботы, ды не абыякія. Уладарны мядзьведжы клан запатрабаваў права перабрацца ў суседіпоіо пушчу — бліжэй да борцяў з пчоламі, а пушчу паогул падзяліць з суседнім зьвяр’ём, каб мядзьвсдзям было дзе паляваць. Дарма Ўпраўца спасылаўся на міжлесавыя пагадненьні, на забарону мяняць лесавыя межы. Мядзьведзі сказалі, што ён няўмека і бездар, калі ня здрайца. Тым часам ваўкі рубам паставілі пытаньне пра зімовы харч. Улетку яны харчаваліся з уласнай ініцыятывы — кожны паасобку з калгасных статкаў. Але ўзімку статкі заганяліся ў хлявы пад ахову вартаўнікоў з вострымі віламі — як было да іх падступіцца? I ваўкі сталі насядаць на лесавога Ўпраўцу — давай харч! Лісы ў сваю чаргу схацелі па курачцы кожнага дня, а выдрам, бач, пя стала хапаць рыбы ў рацэ — пагінула ўзімку ад задухі. Горш за ўсё стала Ўпраўцу, калі зьвяры, бы змовіўшыся, запатрабавалі ад яго даляраў. Маўляў, усё зьвяр’ё навакол займела даляры, на якія можна здабыць усё, што хочаш. Чым зьвяры гэтага лесу горіпыя за іншых? Ім таксама патрэбныя даляры, а пе якія паперкі з партрэтамі галоўнага зайца. Калі Ўпраўца пачаў аднеквацца і даводзіць свае прычыны, усе хорам сказалі, што так справа ня пойдзе. Абралі — дык кіруй, забясытечвай, a не — дык пятля на шыю. Тыя самыя, што агітавалі за зайца, цяпер запатрабавалі ягонае сьмерці. Бо не апраўдаў, і каб была навука для наступпых. Але што ён мог зрабіць? Каб здабыць пушчу з борцямі, трэба было йсьці вайной на су-
седніх мядзьведзяў. Ці як забясьпечыць сьвежыной ненажэрны ваўчыны статак? Зноў жа гэтыя даляры, каб ім пуста. Заяц у сваім жыцьці нават адною лапай не памацаў тыя зялёныя паперкі з барадатымі істотамі, ён адно цешыўся на ўласны партрэт лесавой валюты. Увогуле неблагі быў партрэт, каб толькі ён што каштаваў. Ды не каштаваў нічога, і ў тым была яго, зайцава, бяда і няшчасьце.
Да пары, аднак, усё неяк трывала, зьвяры віта ліся з ім, і ён усім ветліва адказваў. Хіба апроч вавёркі, якая аднаго разу надта ж надакучыла яму просьбай даць лепшае дупло, бо старое прагніло і зацякае. Упраўца так віскнуў на бедную вавёрку, што тая мігам узьляцела на самую верхавіну дрэва. Хоць адна ды спалохалася, бяз радасьці, аднак, падумаў заяц.
I во цяпер трэба ісьці на баравінку, дзе летась яго абралі, а сёньня будуць караць. Як галоўны Ўпраўца ён павінен быў клапаціцца і пра ўласную кару. Учора нагледзеў там ладную асінку, адзін сук якой тырчэў акурат крыху ўбок — будзе зручна прыладзіць пятлю. Горш за ўсё было тое, што і карай ад пачатку да канца павінен быў кіраваць ён. Паводле лесавога кодэксу, улада новага Ўпраўцы распачыналася толькі пасьля таго, як ранейшы апошні раз здрыганецца на тым суку. Можа, толькі тая норма кодэксу трохі і цешыла зайца.
Як ні дзіўна, зьвяр’я на пакараньне сабралося шмат — ніколі раней столькі не зьбіралася. На выбарах летась было ў два разы меней. Заяц ня ведаў, як зразумець тое — добра ці ня надта. Але спакваля вырашыў — добра. Значыцца, паважаюць, а можа і спачуваюць. Бо раней ня надта слухаліся, болей сварыліся.
Як усё было гатова, ён скамандаваў, каб перакінулі цераз сук вяроўку з пятлёй. Самы моцны з ваўкоў спрытна і згодна зрабіў тое, ухапіўся лапамі за вольны яе канец. Заяц падзякаваў зьвяр’ю за давер і папрасіў прабачэньня, што ня мог усім дагадзіць. Зьвяры зараўлі, загалёкалі ў знак згоды, а можа і пязгоды — ён ужо не зразумеў і накінуў на сябе пятлю. 3 жалем прыцяў да сьпіпы вушы і незнарок пусьціў скупую сьлязу, якую ніхто, бадай, і ня згледзеў. Хіба адна вавёрчына на хваіне зводдаль жаласна кігікнула, і ён, перш
чым аддаць каманду ваўку, падумаў: ці ня тая, што нрасіла дупло, а ён адмовіў?
To быў адзіны знак прыязьні за яго няўдалае гадавое ўпраўства, і заяц імкліва ўзьляцеў угару.
Зьвяр’ё ад радасьці пачало высока падскокваць, махаць лапамі і хвастамі. Пасьля, як трохі супакоілася, галоўным Упраўцам абралі ваўка — таго, што трымаў вяроўчыну...
Хвастаты
Сучасная казка для дарослых
Калі на складзе пачало цямнець і над уваходам загарэлася электрычная лямпачка, Хвастаты вылез з нары.
Бегчы ў складскія памяшканьні было яшчэ рана. Хвастаты ведаў, што вусаты чалавек у сінім халаце яшчэ сядзіць у сваёй цеснай канторцы і курыць, — дымам ад ягоных цыгарэт прасьмярдзелі ўсе складскія закуткі. Трэба было пачакаць. Хвастаты быў пацук разважлівы і ніколі не кіраваўся ўласным апетытам, нават калі быў галодны. Цяпер ён быў дужа галодны, бо пя еў колькі дзён, — з той пары, як за шкляной загародкай паявіўся гэты Вусаты і зачыніў жалезныя дзьвсры ў тую палавіну складу, дзе было ўсё. Праўда, усе тутэйшыя горы мяхоў, штабялі каробак і скрыпак з бутэлькамі Хвастатага мала цікавілі. Колькі ночаў таму ён натыкнуўся там на каробкі ў куце, ад якіх ішоў адмысловы, надта ж прываблівы пах, і пацук не ўтрымаўся. Прагрызьці ў кардоннай каробцы патрэбную дзірку было няцяжка, і ён добра паласаваўся сырам, — так, што ледзьве прашчаміўся ў сваю цеснаватую пад ііадлогай нару. Але во — прыйшоў Вусаты і зранку зачыніў абабітыя жалезам дзьверы. Гэтыя дзьверы цяпер не адчыняліся ні ўдзень, ні нават уначы, калі Вусатага не было на складзе. I Хвастаты зьдзіўляўся — што той надумаў?