Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
А просты люд зноў упаў у нэндзу і паняверку. Як ні круці, зноў павярнуўся да звыклага, ці не з паганскіх часоў ідалу — яе сьвятасьці Бутэльчыны. На самадзейна-дэмакратычнай падставе ў краіне пачалася кампанія за будаўніцтва адпаведнага сімвалу — меркавалася цыклапічнае збудаваныіе са шкла, бетону і сталі на самай цэнтральнай плошчы сталіцы
ў формс аграмаднай Бутэлькі. Быў прыняты адмысловы праект, алс стрымвала адна нечаканая і цяжкавырашальная праблсма — з коркам ці без. Калі з коркам, казалі, будзе недэмакратычна, калі без... Вядома, што бывае з бутэлькай бяз корка. Чакаюць блаславепыія Зяміюга Бога, як ён вырашыць — так і будзе.
Пэўпа ж, дачакаюцца. Алс што тады будзе?
Тры словы нямых
Народ быў нямы.
Жыў на шырокай вялікай высьпе сярод акіяну, ніякіх сувязяў з іншымі выспамі ня меў і думаў, што ўсе астатнія народы, якія нсдзе жывуць, таксама нямыя. Зрэшты, мова ня дужа была і патрэбная лямым, — усё, чаго вымагалі гаспадарчыя, людскія ды сямейныя дачыненьні, яны разумелі бяз мовы, па вачах, жэстах, рухах. Ніякай балбатні ў волыіы час не было, бо не было вольнага часу — усе працавалі ад начы да начы. Жылі небагата, але й не галадавалі, і калі не здаралася мору, эпідэміі ці ўрагану, дык пачуваліся амаль шчасьлівымі. На высьпе, воддаль ад цывілізацыі, валадарылі мір і спакой. Войнаў людзі спрадвеку ня всдалі.
Праўда, здараліся выпадкі, якія часам прымушалі людзей хвалявацца. Гэта калі на марскім даляглядзе паказваўся вялізлы бслы карабель, і з яго на выспу ў затоцы высаджваліся людзі. Тыя людзі былі незвычайныя. Усё ў іх было прыгожае ды разумнае — і твары, і вопратка, і начыньне. А галоўнае — яны ўмелі мовіць. Словы з іхных вуснаў сыпаліся, бы соевыя бабы з мяшка, і азначалі таемную сілу, бо сьледам ішлі пэўныя дзеі і ўчынкі. Гэта было племя ГАВАРКІХ, вырашылі нямыя, бо ў іх нават прылады вымаўлялі словы — такія маленькія чорпыя скрылачкі. Нямыя баяліся гэтых людзей, ды й паважалі таксама. Чужынцы ж, у сваю чаргу, не злаваліся ла маўклівых лямых — паадварот, усяляк давалі зразумець, што іхная лемата ім падабасцца. Настолькі падабаецца, што аднойчы яны высадзіліся ла бераг і пачалі будаваць палац. Нямыя не пярэчылі — спакойлае, панылае жыцьцё на высьпе, лічы, ім абрыдла.
Палац быў збудавалы з каменю, шкла і металу, якія
лрывсзьлі ла бслым караблі. А разам прывезьлі і ўладу. Улада, сказалі гаваркія, патрэбная для нямых, бо такім чынам ялы будуць далучаныя да найлепшых дабротаў цывілізацыі. Нямыя паставіліся да таго з энтузіязмам — ім хацелася далучыцца да цывілізацыі. Некаторыя з ліку самых разумных ці дужых пайшлі працаваць у палац, а таксама ў паліцыю і самакіраўліцтва. Усё тое было патрэбна выключна дзеля інтарэсаў нямых.
Праўда, нямыя павінны былі за тое плаціць. Была прывезела дамова пад назвай «Канстытуцыя», якая вызначала памер даніпы і парадак яе спагнаньня. А таксама прадугледжвала іпшыя абавязкі для нямых і прывілеі для ўлады. Нямыя павіпны былі падпарадкоўвацца ўладзе, за што ім пакідалася родная для іх немата. Увогуле яны былі задаволелыя, бо цалкам захоўваліся традыцыі продкаў. Праўда, тыя, што былі пры ўладзе або ў паліцыі, хутка вывучыліся размаўляць з гаваркімі — вядома ж, на іхлай, гаваркой мове. Гншыя былі вольныя ад тае вучобы. 3 часам, адлак, колькасьць прыўладчых павялічвалася, япы ўжо займелі і ўласлы лазоў — ГАРЫЗАНТАЛЬНІКІ. Адпаведла павялічваліся памеры падаткаў, бо трэба ж было плаціць ім заробак.
Нямыя лачалі вохкаць і вахкаць, але маўчалі і леяк сллочвалі тыя ладаткі. На бяду, у хуткім часе стаўся недарод; як лямыя сплацілі падаткі, самім мала чаго засталося. Пад восень у паселішчах лямых пачаўся голад. Вялікія групы іх прыходзілі да брамы палацу і позіркамі ды гукамі лрасілі есьці. Але есьці ім не давалі. іхныя ж суродзічы, што сталі прыслужнікамі, адганялі іх ад брамы, некаторых лават лабілі палкамі. Гэта былі лершыя пабітыя на высыіе людзі, і тое выклікала гнеў. У паселішчах на плошчах перад камевлымі ідаламі стаў зьбірацца народ; узьнімаючы ўгару рукі, людзі прасілі заступіцца. Падобла, адлак, ідалы перасталі разумець нямых.
А голад між тым рабіўся невыносны. Соя і кукуруза зусім пагілулі ла палёх ад сьпёкі, дажджу не было з вяслы. Пад восень наляцеў урагал, які бушаваў тры дні запар і заліў выспу так, што ле засталося ні каліва. Пагінула шмат жывёлы і людзеіі. А жывыя злоў паіішлі да палаца.
У той час да гаваркіх прыехаў з-за акіяну іх галоўны правіцель — Вялікі Дэмагог. Гэта быў дужы, высокі мужчына з пагрозьлівым позіркам і вялікім ротам, які не зачыняўся ніколі. У першай жа сваёй прамове, сказанай у палацы, ён абвясьціў, што ад сёньня краіна называецца Народная Дэмагогія, пагражаў усім непаслушэнцам карай, шчыроўцам абяцаў узнагароды, галоўнай з якіх была прывілея жыць. Прыкарытнікі зьзялі ад шчасьця, вядома ж, у спадзеўцы зарабіць найбольшую з прывілеяў.
Жыць на высьпе рабілася ўсё горш. Пасьля неўраджаю, голаду і ўрагану настаў мор. Нейкая злая пошасьць касіла нямых у іхных пальмавых паселішчах, нават не было каму хаваць мерцьвякоў. Жывыя пачалі рабаваць мёртвых. Насьпяваў вялікі маўклівы бунт, — супраць палаца, паліцыі, гарызантальнікаў і нават супраць ідалаў, якія адвярнуліся ад нямых. Улады з дапамогай вялізнае зграі прыкарытнікаў, што ўжо збольшага навучыліся мове гаваркіх, стараліся не дапусьціць гвалту. Дзясяткі іхных агітатараў пешшу і на мулах хадзілі й езьдзілі па паселішчах, угаворваючы нямых спадзявацца, трываць і маўчаць. Апошняе было самае важнае. Яшчэ нямым загадалі кожны дзень тры разы кланяцца ў бок палацу, паліцыянты сачылі, каб тое рабілі пашчырасьці, а не прытворна. Тыя й стараліся рабіць пашчырасьці, але па-шчырасьці кепска атрымлівалася. Некаторыя з самых кемлівых пачалі ўжо заўважаць сілу, якая тоіцца ў слове прыгнятальнікаў, і бясьсільле ўласнае нематы. Адзін з іх, сапраўдны глуханямы, у часе ранішніх паклонаў на плошчы перастаў кланяцца і нешта бязладна загаманіў-залемантаваў да паліцыянтаў. Паліцыянты, вядома, такога непаслушэнства не маглі дапусьціць і макінуліся на яго з палкамі. Білі доўга й люта, глуханямы вырываўся й крычаў, ды марна. Пасьля раптам сьціх, здалося, сканаў.
Ля мерцьвяка сабраліся нямыя, хацелі несьці яго ў халупу, ды паліцыянты стаялі абапал і нс пушчалі людзей. Атмасфера на плошчы стала напружанай, чуўся лямант і гвалт, плакалі жанкі. I тады раптам нябожчык ускочыў, мусіць, каб бегчы. Але паліцыянты яго ўхапілі й зноў пачалі біць. 1
менавіта ў такі момант, мабыць, канаючы, глуханямы выразна й гучпа крыкнуў:
— Каб вы здохлі!..
Усс на плошчы зьнямелі, здранцьвелі, гул і лямант разам спыніўся. Жах узьвіўся ў паветры і ўразіў паліцыянтаў. Сьпярша тыя два, што трымалі глуханямога, а пасьля й яшчэ два лобач, бы драўляныя чурбаны, упалі патыліцай аб зямлю й пе крануліся болсй.
Тады людзі, гнаныя зьдзіўлсныіем і жахам, кінуліся да глуханямога, ды ён і сапраўды быў мёртвы. Яго аднесьлі ў халупу, і ён доўга ляжаў там непахаваны. Яго баяліся хаваць, бо адчулі ў ім вялікую, непазнаную сілу. Ад таго часу глуханямы стаўся псршым апосталам нямога народу.
Трагедыя ў паселішчы стала такой ашаламлялыіай, што пямыя на нейкі час забыліся пра ўсе няшчасьці — голад, хваробы і ўраганы. I нават на белы палац. Усе думалі пра словы, якія глуханямы панёс з сабой у магілу. На нейкі час улады таксама прыціхлі. Вялікі Дэмагог, які кожны дзень чытаў свае пагрозьлівыя літапьні, тры дні маўчаў. Пасьля зьявіўся ягопы ўказ, якім навек забаранялася быццам бы паскудная мова нямых, а ягоныя гарызантальнікі ў мэтах бясьпскі пераймяноўваліся на ВЕРТЫКАЛЬНІКАЎ.
Ды, відаць, было позпа. Старыя з ліку нямых пачалі ўспамінаць забытыя паданьні яшчэ болей старых, якія быццам бы сьведчылі, што й на высьпе некалі была мова. I нават прыпаміналі некаторыя словы, як напрыклад, СВАБОДА і ВОЛЯ. Нскаторыя з выгнаных з палаца прыкарытпікаў, піто навучыліся там чытаць і пісаць па-дэмагогаўску, займеўшы шмат вольнага часу, пачалі распрацоўваць мову нямых. Асабліва ахвочай да таго стала моладзь. Мінула паўгода, і ў паселішчах ноччу, у полі ці ў моры на рыбным ловс стала чуваць галасы. Нямыя пераставалі быць пямымі. Пад вялікім сакрэтам ад паліцыянтаў і вертыкалыіікаў бераглі ў памяці тры словы глуханямога. Тых словаў баяліся, бы зараджанай зброі, всдаіочы, што зараджаная зброя некалі страляс. Тое разумелі пямыя, прыкарытнікі і ўсе гаваркія. I апошнія не драмалі. Побач з палацам была тэрміпова збудавапа турма, бы пчаліныя соты, разьдзеленая на цесныя каморкі, куды
саджалі нямых, каб тыя не размаўлялі. Была створаная разгалінавапая Служба Бясьпекі (СБ), што вербавала стукачоў. Стукачам плацілі гарнец маісу за кожны данос, — пры голадзе тое была немалая плата, і недахопу ў стукачах не адчувалася. Тым болей, што іхная праца мела зусім легальны характар, і ўсе яны былі аб’яднаныя ў прафесійны Саюз Стукачоў (СС). Для далейшага дасканаленьня працы вертыкальнікаў апошнія атрымалі новую геаметрычную назву — ДЫЯГАНАЛЬНІКАЎ і пажыцьцёвы службовы статус. Паліцыянтам на 30 см. падаўжаліся баявыя бамбукавыя палкі і на 5 см. падымаліся тульлі фуражак, каб самыя недамеркі выглядалі ня горш за гігантаў. На крэдыты міжнародпых банкаў была закуплена зброя масавага паражэньня і кампутарная тэхніка. Для яе абслугоўвапьня прыехалі кадры з былых сацкраінаў, адкуль з прычыны тамтэйшае крызы пачалася няспынная выцечка навуковых мазгоў. Зухаватыя сьпецыялісты заняліся дасьледаваньнем апошняй у сьвеце недасьледаванай праблемы — узаемазалежнасьці дэмагагічнай улады і дзікунскае мовы. На дзясятках еўрапейскіх, азіяцкіх, гішпанскіх ды палінезійскіх моваў аналізаваліся тры магічныя словы, якія забілі чатырох паліцыянтаў. У той матэматычнай непрапарцыйнасьці і палягала навуковая загадка веку. Аднак мінаў час, а выніку тае працы не было ніякага. I тады Служба Бясьпекі Вялікага Дэмагога (СБВД) дазналася, што тыя вучоныя розных навук ёсьць спрэс сьпецыялісты ў кантынентальных ракетах (СС-20) ды комлексах «Таполя». Разумеючы шмат чаго ва ўладзе і ракетах, яны амаль нічога не разумелі ў мовах, тым болей, у мовах нямых. Раззлаваны Вялікі Дэмагог прагнаў іх усіх з выспы, пакінуўшы аднаго — самага шчырага маладога ракетчыка (які ў тым і прызнаўся), каб ён служыў у якасьці звычайнага шафёра — абы мець зарплату ў далярах. Праз год, адвак, высьветлілася, што той ракетчык-шафёр зусім не ракетчык і не шафёр, а кадравы палкоўнік савецкага КГБ. Вялікі Дэмагог уласнаручна адсек яму галаву.