• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 1

    Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    166.54 МБ
    У Даўгой скептык быў іншага складу — той вёў працяглую спрэчку, у тым сэнсе, што турэмнае начальства ніколі ня пойдзе на саступку вязьням, ніколі пе дазволіць ніякага аб’яднаньня, бо аб’ядпаньне яму нявыгаднае, a то і небясьпечнае, што трэба з тым прымірыцца, па-дурпому ня траціць сілы. Можа так здарыцца — астатнія сілы перад канцом. Але чым болей ён гарачыўся ў спрэчках, тым зласьлівей насядалі на яго апаненты. Некаторыя ўжо пачалі называць яго здраднікам. Тым болей, што на волі ён быў паліцыянтам і меў прозьвішча Гусак.
    Апантаным энтузіястам аб’ядпаньня дзьвюх камераў быў Паляпоўскі, высокі схуднелы вязепь, што хварэў на сухоты. На волі ён шчыраваў партыйным функцыяперам, меў ад-
    мысловы лрапагандны досьвед і дужа ўмеў гаварыць — агітаваць і перакопваць. Звычайна тос і рабіў да абеду, а пасьля абеду сядзеў, прыпёршыся да сьцяны — абдумваў новыя аргументы. Вязыіі ўвогуле слухалі яго з цікавасьцю. Галоўпае з тас прычыпы, што ён умеў бачыць надзею. Бальпіыня з ім пагаджалася. Адзіп толькі Стрыгаль дэманстратыўна маўчаў, і калі ў яго пыталіся, адказваў проста: «Усс ядна. Сьмерць».
    Людзі пацепвалі плячыма і адварочваліся — каму тут хацелася разважаць пра сьмерць? Асабліва, калі яна і нагіраўду стаіць у кожнага за плячыма. Але ж чалавек, пакуль жывс, схілыіы разважаць пра жывое. I спадзявацца.
    А Стрыгаль толькі маліўся.
    Тым часам на волі штось адбылося — новае паўстаньне, ці што? Неяк іюччу ў замку пачуўся гоман, шмат галасоў і тупат шматлікіх ног — то прывялі вялікую партыю вязьняў. I тады, можа з тас прычыны, што спатрэбіліся волыіыя камеры, ці з якой іншай, даўняя мара вязьняў была зьдзейсьнепая: зыіяволеных з дзьвюх камераў сагналі ў адну. Якраз у Кутнюю. Тут стала цеспа і тлумна, але і радасна. Паляноўскі адразу наладзіў штось падобнае на мітынг, па якім дужа горача мовіў пра адзінства, сілу і згуртаванасьць. Вязыіі з дзьвюх камераў аж выціралі сьлёзы радасьці, абдымаліся і цалаваліся. Нават пыцік Гусак прасьвятлеў з твару і абняў пекалькі чалавск з Кутняй. Толькі Стрыгаль па-ранейшаму сядзеў у кутку самотны, і калі ў яго запыталіся, чаму ён ня радуецца, паныла махнуў рукой.
    Мабыць, яго тады мала хто зразумеў, шмат хто падумаў: дурпы стары. Усе бачылі несумненную выгоду нечаканага аб’яднапыія — ужо хоць бы тое, што пазбыліся зьвераватага паглядчыка і апынуліся ўсе разам. А гэты, наглядчык Кутпяй, нават прыемна ўсьміхаўся і нікога ня выцяў за час пярэбараў. Ужо тое давала надзею.
    Спалі поччу ў цеснаце, покатам на бетоннай падлозе, але амаль шчасьлівыя. Нагаварыўшыся, наабдымаўшыся. 1 нават забыўшыся на песімістаў Стрыгаля і Гусака. Дый на наглядчыкаў таксама. Аднак тыя, мабыць, пе забыліся на іх. Яшчэ пс разьвіднела, як цяжкія дзьверы-вароты камеры
    расчыніліся, і сонныя вязьні ўбачылі ў іх жаўпераў — шмат жаўнераў — і ўсьмешыстага наглядчыка, які з той самай лагоднай усьмешкай грымотна скамандаваў:
    — Па адным — на выхад! Ліквідацыя...
    Некалысі дзясяткаў вязьняў сьпярша зьбянтзжана маўчалі, бы не разумеючы, чаго ад іх дамагаюцца. Але хутка ўсё стала надта зразумела і жахліва, і яны па адным пачалі выходзіць у дзьверы.
    Апошнім нясьпешна выйшаў Стрыгаль. Цяпер ужо ніхто не папракнуў яго, і той напасьледак злосна плюнуў на парог камеры Кутняй: пад ранак ён таксама паверыў, што ўсё пеяк абыдзсцца...
    Абязбожаны люд
    Народ дужа верыў у свайго Бога і спрадвеку маліўся яму. Нават калі жылося няблага, пе было войнаў, голаду ды іншых пошасьцяў, людзі хадзілі ў цэрквы і шчыра маліліся. Цэрквы былі старыя, ня надта шыкоўныя, збудаваныя з камешо ці дрэва. Але заўжды ў іх тоўпіўся люд, гарэлі сьвечкі і чуліся пранікнёныя словы вернікаў. Асабліва ў нядобры час, у пару войпаў ды ўсялякай бяды і пягоды, якіх на гэтай зямлі хапала.
    Але во насталі іпніыя часы. Невядома адкуль насунулася паняверка, людзі засумняваліся і загаварылі пра тое, што Бог пс ўсемагутны. Колькі было бяды і няшчасьця, а ці памог ёп хоць каму-небудзь? Казалі, што не. Таму ці варта марна маліцца, шмат часу аддаваць Богу, царкве і сьвятарам, у якіх бязбожпая ўлада згледзела ворагаў, ашуканцаў, а пасьля і шпіснаў. У газетах былі выдрукаваныя адпаведныя факты і сьведчаныіі, знойдзеныя падставы, паводле якіх сьвятароў належала зьшішчыць, і тады, казалі, жыцьцё адразу палепшае. Так было і вырашапа. Сьвятароў пасадзілі ў турмы, іпшых саслалі ў сьцюдзёны край, a то і расстралялі. Царкоўпас майно, што пазапашвалася цягам стагоддзяў, расьцягалі па ўстаповах, прадалі за мяжу. Грошы, казалі, патрэбныя, каб галоднаму люду купіць хлеба. Купілі ж зброю і рыштунак для войска і паліцыі. Паліцыя была болей патрэбная ўладзе, чым згаладнелыя, нямоглыя людзі. 3 купалоў пакінутых цэркваў пазьдзіралі паржавелыя крыжы, паразьбівалі каляровыя вітражы і вокны. Дождж ды сьнег давяршылі мепазьбсжпую справу заняпаду. Рэлігія сканала.
    Ня стала ні сьвятароў, ні іерархаў, ні цэркваў. Зарослыя
    17 В. Быков, 1
    513
    крапівой ды быльнягом руіны горбіліся ў паселішчах ля апусьцелых гандлёвых плошчаў.
    Але міпаў час, а жыць лепей ня стала. Людзі не хадзілі ў цэрквы, затое тоўпіліся ў шынках ды корчмах. Пілі, як ніколі. Ніхто, апроч сварлівых жонак, не забараняў таго, але хто слухае жонак? Улады ж самі падахвочвалі народ піць, бо мелі хранічную няўпраўку з бюджэтам. Распуста, гвалт і забойствы дасягнулі небывалых памераў, ад п’яных канфліктаў народ траціў ці ня больш, чым ад войнаў. Вошіы ж між тым выбухалі, як і раней — на жыцьці кожпага пакаленьня. Як толькі сыны ў бацькоў дасягалі дваццаці гадоў, дык распачыналася новая вайна. Ваяваць маладыя ішлі з вялікім імпэтам, а вярталіся з заўсёднай нягегласьцю. He зважаючы на тое, перамагалі ці апыналіся пераможаныя. Перамога нікому не прыносіла выгодаў, а толькі новыя клопаты.
    Тады праз нейкі працяглы час успомнілі пра Бога. Недзе наверсе ўлады вырашылі, што зрабілі памылку, выракшыся Бога. Народу патрэбны Бог — гэтаксама, як і хлеб і гарэлка, зразумелі кіраўнікі і дазволілі мець Бога.
    У краіне пачалі аднаўляць Царкву, выладкоўваць яе складаную іерархію. Іерархаў набралі хутка, асабліва вышэйшых. Частка перайшла з расчараваных у палітыцы інтэлігентаў, частка рэкрутавалася са сьпецслужбаў. Кадры сьпецслужбаў наогул паважаліся ў краіне, бо нс падманвалі ўладу ніколі. Якое заданьне атрымвалі, тое і выконвалі — хутка і бяз роздуму.
    У гарадох і вёсках кінулі будаваць клубы ды сьвінарнікі — дружна ўсчалі мураваць храмы. To былі выдатныя будоўлі, на іх скарыстоўвалі замежную тэхніку і лепшыя матэрыялы. Праектаваньнем займаліся наваствораныя праектныя арганізацыі, найлепшыя мастакі расьпісвалі сьцены і купалы на эвангельскія тэмы. Купалы скрозь зьзялі сьвежым сусальным золатам. Званы адлівалі ў старых індустрыйных цэнтрах, а таксама на прадпрыемствах ВПК, гучалі яны, бы арганы. Мантаж рабілі з дапамогай магутных кранаў пераважна нямецкай вытворчасьці — хутка і бездакорна. Плап будаўніцтва храмаў выконваўся пасьпяхова.
    Алс тут надышла праблема, якую вырашыць стала няпроста: зьнік Бог. Колькі таго ні клікалі — пе адгукаўся. Запусыділі ў псба касманаўтаў, ды тыя толькі лёталі, трацілі грошы, а Бога ня бачылі. Мяркуючы па ўсім, Бог сыйшоў, адцураўся грэшных людзсй. Алс як жа было бяз Бога? He перарабляць жа шыкоўныя цэрквы на збожжасховішчы ды сьвінарпі.
    Тады вырашылі стварыць уласнага, Зямнога Бога, які, капсшпс ж, будзе нават лепшы за Бога Нябеснага. Усё ж свой, всдае патрэбы людзей, сам — з народу. Правялі рэферэндум, і 99,99 адсоткаў выказаліся за Зямнога Бога. Выбары яго адбыліся адмыслова дэмакратычна — тайна і ўсеагульна, кожны выбаршчык меў адзін голас; сусьветная супольнасьць іх ухваліла. Выбралі, вядома ж, самага вартага для тае высокае пасады. Паколькі самыя вартыя знаходзіліся ў сьпецслужбах, адтуль і ўзялі Зямнога Бога. Ім аказаўся самы для таго здатны — дужа адукаваны (скончыў аж тры ВНУ: партшколу, АГН і ВІП КГБ), доктар і прафесар, меў цудоўпую мянушку «Крышталь», гуляў у футбол, тэніс, валейбол, хакей, таксама як у прэферанс і ў дурня. У якасьці Зямнога Бога ўсім абяцаў тое, што ад яго хацелі: мужчынам — танную гарэлку, жанчынам — прыгожых мужчын, вайскоўцам — шмат зорак на пагоны і грудзі, пенсіянерам — кучу «зайцоў». Краіна была ў захапленьні ад уласпага Зямнога Бога.
    Паводлс адмысловай пастановы адіюйчы ўвосень у адзіны для краіны дзень усчаліся арганізаваныя набажэнствы. To было дужа ўрачыстае й прыгожас мерапрыемства. Прываліла безьліч згаладпслага па веры пароду, усе глядзелі, слухалі, захапляліся царкоўным антуражам — можа, болей, чым на рок-канцэртах. Некаторыя нават хрысьціліся — справа налева ці наадварот, бо ўжо забыліся, як трэба. Іншыя, трохі пастаяўшы на імшы, выбіраліся на вальнейшае месца і пыталіся: дзе буфет? Буфету чамусь не было — ня тое, што на звыклых дэпутацкіх выбарах. Што гаварылі сьвятары — ня дужа слухалі, бо і не разумелі. Кіраўнікі, што нядаўна яшчэ змагаліся з рэлігійным дурманам, стаялі наперадзе са сьвечкамі ў руках, хоць таксама мала што разумелі. Хіба рабілі 17*
    выгляд. Бачна было — чакалі, калі тая нудота скончыцца і можна будзе пайсьці традыцыйна адзначыць пачатак важнае справы.
    Спакваля, аднак, сталі прывыкаць да царкоўных службаў, стаяць і нават маліцца. Маліцца — гэта значыць прасіць у Зямнога Бога. Адныя прасілі здароўя, другія шчасьця ці хлеба. Начальства маліла асігпаваньняў на гаспадарку, якая за бязбожныя гады зазнала вялікі заняпад. Прадпрымальнікі прасілі крэдытаў. Ды Зямны Бог пасьля выбараў бы аглух — нічога не даваў нікому. Толькі браў. Хлапцоў — у салдаты, грошы — на падаткі, здароўе — у старых, свабоду — у маладых. 3 цягам часу народу ў цэрквах стала ўсё менець. Хадзілі ўжо толькі па вялікіх сьвятах, і то болей старыя. У моладзі здаўна было іншае захапленьне — дыскатэкі і канцэрты гюпмузыкі.
    А пасьля цэрквы і зусім абязьлюдзелі, ніхто туды не хадзіў. Выдатнае царкоўнае ўбранства — абразы ды пазалоту — усе ўжо бачылі, слухаць жа там не было чаго — па тэлевізары прамаўлялі цікавей.
    Кіраўніцтва таксама ня дужа шчыравала, рэдка паяўляючыся на службах. Іерархі і сьвятары скардзіліся на несьвядомасьць вернікаў і хадайнічалі, каб сьпецслужбы паспрыялі. Тыя згаджаліся, што справа дрэнь, і ўспаміналі нядаўняе старое. Што старое — ня ёсьць усё кепскае, што і ў старым было шмат добрага. Напрыклад, прымус па формуле: добраахвотна, але абавязкова. Як некалі падпіска на пазыку або выбары дэпутатаў. Калі дзе піто не атрымвалася, выручаў прымус. Прасілі ў Зямнога Бога санкцыю на прымус, які ён ахвотна даў у неабмежаванай колькасьці. Бо, як казалі, браў прымус з Космасу, дзе яго было процьма. Кіраўніцтва за тое дужа палюбіла ўласнага Зямнога Бога і пачало дружна маліцца за яго.