Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Урад на некалькі дзён упаў у прастрацыю — шырока разрэклямаваныя і ня меней шырока падтрыманыя народам меры аказаліся на справе мыльнай бурбалкай, якая да таго ж лопнула. 3 прычыны відавочнай неэфектыўнасьці радыкальных мераў было вырашана зьвярнуцца да мераў традыцыйных, прыпамятаўшы, што ня ўсё старое ёсьць кепскае. Тым болей, што ўсё новае — даўно забытае старое.
I тут прыпамяталі добрую, старую практыку ўзнагародаў. Варта было яе скарыстаць, хіба што змадэрнізаваўшы ў новых варунках, адкінуўшы яе заганныя метады, калі ўзнагароджвалася кіраўніцтва за адданасьць пэўнай ідэі ці сакратаркі — за прыгожыя сьцёгны і вочы. Вырашылі ўзнагароджваць толькі пепсіянераў і толькі за канкрэтныя справы, якія даюць пэўны грашовы прыбытак дзяржаве. To было адраснае стымуляваньне і пенсіянераў, і дзяржавы. Былі тэрмінова распрацаваныя дызайн высокіх ордэнаў, муаравых стужак да іх і правілы ўзнагароджваньня. Той з пенсіянераў, хто абавязваўся скараціць тэрмін уласнага пенсіянерства да 3 гадоў, узнагароджваўся самым высокім ордэнам — «Мусульманскай еднасьці», да 10 гадоў — «Юдэйскага кагалу». Усе ордэны, апроч таго, мелі па тры ступені — залатую, срэбную і бронзавую. Такім чынам забясьпечваўся дыферэнцыяваны падыход, што ў поліэтнічным, шматканфесійным гра-
мадстве было вельмі важпа. Акадэмія кампутарпай інфарматыкі падлічыла ўжо віртуалыіы прыбытак, які склаў астрапамічную лічбу, і была адпоіі з псршых узнагароджаная самым галоўным ордэнам залатой ступені. На прадпрыемствах, калгасах і ва ўстановах былі праведзеныя сходы і мітынгі, на якіх пенсіянеры ва ўрачыста-сяброўскан абстаноўцы бралі на сябс адпаведныя абавязацсльствы пад незабыўпым лозунгам «Доброволыю, но обязатслыю» і бяз лішпяй цяганіны, тут жа атрымлівалі высокія ўзнагароды. Некаторыя ўносілі ўласныя прапановы, вядома ж, на ўдаскапалепыіе пастаповы. Так грамадзянін К., былы партызанскі камандзір, прапапаваў павялічыць тэрміп найбольшага скарачэпыія з дзесяці да васямнаццаці гадоў, каб адразу атрымаць тры ордэны, як гэта практыкавалася на мінулай партызапскай вайпе. Але тая яго прапанова не знайшла разуменьня — можа, таму, што ініцыятару споўнілася 99 гадоў і было падазрэныіе ў жадапьні атрымаць узнагароды «на халяву». Алс тое нс было масавай зьявай — бальшыня пенсіянераў сьціпла брала абавязаньні, атрымлівала ўзнагароды і шпацыравала па вуліцах — па адным ці гаваркімі кампапіямі. Панулярнасьць узнагародаў была такая высокая, што некаторыя прышпільвалі па грудзі ўсё, што можна было прышліліць, і з тым бадзяліся па вуліцах, не прамінаючы, адпак, крамкі, дзс імкпуліся без чаргі пралезьці да прылаўку і атрымаць каўбасы. Часам ля тых прылаўкаў узьнікалі эксцэсы, якія, аднак, пасьпяхова вырашаліся з дапамогай міліцыі, АМАПу, іншых сьпецсілфармаваныіяў.
Яшчэ да выяўлепьня фінансавага эфекту пастановы, які гэтым разам сапраўды чакаўся всльмі высокі, выкрылася яшчэ адна прыкрая загана — дэфіцыт каштоўных і каляровых мсталаў. Дызайнеры, што распрацоўвалі праекты ўзнагародаў, карыстаючыся бескантролыіасьцю кантрольных ворганаў, завысілі вагу ўзнагародаў, і краіна нсчакапа апынулася бсз залатога і срэбпага запасу, бяз цынку, сьвінцу, бронзы, медзі, малібдэну. 1 нават чыгуну стала нс хапаць — гэтулькі пайшло на ўзнагароды. Попыт на іх, аднак, усё павялічваўся, усё повыя групы пенсіянераў бралі і бралі на сябс новыя абавязаньні. Адпаведпа павялічваліся і выдаткі
на пенсіі — і тое было незразумела. Сацыялагічныя інстытуты, якія цяпер сталі спрэс незалежніцкімі і рэгулярна фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, ня мелі на тое адказу. He маглі на той раз нічога высьветліць і выпрабаваныя сьпецорганы, магчымасыді якіх з прычыны разарваных сувязяў з заходнімі калегамі значна звузіліся. Затое адказ неўзабаве далі пранырлівыя чаўночнікі, рух якіх за апошнія гады набыў фантастычныя памсры. Яны сьведчылі, што тымі ўзнагародамі забітыя ўсе базары суседніх краінаў, кампрадорскія дзялкі каторых скупляюць іх партыямі для патрэбаў уласнай высокатэхналагічнай вытворчасьці.
Між тым выплата пенсіяў у краіне з прычыны абсалютнага банкруцтва пенсійнай сістэмы зусім спынілася. Урад, адміністрацыя ўсіх узроўняў, канструктыўная апазіцыя, прафсаюзы — усе маўчалі, ня маючы што прапанаваць народу. Адно — мацавалі сілавыя структуры. Дэпутаты, спалоханыя за свае наседжаныя ў парламенце месцы, патрабавалі ўвесьці надзвычайнае становішча.
Неяк надвячоркам перад палацам прэзідэнта немаведама адкуль вынікнуў невялічкі, з шасьці чалавекаў, пікет. На грудзях у пікетчыкаў віселі самаробныя, ня дужа зграбна напісаныя плакаты. Высьветлілася, што гэта быў самадзейны несапкцыянаваны пікет незарэгістраванай партыі «Аматары алкаголю», і ён патрабаваў ад дзяржавы, калі тая ня можа выплаціць пенсіі грашыма, дык хай плоціць натурай. Нарад паліцыі, які аператыўна зьявіўся па выкліку таптуноў у штацкім, тут жа накінуўся на сьвядомых алкашоў і пачаў круціць ім рукі. Звычайна за такой важнай аперацыяй сілаў правапарадку любіў назіраць з вакна сам прэзідэнт краіны, якім на той час быў шаноўны Тумба-Лумба, у мінулым сам адмысловы алкаголік, а цяпер ганаровы старшыня Акадэміі цьвярозасьці. Назіраючы захапляльную сцэну расправы, ён, аднак, сьціпла ўсьміхнуўся і сам сабе ціха мовіў: «А чаму б і не!» Тыя самыя словы, вядома ж, былі адразу запісаныя высокаадчувалыіай тэхнікай суседняй дзяржавы, апрацаваныя ў яе адпаведных колах і нечакана адобраныя. Taro стала дастаткова, каб праз тыдзень урад выдаў чарговую пастанову пад нумарам «000999» — аб выплаце абмежа-
ванай колькасьці пенсіянераў іхніх пенсіяў у алкаголыіым эквіваленце. Навучаны былымі няўдачамі ўрад пакуль што асьцерагаўся ллаціць гарэлкай усім, хацеў паглядзець, як яно складзецца на практыцы. Пакуль складвалася выдатна. У цзптры сталіцы на плошчы Недатыкалыіасьці да Прэзідэнта адбыўся грандыёзны, нікім не санкцыянаваны, але і нікім не разгапямы мітынг падтрымкі і захапленыія, у якім удзельпічала каля 2 мільёнаў пенсіянераў (паводле зьвестак дзяржаўных CM1 і 2 тысячаў — паводле падлікаў скупога на арыфметыку агемцтва Ройтэрз). Гэтай адмысловай кансалідацыі народу міхто ня памятаў нават з самых састарэлых людзей. Усе горача падтрымалі пастапову «Трох дзявятак», як яе называлі ў прастамоўі, або пастанову «Паратунку і разьвіцьця», як назваў яе ў нядзелыіай перадачы любімы тэлекаментатар пацыі спадар Лятнеўскі. Усе пласты грамадства бсз адрозьненьняў класаў, прафссіяў, узростаў, полаў, пацыяў і веравызнаньняў былі захопленыя ўрадавай мудрасьцю. Стары паэта, што ўсе апошнія гады наракаў у вершах на недахват грошай на хлеб, за адну ноч гекзаметрам напісаў паэму. Ён каяўся, што нядаўна яшчэ разам з народам і партыяй (не ўдакладпіў, якой) доўгі час лічыў другім хлсбам бульбу, аж выявілася, што другі народна-партыйны хлсб — гарэлка. I гэта выдатна, бо, як паказвае досьвсд, гроіпай ма гарэлку ніколі не бракавала.
To былі всшчыя словы паэта-прарока.
Міпфін у тэрміновым парадку распрацаваў механізм гарэлкавай выплаты. Улічваючы небывалую папулярнасьць повага метаду, было вырашана для разьліку з прадпрыемствамі і ўстановамі таксама перайсьці на гарэлку, а таксама і на ўсе іншыя аплаты, у тым ліку і ў дзяржаўным гандлі. Канешне, не ўдалося пазьбегнуць некаторых ляўвязак, але якая ж слушная справа абыходзіцца без няўвязак. Няўвязкі псўзабавс былі адрэгуляваныя — быў выпрацаваны эквівалент: 1 тысяча рублёў прыроўнівалася да 1 літру гарэлкі, 500 рублёў — да паўлітры, 250 — да чацьвярцінкі, «чакушкі» ў прастамоўі. Усё звыкла і проста, як і ўсё геніялыіае. Праўда, трохі павалэндаліся з распрацоўкай методыкі аплаты плацяжоў дзяржаве, якая, вядома ж, гарэлкі не спажывала,
хоць мела яе мора. Тады ўжылі прынцып зваротнага эквіваленту. На прыгожа аддрукаванай у Фінляндыі паперцы, што служыла таксама бутэлькавай этыкеткай, азначалася лічба эквіваленту — адпаведна 1000, 500 і 250 рублёў — у залежнасьці ад аб’сму бутэлькі. Тое было вельмі зручна — сумясьціць у адію функцыі бутэлькі, гарэлкі ды асігнацыі. Знайшліся, вядома, скептыкі, якія пачалі даводзіць, што бутэлька і этыкстка — далёка ня тое самае, што першую можна спажыць, а другую хіба што выкінуць. Але тады вучоныя патрыёты з ліку гісторыкаў распавялі слушны гістарычны факт, як у сярэднявеччы еўрапейскія падарожнікі прывезьлі з Кітаю вестку пра тамтэйшыя папяровыя грошы, дык у Еўропс ім не павсрылі. Ды з часам так прывыклі да паперы, што цяпер пават друкуюць з яе даляры. Тое было прызнана навукова абгрунтаваным і болей пярэчаньняў не выклікала. Гарэлкавыя этыкеткі заканамерна набылі пашыранае значэньне і выдатна ішлі па плацяжы, у той час, як гарэлка — выключна на ўжытак. Адносіны дзяржавы і грамадзянаў выдатна гарманізаваліся. Сьцьвердзіўся небывалы эканамічны феномен — чым болей людзі спажывалі гарэлкі, тым больш багацелі. Запачаткавалася новая беспрэцэдэнтная цывілізацыя — з ініцыятывы ня надта вялікай і нават мала разьвітай краіны.
А галоўнае — сышло ў нябыт неўміручае саслоўе пенсіянераў. Напрыканцы XX стагоддзя ў краінс іх засталося ўсяго 9 (магічпая лічба), затое гэта былі самыя фізічна і духоўна загартавапыя людзі.
На пачатку XXI стагоддзя, як прэзідэнтам краіны быў аднадушна абраны шаноўны Хусаін Асман, краіна была ў каторы раз перайменаваная і атрымала назоў: Рэспубліка Бутэлькавая. Скарочана РБ.
Пахаджане
Уздоўж сухога, бясконцага, парослага калючым кустоўем плато марудна цягнулася гэткая ж бясконцая чарада зьнямоглых людзей — старых, малых, жапок і мужчын. Тут жа ішлі нагружаныя жабрацкім майном схуднелыя мулы, некалькі кароваў, поруч, высалапіўшы языкі, брылі прысталыя сабакі. Сабакі даўно не брахалі, каровы не мычэлі, людзі амаль ііс размаўлялі паміж сабой — гэтак усіх дапякала зьнямога, сьпёка і стома ад бясконцай гэтай хады. Племя ішло каторы дзень, месяц, а можа, і год. Яго вёў правадыр — сухі, сівабароды стары, што з даўгім посахам у жылаватай руцэ мерна брыў і брыў наперадзе. Вочы яго амаль увесь час былі заплюшчаныя, шлях ён пашчупваў босымі скарэлымі нагамі. Ёп ніколі пе азіраўся назад на жывую чараду свайго племя, ведаў: пакуль ідзе ён, будуць ісьці і астатнія. Ён жа ішоў толькі проста, зрэдчасу абмінаючы калючае кустоўе, гіганцкія і мепшыя кактусы, раскіданыя там-сям па гэтым сухім, абсыпаным каменнымі аскялёпкамі плато. Шлях-напрамак правадыр вызначаў уначы па зорцы Сірыусу, ад якой браў па шэсьць пядзяў управа і туды кіраваў. Так яму было запавешчама ад ранейшага правадыра, які нядаўна скапаў на гэтым шляху і перад сьмерцю прызначыў кіраваць яго. Рэч у тым, што племя шукала страчаную немаведама калі радзіму. Бсз радзімы жыць было неяк.