Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Во, во! — паказвала палыдам на былую сяброўку Хадоска. — Во яна дзетак забаўляе, а нас у сьвята — на гной... Калі нас, дык і яе...
— Ганка — на нарад! — уладарна крыкнуу ён, як дагэтуль крычаў на іншых.
Ганка на момант зьнерухомела, мабыць, не разумеючы чагось, і марудзіла. Тады ён прыкрыкнуў яшчэ болей загадным голасам:
— Хутка, ну!
Цяпер ягоная жонка зрабілася для яго нароўні з усімі — тут ужо ён, каб і хацеў, дык нічога з сабой зрабіць ня мог. Ды і не імкнуўся. Ён нібы піў асалоду з свае прылюднай ахвярнасьці, якую не маглі пя бачыць і не ацаніць людзі.
Ганка, аднак, бы знарок замаруджана накінула на сябе чорную кофту, узяла аднекуль вілы і, паволі ступаючы, выйшла на вуліцу. Абедзьве дзяўчынкі кінуліся за ёю, малая адразу залілася сьлязьмі, і яна, ідучы, штосьці гаварыла ім — супакойвала. Ды тыя не супыпяліся. Малая ўсё бегла за маткай, аж покуль Выпаўзак ня крыкнуў з рашучай строгасьцю:
— Any — марш у хату!
Старэйшая, Волька, спынілася, бы ў нерашучасьці, a мсншая ўсё бегла і плакала.
— Да бабы Насты ідзіце, да бабы Насты, — азіраючыся, лагодна казала ім маці, і дзяўчынкі і праўда спыніліся, далей не пабеглі.
Ганка дагнала баб і пайшла ззаду, ні разу не азірнуўшыся на дзяцей. I на яго таксама. Тое, што не азірнулася на яго, Выпаўзак заўважыў, нядобра падумаўшы: хай! Наконт таго
ён яшчэ пагамоніць з ёй. Увечары. Ён ёй растлумачыць, як палежыць паводзіць сябе жонцы калгаснага парторга.
Ганка не азіралася, слыхам ловячы кожны гук ззаду, старалася зразумець: дзеці паслухаліся яе ці не. Падобна, аднак, паслухаліся, болей за ёй ня беглі, і яна патроху спакайнела.
Тым ранкам яна прачнулася рана, і як Выпаўзак, прахапіўшыся на ўслоне, зьнік з хаты, яна ўжо не заснула. Дзяўчынкі соладка спалі побач на ложку, яна прыкрыла крысам кажушка старэйшую, Вольку, што заўсёды ў сьне скідвала яго з сябе, сядзела, думала. Думала найперш пра тое, чым сёныія накарміць малых, — апроч бульбы, у яе не было нічога. Сёньня сьвята — Вялікадне, але не для іх. Учора Волька прыбегла ад суседкі бабы Насты, поўная наіўнага дзіцячага захапленьня: баба Наста фарбуе яйкі. У іх яек ня будзе, ні фарбаваных, ні белых, бо не было курэй. Добра яшчэ, што па сьвята будзе зацірка. Днямі Выпаўзак прынёс трохі ржаной мукі, і тое — на месяц. На зацірку малым. Перад тым баба Наста дала шматок сала — для заскваркі тае калатухізаціркі. Але тос таемна, каб ня ўбачыў, ня ўведаў Выпаўзак, бо баба Наста — маці паліцая, а яны з Выпаўзкам партызаны, да таго ж Выпаўзак — камуніст, парторг. Хіба можна было дапусьціць сувязь з маткай ворага народа, нямецкім паслугачом?
Ганка выйшла на пусты падворак. Пад плотам і сьцяной даўно пустога хлява бралася ладная ўжо крапіва, трэба нарваць у чыгун, абдаць кіпенем ды нешта зварыць на полудзень. Бо прыйдзе ж яе парторг, захоча есьці. Кармі, жонка. А чым яна накорміць? Што сама нічога ня ела, тое не ў залік, што малыя просяць хлебца, якога няма, тое яго не клапоціць. Яго бясконца клапоцяць пастановы райкама ды няўпраўкі ў калгасе, ад якіх ён проста шалее.
Выпаўзак быў другім мужам у Ганкі, і дзеткі яе былі не ягоныя, ня родныя. Дзетак яна нажыла ў партызанах, як сышлася з камандзірам падрыўнікоў Аляксеем Гайновым. Хоць не расьпісаныя, ня венчаныя, а ў шчырым каханьні нарадзілі яны дзьвюх дзяўчынак — апошнюю якраз перад вызвалепьнем, за дзень да якога і забілі Гайнова. Немцы
вырываліся з акружэньня, ішлі напралом, натоўпам, а Гайноў з сваёй групай якраз апынуўся на іхнім шляху, ну і... Трэба было б збочыць, адысьці за балота, казалі пасьля партызаны, можа б, і ацалелі. А так... Усе і паляглі на ўзьлеску — дванаццаць маладых, дужых, прыгожых. Во і засталася Ганка з дзецьмі — партызанская мадонна бяз мужа, бяз хаты і якога жытла. Дзякуй партызанам — ня кінулі, ня выракліся, чым маглі, памаглі ўсім атрадам. А як вызвалілі раён, пасялілі ў гэтай во хаце, кінутай гаспадаром — паліцаем, сынам тае ж бабы Насты. Тут яе і знайшоў партызапскі начальнік Выпаўзкоў. Родам ён быў не тутэйшы, з таго боку Дзьвіны, пасьля партызанкі пакшуты на ўмацаваньне калгаса. Жыць яму ў вёсцы не было дзе, сам быў адзінокі, сям’ю страціў на пачатку вайны. Дык аднойчы прыйшоў і сказаў: буду жыць у цябе. Што ж, яна не пярэчыла, хоць зусім ня ведала яго, хіба што бачыла пару разоў у лесе, як разьязджаў на чорным кані разам з іншымі начальнікамі. I яна падумала: жыві. Хата не яе — чужая, болей тут мужыка няма. Двое малых чапляюцца за спадніцу, як іх адной гадаваць? Думала, можа, весялей будзе, усё ж мужчына ў хаце. Мужчына, праўда, выдаўся не сказаць каб відны — даволі састарэлы з выгляду, дашчэнту зьнерваваны і заўсёды агідна лаяўся — ці была нагода, ці не. Але ж партыйны, заўжды пры ўладзе. У партызанах, людзі казалі, быў асабістам, хоць сам не сказаў ёй пра гэта. Яго тут баяліся ці паважалі — яна так і не зразумела. А можа, тое ды іншае адначасна, як гэта павялося ў партызанах ды і засталося пасьля партызанаў. Горш за ўсё, што Выпаўзак быў сухарукі, леваю рукой толькі кратаў, а рабіць нічога ня мог; ня мог нават расьсекчы палена на дровы, якія заўжды секла яна. I зусім кепска, што быў куды меншы ростам за даволі высакаватую Ганку, ад чаго тая нямала журылася. Асабліва напачатку. Жывучы з ім, яна ўсё думала пра Гайнова, які ў яе вачах рабіўся ўсё лепшы і лепшы. I яна ўжо пэўна ведала, што з ім знайшла шчасьце, з ім і згубіла, — іншага ня будзе. Дзіўна, што ён жыў з ёй, — урыўкамі, калі быў паблізу і аднойчы паранены, але ніколі не казаў ёй пра каханьне, і ўсё роўна яна ведала, што кахае яе, можа, таму, што кахала яго. А гэты... Зрэшты, гэты так-
сама lie сказаў ёй, што кахае, а калі яна неяк ціха папыталася пра тос, толькі накрычаў на яе. Што, маўляў, удумала! Тут днямі ў райкаме абмеркавапьне стану палітмасавай работы ў калгасс, а яна — пра каханьне. Можа, і так, падумала Гапка, і піколі болып пс напамінала пра тое.
Крыху пасьля журыцца давялося з іншай прычыны — Выпаўзак пеўзьлюбіў малых. Калі часам малое плакала ўначы, ёп злосна крычаў на Ганку: «Нарэшце ці ты супакоіш яс?» Гапка супакойвала, як магла, можа, пе заўсёды ўдала, малос доўга плакала, асабліва калі хварэла, і тое выклікала злоснае раздражненьне Выпаўзка. Старэйшая, Волька, яго проста баялася, і калі ён быў дома, дзяўчынка сядзела на псчы ці поркалася ўзапеччы — абы далоў з яго вачэй. Дарэчы на малых ён сварыўся рэдка, болей за іхпія правінкі спагапяў з маці. Япа рэдка калі чула ад яго добрае слова, болей — мат-перамат ці паадварот — ён тыднямі зацята маўчаў. Вельмі хутка пасьля замужжа Ганка гатовая была ўзьнепавідзець яго, але неяк трывала, не даточы таму пачуцьцю падта разрасьціся ў сабс. Усё ж ён быў пя просты калгасьнік, а парторг, — сельская сіла і ўлада, і яна маўчала. Япа змоўчала, калі ёп прагнаў аднойчы яе сяброўку яшчэ ад часу сямейнага лагсру ў лесе,— Хадоску, за што тая нсўзьлюбіла і яс. У вёсцы ў Гапкі ня стала іііводнай блізкай душы. Іншыя жапкі невядома чаго стараніліся яе, бывала, ніводная ніколі не завітас, пе гіацікавіцца малымі. Да вясны яна кожнага дня хадзіла ў калгаспы сьвіран, веяла, абрабляла насеньпе, а дзяўчынкі сядзелі адпы ў замкнёнай хаце, і яе сэрца разрывалася ад страху за іх. He ісьці на працу яна не магла — заўжды гнаў брыгадзір, ды і муж пілыіа сачыў, каб япа ўвішна працавала і выконвала норму, тым паказваючы прыклад астатнім. I яна рабіла штодня нароўні з усімі — маладымі і старымі, бабамі і мужыкамі. Сёньня, як ён гаркнуў ісьці на парад, яна не зьдзівілася, як заўжды паслухалася і пайшла. Толькі вось малыя... Замкнуць іх япа не наважылася, ды й стала ўжо цёпла, малым ня дужа сядзелася ў хацс. I яна падманула іх бабай Настай, да якой яны часам хадзілі, — можа, пабудуць там.
Ідучы да сьвірна вуліцай, Ганка думала, што на працу іх
разьмяркуе брыгадзір, прызначыць, куды каго. Каму выкідваць гной, каму вазіць, каму растрасаць на полі. Клопату з гэтым гноем хапала, тут патрэбна была мужчынская сіла. Але дзе яе ўзяць, мужчынскую, калі ў калгасе ўжо не застаецца і жаночай. Здалёку Ганка згледзела сярод баб двух мужыкоў — старога Аўхіма і кульгавага Сенысу, астатнія там былі бабы — усяго чалавек з дзесяць. Але брыгадзіра пе было відаць, і Ганка адчула штось кепскае. Напэўна, як заўжды, гэты яе Выпаўзак наробіць вэрхалу, крыку, не абыдзецца без мацюкоў. Хоць бы не страляў болей з нагана.
Сьпярша бабы ад сьвірна моўчкі, з-пад ілба пазіралі, як яны, бы гнаны пастухом статак, набліжаліся да іх па вуліцы. Пасьля, як загаманіла Хадоска, загаманілі ўсе разам — што і Вялікадпе сёньня, і галодныя яны, і вілаў няма, і коні чорт ведае дзе на пашы. А галоўнае — дзе той гной? У каго яго ўзяць? Тыя, што мелі каровы, пастараліся ўжо свой гной упарадкаваць — вынесьці на гароды ды растрэсьці па градках, a то ўжо і ўскапаць рыдлёўкамі соткі. А хто таго не пасьпеў, ці дасьць цяпер для калгаснага поля? Усё ж найпсрш трэба самім — на бульбачку.
— Дадуць! — запэўніў распараны Выпаўзак. — Вазьму і не запытаюся...
Тут жа ён і разьмсркаваў усіх на працу — мужчын адправіў запрагаць коней, трох баб з імі растрасаць гной на палетку. Астатніх, у тым ліку і Ганку, прызначыў выкідваць гной з хлява. Выкідваць — самая цяжкая праца, і галодная Ганка толькі каўтнула сьліну. Іншыя бабы абурана крычалі, а яна не магла дазволіць сабе нават пакрыўдзіцца. Тым болей паскардзіцца. Ужо скардзіцца Выпаўзку яна ня мела намеру.
Чатырох баб Выпаўзак павёў да бліжняй ад сьвірна сядзібы Панкрата, які меў кароўку і нават карміў сьвінчо, — пэўна ж, гной у таго меўся. Самога Панкрата, спраўнага, сярэдняга веку мужыка, дома не было, жонка сказала: паехаў, а куды невядома. Выпаўзак вылаяўся, пайшоў у хлеў, дзе вылаяўся яшчэ болей злосна — гною таксама не было. Чысты дол быў зацярушаны сьвежай саломай.
— Дзе гной? — вызьверыўся Выпаўзак. Бабы злосна маў-
чалі, маўчала напалоханая Панкраціха, і Выпаўзак здагадаўся: прадаў! Ноччу вывсз у мястэчка, маць яго псрамаць! A цялср хаваецца ў кустох. Ну я ж яго падпільпую, гада! Я яго застрэлю!
Панкраціха нс абарапяла мужа, бабы маўчалі, мабыць, думаючы: пэўпа ж, застрэліць. У вёсцы хадзіла пагалоска, што Выпаўзак за свае асаблівыя заслугі мае права застрэліць кожпага. Такая ягоная ўзнагарода. Іншым за тюдзьвігі давалі ордэпы ці медалі, а гэтаму далі такое страшпас права — забіць кожпага — на своіі суд. Мабыць, сапраўды вялікія былі яго заслугі, сьведчаньнем якіх ён пасіў з сабой гзты страхавіты для вяскоўцаў наган.