Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
ўзбройваўся. Я нічога ня маю супраць маёй партыі», — сказаў тады ён і сам зьдзівіўся ненатуральнай лісьлівасьці свайго голасу. Сакратар толькі крыва ўсьміхнуўся, седзячы за сталом пры шасьці тэлефонах на тумбачцы. «А ў нас ёсьць матэрыялы, якія сьведчаць якраз наадварот. Напрыклад, у сакавіку вы сьцьвярджалі, што наш абмежаваны кантынгент у Афганістане зьнішчыў каля аднаго мільёна афганцаў. Адкуль вам вядомая гэтая хлусьня?» Яны ўсе, колькі іх было там, можа, чалавек дваццаць, што расьселіся каля даўгога стала і пад сьценамі, варожа ўтаропіліся ў яго. А ён маўчаў, пакутна згадваючы, каму ён гаварыў пра тое. Адкуль сам ведаў гэтую лічбу, памятае пэўна — тое казала радыё «Свабода», якое ён начным часам слухаў, што-колечы разьбіраючы праз глухі трэскат глушылак. Агідным, пісклявым голасам ён пачаў адмаўляцца, гатовы быў пабажыцца, што ііічога падобнага не гаварыў, хоць менавіта тады раптоўна ўсё прыпамятаў. Але як можна было прызнацца.
Доўга сядзець нерухома Скварыш ня мог, прыгнятала начная цішыня, ён ня мог знайсьці сабе ўтульнага месца і пайшоў туляцца па невялікай трохпакаёвай кватэры. Забрыў на кухню, уключыў сьвятло. Мог бы зварыць сабе кавы (усё ж занятак), але кавы ён выпіў тры кубкі, мабыць, на сёньня годзе. Расчыніў халадзільнік, паўзіраўся ў сякі-такі запас харчу — кавалак каўбасы ў рудай паперы, бутэлька кефіру, некалькі плоскіх бляшанак кансерваў, — нічога ў яго не выклікала апетыту, жаданьня зьесьці. Што-небудзь варыць, натуральна, ён не хацеў, не хацеў нават сасмажыць яешню, якую ўвогуле любіў і еў з задавальненьнем, калі яе смажыла жонка. Разьбітае шкло ў дзьвярах на кухонны балкон каторы раз напомніла пра непарадак, але цяпер ён падумаў, што шкло ўставіць ня хутка. Было не да таго. Ён асьцярожна расчыніў дзьверы і выйшаў на балкон, паклаў рукі на яшчэ цёплыя ад дзённага сонца парэнчы і здрыгануўся: на суседнім балконе з асьветленай ззаду сьпінаю ў гэткай самай позе стаяў і курыў сусед. Скварыш адхіснуўся, хуценька вярнуўся на кухню і прычыніў дзьверы. Цяпер ён не хацеў бачыць нікога, ні з кім размаўляць; усё здавалася, што ў яго занадта цікаўна ўзіраліся і ўжо напэўна ўважліва слухалі. Ці пад-
слухоўвалі. Цікава, падумаў Скварыш, ці была чутная на балконе іхная гаворка ў кабінеце ды асабліва ў вітальні каля дзьвярэй. I ці даўно ён стаіць там, гэты сусед у майцы.
Ён зноў вярнуўся ў кабінет. Прыбіраць з нізкага століка нічога ня стаў, стомлена апусьціўся ў крэсла за пісьмовы стол. Уключаііая настольная лямпа асьвяціла вольны ад папераў кавалак стала... Надта мутарна было на душы ў прафесара, вялікі сумнеў тачыў яго ўсё болей — дык проста ці не заходзіў Красыіянскі? А што, калі ў гэты час ён ужо сядзіць у КГБ і апісвае іхную тут гутарку? Ці, можа, запісаў усё на магнітафон і заўтра аднясе ў вядомы дом на прасьпекце? У такім выпадку, адзін паратунак — апярэдзіць самому. Інакш яму пэўны капец — і працы, і кар’еры. A то і жыцьцю. Але зпоў жа — як напісаць? А калі тое яму толькі здаецца, а Красьнянскі ўсё — па сваёй чалавечай шчырасьці, па дабрыні...
Праклятае становішча, яго адчуваў Скварыш кожнаю мазгавой зьвілінай, кожным кончыкам нерваў. Усё здавалася: трэба нешта прыдумаць, нсшта зрабіць, набрысьці на якое выйсьце. I ён думаў, напружваў мазгі, а выйсьця не знаходзілася. Ці яго не было наогул? Але ж такога не могло стацца, усё ж павінна быць ііейкае выйсьце.
Ён зііоў пачаў блукаць па кватэры, паласатай дарожкай пратупаў да зачыненых на два замкі, абабітых цыратай дзьвярэй, павярнуўся назад. 3 вялікага календара на сьцяне ад Новага году звыкла ўсьміхалася яму прыгожанькая японка, піжай чарнелі два шэрагі лічбаў летняга месяца. Чорная пара, праклятыя месяцы, падумаў прафесар, колькі яны задалі турбот, перажыванак, пакутнай няпэўнасьці. Калі парткамісія ЦК, куды ён зьвярнуўся, зацьвердзіць ягонае выключэньне, дык будзе канец. Кранты! Няўжо такое магчыма?
А чаму б і не?
Выключылі ж з партыі дацэпта Куліковіча, неблагога разумнага чалавека, встэрана вайны, толькі за тое, што той выступіў на сходзе супраць уводу савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну і ня ўзяў сваё выступлемыіе назад, калі яго паклікалі ў гаркам. He павініўся. Зрэшты, выключылі нават нс за гэта, а быццам знайшлі, што, будучы ў нямсцкім палоне,
ён ня надта добра сябе паводзіў. Раскрылі тое менавіта пасьля ягонага выступленьня на партыйным сходзе, а раней быццам таго ня ведалі. I згарэў дацэнт. Казалі, пасьля таго ўладкаваўся грузчыкам на агароднінавую базу, іншай працы ў горадзе яму не знайшлося. Пасьля некуды зьехаў. А можа, зьвезьлі.
У вітальні ляжаў мяккі санлявы прыцемак, трохі адбліскваў паркет ля кабінету, і ён пачаў тупаць сюды-туды — пяць крокаў ад дзьвярэй да люстэрка і столькі ж назад. У тапках на дарожцы было зручна і зусім ціха. Цікава, ці дазваляюць у турме хадзіць у тапках, унутрана паморшчыўшыся, падумаў прафесар. У яго даўно былі хворыя ногі, і дома ён заўжды стараўся карыстацца тапкамі. Але пра турму ён, вядома, дарма падумаў. Ня трэба загадзя каркаць на сваю галаву.
Хадзіць так — узад-уперад — нават спадабалася, усё ж гэты занятак ад чагось адцягваў, даваў працу нагам. I ён прыпамятаў, як некалі малым хлопчыкам упершыню ўбачыў у заапарку мядзьведзя, што ў сваёй клетцы гэтак жа тупаў сюды-туды. Тады ён аж пашкадаваў касалапага небараку, мабыць, таму дужа мутарна, і ён гэтак цэлыя гадзіны тупае й тупае. Цяпер сам ці ня ў гэткім становішчы. У клетцы. Толькі яму ці паспачувае хто? Апроч хіба гэтага асьпіранта Красыіянскага.
Задаў яму клопату Красьнянскі.
Усё ж, мабыць, трэба напісаць. Ня можа таго быць, каб гэты асьпірант, з якім у яго не было ніякіх адносін, апроч чыста службовых, так ужо растаў ад спачуваньня да яго бяды і прыехаў адно суцешыць з іншага канца гораду. Каб паспачуваць толькі. Сьпярша прафесар падумаў, што ён па якой патрэбе, можа, папрасіць грошай ці пахадайнічаць перад кім? Ці наконт кватэры (такіх просьбаў ён меў ці ня кожнага месяца)? Але не. Нічога не прасіў Красьнянскі, так і сказаў: толькі каб давесьці сваю чалавечую падзяку за праўду і сумленнасьць. За праўду? Добрая, вядома, штуковіна праўда для таго, хто яе спажывае, калі яна зьвернутая да нас. Але наша праўда... Во і тады ён выдаў два словы праўды, якія, здаецца, спляжаць яму ўсё жыцьцё. Трэба ж было...
Сапраўды, ён забыўся, што можна было што-нішто сказаць аднаму, алс пя больш. Калі ж цябе пачулі больш за аднаго, дык твая справа трэснула. Гэта пэўна.
Увогуле, справа была ў бутэльцы — праклятай бутэльцы, здаецца, армяпскага, якую яны выпілі ўтрох. Выпівалі ня першы раз, пасьля парыльні. Увечары некалькі чарак няблага спрыялі сасудам, распаранае цела, апаласнутас ў басейне пры саўне, нібы абнаўлялася, маладзела, зьнікала пазапашаная за тыдзень стома; лёгкі і спрытны рабіўся розум. Тая размова адбылася па дарозе да прыпынку тралейбуса. Япы закурылі, Бокач нешта памянуў пра Афган, яму штосьці пяпэўна адказаў Волахаў, і тады ён, Скварыш, прыпамятаў начную перадачу «Свабоды» і з неўласьцівай яму жвавасьцю пераказаў яс. Вядома, усё праз каньяк ды парыльню, інакш бы, напэўна, ён змоўчаў. Бокач з Волахавым неяк хмурна паслухалі яго, на хадзе зацягваючыся цыгарэтамі, а ён яшчэ дадаў пра злачыннасьць тае вайны, за якую калісьці прыйдзецца некаму адказваць. Цяпер ламай галаву, хто з іх двух стукнуў. Удала стукнуў, нічога ня скажаш, узяліся за яго як мае быць. А з тых двух ніводзін і не патэлефанаваў, ні слова болей не сказаў яму. Бы ня чулі й ня ведалі, што з ім робіцца.
А можа, яны стукалі ўдвох? Хіба такое немагчыма? Што з таго, што сябры, што Бокач і Скварыш некалі вучыліся разам, а Волахаву дачку ён уладкоўваў у інстытут — прасіў за яс дэкапа, улагоджваў злую экзаменатарку Папрышку, якая рэзала спрэс па фізіцы. Паступіла дзеўчына, а яе бацька стаў ягоным сябрам, колькі бутэлек з ім выпілі — на сьвяты, у саўне, на рыбалцы. Мабыць жа, не павінны ён яго гэтак прадаць? Алс і Бокач не павінны. Усё ж стары, шматгадовы сябра, некалі, яшчэ як былі бедныя студэнты, езьдзілі ўлетку да ягонага бацькі на Віцебшчыну, купаліся ў возеры і пілі адмысловую бацькаву самагонку. He павінны Бокач яго прадаць. Ды вось прадаў. Хто з двух, мабыць, не дазнаешся ніколі.
Цяпер гэты Красьнянскі.
Дужа сьмелыя былі ягоныя думкі — і наконт Афгапістапу, і наконт Беларусі з яе ўшчэнт лёкайскім парткіраўніц-
твам. I наконт Брэжнева нешта закідваў. Псрадражіііў, як той называе сябе па тэлефоне: «Паважаны Леанід Ільіч слухае». Слухаючы тое, Скварыш сядзеў, бы на іголках, так было яму не пад настрой, ён усё імкнуўся перавесыіі гаворку на іншае, — пытаўся пра сям’ю, пра жонку — не памагло. Што жонка, што з ёй зробіцца, быў адказ. Але вось гэтая гонка ўзбраеньняў... Далася тая гадзіна Скварышу, аж спатнеў увесь, пакуль зачыняў за Красьнянскім дзьверы.
He, аднак жа, мусіць, ён яшчэ ня ў камеры-адзіночцы, каб так тупаць без канца па вітальні, і не мядзьведзь у клетцы. Усё ж у зальчыку было прастарней, Скварыш уключыў тэлевізар і выцягся на канапе. Як засьвяціўся экрап з нейкім старым чорна-белым фільмам, ён хацеў быў пераключыць канал на маскоўскі, ды паленаваўся ўставаць. Хвіліну спрабаваў зразумець сэнс пафаснага дыялогу двух рабочых — маладога, даўгашыяга, са старым вусатым, — ды хутка страціў увагу, аддаўшыся ўсё тым жа сваім беспрасьветным думкам. Мабыць, трэба ўсё напісаць. Пакуль памятаў, пакуль што нс забыўся. Бо забудзешся, а яны палічаць — утойваеш. Мабыць, у іх усё на ўліку — і словы, і думкі, і намеры. На тое яны сьпсцыялісты, у акадэміях вучацца. Мабыць, у іх ёсьць кандыдаты і дактары такіх справаў — тайных паліцэйскіх справаў, каб яны спрахлі, як сказалі б на вёсцы. Ды ня спрахнуць — яны дасканаляцца год ад году, даходзячы да мастацтва. Як з гэтым ягоным даносам. Данёс нехта адзін з двух ці, можа, абодва, і ён ніколі пе дазнаецца, хто менавіта. I ён будзе абодвум паціскаць рукі і маўчаць, баяцца пакрыўдзіць невінаватага. Бо пакрыўдзяцца. Сам жа пакрыўдзіўся за адно толькі негрунтоўнае падозраньне. Але калі хто вінаваты, даносчык, дык, мабыць, пакрыўдзіцца яшчэ болей, і ты будзеш прасіць у яго прабачэньня. Між тым, на экранс былі ўжо не рабочыя ў камбінезонах, а трое дзяўчатак на беразе прыгожай летняй рачулкі, сярод маляўнічай сельскай ідыліі; на дзявочых галовах бялелі вяіючкі з рамонкаў, дзяўчаткі трымаліся за рукі і, ідучы беражком, сьпявалі шчымлівую песыію. Тварык адной з іх дужа напомніў кагось... Так, даўняе амаль трыццацігадовае знаёмства... Здаецца, імя яе было Валя. I ён быў нават трохі закаханы ў яе, у гэтую статную хахатушку, што неяк