Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Калі Косьцікаў вярнуўся да машыны, там ужо стаяў, вылезшы з яе, Сурвіла. Ягоны азызлы твар стаў зусім бурачнага колеру — ад стомы ці нутраных пакутаў.
— Што, і мяпе туды? — запытаўся ён, маларухавым позіркам утаропіўшыся ў пясчаны пагорак.
— А куды ж? Асобпай ямы ў мяне няма.
— Выкапай.
— Яшчэ чаго не хапала!
— Давай, я сам.
— Капай! — падумаўшы, пагадзіўся Косьцікаў. — Усё роўпа спазьніліся. Шафёр, пясі рыдлёўку!
Малады шафёр з пярэдняй машыны прынес рыдлёўку, Сурвіла аберуч памацаў тронак, агледзеўся павакол.
’ Дзе? Тут?
— Хоць бы і тут. Давай. Толькі жыва! — сказаў Косьцікаў, пс хаваючы, аднак, пісталета.
Сурвіла гіачаў капаць — імпэтна, нярвова, кідаючы ў бакі поўныя рыдлёўкі жвіру. Мабыць, усё ж хвалюючыся, ёл мала дбаў пра акуратнасьць і, замест простакутніка магілы, расгіачаў бадай круглую яму. У сасоньніку было не сьцюдзёна, начпая імжа ранкам спынілася. Сурвіла хутка ўгрэўся, азызлы твар спатнеў і зрабіўся яшчэ болып чырвопы. На хвіліну прьшыніўшыся, ён зьдзёр з плячэй рудую, абшкрэбаную скуранку, шпурнуў яе пад ногі Косьцікаву.
— На, вазьмі. Нашто прападаць...
Запэцканым у гразі хромавым ботам той гадліва адкінуў скурапку з-пад ног. Сурвіла пя стаў упрошваць — ня хоча, пя трэба. Яму таксама ўжо нічога не было патрэбна. Апроч вось гэтай асобнай магілы. Тут яму будзс спакайней, чым у агулыіай, упокат з ворагамі народа. 1 ўсё ж яго расьпірала крыўда, змоўчаць якую ён ня меў сілы.
— За што? Чэснага работніка органаў! Што я парушыў? Бязьвіннага ворага забіў? Ды іх тысячамі забіваць трэба! Я стараўся! Чатыры гады прэміявалі. За ўдарную работу, да
гадавіны Акцябра. I ўсё дарма. Пашкадавалі ворагаў, шпіёнаў, нацдэмаў! I гэта правільна? He! Гэта і ў органы прабраліся ворагі, во гэта што! Яны сярод нас!
— Годзе! — з надрывам загадаў Косьцікаў. — Лепш памаўчы!
— Я маўчаў! Усё лета маўчаў. Як і ты! Як і сотні чэкістаў. I во мне за гэта...
— Маўчы і капай! — усё больш злуючыся, крыкнуў Косьцікаў.
— He, ужо скажу. Во і ты... Думаеш, уцалееш? Службай адкупішся? He! Прыйдзе і твая чарга...
— Маўчаць!
— He, ужо скажу! Мы павукі ў банцы! Дазнаецца Сталін...
Мабыць, гэта было занадта. Непадалёк з вінтоўкамі напагатове стаялі байцы аховы, поўны трывожнай увагі, чакаў ля машыны маўклівы шафёр. Усе са зьдзіўленьнем утаропіліся ў знаёмага чэкіста, які капаў сабе магілу і гаварыў штось дзіўнаватае. Урэшце Косьцікаў прыўзьняў пісталет, не цаляючы, два разы стрэліў. Выпусьціўшы рыдлёўку, Сурвіла падламіўся ў каленях і бокам асеў на раскапаны дол.
— Дабі ж... — выціснуў з сябе ледзь чутна. Косьцікаў ступіў на крок бліжэй і стрэліў у галаву. На траву і пясок пырснула шэрымі крупінкамі мазгоў.
— Вазьміце, і туды, да астатніх, — загадаў ён байцам.
Закінуўшы за сьпіны даўгія вінтоўкі, тыя ўзялі былога чэкіста за рукі, пацягнулі да ямы. Косьцікаў пайшоў у бок да машыны.
Гэтая праклятая ноч дашчэнту выматала ягоныя сілы. Прыкметна пачала здраджваць вытрымка, як ён ні стараўся паводзіць сябе стрымана. Здаецца, нескладаная работа, але штодня адно й тое ж. Вязуць і вязуць, нібы баранаў, калі таму будзе канец? Вунь колькі накапана ямаў за вясну і лета. I колькі будзе накапана новых.
Косьцікаў акінуў позіркам прагаліну між сасонак на схіле — мабыць, за восень заселяць і яе. I проста дзе-небудзь тут апынецца й ягоная яма...
У гэтым жыцьці ўсё вельмі проста.
На Чорных лядах
Называецца — даваяваліся!..
Тое, што яны даваяваліся дарэшты, да астатняй магчымасьці, камандзір зразумеў пе цяпер і ня ўчора, як іх прыціслулі да ракі і секлі ў кустоўі з кулямётаў, а яны толькі агрызаліся рэдкімі віптовачнымі стрэламі. I нават ня тыдзсль таму, як змардавалыя, галодпыя, невялічкаю групай, рэштаю батальёна туляліся па лесе, ня ведаючы, куды патклуцца, дзс раздабыць правіяпту, табакі, пару начных гадзін адлачыць у спакоі. Іхную трагічную лявыкрутку камалдзір выразла адчуў ужо ла пачатку вяслы, як стала зразумела, што гэты раёл абкладзслы з усіх бакоў — ва ўсіх блізкіх і далёкіх вёсках, ла хутарах і фальварках поўла чырволаармсііцаў, якія браліся за іх лясьпешна, абачліва, грултоўла. Тыдзепь таму іх выкурылі з ласеджалага хваёвага грудка ля балота, ле далі перайсьці рэчку ў суседлі раёл, ялы лсдзьвс адарваліся ад цэлага палка чырволых. Увесь дзель учора бахала-трахацела ла тым баку лесу, сьпярша гучла тахкалі стрэлы, гайдалі ляслое рэха кулямётлыя чэргі, a ласьля, лад вечар, усё лсяк леўпрылям сьціхла. Мяркуючы па ўсім, прыйшлі кралты і ла групу Ўлашчыка, якая спрабавала атабарыцца ў тым баку лесу. Злачыцца, і там не было ларатулку, як лс было яго тут, каля Морачы, як ле было ў гэтых лясах, у акрузе — па ўсёй Беларусі. Япічэ ўзімку, седзячы ў засьлежалых лесавых летрах, ялы спадзяваліся лератрываць халады, дачакалла вяслы, калі, можа, ячічэ ім пашчасьціць. Ды ле пашчасьціла. Па цяплу, ла зялёлай траве і тым стала лацьвей, і тыя актывізаваліся, згрупаваліся, абкружылі і пачалі палявальле ла ўсіх лравілах палявой лавукі — бы ла ваўкоў. Во тады й стала зразумела, што
іхныя дні палічаныя, ня сёньня, дык заўтра яны ўсе палягуць.
Ад самае раніцы яны аслабела валакліся па лесе, кожны стараўся ня дужа адстаць ад пярэдняга, а ўсе разам — ад камандзіра, які то хістка сігаў наперадзе, то спыняўся сярод хваін, слухаў, азіраўся. Азіраючыся, ён паварочваўся ўсім целам, бо ня мог паварушыць галавой на збалелай, абвязанай брудным ручніком шыі. Параненая яшчэ на пачатку зімы шыя не гаілася, гніла, рудая жыжа цякла з яе па грудзях, на жывот, павязка заўжды была мокрая. Навокал пакуль што было ціха і глуха ў гэтым глухім кутку лесу, толькі хваёвы шум слаўся ўгары, мерна гайдаліся хвойныя вершаліны; часам ціха патрэсквала сухое гольле пад нагамі тых, хто ззаду аслабела дабрыдаў да пярэдніх. Тады, па чарзе спыняючыся ля камандзіра, усе слухалі, азіраліся, бы штось выглядваючы па баках. Яны не размаўлялі цяпер, ды й даўно ўжо не размаўлялі паміж сабой, бо ўсё было перагаворана, вядома; спрачацца не было пра што. Есьці таксама ў іх не было нічога, не было чаго закурыць. 3 боезапасу засталося ўсяго па два-тры патроны на вінтоўку ды шэсьць патронаў у барабане камандзіравага нагана. Гэта і ўсё. Адбівацца ў іх не было чым.
Але добра яшчэ, калі ўсіх пераб’юць. А калі каго возьмуць параненым, непрытомным, павязуць у горад ды пачнуць вызнаваць, чый, каму якая радня, хто бацькі, жанкі, дзеці? Тады што? He, яны даўно ўжо ведалі, што пагібель — не найгоршае з усяго, што нарыхтаваў ім іхны паўстанцкі лёс. Горш, калі яны, гінучы, пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасьці, распачалі ўсё тое. Нават забітымі яны ня знойдуць паратунку ад балыпавікоў. Як той Аксяневіч з Курбыкам, што асталіся ля ракі. Забітых іх павезьлі ў горад — на апазнаньне. Тры дні іхныя целы ляжалі на фурманцы ля штаба, куды па чарзе ганялі гараджанаў, вяскоўцаў, і нехта іх апазнаў. Апазнаў на гора бацькам і родзічам, якім той жа начы павязалі за сьпінаю рукі й павезьлі. Куды — хто ведае. Таму яны наважыліся. Доўга не абмяркоўвалі, камандзір сказаў, і ўсе пагадзіліся, выйсьця ў іх не было. Зброю — вінтоўкі і наган — пакінуць з сабой, а паперы, якія дакументы раніцай сабралі да купы і спалілі ў ядлоўцы. I
засталіся без імёнаў і прозьвішчаў, бяз роду-племя — восем абадраных, згаладнелых, аброслых бародамі валацуг, што вырашылі сёньня канчаць...
Рабіць тос трэба было як найхутчэй, пакуль тыя з начы, здаецца, згубілі іх сьлед у гэтым лесе, і яны адарваліся ад даганятых, неяк заблыталі на балацявіне сьляды і выйшлі ў ціхі лесавы край. Хоць тая цішыня магла быць здрадлівай, кожпую хвіліну япы рызыкавалі наскочыць на бальшавіцкі ланцуг ці засаду. Зноў жа доўга брысьці ім не выпадала, камапдзір ведаў, што тут недзе павішіы пачацца Чорныя ляды, а далей, можа, вярсты праз тры, баравы хвойнік скончыцца, пачнецца лугавы прасьцяг з дарогай — там ужо, напэўна, іх чакаюць. Ну, але пакуль што, здаецца, ім далі нейкі перадых, у лесавой глушы нідзе не было чутна ні голасу, ні крыку, ні стрэлу. Толькі б нагледзець здатнае месца, якую баравінку, пагорачак. Але ў гэтым раўнінна-забалочаным краі нідзе ніякай баравінкі — спрэс дрымучыя лясныя нетры, бярозы ды сосны, імшарыны, пясчаны, парослы ядлоўцам дол. I яны валакліся, аж покуль наперадзе не паказаўся прагал, зьверху шэра засьвяцілася хмарнае неба, у доле непадалёк відаць стала нагрувашчаньне карчоў, звалочаных сюды з недарасьцярэбленых лядаў. Мясьціна, вядома, ня самая лепшая, падумаў камандзір, але ўжо якая ёсьць. Брысьці далей было зусім рызыкова.
Ён стаў, паазіраўся. Адразу ж за ім спыніўся і запытальна зірнуў на яго той, што ішоў сьледам — мажны, хоць і малады яшчэ чалавек са сьвятлява аброслымі шчэцыцо пашчэнкамі, апрануты, як і камандзір, у доўгі, са скарэлым крысьсем шынэлак.
— Што, тут, камандзір?
-Тут.
— Можа б далей?
— He, далей нельга, Мяцельскі. Можам ня ўправіцца. Адна ж рыдлёўка.
Самотны цень мільгануў і прапаў у сьветлых вачах Мяцельскага — той быў камандзіраў памочнік і цяпер без загаду зразумеў найпершую задачу.
— Казак, давай! — стрымана гукнуў ён таго, хто валокся
трэцім у гэтым разбрыдным страі. To быў нізенькага росту, нявідны паставай чалавечак у шэрай паддзёўцы са стрэльбай на рамяні і кароткай, засунутай за дзягу рыдлёўкай. Болей рыдлёўкі ў іх не было ні ў кога. На хадзе вымаючы яе з-за сьпіны, Казак падышоў да начальнікаў і спыніўся.
— Ну што? Капай!
Бяз роспыту і лішніх словаў Казак пачаў раскопваць мяккую імшарыну, пад якой апынуўся сьветлы, амаль белы баравы жвір. Казак быў чалавек паслухмяны, ніколі не пярэчыў начальству, што скажуць, тое і зробіць. Да таго ж зусім негаваркі, болей маўчаў, і ніхто ніколі ня ведаў, што яго найболей турбуе. Нават ці турбуе наогул. А мабыць, турбавала, як во цяпер, калі ён дужа хацеў курыць. Есьці хацеў таксама, але голад для яго быў пачуцьцём звыклым, ён нямала нагаладаўся за жыцьцё, але каб не курыць?.. Без табакі ён доўга ня мог, ён тады проста маўкліва марнеў, і на абвялым, у рэдкім валасьсі твары яго была невымоўная пакута.
Іншыя, пакрысе падыходзячы да гэтай мясьціны, спыняліся, моўчкі, з насьцярогаю пазіралі ў раскапаны дол, чакалі. Мабыць, усе ўсё разумелі, тлумачыць нікому не было патрэбы. Мяккі, парослы беламошнікам жвір ляцеў з Казаковай рыдлёўкі пад іхныя ногі — на старыя змакрэлыя боты, разьлезлыя аўстрыйскія гамашы і нават лапці з аборамі, як на нагах у Дзеда — дужа чорнабародага, з чорнымі густымі брывамі шарагоўца. He страсаючы абсыпаных жвірам лапцей, той адышоўся наводдаль і апусьціўся на дол. Галава яго неяк сама сабою ўгнулася, унурыўся позірк, вусны заварушыліся, нібы творачы сьвятую малітву. А можа, і не малітву, можа, ён проста штось гаварыў сабе ці людзям. Разабрацца ў тым, аднак, не было каму, кожны імкнуўся засяродзіцца ў сабе, хіба проч Кажухара. Гэты меў такое прозьвішча, бо некалі шыў кажухі, у адным з якіх, мабыць, быў і цяпер — несамавітай, счарнелай ад вільгаці апратцы з аблезлым каўняром. За пазухай перад сабой ён ашчадна трымаў правую, тоўста абкручаную нейкай анучай руку. Тыдзень таму на шашы яе добра-такі лупанула бальшавіцкая куля, і цяпер Кажухар дужа пакутаваў. Са скрыўленым ад болю, даўно ня