Поўны збор твораў. Том 1
Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Памер: 656с.
Мінск 2005
— Можа, і я памагу? Усё ж учатырох...
Адтуль, зпадворку, ніхто не адказаў, але дзьвсры, бразпуўпіы, расчыніліся.
— /\лу давай усе! Усе вылазь, маць вашу за лагу. I піхаць! Дружла, усе разам! — закамандаваў памочнік каменданта з лапускіюй, адлак, злосыцо.
Менавіта такая яго злосьць не палохала і не абражала. I Фэлікс падумаў, што, можа, гэты чэкіст і не такі ўжо благі чалавек. За два месяцы турмы, допытаў і катаваныіяў ён патрываўся рознага і ўжо думаў, што сярод іх няма ніводпага людскага чалавска, адныя зьвяры. А так хацслася хоць пры канцы сустрэць чалавска з дабрынёй у душы, які б ластавіўся да небаракі калі не з разуменьнем, дык хоць з малелькаю да яго спагадай. Усё ж ён быў чалавск. Хоць і паэт. I вораг, прысуджаны да вышэйшай мсры пакараныія.
Фэлікс Гром скочыў у цсмру, адразу ледзьве не да каленяў трапіўшы ў каламутпую багну дарогі. Аднак астатнія двос за ім пе пасыіяшаліся, і памкаменданта Косьцікаў зноў лерайпюў ла свой звыклы, зьедлівы крык:
— Ну вы! Доўга чакаць, маць вашу растак!
— А скульля табе! — пачулася з буды, — гэта спакойна азваўся грабежнік Зайкоўскі. — Я прыгавораны, мне не паложана пітурхаць машыну.
— Як гэта — пс паложана? — апешыў Косьцікаў.
— А так! Крымінальны кодэкс РСФСР, стацьця сто дваццаць сем прым. Чытаў?
Азадачапы Косьцікаў па хвіліну змоўчаў, шырока расставіўшы ля буды ногі, каб ня ўлезьці ў самас глыбокае месца. Цяжка сапучы ад перастомы, маўчалі іншыя. Фэлікс Гром ямчэй прыладжваўся ў лужыне, каб спрытлей было папіхаць з твані. Нарэшце Сурвіла сказаў:
— Ды залівае ён! Ніякай пра гэта стацьці няма...
— Хай і няма. Усё роўпа ня выйду. Хоць задавіцеся! Прысудзілі расстраляць, дык будзьце любезныя даставіць у цэласьці і сахраппасьці да месца казьні. Панятна?
— Зараз я табе пакажу месца казыіі! — ускіпеў Косьцікаў і дастаў з кабуры пісталет. — Будзеш у мяпс ў гразі валяцца,
як дохлы пёс, бандыцкая твая морда! — страшна пагражаў ён. Аднак да дзьвярэй ня лез — усё баяўся трапіць у глыбокае месца багны.
— А што табе начальства скажа? — чулася з машыны. — Вёз — не давёз...
Падобна, становішча ўскладнялася. Аддзелены шырокаю лужынай, Зайкоўскі пакуль заставаўся недасяжны.
— Ну, падла, ты ў мяне дачакаешся! Я на цябе абоймы не пашкадую. Пасьледавацельна!
— Давай, дуй! Пасьледавацельна...
Апошнія словы Зайкоўскага Косьцікаў пакінуў, аднак, без увагі — яго турбавала іншае. Ён моўчкі агледзеў у цемры змакрэлыя постаці асуджаных, нібы палічыў іх.
— А там буржуй гэты, — падказаў Шастак.
— Белагвардзеец, — удакладніў Косьцікаў. — Ану вылазь, гражданіп Валяр’янаў! Ваша сранае благароддзя!
3 буды паказалася лысая, бяз шапкі галава Валяр’янава, які сьпярша сеў на парог, пашукаў, на што абаперціся нагамі, нерашуча перабраў побач рукамі.
— Сігай, ня трусь! — падбадзёрыў яго Сурвіла. Белагвардзеец, аднак, не сігануў, а, ухапіўшыся за плячо Аўтуха, грузна апусьціўся ў лужыну.
— Ну — узялі! Раз, два — узялі! — трохі адышоўшыся ўбок, закамандаваў Косьцікаў, усё размахваючы пісталетам.
Яны зноў узяліся піхаць. Шафёр газаваў рыўкамі, спрабуючы скрануць машыну з глыбока выкапанай коламі ямы. А ў зачыненай будзс чуўся прыглушаны, бы здаля, голас пакінутага ў адзіноце Зайкоўскага.
— Піхайце, піхайце! Дружней піхайце, жалкія рабы сацыялізму! Гнюсныя прыслужнікі трацкістаў! Піхайце на сваю пагібель! Шчыруйце за крывавы ЧК! Давайце, дружней! Мацней, крэпчэ і вышэ!..
— Ты глядзі! — цяжка соп ля буды Шастак. — Тут кішкі рвеш, а ён там абражае. Во, сачок пракляты!..
— Давайце дужэй, пралетарскае адроддзе! To вам зачцецца бальшавіцкаю куляй!..
— Замоўкні! Я загадваю замоўкнуць! Буду страляць, — гразіўся Косьцікаў, тупаючы на ўзбочыне ля машыны.
Адпак асуджаны Зайкоўскі не сунімаўся і яшчэ крычаў штось — нядобрае і абразьлівае. Тады Сурвіла першы адарваўся ад вугла буды і параіў:
— Ды страляні ты яму ў ягоную глотку! Дакуль слухаць будзем?
— Лічу да трох і выпускаю ўсю абойму!
— Выпускай! Калі казённай машыны ня жалка... — неслася з буды.
Аднак не пасыіеў Косьцікаў пачаць свой адлік, як матор дужа стрэльнуў выхлапам і заглух. 3-пад машыны напасьлсдак пыхнула сінім дымком, зрабілася зусім ціха.
— Што такое? — зьнерухомеў Косьцікаў.
— Усё. Бензін скончыўся, таварыш памкаменданта, — глуха азваўся з кабіны шафёр. Косьцікаў вылаяўся.
Усе стаялі моўчкі, быццам расчараваныя або ашуканыя чымсьці. Сапраўды, гэтак стараліся, столькі патрацілі высілкаў, і ўсё марна. I зноў прыйдзецца пачынаць слачатку.
— Так! — пасьля нядоўгай маўклівай паўзы вызначыў Косьцікаў. — Шафёр, даваіі дуй у гараж. Хай прысылаюць бензіну.
— Хай Чысьцякову скажа, — параіў Сурвіла. — Чысьцякоў у курсс. Пад’едзе.
— I далажы дзяжурнаму, — удакладніў памкаменданта. — Давай, дуй! Хутка!
Малады баец-шафёр зморана патрухаў па дарозе ў горад. Асуджаныя паволі выбраліся з гразі на сушэйшую ўзбочыпу. Усс чакалі, што далей закамандуе іхны начальнік. Той адпаруч расшпіліў шынэлак, з другой рукі не выпускаючы пісталета.
— Так! Думаеце цяпер папіабашыць? Чорта з два! Ану бярыцеся! Зноў штурхаць будзем.
Ня надта ахвотна ўсе зноў паўлязалі ў багну і зноў уперліся рукамі ў запэцкапы гразёй зад машыны — Сурвіла і Шастак — па вуглах, Аўтух і Фэлікс побач. Валяр’янаву дасталося самае гіблае месца — пасярэдзіне. Машына грунтоўна асталявалася на самай глыбіні лужыны і, здавалася, вось-вось паплыве па ёй. Ды не плыла, нават ня краталася з месца. Косьцікаў, размахваючы пісталетам, зноў пачаў ды-
рыжыраваць з узбочыны, а яны, месячы нагамі багну, піхалі і піхалі.
Аднак зноў усё было марна. Машына асела зусім нізка, і, падобна, ніякая сіла не магла яе вывалачы з дарожнае прорвы. Праз нейкі час уладны голас памкаменданта заглух, і яны расслабілі рукі.
— Так ня пойдзе! — з горыччу загаманіў Шастак. — Калі піхаць, дык трэба ўсім піхаць. А то як у брыгадзе — адзін укалвае, а другі адлыньвае.
— Хто гэта адлыньвае? — насьцярожыўся Сурвіла.
— А то ня бачыце? Во буржуй гэты! Толькі за борт трымаецца.
Валяр’янаў ніякавата сьцепануў плячыма.
— Я не трымаюся...
— Ну як жа! Хіба ня бачыў! Яшчэ адпіраецца, — не сьціхаў Шастак. — Дзеля прыліку толькі...
— Хто яшчэ бачыў? — насупіўся Косьцікаў. Астатнія, аднак, маўчалі, і памкаменданта пачаў персанальны допыт:
— Аднаасобнік, бачыў?
— He, не. Нічога ня бачыў.
— А ты, паэт?
Фэлікс Гром ніякавата пераступіў у лужыне, каламуцячы і без таго скаламучаную твань.
— Ну, можа, і ня дужа... Усё ж чалавек у гадах, — няпэўна адказаў ён.
— Ага, у гадах! Значыць, ня можа? А шкодзіць савецкай уладзе можа? Так, я сам прасачу за кожным. Сачка прыстралю без разгавораў. I кіну пад колы. Тады вылезем.
Фэлікс Гром сам піхаў, лічы, адною рукой, другой ня мог высока ўзяцца — балела ў грудзях. I цяпер ён спалохаўся, каб таго пя згледзеў пільны Шастак ці нават сам памкаменданта Косьцікаў. Што яму перашкодзіць тут выканаць сваю пагрозу: прыстрэліць і кіне ў гэтую багну. Ад аднае думкі пра тое Фэлікс здрыгануўся і страхавіта зірнуў на цьмяную постаць у шынялі на ўзбочыне.
Яны зноў піхнулі. На гэты раз па камандзе і з усяе сілы, у Фэлікса Грома ад болю аж пацямнела ўваччу. Побач, адчуваў ён, нямала высільваецца і белагвардзеец-буржуй Ba-
ляр’янаў, — мабыць, таксама пабойваецца чэкіста. Хоць, калі падумаць, чаго ўжо было ім баяцца, куды імкнуцца? Наперад, да свае сьмерці? А можа, справа ў тым, што кожны быў пастаўлены перад просьценькім выбарам, дзе лепей легчы — у пясчапую сухую зямельку ці ў гэтую багну, ад якой у яшчэ жывых да каленяў задубелі ногі. Так можна і прастыць, з іроніяй вісельніка падумаў паэт Фэлікс Гром. Свой катафалк яны ж самі і штурхалі да месца паховін. Гэта было штосьці іювас ў спрадвечным абрадзе пахаваньняў. Ці адмысловых мстадаў катаваныія? Во пра што варта было б напісаць верш, баладу ці сагу. Але не распаўсюджаным ямбам, а каб гекзаметрам, як Гамэр. Мабыць, Гамэр быў бы самым прыдатным паэтам для гэтай праклятай эпохі...
— Раз, два — узялі!... Ану — рушылі! Яшчэ раз! Яшчэ! — дзікім голасам крычаў побач Косьцікаў. — Нс адлыньваць! Дужэй! Яіпчэ дужэй!...
Разы два ён палыіуў угару з пісталета, прымусіўшы здрыгануцца іх, спатнелых і ўжо дашчэнту зьнясіленых. «Давай! Давай!» J во, дзіва — машына трохі скранулася. Яны, узрадаваныя, паддалі яшчэ болсй, папяліся рукамі і нагамі, і яна трохі пасунулася, папаўзла ў твані. Тыя, што былі пасярэдзіне — Гром і Валяр’янаў, улезьлі ў самую глыб, але не адступіліся, не прыбралі ад буды рук. I ўрэшце ўсе разам выпхнулі перапэцканую гразёй машыпу з самага глыбокага месца. Хоць гразка было скрозь па дарозе, але ўшчэнт раскаламучаная лужына засталася ззаду, і яны зьнямогла спыніліся.
— Ну во, такую вашу маць! — амаль ласкава вылаяўся памкаменданта. — Што значыць, умелае кіраўніцтва! A то — аслабелі, сілы мала... Прымусіць трэба! Дзесяць мінут перакур! — аб'явіў ён і адышоўся па сушэйшае каля канавы месца.
За ім нерашуча павылязалі з гразі асуджаныя, пакорліва стоўпіліся побач. Чэкіст засунуў пісталет за борт іпыняля і выпуў з кішэні пачак «Беламору». Найперш, як сябру, працягнуў пачак Сурвілу.
— Частуйся...
Той гразкімі пальцамі ашчадна дастаў з пачка адну папяросу, зважліва прыкурыў ад падстаўленай у прыгоршчах запалкі. Над дарогай паплыў араматны тытунёвы дымок.
— За ўдарную работу па ліквідацыі ЧП пры выкананьні заданыія аб’яўляю благадарнасьць, — з фальшывай урачыстасьцю аб’явіў Косьцікаў.
Асуджаныя нібы страпянуліся на дарозе ад тых даўно сьцёртых з памяці словаў, адчуўшы ў іх прапізьлівы водгук назаўжды адрэзанага ад іх жыцьця. Тут і цяпер яны зразумелі тое як жарт, але й жарт быў адзнакай жыцьця, недасяжнасьцю якога нібы дражпіў іх гэты незразумелы чэкіст, чым рабіў ім яшчэ больш балюча.
Адзін толькі Шастак, здаецца, гатовы быў усур’ёз прыняць сказанае.
— Дзякуй, таварыш... Грамадзянін начальнік. Каб гэта залічылася...
— Залічыцца, залічыцца, — няпэўна паабяцаў памкаменданта.
— На тым сьвеце, — ухмыльнуўся Сурвіла.
— Чаму на тым? — не пагадзіўся ягоны калега. — I на гэтым. Я вам прадастаўлю самую лепшую ямку. Сухую, з жоўтым пясочкам... Ня горш, чым ударнікам сацыялістычнага спаборніцтва.
Было не зразумець, казаў ён тое сур’ёзна ці хітравата зьдзекаваўся з іх, у ранішнім прыцемку быў кепска відаць выраз ягонага заўжды жвавага маладога твару. Але голас здаўся зусім памяркоўным і добразычлівым, і тое міжволі заспакойвала.