Поўны збор твораў. Том 1
Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Памер: 656с.
Мінск 2005
чыкаў, што зацясаліся ў згуртаваныя рады партыі. Зноў жа нехта павінны і ахвяраваць сабой, як гэта рабілі палымяныя рэвалюцыялеры, — дзеля інтарэсаў рабочага класу, у імя вялікіх ідэяў Леніна-Сталіна. Партыя ацэніць усё па-справядлівасьці і не забудзе нічыіх ахвяраў. Такі паварот справы ня дужа падабаўся Шастаку. Натуральна, ён гатовы быў і далей дапамагаць партыі і яе органам, і ўжо нямала зрабіў для таго, але адчуваў, што той шлях, на які яго падштурхоўваў сьледчы, усё ж тоіць у сабе небясьпску. Адзінае, што суцяшала яго, дык гэта тое бясспрэчнае меркаваньне, піто партыі лепей відаць, мабыць, так трэба, партыя не памыляецца. I, сьцяўшы сэрца, ён пагадзіўся. Падпісаў паперы, быццам ён, Шастак Мікалай Іванавіч, зьяўляецца ўдзельнікам групы шкоднікаў пад назвай «Наперад за свабоду» (НЗС), якую ачольвае намесьнік наркама шляхоў зносін. Сказалі, што ён мог бы ўдзельнічаць там і па заданыіі органаў, і Шастак ужо ведаў, што бывае й так. Галоўнае — пагадзіцца і падпісаць, а пасьля на судзе ўсё адкруцяць назад, і яго апраўдаюць. Суддзі — яны кваліфікаваныя чэкісты, і свайго чалавека з органаў не дадуць у крыўду.
Дагэтуль у Шастака ўсё ішло быццам няблага. Яго ня білі на допытах, абыходзіліся ветліва, з павагай, здаралася, нават частавалі гарбатай з цукеркамі. А тут нешта перамянілася. Тыдпі два яго зусім не вадзілі да сьледчага, быццам забыліся, што ён тут сядзіць і чакае. Пасьля павялі на суд. Шастак думаў, што ў адносінах да яго суд — пустая фармальнасьць, але на справс аказалася ня так. He фармальнасьць. Найперпі да яго адразу зласьліва паставіліся канваіры, сурова сустрэлі суддзі. Кароткі злы допыт здаўся яму нсдарэчным: мусіць, гэтыя суддзі ня ведалі, што ў яго інакшая, чымся ў астатніх, справа. Пэўна, ня ведалі. Магчыма, сьледчы Кутасаў штосьці не перадаў ім. Якіх папераў ці якіх указаньняў. I калі яму аб’явілі: да вышэйшай меры з канфіскацыяй маёмасьці, ён найперш шчыра зьдзівіўся. Але тут жа падумаў, што, мабыць, так трэба. Усё ж ён там быў не адзігі — іх было шмат, абвінавачаных ворагаў народа. Значыць, яго трэба было прыкрываць, каб не западозрылі іншыя. Хоць бы й той самы Казёл Аўтух, які таксама атрымаў вышку. А пасьля, можа, Шастака і выпусьцяць. Бо завошта ж яго
расстрэльваць? Яго ўзнагародзіць трэба за ягоныя пяцімесячпыя турботы ў турме, за паслугі, якія ён аказваў органам і партыі. Пасьля дзён колькі ёп цярпліва чакаў у камсры, ды марпа. Тады пачаў патрабаваць сьледчага, таго ж Кутасава. Аднойчы, калі ён, дужа затрывожаны, грукаў у дзьвсры, уваіішлі два паглядчыкі й пачалі яго біць. Тады ён адчуў выразна, што ягоная справа дрэнь. Але ўсё роўна не хацелася верыць у кепскае, чакаў, што нарэшце Кутасаў яго пакліча, і ўсё стане, як трэба. А калі ня кліча, то, можа, яго няма ў турме, можа зьсхаў куды ў камандзіроўку. У Маскву. Ня мог жа ён забыцца, што ў турме-«амерыканцы» яго чакае верны памагаты органаў, партыец Шастак.
Ёп выглядаў сьлсдчага ўначы на падворку, як іх вывелі для пасадкі ў машыну, але сьледчага не было і тут. Бы скрозь зямлю праваліўся. Тады Шастак пачаў думаць, што, мабыць, той зьявіцца перад самым расстрэлам і ў апошні момант адлучыць яго ад іншых. I ён думаў, што галоўнае для яго цяпер, як і раней, — не раскрыцца, не зазлаваць, да канца выкапаць свой сакрэтны абавязак. Тады ўсё будзе добра. Павінна быць добра.
Машыну дужа пахіліла набок, страсянула, матор, чутна было, гучпа зароў, але, падобна на тое, яны спыніліся. Сурвіла прыкладна вызначыў, дзе — у лагчынцы, дзе заўжды была разьбітая дарога і ў мокрыя дні стаялі глыбокія лужыпы. Надоечы якраз пачаліся дажджы, лужыны маглі й паболыпаць. Седзячы ля дзьвярэй, ён слухаў, як пад машынаю марпа шархацслі ў каламуці колы — машына буксавала. Напсрадзе бразмулі дзьверцы кабіны, і пачуўся голас — гэта вылез на дарогу памкаменданта Косьцікаў, які цяпер ехаў выканаць прысуд.
— Лявсй, лявей бяры ты, ахламон! — раздражнёпа гукаў ёп да піафёра, які старапна газаваў маторам. Але машына толькі тузалася на месцы, камякі гразі ляскаталі па яе жалезным днішчы.
— Дай я...
Пачаў газаваць Косьцікаў — і дужа, і цішай, але, падобна, дарма, — яны толькі глыбей садзіліся ў багну.
Нскалі гэтага Косьцікава, тады маладога хлопца, які толькі
пачынаў службу ў органах, перавялі з раёпу ў іхную ўправу турмы. На працы яго першым сустрэў Сурвіла, які тады заступіў на дзяжурства. Хударлявы, нясьмелы Косьцікаў уважна слухаў аповед пра заведзеныя ў турме парадкі, абавязковыя строгасьці з арыштантамі. Усё тут было яму новае, Сурвіла ж ужо меў сякі-такі досьвед. Тады ён параіў маладому чэкісту, дзе пашукаць кватэру, і той сапраўды знайшоў ладны дамок ля Кальварыйскіх могілак; неўзабаве запрасіў Сурвілу на госьці, і яны добра там выпілі. Праз нсйкі час Сурвіла перайшоў у сьледчы аддзел на павышэньнс, а Косьцікаў застаўся ў камендатуры на ягонай пасадзе памочніка камснданта. Цяпер, калі чэкісцкая служба Сурвілы гэтак трагічна канчалася, як бы той самы Косьцікаў не заняў ягонае месца ў сьледчым аддзеле. Што ж, Сурвіла ня меў падставы пярэчыць: Косьцікаў хлопец талковы, сапраўдны чэкіст, не глядзі, што малады гадамі.
Урэшце памкаменданта, відаць, зразумеў, што сілаю рухавіка з багпы ня вылезьці. Уключыўшы малы газ, ён выскачыў з кабіны і забразгаў засовам машыны.
— Ану — падпіхнём! Ты, Мікалай, і ты, Казёл, вылазьце!
Яны сядзелі блізка ля дзьвярэй і згодна падняліся. Сурвіла рашуча скочыў ботамі ў твань, а Аўтух замарудзіў, ня ведаючы, куды тут ступіць. Але Косьцікаў зноў злосна прыкрыкнуў, і Аўтух няспрытна плюхнуўся лапцямі ў ваду.
— Давай! Як я скажу, — камандаваў Косьцікаў, стоячы ла ўзбочыне. — Шафёр, паддай газу! Ну, раз, два — узялі!
Што было сілы яны пачалі піхаць у зад нізка аселай буды — Сурвіла з аднаго боку, Аўтух — з другога. Вакол было цёмна. Збоч ад дарогі чарнеўся ў тумане лес, з начнога перадранішняга неба церушыў дробны дожджык. Колы шалёна кідалі ў іх ашмёткамі гразі. Сурвілава скуранка стала хутка макрэць, таксама, як і руды суконны Аўтухоў армяк. Яны дужа стараліся, упіраючыся нагамі ў гразкае дно лужыны, але машына ня зрушвалася з месца, мусіць, села, як трэба. Калі Косьцікаў зразумеў гэта, то крыкнуў шафёру, каб перастаў газаваць, — па-дурному паліць бензін. Цяжка дыхаючы, Сурвіла з Аўтухом выпрасталіся. У той час з буды пачуўся глухаваты Шастакоў голас:
— Дык гэта... Пусьціце і мянс. Пасаблю...
— Давай! — сказаў Косьцікаў і, ступіўшы адною нагой у багпу, адчыпіў дзьверы. Шастак рашуча скочыў у гразь. Косьцікаў зноў прычыніў дзьверы.
— А ці трэба? — ціха сказаў да яго Сурвіла.
— Нічога! — махнуў рукой памочнік каменданта. — He ўцякуць...
Ужо ўтрох яны зпоў пачалі піхаць машыну, але ўсё марна, тая тузалася, дрыжэла ад натугі, а не краналася з месца. Разам з ёю ўсім целам тузаўся ў будзе паэт Фэлікс Гром. Ён думаў, што, мабыць, трэба было б і яму вылезьці і памагчы, усё ж няёмка сядзець, калі побач надрываюцца людзі. Алс яго пя клічуць і, мабыць, не паклічуць. Ён вораг. I ўжо куды большы, чым ягоны аднавясковец Аўтух ці рабочыпартыец Шастак, пя кажучы ўжо пра чэкіста Сурвілу. Чаго тут гэты Сурвіла, Фэлікс Гром не зразумеў дагэтуль. Справу таго разглядалі асобна ад іхнай, і, папраўдзе, ягоны лёс пя дужа й цікавіў паэта. Зрэшты, як і лёсы астатніх, апроч хіба ягонага земляка Аўтуха. Дзіўна, аднак, што справу камсамольца-паэта зьвязалі з асобаю аднаасобніка, з якім ён нічым зьвязаны ня быў, апроч хіба таго, што паходзіў з той самай вёскі. Фэлікс Гром быў ужо заўважапы ў літаратуры, а Казёл Аўтух, з прычыны свае малапісьменнасьці, наўрад ці чытаў пават газеты. Але во зьвязалі абодвух. He адразу і, мабыць, толькі тут, у турме, Фэлікс зразумеў, што трапіў у пастку нс таму, што пачаў пісаць вершы, а што пачаў іх пісаць па-беларуску. Расейскія всріпы не выклікалі да сябе і дзясятай долі тае ўвагі з боку рэдактараў і крытыкаў, якую выклікалі беларускія. I ён думаў цяпер, які д’ябал падбіў яго да паэзіі, тым болып — беларускай. Калі папраўдзе, дык ён нашмат болын падабаў расейскую — Пушкіна, Лермантава і асабліва Фета. Але пісаць так, як некалі пісаў Фет, было псмагчыма, яго засьмяялі б свае ж сябры-камсамольцы. Належала браць прыклад з Маякоўскага, які зусім не падабаўся Фэліксу Грому. I ён памкнуўся да згуртаваньня «Маладняк», у які дружна паўступалі іншыя маладыя паэты, і пачаў пісаць, як яны, — знарок прыўзьнята, задзірыста, «бурапенна». Стараўся перайначыць у сабе прыроджаныя, a
значыць, абыватальскія схільнасьці і густы — усю гэтую любасьць да бору і лесу, нязначных праяваў жыцьця, засвоіць іншую эстэтыку, інакшы слоўнік, напоўнены грымотай заводскіх цэхаў, дымам фабрычных труб, калектыўнай працай людзсй, будаўнікоў камунізму. I, здаецца, нешта ў яго пачало атрымлівацца. Газета «Савецкая Бсларусь» у аглядзе паэзіі памянула ягонае прозьвішча ў ліку маладых пралетарскіх паэтаў. Нават надрукавала адну страфу з яго лепшага, на думку крытыка, верша над назвай «Майскія радзіны»:
Грымяць і стукаюць машыны, турбіны радасна гудуць, — спраўляюць майскія радзіны, гэта ўдарнікі ідуць.
Акрылены афіцыйным прызнаньнем сваііго таленту, Фэлікс напісаў яшчэ з тузін падобных вершаў і адчуў сябе запраўскім песьняром пралетарыяту.
Усё ў яго ішло добра, і раптам гэты недарэчны арышт. Пэўна, хтось на яго настукаў, данёс за якое неасьцярожна, па п’япцы сказанае слова. У турме сьпярша дапытвалі толькі пра вершы ды размовы ў асяроддзі паэтаў, а пасьля, мабыць, сьцяміўшы, што з таго будзе невялікі набытак, зьвязалі ягоную справу з дзядзькам Аўтухом — прызнавайся, што польскі шпіён! Здаецца, таго ж дамагаліся і ад Аўтуха. I дамагліся. Па сваёй сялянскай дурноце ці, можа, не стрываўшы зьдзекаў на допытах, Аўтух падпісаў паказаньні, нібыта Фэлікс Казёл завербаваў яго ў агенты дыфензівы, каб той хадзіў праз мяжу. Трэба было яму вербаваць гэтага маласьвядомага аднавяскоўца? I навошта яму патрэбная была тая мяжа? I навошта патрэбна было фальсіфікаваць усё тое органам?
Штурханіна і ляскат колаў знадворку раптам спыніліся, адно ледзь чутна гудзеў матор. Панылы голас чэкіста абвясьціў:
— Ну што? Селі?
— Селі на дзіфер, — сказаў Шастак.
Фэлікс Гром далікатна пастукаў у дзьверы.