Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Во як!
— Вунь за хлевам ляжыць. Закапаць трэба...
Спакваля стары стаў спакайнець, рукавом заношанай сьвіткі выцер змакрэлыя вочы. Трудна падняўся з ганку. Прыгнечаны горам, ёп здаўся салдату быццам меншым у росьце, чым быў раней, схуднелым і бездапаможным.
— I што казалі? — дапытваўся салдат. — Можа, мяне шукалі?
— He. I пе пыталіся, рабаўнікі нейкія.
— Дык, можа, у міліцыю трэба? Заяву напісаць?
— He. Сказалі: заявіш у міліцыю — усё спалім. Ды й міліцыя — ці пс яна й павяла гэтых. Яны ж усе ў хаўрусе, — ціха, бы сам з сабоіі, разважаў стары, стоячы сярод спусьцелага двара. Дзьвсры ў хляўкі й каморы былі расчыненыя насьцеж, у сенцы таксама. На травс ляжалі скінутыя з крукоў вароты. Відаць, стары быў моцна ўражаны тым, што тут адбылося, і, гіадобпа, паў духам. Салдат таксама быў уражапы і ня ведаў, чым суцешыць старога. Між тым ішоў час, доўга тут заставацца яму не выпадала, і ён зважліва папытаўся:
— Паесьці ня знойдзецца?
Дзед, падобна, трохі аціх у сваім горы і адчуў чужы клопат таксама. Мабыць, згаладнелы выгляд салдата закрануў у ягопай душы іншыя струны.
— Каб жа было што! У печы другі дзень не паліў. Гэта... Чакай, можа, хлеба асталася...
Ёп патупаў у сенцы, пастукаў там чымсь — дзьверцамі ці шуфлядамі — і вынес хлопцу няроўна абламаны кавалак хлеба. Ладны, аднак, кавалак. Салдат адламаў ад яго частку і стаў прапіа жаваць. Хлеб быў такі смачны, што ёп глытаў яго, здаецца, не дажаваўшы, увесь час, аднак, пазіраючы гграз вароты на дарогу і поле. Дзсд зноў апусьціўся на ганак.
— Абжыўся, называецца, — на восьмым дзясятку. Думаў, хоць позна, алс дачакаўся свас пары. Хоць праз Чаріюбыль. A то ўсё неяк было: то калектывізацыя, то вайна, то ўздым сельскай гаспадаркі. А тут Чарнобыль! Казалі, усё шкоднае — і малако, і прадукты. Яно, можа, каму і шкоднае, а мне пічога. Займеў гаспадарку. Адзін. Кішкі ірваў, алс ніхто ня шкодзіў. Мусіць, баяліся сюды патыкацца. А я не баяўся — рабіў. Дзень і ноч. Затое і меў. Гэта раней задарма. А тут,
што зрабіў — тваё. Што пасеяў — сабраў. Шкада, Чарнобыль гэты, каб ён прапаў. Хто яго выдумаў на нашу галаву?..
— Вучопыя выдумалі, — ціха мовіў салдат. — Самыя перадавыя ў міры.
— Каб яны сказіліся, тыя вучоныя. Хай бы лепш жняярку лепшую выдумалі, каб во ня мучыўся з гэтай, — кіўнуў ён на паўразабраную жняярку, што мясьцілася ля варотаў у двары.
— Ім жа, каб плутоній узбагачаць. На раксты.
— А, ракеты ім трэба! Цяпер во дамавін не набярэсься, як пачнуць ад Чарнобыля мерці. Дамавіны трэба. Кажуць, у Менску ўжо ў цалафане хаваюць. Ці праўда? А я сабе зімой з сухой дошкі змайстраваў, вугалкі на замок узяў — добрае дамаўё палучылася. Дык забралі й яго. Казалі, спатрэбіцца. Каб ім гэтак умерці спатрэбілася...
Сумна і горка было слухаць тое салдату, але словаў суцешыць у яго не знаходзілася — у яго ня меней балела сваё. Ён праглынуў палову кавалка і не насўся — хацелася зьесьці ўсё.
— Дзед, можа, маеш яшчэ запалкі? — прыпамятаў ён і другую сваю патрэбу.
— He, запалак ня маю. У самога недзе паўкарабка асталася. Але, калі трэба, магу «кацюшу» даць.
— Якую «кацюшу»?
Дзед моўчкі пайшоў у сенцы і хутка вынес адтуль невялікі руды капшучок, разьвязаўшы які, выняў «кацюшу» — кавалак крэменю, абламаны канец напілыйка і нейкі абрывак трантаў.
— Во, ударыць, іскра выскачыць, затлее, і разьдзьмуць.
— Добра. I яшчэ... Там напарнік захварэў. Каб як падтрымаць...
— Гэтак? Захварэў, кажаш? — насьцярожыўся дзед, і ў яго спакутваных вачах мілыануў цень пепакою. — Ад атаму, можа?
— Хто ведае. Але есьці няма.
Дзед уздыхнуў, павярнуўся, быццам куды выправіўся, ды спыніўся.
— Што ж табе даць? Каб жа ня выграблі ўсё. Во буль-
бачкі з мех засталося. Сказалі: мы добрыя, гэта табе, каб ня ўмёр. Дык бяры з паўмяшка.
— He данясу.
— Ну вядзёрка...
Яны ўдвох пайшлі ў цёмны прахалодны застаронак, дзе гаспадар, грузна дыхаючы, навыбіраў з нейкай скрыні леташняй, з доўгімі белымі парасткамі бульбы. Набралася пяновае пакарабачанае вядзерца. Здаецца, не без шкадаваньня дзед падаў вядро хлопцу.
— Во, болей няма. Каб ты гэта двума днямі раней — усё было: і сала, і каўбасы. Дык пабралі. He пабаяліся, што й радыяцыя...
— А і праўда, што радыяцыя? — занепакоена спытаўся салдат.
— Хто ведае. Я еў і нічога, яшчэ не памёр во. I ўнукам даваў, як прыязджалі. Але тыя наўрад ці самі жраць будуць — на продаж! У Маскву павязуць на нітраграцыю.
Вось табе й на, думаў салдат. Ён спадзяваўся, што хоць дзед жыве ў бясьпецы, неяк гаспадарыць ля самай зоны, не галадае. Аж па дзеда знайшлася іншая пошасьць — не радыяцыя, ня голад, дык бандытызм. Раней сялян рабавала ўлада, а цяпер гэтыя — на фурах. Сапраўды, куды дзецца працоўнаму чалавеку, дзе знайсьці прытулак?
Салдат таропка разьвітаўся і з вядром у руцэ пашыбаваў па тым самым полі наўпрост да ракі. Сьпярша азіраўся, але дзеда не было відаць. Наводшыбе ад пабуранай вёскі сіратліва мясьцілася абрабаваная сяліба, трохі прыхаваная за некалькімі дрэвамі садка. Бы партызан, бы партызан, — думаў пра сябс салдат, прыпамятаўшы нейкі фільм, што глядзеў у дзяцінстве. Толькі там партызаны несьлі ў лес авечку, а ён — вядро бульбы. I ўсё тоячыся, баючыся. He нашмат, аднак, зьмяніліся часы... Праўда, тыя хоць мелі вінтоўкі, a ён што?
Увесь час на хадзе ён саваў руку ў кішэню бушлата і адшчыкваў патроху хлеба. I кожны раз думаў, што гэты раз — апошпі, што астатняе трэба пакінуць бамжу. I ня мог утрымацца. Голад яго, здаецца, ад таго ня меншаў, а нават большаў. Тады ён аж вылаяў сябе — трэба ж урэшце знаць
меру! Ды ягоны дурны жывот, мабыць, не хацеў ведаць меры і патрабаваў яшчэ. Тады салдат стаў суцяшаць сябе, што бульбу ўжо ён прынясе ўсю. Яны напаляць на беразе прысаку і напякуць яе — хопіць на двух. Ужо ён наесца...
Сонца тым часам увабралася ў паўдзённую высь і здорава прыпякала плечы ў бушлаце. Салдат зьдзеў шапку і сунуў яе пад дужку вядра. Так стала вальней і не было відаць, што ён нясе. Ён удала перайшоў затравянелае поле, зноў выйшаў да аброслых крапівой каляінаў на бродзе. Тут трохі спачыў у цяні пад алешынай, зноў разуўся. Пераходзіў брод, не сьпяшаючыся, з насалодай мацаючы босымі нагамі ў сьцюдзёнай вадзе. На другім беразе сеў, каб абуцца. I тады нейкая сіла змусіла яго зірнуць пад суччо недалёкіх елак. Сьпярша ён нічога там не заўважыў, а затым зірнуў зноў і сумеўся ад сполаху. Між елак ля броду стаяў худы, нейкі быццам аблезлы, з белаватымі праплешынамі на баках воўк. Што то быў воўк, а не сабака, салдат адчуў пэўна: такімі насьцярожанымі і маларухавымі сабакі не бываюць. А ў гэтага — настырчаныя вушы, апушчаны долу хвост... Аднак у ім не прыкмячалася і ніякай адзнакі хцівасьці — можа, болей зьдзіўленьня і зьбянтэжанасьці ад нечаканай сустрэчы з чалавекам. He адрываючы позірку ад ваўка, салдат падняўся, узяў вядро. Воўк здаля толькі пільна сачыў за ягонымі рухамі, сам, аднак, застаючыся разгублена нерухомым. У паставе ваўка па-ранейшаму не было жаднай прыкметы драпежнасьці — хіба адчай і бясьсільле. Можа, як і чалавек, ён быў згаладнелы і чакаў якой дапамогі, падумаў салдат. A калі ён шалёны? I салдат сьпярша памалу, а затым усё хутчэй пашыбаваў ад ракі. Воўк за ім не пабег.
Штораз азіраючыся, хлопец шпарка ішоў краем бору. Напачатку праз хвойнік яму быў відаць воўк, але спакваля яго аблезлая постаць пачала зьнікаць, заслоненая дрэвамі і падлескам. Хутка ён і зусім схаваўся. Тады салдат пайшоў крыху марудней. Гэта нечаканая сустрэча ў лесе новым клопатам уварвалася ў ягоную душу. А ён пасьля гутаркі з дзедам у каторы ўжо раз гатовы быў паверыць, што не такая яна ўжо і страшная — зона. Што і ў зоне ці каля яе жывуць людзі. Але воўк... Нават воўк! Хіба такі павінны быць нар-
мальны воўк у летнім нармальным лесе? Але калі воўк так падупаў, дык чаго тады чакаць людзям?
Застаўшыся ўранку адзін, бамж доўга й нерухома ляжаў на лапніку, захінаючыся ў сваю кухвайку. Пачуваўся ён кепска, дужа пе хацелася ўставаць, было санлява-млосна, сілы ўвачавідкі зьнікалі. I ён ня мог даўмецца, што з ім адбываецца.
Мабыць, ён яшчэ трохі забыўся ці задрымаў і прачнуўся ад млоснай задухі — не хапала паветра, было дужа горача і хацелася піць. Але вада была толькі ў рацэ, за абрывам, — як да яс дапяцца? I бамж усё ляжаў, баючыся скрануцца з належанага месца, бо ня меў упэўненасьці, што зноў можа сюды вярнуцца.
Праз нейкі нядоўгі час ён адчуў, што стала й зусім кепска, усё ў ягоным нутры гарэла. У роце было суха, язык стаў шурпаты, бы яловая шышка, — не паварушыць. Усё болей дакучала смага, і ён думаў: трэба паўзьці да ракі. Зараз, зараз трэба намагчыся ўстаць, казаў ён сабе ў думках і ня мог устаць. Усё ляжаў, і стан яго ўсё горшаў.
Як зусім стала кепска, зразумеў, што зараз жа трэба вады... Тады нейкім намаганьнем устаў на калені і споўз з невысокага абрыву. Тут, на ўгрэтым сонцам пяску зрабілася й зусім невыносна. Хістаючыся, ступіў колькі крокаў і ўпаў калепямі ў гарачы пясок. Далей поўз — на кукішках цераз пясок і травяпісты бераг, пакуль нарэшце не дапяў да вады.
Ён спрабаваў піць, лежачы, але гэтак было нязручна, ён намачыў сабе ўсе грудзі ў кухвайцы і не напіўся. А галоўпае — вада аказалася зусім не такой, як чакаў, — цёплай, мутнай і брыдкай. Яна не спатоліла смагі, не дала ніякай палёгкі, a шлях да яе зусім зьнясіліў бамжа. Паляжаўшы нямала часу па беразе, ён зразумеў, піто трэба вяртацца ў засень. На гэткай гарачыні доўга пя вытрымаеш.
Шлях па беразе ўгору быў і зусім жахлівы — бамж прапоўз крокаў дзесяць і зьнясілена аблёг на траве. Дыхаць зусім стала неяк. Цсла ўсё гарэла, і ён не разумеў чаму. Ад сонца ці, можа, у ягоным нутры быў такі жар? Усё ж ён неяк дапоўз да абрыву, трэба было ўскараскацца на яго, пад хвоі, у засень. Але як?
Трохі паляжаўшы, ён падняўся на кукішкі, затым на ногі, аблёгся грудзьмі на ўзровак і не ўтрымаўся. Ногі падламіліся, галава закружылася, бор кудысьці паехаў, і ён споўз долу. Так, мусіць, ня трэба было яму паўзьці да ракі, траціць апошнія сілы. Палёгкі сабе ён не прыдбаў, а становішча сваё пагоршыў. Як і ў жыцьці. Думаеш нешта зрабіць, каб лепш, а робіцца наадварот — яшчэ горш. Запаўзьці ў сваю нару? Але там з учарашняга ўсё абрушылася, схову там не было. Ну але няўжо ён не адолее гэты паўтарамятровы абрыў, — аж зазлаваў на сваю зьнямогу бамж. Няўжо ён так аслабеў?