Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— А солі? Солі ў вас няма?
— Чаго няма, таго няма, — ахвотпа патлумачыў бамж. — Знасш, і выпіць няма. Можа, у цябе маецца?
— Чаго няма, таго няма, — бы перадражніла яго жанчына і ціхенька, неўпрыкмет уздыхнула.
— Дык еш. Нябось даўно ня ела?
— Даўгіавата, — прызналася жанчына. — Тут дзе возьмеш?
— Тут лідзе няма. Апроч як у нас, — жартаваў бамж. — Рэстарапчык на бсразе. Бы паплавок, праўда, салдат?
Салдат няўтульна пацепаў плячыма, падумаў: чаго ён чапляецца? Хай бы й чапляўся да яе, калі яму цікава, ды пакіпуў яго ў спакоі.
Хутка яны скопчылі тых жабаў, абсмакталі іх дробныя косткі, якія бамж сабраў у адну кучку ды затаптаў у пясок.
— Во й паабсдалі! I павячэралі таксама. Ну як — нішто?
Жанчына няпэўна цепанула плечукамі — мабыць, адказу ў яе не знайшлося. Замест таго япа штосьці дастала з сумкі.
— Закурым?
— А мы некураіпчыя, — адказаў бамж.
— Траўку...
— Траўку? Тады давай.
Жанчына спрытна згарнула з паперкі таўстую цыгарку, прыкурыла ад вугальку з кастра. Бамж падсунуўся да яе бліжэй.
— Цябе як зваць?
— А цябе?
— Мяне — Жора.
— Ну калі ты — Жора, дык я — Жаржэта. Чуў такое імя?
— А як жа! Толькі як ты тут апынулася? Тут жа зона.
— Ну і хрэн з ёй, з зонай, — рэзка, без усьмешкі сказала жаіічына. — Нам дык чаго баяцца?
— А сьмерці?
— Сьмерць я ўжо бачыла. Нават пацалавалася з ёй. Во, паглядзі!
Яна ссунула з ілба вязаную шапачку, і на выстрыжанай скроні паявілася белае лапікла лейкапластыру.
— Што гэта?
— Ад кулі. Кілер быў п’яны, не пацэліў.
— Кілер?
— А ты думаў — пятух клюнуў?
— I завошта?
— За грошы, канечне. За што ж яшчэ?
— I вялікія грошы? — з цікавасьцю пытаўся бамж.
— Увогуле драбяза, — абыякавым тонам распавядала жанчына. — Асноўныя грошы пасьпелі перагнаць за рубеж. Во толькі самі зяўнулі, рэшту не хацелася губляць. Ну, сябрук мой і атрымаў у своіі круты лоб. А мне з рыкашэту — таксама.
— Аднак! — задуменна мовіў бамж. — Рызыковая ваша жытуха — з грашыма.
— Была з грашыма. А цяпер пуста ў кішэні.
— Ну й добра. Ужо цяпер кілер адстане.
— He скажы. Калі б адстаў, я б тут не апынулася.
— Во як!
Яны змоўклі, жанчына падала бамжу тоўсты недакурак, які той ашчадна ўзяў закапцелымі пальцамі.
— Што — ужо курыў?
— Было некалі...
— А пацап? Хаця яму яшчэ рана, — вырашыла жанчына, з усьмешкай азірнуўшы салдата.
Яму й зусім стала нялоўка, амаль пакутпа. I гэтая размова пра грошы, кілераў, і курэньне «траўкі» непрыемна па-
дзейнічалі на яго, карцела ўстаць ды пайсьці. Хай бы яны тут курылі й спавядаліся адзіп перад адным, усё ж у яго быў ілакшы, чым у іх, лёс. Аднак штосьці ў асобе гэтай жанчыны гірыцягвала ягоную ўвагу, і ён, хоць і з непрыязнасьцю да яе, сядзсў і слухаў.
— Адной табе кепска, — сказаў бамж. — Напарніка трэба.
— Дзе ж яго ўзяць — напарніка?
— А мяпс вазьмі. Ці, можа, хлопца. А што — у войску служыў, дэзерцір...
Салдат моўчкі ўстаў і берагам рэчкі пайшоў прэч.
Ён доўга й бяз справы хадзіў між хвояў, пазнаючы ўжо бачаныя мясьціны лесу, часам прыкмячаючы дзе сухія сукі, якія маглі б спатрэбіцца для агню. Лаўжоў у доле тут было мала, пад хвоямі шырока распаўзьліся зялёныя лапіклы чарнічніку, хутка павінны былі паявіцца й ягады. Але галоўпае баравое хараство буяла ўгары, у бронзавым пераліве хвояў, якія, бы на падбор, стаялі ўсе роўненькія — і таўшчыпёй, і ростам, і колерам аздобы, які плаўна мяняўся з камля ад шэрага да ярка-залатога ў вершалінах. Ад гэтых хваёвых вершалін імкнула чароўнае лесавае хараство, якога не было ні ў якім іншым лесе. Аднак і тут панавала самота, і салдат не разумеў, чаму. Ужо гэткая баравая лагода павінна б суцешыць, заспакоіць, абнадзеіць чалавека, а во не абнадзейвала. Хіба паглыбляла тугу — добра яшчэ, што не бурыла спакой. Спакою было тут нават багата, і чалавек нярэдка пераставаў прыкмячаць яго.
Паяўленьне тут гэтай незнаёмай жанчыны, здаецца, сапраўды разварушыла трохі заспакоеныя пачуцьці салдата, пабудзіла ў ім паўзабытае пачуцьцё няёмкасьці. Падобна на тос, што ён пачаў адчуваць сябе лішнім ці, можа, пабаяўся страціць бамжа? Але бамж асабліва яго й не трымаў ля сябе. Болей за ўсё верагодна, што ён адчуў непажаданую персьпектыву адзіноты, ад якой ужо стаў адвыкаць. I цяпер гэтая жапчына...
Ён піколі пя ўмеў нармальна адчуваць сябе побач з жанчынай, асабліва псрад тымі з іх, што былі старэйшыя, такія гаваркія і востраязыкія; іх жаночыя жартачкі, скіраваныя на яго, бянтэжылі й крыўдзілі яго. Ён злаваў часам, але не
на іх — на сябе, ды нічога зрабіць ня мог, ня мог перасіліць сябе, толькі трываў. Калі не было магчымасьці ўстаць і пайсьці. Як во сёньня.
На чабаровай прагаліне ён паваліўся ў траву, прагна ўдыхаючы знаёмы гаючы водар, які памятаў яшчэ з дзіцячых гадоў, як на канікулах жыў у бабулі. У полі ці ў лесе бабуля заўсёды зьбірала розныя зёлкі, сушыла іх у цёмных сенцах, і ён часам пытаўся: нашто? Ад хваробы, казала бабуля. Узімку прастудзісься, захварэеш, а я завару гарбаткі — пап’еш і паправісься... Калі б была жывая бабуля, пэўна, яна б і зараз заварыла якіхнебудзь лекаў — ад радыяцыі. Ён бы выпіў і быў здаровы. Але бабулі няма, а праклятая радыяцыя затаілася дзесьці паблізу й чакае. Чаго толькі чакае? I колькі будзе чакаць?
Як пачало зьмяркацца, салдат вярнуўся на бераг. Ён думаў, што жанчына пайшла — што ёй тут рабіць з імі? Але аказалася, што побач з бамжом яна сядзіць ля агню і пра штось ціха гутарыць. Штосьці расказвае. Каб не замінаць ім, салдат апусьціўся на абрыве зводдаль, пачаў азіраць затуманенае вечаровай смугой зарэчча. Там, між лугавога кустоўя, ужо паднімаўся туман, няроўным поцягам плыўрасплываўся ля рэчкі, мкнучыся да ўжо затуманенай лесавой далечыні. Як заўжды, сьвятло мкнула зьяднацца са сьветлым, цьма — з цемнатой, мусіць, у тым і была іх таемная спрадвечная роднасьць. Як і яшчэ пацямнела, мужчына з жанчынаю ўсталі ад вогнішча й пайшлі ўгару, пад хвоі. Трохі счакаўшы, салдат спусьціўся да агню, падклаў палак і сеў на сваё звыклае месца — тварам да рэчкі. Ён пазіраў у агонь, але слых яго лавіў таемныя й яўныя гукі лесу. Сьпярша там чуўся наводдалі ціхманы гоман, пасьля быццам крык, які змусіў яго насьцярожыцца. А затым пасьля працяглага перапынку данёсься бесклапотны жаночы сьмех. Што б гэта ўсё азначала? —засяроджана думаў салдат, пра што-колечы, аднак, здагадваючыся. Але — толькі здагадваючыся. Самому ў такім становішчы апынацца не даводзілася, а з мужчынскіх размоваў можна было меркаваць аб розным.
Каля касьцярка ён і задрамаў пад ранак — як заўжды, паклаўшы галаву на калені, і прачнуўся, бо адчуў, што хтосьці
падышоў побач. Гэта была жанчына, і яе голас аж спалохаў яго ў цішыні.
— Бедненькі, ён тут скорчыўся, бы сіротка, — казала жанчына, сядаючы побач. Яе лёгкая рука лягла на яго плячо, твар наблізіўся да ягонага твару, і ён адчуў яе незнаёмае дыханыіс. — Напэўна, азяб?
— Ды не, нічога, — ціха адказаў ён, нечакана для сябе — амаль прыязна.
— Такі маладзенькі... Хочаш, я цябе пагрэю?
Салдат здрыгануўся ад настойлівага дотыку яе абедзьвюх рук, спрабаваў адхіліцца. Здаецца, ён спалохаўся і ўжо гатовы быў зьненавідзець сябе за той свой спалох. Але штось непадуладна калючае ўзьнялося ў ім знутры, і ён ваўкавата мовіў:
— He нагрэліся... Там?
Жанчына ціхенька засьмяялася.
— Ды ну! Нагрэешся з вамі. Адзін стары, другі малы...
— Ну і хай, — сказаў ён. — Нашто ж тады вяжасься?
— Аташчалі, відаць. На жабах, — пасьля паўзы ўздыхнула жанчына і выразна з жалем сказала: — Што ж!
Пасьля, адхінуўшыся, скруціла цыгарку з «траўкай», прыпаліла ад дыммага дубчыка з вагню і ўстала.
— Думала, хоць парачку награжу. Дзеля помсты. He атрымалася.
Салдат узыіяў галаву — жорсткія словы жанчыны змусілі яго здрыгануцца.
— Чаго дзівісься? Кажу, наградзіць хацела. Сыіідзікам. Такім маленечкім, невылечным. Мяне ж таксама салдат наградзіў. Ну хай не салдат — афіцэр, якая розьніца. Так што табе пашэнціла, пацан! — жорстка паведаміла яна.
Салдат марудна спасьцігаў сэнс тых яе страшных словаў і ня ведаў, што адказаць. Дзякаваць або лаяцца. Хацелася запытаць: а як бамж? Але не запытаў. Хвіліну ён няўцямна пазіраў на жапчыну, якая, прыссўшы на кукішкі, са смакам зацягвалася «траўкай». He дакурыўшы цыгарку, кінула яе ў вагонь і ўстала.
— Відпсе. Пайду. На Ўкраіну ў які бок? Туды? — махнула яна рукой.
— Ну, — разгублена буркнуў ён.
— Я тут заплутала трошкі. Даўно не хадзіла. Іншыя справы былі, — наркота!
Наркота, наркота, — стукала ў ягонай галаве невыразная думка, і ён прыпамятаў яе ўчарашнія словы пра кілера.
— А кілер? — запытаў ён.
— Што? А, кілер! — спахапілася яна й засьмяялася, лёгка й шчыра. — А вы й паверылі!.. Ярунда ўсё. Гэта — па п’янцы...
He разьвітаўшыся, яна хутка пайшла па сьцежцы да трысьняговай затокі, пасьля прыпынілася, і ў ранішняй цішыні сьвежа прагучэў яе ледалёкі голас:
— I сьпід — ярулда! Схлусіла я вам. Так што ля бойцеся...
Салдат сьпярша падняўся, узіраючыся ў яе невялічкую на лесавым фоне постаць, затым апусьціўся зьбянтэжапы. I калі праз якіх паўгадзіны з абрыву да яго скочыў бамж, толькі сказаў:
— Пайшла.
— Хай ідзе, — абыякава азваўся бамж. — На Ўкраіне нарката дзешавей.
Салдат не хацеў яму ні пра што расказваць, ні тым болей — пытацца. Сам ён разумеў няшмат, але й таго, што ўцяміў, для яго хапіла...
Колькі паступных дзён іхны найбольшы клопат стаў — жабы.
Зранку бамж ішоў у недалёкае балота, там разуваўся, зыіімаў порткі і, асьцярожна ступаючы, лез у балота. Жабы і ля дужа ўцякалі ад яго, ляніва скакалі з-пад ног, і ён хапаў іх за даўгія жылаватыя лапы, ніхаў у шапку. Праўда, жаб рабілася ўсё меней, трэба было добра палазіць па багне, каб налавіць на вячэру.
Салдат тым часам падкладваў у цяпельца дроваў і лез на абрыў. Паблізу ў бары ён ужо падабраў усё, што магло гарэць, цяпер па дровы трэба было ісьці далей, у дробпы сасоныйк за баравым лагоркам. Здалёку цягнуць іх да рэчкі рабілася цяжка (ці, можа, хлопец так зыіясілеў), некалькі разоў на шляху ёл адпачываў у доле, дарэшты спатнелы ў сваім зашмальцаваным бушлаце. Бушлата ён не скідаў ліколі, як ніколі ле зьдзяваў свае кухвайкі бамж. «Усё маё нашу з са-
бой», — сказаў той аднойчы, як салдат заўважыў, што трэба б распрапуцца, бо стала горача. Бамж не сказаў болей нічога, a салдат падумаў, што той, з яго немалым вопытам, мас на гэты копт і пэўную рацыю. Ён таксама ніколі тут не распранаўся.