Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Нешта ўсё ж ён не пасьпеў дадумаць, каб канчаткова наважыцца, як да прыступкаў лечакала падляцеў адзін міліцэйскі «Мерсэдэс» з мігалкай упоперак даху, за ім другі такі ж самы. 3 іх борздка павыскоквалі людзі ў масках, разбегліся леладалёк па завадскім ііавакольлі. Тады падкаціў і трэці аўтамабіль, грузлы, мабыць, браніравалы «Кадзілак»,
з якога праз паслужліва расчыненыя дзьверы лёгка выскачыў ён. На гэты раз ён быў у цёмным, добра адпрасаваным гарнітуры, пры даўгім, да пупа, гальштуку; хуткім, амаль драпежным позіркам кінуў у адзін бок, у другі, мусіць, каб упэўніцца, што варта на месцы і ягоная ахова забясьпечаная. Ягоны цьвёрды, уладарны твар цяпер нёс няскрушную злую суровасьць. Тым самым прыдзірлівым позіркам ён акінуў абмерлую варту і, здалося, нібы спаткпуўся на гэткай жа, як сам, вусатай фізіяноміі Ступака. Ступак незнарок варухнуў ад яго кароценькай руляю аўтамату, міжволі скіроўваючы яе ўбок. Тады ж трывожна тузапуліся ля пераносься русявыя бровы, але болей — нічога. Ступак абмёр, a той спружыніста скочыў цераз дзьве прыступкі вышэй і ўмомант апынуўся ля высокіх дзьвярэй, дзе яго чакала невялікая група ў штацкім і ў масках. Яны ўсе разам схаваліся ў памяшканьні. Ступак расслабіў свае напятыя мускулы і выдыхнуў.
Два шэрагі яшчэ працягвалі стаяць на прыступках, але рансйшае папружаньне мінулася, можна было расслабіцца. Штосьці было не зразумела Ступаку, — чагось нават крыўдна, ды ён ня мог разабрацца, чаму? Можа, за сваё ранейшае, псражытое, а можа — за сёньняшняе — таго ён зразумець ня мог. Адно было пэўна — кілср з яго пакуль што не атрымаўся, і дзіўна, што тое цяпер пачало ім адчувацца, нібы палёгка. Нібы ён уратаваў жыцьцё. Найперш, можа, сваё ўласнае. Магазін ягонага «Узі» застаўся цэлы, яго належала берагчы і прымяняць толькі ў крайнім выпадку. Але дзс той крайні выпадак і хто будзе вызначаць яго? Ужо, мабыць, ня ён. 3 прыкрасыцо Ступак адчуваў, што неўпрыцям і назаўжды страчвае сваё сваволыіае права, якім ужо распараджаліся іншыя.
А ён што ж — ён мусіў чакаць і падпарадкоўвацца. I ён чакаў, можа, з гадзіну ці болеіі, стоячы ўсё на той жа прыступцы, хіба мяняючы ўпор нагі. Хлопцы побач таксама чакалі. Іншай камапды ім нс давалі, і Ступак пачаў думаць, што на іх забыліся. Аж не! Палкоўнік у скуранцы штось гаркнуў з дзьвярэй, і яны замсрлі. Ступак чакаў зноў убачыць самога, ды замест яго ў расчыненых дзьвярах паяві-
ліся двое ў шэрых пінжаках — высокі і ніжэйшы, якіх цесненька абступілі хлопцы ў масках. Тыя два ішлі, патупіўшы долу сівыя галовы, неяк ненатуральна аднолькава трымаючы за спіной рукі. I толькі як спускаліся па прыступках, Ступак убачыў на іхніх руках бліскучыя кайданкі. Тады яму шмат што стала зразумела. Але нсшта і яшчэ болей заблытвалася.
Арыштавапых павезьлі ў міліцэйскай машыне, а яны ўсё стаялі на прыступках, мусіць, чакалі самога. I Ступак думаў, што ягонае жыцьцё кудысь павярнулася. Хаця хто ведае, якім яшчэ бокам можа яно павярнуцца зноў. Усё ж жыцьцё кожнага сваю сілу мае — часам злую, пядобрую сілу...
1998 г.
Ваўчыная яма
Аповесьць
Адзінокая постаць чалавека то зьяўлялася, то зыіікала ў негустым бярозавым падлеску, сярод высока памкпутых да неба хвояў. Гэта быў малады хлапец у зашмальцаваным салдацкім бушлацс, з зімовай шапкай на галаве. 3-пад расхрыстаных каўняроў ягоных апратак на грудзях выглядалі сіпія палоскі заношанай цяльняшкі. Схуднелы хлапечы твар нёс выраз немалога клопату, амаль спалоху. Салдат ішоў нетаропка, часта спыняючыся, часам мяняючы напрамак хады, штораз азіраючыся — гіазад і ўбакі.
Хваёвы бор між тым поўніўся ветраным шумам, які несьціхана мкнуў з вышыні і глушыў усс іншыя лесавыя гукі. Зрэшты, салдат ужо навучыўся ў звыклым пошуме лесу лавіць які іншы гук, ягоны слых заўжды быў насьцярожаны. Але ўнізе пад хвоямі, сярод маладога падлеску было амаль ціха, адно далікатна трапятала сьвежая лістота бярозак. Дол быў яшчэ па-веснавому голы й шэры, хіба там-сям зеляпеў чарнічнік ды, як заўжды на грудках, шарэлі лапікі беламошніку, ступаць па якім было мякка, бы па дыване ў пакоі. Зрэшты, па дыване салдат не хадзіў, — адзіны дыван у іхняй кватэры чамусьці вісеў па сьцяне. Ды й ботаў ён пе насіў да войска, а гэтыя, як надзеў — цяжкія кірзачы з нягнуткімі халявамі, — дык і не зыіімаў другі год. I ў сухмень, і ў слату яны былі на нагах — ня дзіва, што левы пачаў ужо «прасіць кашы». Хаця што боты — прахудзіліся, пачалі ірвацца ягоныя штапы, вайсковыя «хабэ», залапленыя на калспях, па адным ужо паявілася дзірка. Вядома ж, усё тое было кепска і, мабыць, іншы раз прычыніла б салдату клопату.
Алс ііе цяпер. Цяпер яму дапякаў клопат іншага кшталту — салдат хацеў есьці.
Гэты клопат і вёў яго па хвойным грудку, прымушаў узірацца долу і ўгару, у вецьце дрэваў. To быў ягоны канкрэтны іптарэс: у доле маглі зьявіцца грузды, учора ён іх знайпюў ажно тры і зьсў. А тады спалохаўся ад думкі, што можа атруціцца й сканаць тут, у гэтай лесавой глушчэчы. Аднак учора абышлося — трохі пакруціла ў жываце й аціхла. Значыць, можпа харчавацца грыбамі, падумаў ён, абы шэнціла іх знаходзіць. Яшчэ ён імкнуўся згледзець у гольлі птушынас гнязьдзечка — дробныя лесавыя птушкі павінны ўжо пачаць песьціся. Калісьці малыя падчас канікулаў у бабулі на вёсцы апаролі на ўзьлеску малое гнязьдзечка, з якога выкаціліся чатыры шэранькія яечкі. Два з іх разьбіліся, a два ён асьцярожна прынес у хату. Бабуля насварылася: пашто пабурылі птушыпае жытла, Бог пакарае. Тады ён сапраўды пашкадаваў: нашто было бурыць? Іншая справа цяпер, калі даўно ўжо пяма бабулі, а Бог, падобна, зусім адвярнуўся ад яго. А галоўнае — ён добра спазнаў, што голад — сапраўды ня цётка.
Hi груздоў, ні гнёздаў у гольлі, аднак, не трапляла. He было бачна і птушак, ня чулася іхнага сьпеву, і салдат падумаў, што, можа, гэтак толькі ў бары. Мабыць, варта было павярцуць з грудка ўніз, у сыраваты алешнік на беразе рэчкі. Учора ёп хадзіў там, праўда, таксама з нулявым вынікам. Але ўчора яго рана выгнаў адтуль веснавы дожджык, ад якога хлопец схаваўся пад баравымі шатамі. У каторы раз за вясну хвоі ратавалі яго ад дажджу й давалі прытулак ноччу, але харчу тут пс было. Пад хвоямі не расло нічога, дол быў густа ўсыпаны сухой ігліцай, па якой поўзалі веснавыя кузуркі. Уначы, як ён спаў на грудку, пад ягоныя апраткі налезла мурашоў, і хлопец усё раньне цёр лыткі, каб ад іх пазбавіцца.
Сыраватыя алешнікавыя мясьціны ўвогуле ён не любіў, і за час свайго лесавога блуканьня звычайна абмінаў іх. Нашмат весялей было брысьці борам, дзе стромкія хвоі зачароўвалі сваім выгоністым хараством, асабліва ў ціхманы сонечны надвячорак, калі іхныя вершаліны ўрачыста зьзялі ў золаце нізкіх промняў. А на ўзьлеску ці дзе на
прагаліне часам трапляла якая старая сукаватая хваіна з такім крывулякам-суччом, што па-хлапечы карцела ўзьлезьці на яе і не зьлязаць да ночы. Псршы раз салдат трапіў у вялікі хваёвы лес па выезьдзе, у час мансўраў, як толькі прыехаў з «вучэбкі» ў полк. Аўтамабілі сувязі тады паставілі пад хваёвыя шаты, не спатрэбілася й нацягваць сеткі. Салдат працаваў на радыёстанцыі і праз расчыненыя дзьверы тры дні й начы дыхаў смалістым водарам бору і слухаў сьпсвы птушак. Шкада, вучэньні неўзабаве скончыліся, а затым усчалося такое, пра што ня хочацца і ўспамінаць. Ды й забыць немагчыма.
Алешпік над рэчкай ваўсю зелянеў сакоўнай лістотай, мусіць, вільгаці тут хапала. У доле праз ссохлы былыіёг прабіваліся галінастыя калівы крапівы, настырчыліся сухія дубцы маліньніку. У ім выразна прыкмячалася закінутая ад леташняга сьцежка. Ну вядома, сьцежка кіравала па беразе, уздоўж рэчкі, якая круцілася побач. Салдат засьцярожліва пайшоў па ёй, асабліва пя дбаючы, куды, — сьцежкай заўсёды карцела некуды ісьці. I тады яго чуйны на пахі нюх злавіў у паветры гаркаваты пах дыму. Салдат спыніўся. Ну пэўна, то быў дым ад лесавога вогнішча — дзесь гарэў касьцярок. А можа, тое неслася з поля, па момант усумніўся салдат. Але не, іюле ўсё ж было далекавата адсюль, за балотам, вёскі там ці ня ўсе ўжо папалілі-панішчылі. Гэта ж поруч з зонай. Ці, можа, таксама ў зоне — не зразумець. Казалі, на мяжы з зонай нядаўна яшчэ быў дрот на кольлі, але дрот у шмат якіх месцах зьнялі, парэзалі — на продаж ці што? Міліцыя часам патыкаецца сюды на сваіх «Уазах», але ў міліцыі бракуе бензіну, а галоўнае — каму хочацца лішні раз лезьці ў атамнае пекла? He хацелася лезьці й салдату, але во мусіў. Калі яго ў хлеўчуку на хутары ледзьве не апарола міліцыя, ён болей рызыкаваць ня стаў. Ды й гаспадар, самасёл-хутаранец сказаў: трэба табе ісьці адсюль, хлопец. Што ж, ён разумеў і не хацеў ліха ні сабе, ні старому, якому падзякаваў за тое, што той прытуліў на тыдзень у сьцюжу. I ён пайшоў, куды глядзелі вочы. Вочы і прывялі яго ў зону.
Праўда, магло так стацца, што ён сам пакараў сябе нават
болей строга, чым гэта зрабіў бы вайсковы трыбунал. Усё ж зопа — ня рай, калі адсюль усіх выселілі, калі сюды баіцца патыкацца міліцыя, калі ў газетах не перастаюць пісаць пра цэзій ды стронцый, якімі засыпана навакольле. Увесь сьвет устрывожаны. Захад гоніць гуманітарную дапамогу, лякарствы, вывозіць дзяцей на аздараўленьне. Дык то з бліжніх да зоны паселішчаў і вёсак, а ён во ўлез у самае пекла. Праўда, і ёп папачатку баяўся, думаў, захварэе. Але за паўтара месяцы пічога кепскага ў сабе не заўважыў, нават пе прастудзіўся ні разу, пачуваўся быццам нармальна. Калі б толькі было што есьці. Ды й стары хутаранец Карп, які з хутара нікуды не патыкаўся, за ўсе гады пасьля аварыі пачуваўся, казаў, можа лепей за каго з маладых. Бо ня піў — гэта галоўнае. A гарэлка, яна горш за радыяцыю для здароўя і без пары губіць мужчынаў. Харчу ж у хутаранца хапала — была карова, сьвінчо, дзясятак курэй ды сабачка Кудлацік, — і ўсе жывыя, здаровыя. Каргі сваім прыкладам здорава абнадзеіў салдата, асабліва як сказаў, што і па суседству, за шашой таксама пехта жыве (чутно, як брэша сабака), ды й за балотам у былой вёсцы таксама паявіліся самасёлы, — жывуць без электрычнасьці, крамы і ўлады. Што без улады — дужа спадабалася салдату, як Карпу — што без калгасаў. Ніхто, мабыць, ім не дакучае — не памагае, але й не заміпае, гаспадар, як хочаш. Во, дажыліся мужыкі, век пра тое ня марылі.