Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
У краіпс Раю жахавітых сватоў спаткалі дужа прывстна, прынцэса адразу пагадзілася на шлюб, а яе бацька Валадар Гмах паслаў жаніху багатыя падарункі. У дзяржавс жахліўцаў усё закружылася ў радасным карагодзс шлюбных падрыхтаваныіяў: тры тыдні мылі, шкрэблі й чысьцілі — фасады й падлогу, мараль і ідэалогію. Жах, бы шалёны, насіўся па краіпе, кантраляваў, спаганяў і спаваў плагіы, як стане дужым і багатым, валадаром дзьвюх краінаў, галоўнакамандуючым дзьвюх арміяў (не, лепш іх аб’яднаць у адну, а ён стапс й началыіікам генеральнага штабу — цяжкія пасады ён не любіў перадавяраць іншым). Ен стане генерал-палкоўнікам (не, можа, лепш маршалам? Ці нават генералісымусам?), прымусіць калаціцца «дзермакратычныя» краіны й першы абмыс салдацкія кірзачы ў цёплай вадзе Паўднёвага мора. А якую магутную і ўсепраніклівую асабістую сэкурытату створыць ён — толькі пад уласным кантролем, не давяраючы нікому. Ён меў дасканалы аналітычны розум і ведаў, як той шлюб адаб’ецца на эканамічным станс краіны. Ужо гэты пражэрлівы электарат наесца.
Па краіне жахліўцаў пайшоў шырокі рух у падтры.мку выдатнага тілану таварыша Жаха. На ўсіх гарадскіх і вясковых скрыжаваныіях былі разьвешапыя партрэты Жаха й ягонай мілай нявесты — цудоўнай, вельмі сэксапільнай маладзіцы ў анфас і профіль, у строгіх вечаровых строях і ў гульлівым бікіні. Людзі з зацікаўленыіем абмяркоўвалі вартасьці таго ды другога, але да згоды не маглі прыйсьці. Звычайна мужчыпам падабалася прынцэса, жанчыпы ж гарой стаялі за звыклага Жаха, чый жахавіты арліпы позірк быў увасаблепьнем сапраўдпага мужчыны, якія даўно ўжо вывеліся ў краіпе, і жапчыны дужа сумавалі па ім.
У мастацтве, якое яшчэ трошкі ліпела, запапавалі два стылёвыя папрамкі — стыль згаладнелай фантасмагорыі — гзта калі бясконца апісваліся ці маляваліся шыкоўныя стравы, якія мала хто памятаў у краіне жахліўцаў і якія быццам бы пс пераводзіліся ў суседняй дзяржавс, і стыль бясхлсбпага рэалізму, па сутнасьці, беспадстаўнага выяўлепыія «чарпухі» жыцьця, ягонай бядоты. Псршы стыль лічыўся афіцыйным і карыстаўся бязьмернай падтрымкаіі таварыша
Жаха, няблага аплочваўся й даваў магчымасьць творцам кожны дзень есьці з хлебам. За другі ж часам саджалі ў пастарункі, дзе творцы падпісвалі пратаколы й каяліся. Але, выйшаўшы на волю, браліся за ранепшае, бо казалі, што хочуць заставацца вернымі праўдзе жыцьця. Толькі дзе тая праўда й дзе жыцьцё, ніхто з іх ня ведаў. Прынамсі ў краіне Жаху іх не было. Казалі, шмат было ў краіне-Раі, і таму пісьменьнікі з мастакамі таксама з прагнасьцю чакалі доўгачаканага дзяржаўнага шлюбу.
Між тым, у паўсядзённым жыцьці справа дайшла да апошняй мяжы галечы. Жахліўцы зьелі ўсю жывёлу, нават кароваў. Узімку тых не было чым карміць, бо вынішчылі на корм увесь хвойнік, засталося адно голае альховае суччо, якога жывёла чамусьці пе хацела есьці. Лепш здыхала, — мабыць, з неспазнанага каровінага прынцыпу. Людзі былі меней упартыя, елі траву, шчаўе і крапіву й надта суцяшаліся хуткім вясельлем, калі будзе хлеб і да хлеба. Ужо жаніх патурбуецца. Народ цяпер спрэс называўся электаратам, што дужа падабалася старым бабкам у вёсцы. Ведама ж, народ быў нікому не патрэбны, а да электарату калі-нікалі прыязджалі начальнікі на чорных «Волгах», прывозілі невялікія скрыначкі й ласкава прасілі кінуць туды невялікія аркушыкі з прозьвішчам чарговага начальніка. Бабкі часам дзівіліся, чаму такую справу нельга зрабіць у райцэнтры, але ахвотна кідалі тыя аркушыкі, бо толькі тады начальнікі гаварылі з імі ласкава й нават казалі дзякуй. Ну й само сабою распавядалі, як добра зажывецца пасьля доўгачаканага шлюбу. Праўда, тыя расповеды часам выклікалі сьлёзы — гэта калі бабкі думалі, што могуць не дажыць да шчасьлівага дня.
I вось, нарэшце, жаданы, шмат разоў адкладзены дзень настаў. На дванаццаці зьнішчальніках-усепагодніках шлюбны картэж узьвіўся ў нсба. Праз пэўны час апусьціўся на нейкім ня надта сучасным, амаль захалусным лётнішчы, што стала першым, але ня самым вялікім засмучэньнем жаніха. Наступнымі былі: абдрапаныя фасады сталіцы ДзяржавыРаю, калдобістыя вуліцы, спрэс злосныя твары людзей у даўжэзных чэргах, — рыхтык, як у ягонай краіне жахліўцаў.
Але пайбольшы гром-пярун грымнуў у палацы, калі жаніх сам-пасам спаткаўся з прыпцэсай. Аказалася, што то была зусім пс прынцэса, а брыдкога выгляду прынц, яўла вычварнай сэксуальнай арыентаванасьці. 3 наступнай размовы высьветлілася, што на пілюб ён пагадзіўся з прычыны вялікаіі крызы, у якой апынулася краіна-Рай, і тым шлюбам меркавалася паправіць становішча ў экапоміцы, геапалітыцы, фінапсах, войску, ідэалогіі, культуры, медыцыне, адукацыі, міжпацыяналыіых і міжканфесійных дачьшеныіях і г.д. Даць жахліўцам ён нічога ня мог, мог толькі ўзяць і цынічна іржаў у папарфумлены твар Жаха, аскаляючы вялікія, пракурапыя наркотай зубы.
Нешта сьцяміўшы, Жах тузануўся ўсім целам, ляпнуў аб паркст „едапіты келіх з шампанскім і на тым жа усепагодніку-зыіішчальніку паімчаў дадому. Такога расчаравапыія стрываць ён ня мог і над аблокамі прыняў рашэньне: вайна! Толькі пераможная вайна магла змыць ганьбу й пакараць краіпу-зманшчыцу. Жах аддаў загад аб усеагулыіай мабілізацыі.
Хутка, аднак, выявілася некаторая ў тым педарэчпасьць: мабілізоўваць не было каго. Зьнікла насслыііцтва. Частка — з голаду й хваробаў, частка таму, што наіўна паверыла, быццам яго няма і нс было ніколі. Тыя ж, што засталіся, лічылі сябе электаратам для галасаваньняў і плебісцытаў, але пс для вайны й нс разумелі Жаха, бо даўно адвучыліся ад якой-пебудзь мовы. Урадоўцы ж і адміністратары, учуўшы пра мабілізацыю, адразу паўцякалі на ўсход, бо даўно тасмпа служылі ня Жаху, а валадару Райскай дзяржавы — таварышу Гмаху.
Тос было печувана й нясьцерпна. Зараджаны велізарнай касьмічпай энергіяй (1000 кілавольт), Жах стрываць такога ля мог і задрыжэў, закалаціўся, загуў, закруціўся (звыш 1000 абаротаў у хвіліну), — падобна, як і тады, калі першы раз аб’явіўся ў парламенце. Сьледам раздаўся выбух, накшталт чарпобыльскага, якога яшчэ ня чула планета. У неба ўзыіяўся віхор чорнага дыму, пылу й смуроду, у якім зьнікла ўсё разам з Жахам.
Калі праз стагоддзе той пыл-дым патроху разьвеяўся, дык
людзі з Усходу й Захаду ўбачылі гіганцкае правальле ў сярэдзіне кантыненту. Глыбіня правальля была такая, што да дна не дасягаў зрок, шырыня таксама хавалася за краявідам. Між берагоў заўжды курэў шызы сьмярдзючы дым, з якога часам выскокваў бязногі хвастаты Цмок. Ён куляўся, крыўляўся й рабіў нейкія знакі цікаўным вандроўнікам, што заўсёды тоўпіліся на краёх правальля, затым на тыдні й месяцы зьнікаў у прадоньні.
Людзі казалі, што гэта — урок чалавецтву за ягоную зьнявагу чалавечых і боскіх законаў быцьця...
Галоўны крыгсман
Вялікі Курфюрст Богададзепай Сьветлазарнай зямлі быў чалавек упарты. Палову гадоў свайго курфюрства ён вёў крывавыя войны: спачатку з паўночнымі суссдзямі, пасьля — з паўдзённымі, а затым з усімі адразу. Той год ён пяты месяц трымаў у аблозе адмыслова ўмацаваны замак на Лесавым мысе. Посьпеху аднак ня меў, хоць і паклаў там палову войска, выдаткаваў ці ня ўсе фінансы курфюрства. Зрэшты, фармальна войскам камандаваў ня ён — для таго прызначаліся галоўныя крыгсманы, якіх за два гады Вялікі Курфюрст перабраў з тузін. Але ўсе яны ня спраўджвалі ягоных надзеяў, дарма губілі любімае курфюрстава войска, а замак з абпаленымі ды пашчэрбленымі сьценамі працягваў высіцца па мысс пад ненавіснымі варожымі сьцягамі на всжах. Вядома, такога нельга было стрываць, і Вялікі Курфюрст прымаў адпаведныя захады. Пасьля кожнага няўдалага штурму ён кідаў у склеп няўдачлівага крыгсмана і прызначаў новага.
На пачатку восені таго году сталася так, што колькінебудзь вядомых вайсковых начальнікаў у Курфюрста не засталося — частка іх пагінула гіад сьценамі замка, а частка апынулася ў сутарэньнях сталічнага гораду курфюрства. Лёс іх быў незайздросны, і яны ведалі тое. Як толькі замак будзе ўзяты, у гонар вялікай перамогі над паўночнымі, паўдзённымі ці разам узятымі землямі яны будуць страўлсныя галодным ваўкам, што, загадзя налоўленыя, вылі побач у сутарэпьні. Чакалі спажывы. Звычайна ў той час, як наверсе праводзілася цырымонія раздачы ўзнагародаў пераможцам, у сутарэньнях адбывалася пакараньне ворагаў — здрайцаў, пяўмекаў, баягузаў, недарэкаў з ліку падданых Курфюрста.
Можа, добра, аднак, што ў тое лета перамог не было, і хоць лік зьняволеных праз тое значна павялічыўся, але ўсе яны былі жывыя і спадзяваліся. Вядома ж, чалавеку ўласьціва заўжды спадзявацца. Нават калі падстаў для таго — ніякіх.
Пасьля таго, як апошняга крыгсмана без мяча і бяз латаў кінулі ў сутарэньне да астатніх, Курфюрст загадаў прыслаць да яго бібліятэкара Готліба.
Готліб той дзень, як і заўжды, сядзеў на версе доўгай драбіны і мяккім вароніным крылом зьмятаў пыл з таўшчэзных учарнелых фаліянтаў, якімі пад самыя скляпеньні быў напакаваны гэты пакой. Бібліятэкар звыкла клапаціўся пра іх — зьберагаў ад пылу і вільгаці, ад пацукоў і пажараў. Праз гэты свой клопат ён шэраг гадоў ня бачыў Божага сьвету і наўрад ці мог бы сказаць, якая пара на двары — вясна або восень. Ён всдаў шмат моваў, але над усімі аддаваў перавагу мудрай лаціне, на якой чытаў лёгка і зразумела. Праўда, ад недахопу сьвятла і ад кніжнага пылу ў яго сталі слабсць грудзі і тупіўся зрок. Але ён не наракаў на лёс і не жадаў сабе іншае долі, чым тая, што меў з міласьцівае ласкі Курфюрста. Атрымаўшы высокі загад, ён борзьдзенька зьлез з драбіны, асядлаў старога мула і паехаў у войска, якое пяты месяц тузалася з непакорлівым замкам.
Надвячоркам ён дасягнуў Лесавога мысу і прадстаў перад сваім суверэнам.
Тая памятная падзея адбылася пад векавым дубам, у вялізным шатры, аздобленым сьцягамі ды асабістымі штандарамі Вялікага Курфюрста. Бібліятэкар пакланіўся валадару ў ягоныя ногі, закутыя ў металічныя латы, і пачаў чакаць. Грозны Вялікі Курфюрст хвіліну працінаў яго драпежным позіркам, нібы гіпнатызаваў, а пасьля штось буркнуў аднаму з чаляднікаў, што нерухома тоўпіліся за ягонай сьпінай. I той голасна абвясьціў высокую волю. Аказалася, што палацавы бібліятэкар Готліб прызначаецца Галоўным крыгсманам войска Вялікага Курфюрста — валадара зямлі Богададзенай і Сьветлазарнай. Назаўтра зранку пачынаецца чарговы штурм замка, і крыгсману належыць камандаваць войскам.