Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Народ спазнаў жахлівую паразу. Балыпыню паўстанцаў перабілі, рэшту ўзялі ў палон. Палонных закавалі ў кайданы і адправілі ў каменяломню. Жанчынаў-прыгажунь, што мылі яму ногі, прадалі ў турэцкія гарэмы. Простыя люді мёрлі з голаду і ад хваробаў. Вясной у краіне ўсчалася эпідэмія чумы.
Пераможцы казалі людзям, што ўсё тое — вынік злачыпства іхнага куміра. Што ён аваптурыст і антыхрыст. Інакш бы ёп нс паклаў столькі народу за тое, чаго нельга здабыць. Псраможцаў перамагчы немагчыма. Цяпер за ягоныя авантуры павіпен заплаціць народ, і кошт тае платы будзе аграмадны. Народ баяўся і верыў — пераможцам нельга ня верыць. 3 цягам часу людзі ўзьненавідзелі свайго нядаўняга правадыра і дзівіліся, як маглі слухацца яго.
Казалі, што некаторыя з тых, што калісь прысягалі яму, раскапалі ўначы ягоную магілу і выкінулі з яе ягонае цела.
Toe цсла, разадраўшы па часткі, валачылі па бруку згаладнелыя сабакі...
Толькі праз шмат гадоў па вясьне, як зазелянела трава, хтось паклаў на месца колішняй яго магілы маленькую чырвоную кветачку. Яна там доўга ляжала, ня вянучы...
На поўню
Надвячоркам апошняга дня перад поўпяіі пад гарадской брамай зьбіраўся натоўп. Як толькі ў сьвятлявым небс над закапцелай кутняй вежай выкочвалася блішчастас кола месяца, грамагалосьнік абвяшчаў, каго будуць караць.
Тым разам кары падлягалі аж тры тутэйшыя жанчыны — усе за чужалюбства, якос ў тым горадзе здаўна лічылася цяжкім грэхам. Высокая, ля надта маладая швачка Кушэль каралася за тое, што была злоўленая з чужьш мужыком у вінаградпіку. Мужык неяк апраўдаўся перад высокім сінклітам суддзяў, а Кушэль апраўдацца ня выпала — выпала адказваць. Нізкая, шырокая ў плячох і ў крыжы Пава пакахала чалавека хоць і не жанатага — халастога, але паходжаньнем з чужога, варожага гораду. Трэцяй грахаводпіцай была прызнаная маладзенькая Ульрыка, якая паходзіла з дужа нізкага роду: яе дзсд і бацька штотыдзень вывозілі з гораду нечыстоты. He зважаючы на тое паходжаньне, Ульрыка навяла любоўпыя чары па рыцара даволі слыпнага роду маладога Любэка. Як тос магло стацца — было незразумела нават суддзям, але той Любэк прызнаўся, што сапраўды кахас Ульрыку. Стамлёны выпясеньпем папярэдніх прысудаў судовы сінкліт вырашыў, што трэба пакараць і Ульрыку, і прызначыў ёй дваццаць удараў рэмпем з валоваіі скуры па голым дзявочым задку.
Злодзсяў, махляроў, забойцаў і грахаводнікаў каралі ў горадзе рэгулярна пры кожпай поўні. Для тае працэдуры пад брамай была ўсталяваная каменная лава, на якую, добраахвотна пакланіўшыся народу, па чарзс клаліся асуджамыя. Народ, стоўпіўшыся крыху зводдаль, пільна назіраў за цікавым працэсам, цікаваў усе ўдары ката, ацэньваў паво-
дзіны пакараных, сачыў, каб усё йшло паводле строгай старой завядзёнкі. Тым разам натоўп быў асабліва вялікі — жаночае пакараньне ладзілася ў горадзе нячаста, можа па адным разе ў сухі сезон і сезон дажджоў.
Першая на лаву пад брамай легла кашчавая Кушэль. Загарнула вышай спадніцу, і кат, рослы, рукасты мужчына ў даўгім скураным фартуху, паволі, бы з таемнаю насалодай, адмераў ёй належную колькасьць удараў. Біў не сказаць каб з усяе сілы, але й ня жартам — пасьля кожнага з удараў у жанчыны на кашчавым задку заставаўся ладны пісяг. Атрымаўшы сваё, Кушэль трохі замаруджана паднялася, як-колечы аправіла свае апраткі і старанна пакланілася тром суддзям, якія ў чорных камзолах моўчкі стаялі пад брамай, пільна цікуючы за выкананыіем уласнага прысуду. Апошнім з працэдуры быў абавязак падсуднага тройчы пацалаваць руку ката, тым як бы дзякуючы яму за працу і навуку. Кашчавая Кушэль усё тое зрабіла ладна, спрактыкавана і збоч пад сьцяной пайшла ў натоўп.
Наступная на чарзе была Пава, якая сваю лупцоўку стрывала меней мужна, тузалася пасьля кожнага ўдару рэмнем; хутка яе пульхны зад счырванеў, бы гарачы вугаль. Перш чым пакланіцца суддзям і пацалаваць руку кату, яна моўчкі выцерла пальцамі сьлёзы, выцірала іх і ідучы ў натоўп. Людзі з незадавальненьнем згледзелі тое, заўважылі тое і суддзі. Ведама, апошнія зразумелі, што ў тым быў ня дужа высокі кшталт іх судовае працы — пры высокім кшталце абвінавачаныя пасьля пакараньня адно ўсьміхаліся з удзячнасьці.
А з дзяўчом Ульрыкай сталася і зусім штось неверагоднае. Перш чым легчы на каменную лаву, яна тоненькім галаском крыкнула «Не вінаватая!», і суддзі пераглянуліся. Такога яны не чакалі, бо ніколі ня чулі за ўсе даўгія гады свайго суддзёўства. Пасьля прысуду звычайна прызнаваліся і дзякавалі суддзям за ганараваную справядлівасьць. Усё ж суддзі заўсёды стараліся і ўсё рабілі ў строгай адпаведнасьці з Законам. На суровасьць прысуду ніхто ніколі ня скардзіўся — такое было непарушнае правіла грамадзянаў гэтага гораду.
Аслушэнства Ульрыкі, канешне, заўважыў і маўклівы кат, які, відаць было, зразумеў яго як мае быць. Ягоная рука
адразу пачала ўзьлятаць вышэй, і ляскат рэмняў аб маладос цела быў чуцён нават ззаду натоўпу. Адмераўшы ёй пятнаццаць удараў, кат, як і палежала, адступіў убок. Абліваючыся сьлязьмі, дзяўчына ўстала, аправіла свае спаднічкі і не паклапілася суддзям. Нават не пацалавала працяпіутай для таго жылаватай рукі ката. Даўка хліпаючы ў кулачкі, борзда скіравалася ў патоўп.
Натоўп абурапа загуў, пачуліся нягучныя выгукі незадаволепасьці, злосна віскнула некалькі жанок. За шмат гадоў тутэйшага пакараньня людзі ўпершышо ўбачылі гэткі непарадак. Ад паклопаў суддзям і пацалункаў рук ката вызваляліся толькі тыя, каму на гэтай лаве адсякалі галовы. Але ж у Ульрыкі галава засталася на нлячох, дык чаму ж яна ня кланяецца мажным, заслужоным, сівагаловым суддзям? I нават пе цалуе спрацаваную руку ката, якая толькі за сёньня адмерала блізу паўсотні ўдараў. Завошта ж такая непавага да началыіікаў? Народ нс любіў непавагі і паважаў парадак.
Вартаўнікі затрымалі Ульрыку, вярнулі яе пад браму.
Суддзі былі ўзрушаныя і зьбянтэжаныя. I нават не адразу сьцямілі, як трэба рэагаваць на гэткае непаслушэнства. He падзякаваць і нават голасна плакаць, быццам суддзі яе пакрыўдзілі. Адзін суддзя сказаў, што гэткая Ульрыка праз сваю пявыхаванасьць можа дашчэнту збэсьціць увесь прэстыж судовай сістэмы. Другі заўважыў, што ад істоты жаночага полу пельга чакаць ніякае выхаванасьці. Трэці скрушна прызнаўся, што, мяркуючы па ўсім, суд дапусьціў памылку: навссьці любоўныя чары на слыннага рыцара магла толькі вядзьмарка. Таму Ульрыку і належала караць як вядзьмарку. Гэта значыць, спаліць. Паводле кодэксу, спалсныя на вогнішчы ад падзякаў і пацалункаў вызваляюцца. Новы прысуд дзяўчыне вынесьлі і ўхвалілі адпагалосна.
Спаленьнс Ульрыкі адклалі на адны суткі — да наступлепьня іювага вечара з вялізнаю поўняй. Відовішча на гарадской плошчы было захапляльнае і сабрала бсзьліч народу. Вогнішча распалілі вялізнае, полымя гуло і шугала пад самае неба. Гэтым разам Ульрыка нс прамовіла ніводнага слова, што канчаткова засьведчыла справядлівасьць высокага прысуду.
Камень
Зрапку таго дня ў карчме гуло; гуло і ў поўдзень, і ўвечары гуло таксама. Зрэшты, для таго былі прычыны: скончыўся палявы сезон, людзі сабралі ўраджай, частку якога з выгадай прадалі на кірмашы, а частку захавалі на зіму. Шмат хто займеў грошы — чаму было і не пагудзець у вольны пасьля нялёгкае працы час? Пасьля плённае працы льга было і зусім расслабіцца, забыцца на руцінныя клопаты, піць маладое віно ды сьпяваць песьні. Алс гэтыя людзі не маглі таго дазволіць сабе — заўжды на працы ці дома яны несьлі ў сабе нязбыўны гнятлівы клопат, што перадаваўся ад кожнага пакаленыія наступным. На схіле гары ў канцы вуліцы з незапамятных дзён высіўся агромністы круглы камень. Увогуле ў гэтым горным краі камянёў было шмат, ды ўсе яны неяк самі па сабе ўладкаваліся кожны на прыдатным для таго месцы, апроч аднаго, можа самага з іх вялікага. Гэты на сваім колішнім землятрусным шляху з гары затрымаўся якраз на пачатку вуліцы, нібы зьнерухомеўшы ў роздуме — каціцца далей ці пачакаць? Пакуль камень вырашаў тую праблему, ніхто ў дамоўках ніжэй ня мог спаць спакойна, дапяты пытаньнем: ляжыць ці коціцца? Hi ў кога з тых, што жылі пад пагрозай каменя, не было сілы з ім справіцца, і камень ляжаў так можа сотні гадоў, тоячы ў сабе маўклівую пагрозу людзям.
Людзі паасобку ня ведалі, як пазбыцца каменнай пагрозы. Але тое было да часу, пакуль імі не авалодала калектывісцкая ідэя, якая, як вядома, часам набывае матэрыяльную сілу. Асабліва калі тая сіла натхніцца ў пэўны час бочкаю добрага маладога віна.
— Мужчыны мы ці гаўнюкі? — рашуча пытаўся ў грама-
ды гаспадар-карчмар, паўстаўшы за даўгім драўляным сталом. — Няўжо мы не зьбяром сілы, каб закаціць таго бугая? Мы — асілкі, што дапіваем другую бочку...
Вядома ж, тутэйшыя асілкі не лічылі сябе слабакамі і дружна загулі ў згодзе — прамова карчмара натхняла. Тракціршчык лаогул лічыўся ў іх самым разумным, інакш ён бы і ня быў карчмаром. Яго адразу падтрымаў каваль, чыя кузьня мясьцілася пад таполяй — бліжэй за ўсе хаты да камеля. Ну, а дзе каваль, там і яго малаткар — дужы плячысты хлопец-сірата, праўда, ня надта здаровы на галаву. Звычаііпа пры грамадзе малаткар упарта маўчаў, а цяпср толысі гучна прамычэў пешта. Ды ўсе зразумелі, што малаткар на баку каваля — на баку каго іншага ён не апынаўся ніколі. Мабыць, адчуўшы, што пачынаецца нешта цікавае, ад парогу з меднаю квартаю ў руцэ рушыў да кута тутэйшы пастух у даўгім плашчы. Яго ластухоўскі сезол ужо скончыўся, і пастух займеў клопат аб працы ўзімку.
— Дык згода, мужчыны? — з суровым выглядам чорлабародага твару пытаўся карчмар, азіраючы ў вечаровых лрыцемках барадатых і бсзбародых, маладых і ня надта, хто ў што апранутых землякоў.
— Заўтра, як разьвіднее, усім — да бугая! Ужо мы яго пашчакочым, такой яго матары! Згода?
— Згода! — ля надта зладжана адказаў карчомны хор галасоў.
Адзін толькі вучыцель ля вакна спрабаваў штось зазначыць ня ў лад — удакладніць ці запярэчыць, але яго слухаць ля сталі. Вучыцель быў нетутэйшы, да таго ж малады, піў мала, відаць, ашчаджаў грошы, што ня надта каму падабалася. Усе ў карчме загаманілі гучней, заматлялі пад сталом квартамі, — за такую адважную справу ня грэх было выпіць. Тая іх гамана доўжылася да паўночы.
Назаўтра, як над гарамі праясьнілася неба і ў даліне пачало відлець, да каменя першы прыйшоў вучыцель. Ён абышоў камень, памацаў яго замшэлыя бакі, пакратаў гамашам жарству ўлізе. Затым прыкінуў памеры гранітнага гіганта, а таксама вугал нахілу гары і зрабіў нейкія разьлікі ў лататліку, які заўсёды насіў з сабоіі. Атрымлівалася надта