Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Трохі ачуняўшы ад першага жаху, вучыцель падумаў, што, мабыць, цудаў у наш век не бывае. «Здараецца тое, што і павілпа здарыцца — паводле законаў жыцьця. Калі толькі з імі лічыцца. Ды во пэўна ж не палічыліся».
А ўнізе тым часам разносіўся ветрам глухі невыразны лямант бяды, які на адлегласьці зьліваўся ў суцэлыіы працяглы стогн...
Чарапы
Сьпярша ўсе яны былі канібалы, елі адзін аднаго. I, вядома, таўсьцелі, — у простай залежнасьці ад таго, хто колькіх зьеў. На свае сезонныя спатканьні, якія ў розны час зваліся па-рознаму — зьезды, соймы, плснумы, саміты, — такія і зьязджаліся: самыя тоўстыя, добра тоўстыя, трохі худзейшыя. Надта худых не было зусім. Пры іхніх апетытах худым быць не выпадала.
Пасьля, аднак, было прызнана, што такі спосаб самаідэнтыфікацыі ня надта пераканаўчы, бо тоўстым можна зрабіцца і на поснай страве. У моду ўвайшоў дзесь вынайдзены арыфметычны прынцып — хто колькіх зьеў, столькі чарапоў і меў у сваім багажы. Таму за кожным з канібальскіх валадароў звычайна ехаў мул, ці ішак, ці асёл, нагружаны скуранымі мяхамі чарапоў. Ладных, добра вывараных і адшліфаваных людскіх чарапоў лікам у каго колькі. У каго 10, у каго 20, a to і 50. Чым іх было болей, тым болылы гонар выпадаў уладару-канібалу на зьездах-соймах-пленумах-самітах. Там яны выхваляліся адзін перад адным сваімі трафеямі — памерам, колерам косьці, цеменнай і на патыліцы. А таксама колькасьцю ды якасьцю зубоў, здароізых, вядома. Гнілыя і старэчыя ня браліся ў залік.
Але з цягам часу гульня ў чарапы, мусіць, надакучыла вяльможным канібалам. Ды й чыніла нямала клопату на транспартыроўцы, асабліва для тых, што ехалі з правінцыі ці нават з далёкага замежжа. Вядома ж, багаж у дарозе — не вялікая радасьць. Ды і з кормам-бензінам для транспартных сродкаў здараліся праблемы. Тады перанялі ў кітайцаў (або японцаў, ці таіландцаў) новы болей прагрэсіўны спосаб. Сапраўды, нашто везьці чарапы, калі дзеля прэстыжу хапа-
ла іншых адмысловых сімвалаў. Ня возяць жа купцы кавалкі золата — абыходзяцца папяровымі грашыма, што паводле сусьветнай завядзёпкі адно і тое ж. Таму замест чарапоў пачалі прышчапляць на грудзі невялікія часткі з лобпае долі чарапоў. Тых частак-сімвалаў у некаторых набралася таксама пямала — ад пляча да пахавіны, што стала не зусім зручна. Асабліва на акадэміях (канібалы ўжо атрымалі адукацыю) ды на пачостках — ціснула на страўнік і не давала шмат зьесьці. А малаежны канібал — ужо не канібал. Тады мудрыя дарадчыкі параілі кожны касьцяны дзясятак замяніць адной срэбнай брандзэлкай. Калі ж у каго набярэцца два дзясяткі — прышпіліць на грудзі залатую брандзэлку. Каб дыферэпцыяваць брандзэлкі, увялі іхнія ступені — ад адной да дзесяці. Тое было дужа прагрэсіўна і ўсіх улагоджвала. A галоўнас — пра канібальскую першапрычыпу быццам ужо і забыліся. Пра ўзпагароды казалі проста — за заслугі перад дзяржавай. Ці перад народам. Ямо і праўда: нішчачы дзясяткі ці пават сотні тубыльцаў, рабілі паслугу тым, што заставаліся — эканоміўся харч, вызваляліся месцы наслугачоў. Ды й з кватэрным пытаныіем была палёгка. Мусіць, таму па ініцыятыве зьнізу найболей адметных канібалаў узнагародзілі повымі імёпамі. Да ранейшых страшнаватых назоваў накшталт Тоўсты, Бязьлітаспы, Жахлівы дадалі амаль ласкавыя — Вялікі, Прыгожы, Псршы. Хутка аднак тая завядзёпка і яшчэ ўдасканалілася — ранейшая частка назоваў сама неяк адпала, а другая затрымалася моцна, бо не выклікала ні страху, ні агіды, адно — пашану. Сутнасьць, праўда, засталася, але хто зважае на непрыемную ці страхавітую сутнасьць, калі ёсьць яе узьнёслае увасабленыіе.
Новая сістэма давала магчымасьць узнагароджваць усіх, і ня толькі канібалаў. Тое было ўважана за адмысловы лібералізм — пародны па форме і сацыялістычны па сутнасьці. Неяк спрабавалі пайсьці і далей — з прыкладу адной далёкай краіны замяніць срэбныя і залатыя брандзэлкі на яшчэ болей адмысловыя сімвалы з парэстай тканіны, кожную памерам з муху. Але тае прапановы канібальскі сінкліт не прыняў, справядліва ўважыўшы яс за прафанацыю сьвятой канібальскай традыцыі.
Так у краіне сталася рэфармацыя і рэвалюцыя адначасна — з захаваныіем спакою і стабільнасьці ў грамадстве. Галоўнас — усе былі задаволеныя — і пражэрлівыя канібалы, і іхнія падданыя, якія нікога ня елі. А калі елі іх, дык такой бяды — думалі: усіх пе зьядуць. А тыя, што застануцца, атрымаюць свае брандзэлкі і будуць шчасьлівыя.
Герой
Племя тэрарызаваў Дракон.
Дзе ён жыў-пасяляўся, ніхто ня ведаў, — можа, дзс блізка, а можа далёка, можа, не на зямлі пават. Але ён дапякаў племю штогод. To хапаў у полі маладых дзяўчатаў, a то і хлопцаў, то даіпчэнту вытоптваў пасевы, то бурыў халупы. A то насылаў па плсмя свой драконаўскі мор, калі ў полі пс вырастала пічога, і‘ племя трывала люты голад. Як было барапіцца ад таго зьверыядаўца, ніхто ня ведаў. Праўда, здавён часу было заведзена ахвяраваць. У пэўны вясновы дзепь, як пачыпалі сачыцца маладым сокам бярозы, старэйшыны родаў зьбіраліся ля трох камянёў па Дубовым капішчы і выбіралі Героя. Ахвярай яго не пазывалі, тое не было прынята, пазывалі ласкава і спаважліва Геросм. Героя пасылалі ў ахвяру Дракону, які затым і праўда прыціхаў на колькі часу, перастапаў назаляць племю. На палёх сьпеў ураджай маісу і кукурузы, сыцеў статак. Ды й хваробы быццам адкараскваліся ад людзей. Але толькі па пэўны нядоўгі час. Між тым племя шапавала чарговага Героя-ахвяру. На капішчы яму ладзілі помнік — высока пілавалі самы тоўсты дуб і з таго мажнага пня высякалі чалавечую выяву. To была складаная праца і давяралі яс самым майстравітым людзям, самым шчырым і аддамым вернікам. Такіх ппёў-ідалаў на капішчы за гады набралася ўжо некалькі тузінаў, усе сьсечаныя дубы, груба, але выразна аздоблсныя людскімі абліччамі. Япы ўважаліся за сьвятых, дужа шанаваліся. У іхпі гонар спраўлялі імшу — напачатку лета, па закапчэньні палявога сезону, пасярод зімы. Ім таксама ахвяравалі, але не мужчынаў, якіх у племені ўсё ж шанавалі за іх рабочыя рукі, а найбольш з дзяцсй — хлопчыкаў ці дзяўчынак. Тых, каму карцела ахвя-
равацца, бо тое было прыгожа — з вянкамі на галоўках, пад радасныя сьпевы паўкола. Ахвотнікаў і ахвотніц было нямала, выбіралі самых прыгожых і беззаганных у паводзінах. A таксама ад лепшых бацькоў, горшыя таго не заслугоўвалі. Горшыя гаравалі пад драконаўскім прыгнётам — рабілі ў полі, пасьвілі жывёлу, няньчылі малодшых. Абраныя разам з дымам узносіліся пад аблачыны, дзе было іншае, райскае жыцьцё. Разам з Героем іх таксама шанавалі шэраг наступных гадоў. Аж пакуль не зьяўляўся наступны Герой. Тады ўсё племя пераключалася на шанаваньне таго, новага.
Хлопец Кім сапраўды быў самы дужы і, можа, самы сьмелы сярод немалой юпачай грамады племя. I яшчэ ён дужа добра сьпяваў. Мабыць, менавіта таму, як зьявілася чарговая патрэба ахвяраваныія, выбар старэйшынаў патрапіў на яго. А патрэба сталася дужа пільная — ужо з вясны Дракон тройчы абрынаў свой гнеў супраць племя — найперш ушчэгіт засушыў палеткі, пасьля наслаў на іх град і напасьледак задушыў у ваколіцах трох маладых дзяўчатак. Старэйшыны меркавалі, што тое не астатняе ў той год драконава злачынства, неўзабавс трэ чакаць новых. Бо ўжо другі год не ахвяравалі, не пасылалі да Дракона Героя.
Як сказалі Кіму, што сёлета ягоная чарга, хлопец узрадваўся гэткаму памяркоўнаму выбару. Тым болей, што ён ужо всдаў, з якога дуба будзе змайстраваны помнік яму — той самы высокі дуб ля скрыжаваньня дзьвюх сыдежак на капішчы быў бачны здалёк.
Праводзілі Героя ціхмяным летнім адвячоркам, як людзі папрыходзілі з поля. На капішчы расклалі вялікае вогнішча, наўкола якога сабралася ўсё племя. Галоўны і самы стары сьвятар зычпа пракрычаў закляцьці на чатыры бакі сьвету. Усе радаваліся, будучы ўпэўненыя, што ўжо цяпер Дракон надоўга ўціхамірыцца, а Кім шчасьліва ўвасобіцца ў пашаноўпага дубовага Ідала. Радаваліся бацькі Кіма, яго два малодшыя браты, якім стала накапавана зрабіцца роднымі братамі Героя; яны таксама гатовыя былі ў свой час пераняць ягоны прыклад. Радавалася каханая дзяўчына Кіма. Хоць, вядома, росстань — справа нялёгкая, але ж то расстаньне не абы з кім — з Гсроем! Толькі Кімава маці не адчула
вялікай радасьці, дык то ж — маці. Ня надта сьвядомая, абцяжараная матчынымі забабопамі, яна была бясьсільная перад самотай разлукі. Маці сама ад таго пакутвала, ды пе магла перамагчы сябе.
Як зьмерклася, Кім узяў свой востры меч і, адышоўшы ад вогнішча, зьнік у цемрыве ночы.
Племя занялося спрадвечнымі, звыклымі для сябе справамі. Праз колькі дзёп узялося ладзіць дуб-помнік. Тры майстры за тры дні сьсеклі той самы высокі дуб, абсеклі гольлс і з вяршыні высокага камля пачалі высякаць знаёмыя рысы Гсроя. Атрымалася ўвогуле падобна да яго аздобы, хоць тое было і не абавязкова. Галоўнае, каб было мужна, гераічна і прыгожа. Але што да Кіма, дык тут нічога прыўкрашваць і не было патрэбы. Ідал-помнік атрымаўся выдатпы. Ці ня самы лепшы сярод усіх іншых — старых і нядаўпіх, якія цеснаю купкай высіліся па капішчы. Найстарэйшыя з іх, праўда, паволі страчвалі сваё былое хараство, чарнелі, трэскаліся, нскаторыя нават трухлелі. Але тое зразумела — ім даўно ўжо не ахвяравалі маладых і патроху забываліся на іх. Уся ўвага і любоў племя засяроджвалася на апошніх.
Апошняя ахвяра, здаецца, была прынятая Драконам (значыцца, Кім дагадзіў, выбар старэйшынаў быў правільны), напады на племя спыніліся. За паўгода нс было ніводнага ўварваньня, ніхто на полі ня быў схоплены. Ураджай высьпеў зусім неблагі. Увосень, як сабралі маіс і кукурузу, племя наладзіла ўрачысты фэст у гонар апошняй, гэткай здатнай ахвяры.
I раптам адпойчы на сконе дня ў паселішчы паявіўся Кім.
Быў ён схуднелы, абдзёрты, босы, але ўсё з тым жа мячом у похвах, які яму ўручылі старэйшыны, і паведаміў, што забіў Дракона.
Тое было нечакана, нечувана і зьбянтэжыла ўсіх. Племя ня всдала, як да таго аднесьціся — ніколі раней нічога падобпага ў іх не здаралася. Ніхто не шкадаваў Дракона, людзі гатовыя былі парадавацца з нечуванай нагоды. Але гэтая навіна бурыла ўсю іерархію, блытала гісторыю, пляжыла веру, заснаваную на пэўным суіснаваньні са злой варожаю сілай.
Забойства Дракона будзіла ў душах людзей нестрываны страх — як бы цяпер ня стала горш. Калі і праўда Дракон апынуўся забітым, ці не наваляцца на племя новыя жахлівыя выпрабаваньні якой іншай злой сілы?