Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
чынам амаль панішчылі ўсіх двухпалых, а тыя, каго ўтапіць не пасьпелі, перакваліфікаваліся ў трохпалых. Але тады за двухпалых заступіліся нейкія заморцы — ня так за людзей, як за нейкую выдуманую справядлівасьць. Пачалася вайна з чужынцамі. Сьветлавалосыя біліся ўпарта, некалькі гадоў, перасталі нават араць і сеяць, усчаўся вялікі мор, але спыніць вайну было нельга, бо вайну назвалі Сьвяшчэннай. Тая вайна выдалася самай доўгай, ёй было аддадзена некалькі пакаленьняў. Апошнія з іх ужо і ня памяталі, з чаго ўсё пачалося, і, калі старыя казалі, што — праз пальцы, не маглі паверыць: такое глупства! Хай бы хрысьціліся як хацелі. Але ўсё роўна ішлі ў бой і гінулі, забіваючы ворагаў: спыніць вайну было нельга. Ведама, што пачаць вайну можа і дурапь, а спыніць яе ня дадзена і Пану Богу.
Тая вайна сама скончылася, бо скончыліся сілы з абодвух бакоў. Сьветлавалосыя палічылі, піто перамога на іхнім баку. Заморцы былі іншае думкі. Запанавала няпэўнае перамір’е. Бакі трохі спачылі і тады агледзеліся, што ваявалі ня ўсе аднолькава. Шмат загінула, іншыя зьнемагліся. Але знайшліся і такія, што нават забагацелі з вайны: занялі пасады, збудавалі шыкоўныя халупы пад шырачэзным пальмавым лісьцем, захапілі мяккія гамакі з сінтэтыкі, ад ворагаў навучыліся есьці ня палачкамі, як раней, а глыбокімі лыжкамі. Праз год пасьля той перамогі ў вялікай вайне пачалася ўнутраная вайна, ды такая лютая, што Пан Бог цяпер думаў, лепш бы ўжо гэтыя сьветлавалосыя стрывалі паразу. Кожны ненавідзеў іншага, брат рэзаў брата, дзеці цураліся бацькоў — пачуцьцямі кіравала варажнеча і зайздрасьць. Усе крычалі аб нейкай справядлівасьці, пра якую нічога ня чуў і ня мог зразумець таго слова нават сам Пан Бог. I ён дужа сумняваўся, што тое разумелі людзі, якія пралілі за яе столькі крыві.
Але во і грамадзянская вайна была скопчаная. Справядлівасьці не дамагліся, затое парэзалі ці ня болыпую палову насельнікаў. Жывыя не спраўляліся хаваць мёртвых. A то і не хавалі — такая нянавісьць нават да мёртвых панавала ў народзе. I не хавалі б ніколі, калі б дух ад нежывых целаў ня быў гэткі нясьцерпны. А пахаваўшы, тут жа магілы раўнялі
з зямлёй, каб не засталося і зпаку. (Пап Бог, аднак, усё бачыў, для яго ня трэба было адмысловага знаку.)
Былі і яшчэ вялікія, сьвятыя і таталыіыя войны — за землі, ідэі, нацыяналыіыя інтарэсы. Былі чатыры вайны за справядлівасьць, тры — за зьняважаную праўду і нават вайна супраць войнаў — можа, самая жорсткая сярод іншых.
У часс кароткага перадыху было выяўлена, што ўвогуле ваявалі дарма: войны ня вырашылі ніводнай праблемы, a толькі спарадзілі нямала новых. Але хто вінаваты? Ну вядома ж, вінаватыя мужчыны. Гэта з іх ліку былі генералы і палкоўпікі, якіх узнагароджвалі, шанавалі, якім сьпявалі пранікнёныя гімны. А яны падвялі. Ужо жанчыны, напэўна б, ваявалі б лепш і хутчэй здабылі б перамогу. Усчаўся повы глабалыіы рух фемінізму. Жанчыны падняліся на мужчынаў.
To ўжо, напэўна, была самая жахлівая і даўгая вайна на Зямлі. Змагаліся ня толькі з людзьмі, але і з людскімі пачуцьцямі. Найгоршым лічылася праклятас абодвума бакамі пачуцьцё каханьня, праз якое і пачалася глабальная варажнеча. Закаханых пачалі караць самаю страшнай карай, для чаго давялося выдумаць элсктрычнасьць і расшчапіць атам. Кахаць было дазволсна толькі аднаго чалавека — галоўнага Ката — і ягопае начыньне — шырокую сякеру. Сякеру, заўжды вострую і бліінчастую, дык дужа кахалі жанчыны. Казалі, яс дотык да далікатных шыяў быў непараўналыіа пяшчотны. Алс як Кат пастарэў ад нялёгкае працы, каханыіе да яго стала мала папулярным нават сярод жанчынаў. Ды й тос — каму патрэбны нямоглы кат? Быў кіпуты лозунг: каханыіс замяніць на нянавісьць! Няпавісьць разумслася шырока і з абодвух бакоў была прызнаная за агульначалавечую маральную капітоўнасьць. Тос ні ў мужчынскім, ні ў жапочым лагсры не выклікала пярэчаныія і нават на пэўны час капсалідавала нацыю ў яс сьвятой барацьбе за вынішчэньнс.
I во — вынішчыліся.
Учора Пан Бог паціху абляцеў на аблачыне ўсю зямлю і нідзе ня згледзеў нікога. Толькі сярод джунгляў ля Амазонкі варушыліся ў лістоцс нейкія стварэныіі, а так усе палі, па-
горкі і выпасы былі пустэльныя — ні гарадоў, ні паселішчаў, ні якіх халупаў. Асабліва ўразіў Пана Бога кавалак сушы на поўнач ад рэчкі Прыпяці — такі быў слаўны куточак, не гарачы і не сьцюдзёны, некалі поўны зьверыны, рыбы і птушак, аддадзены неблагому працавітаму племю дрыгавічоў. I што сталася? Засыпаліся нуклеарамі, здурнелі і вымерлі. Во і рабі людзям дабро!
Стала зразумела Пану Богу, што ўсё трэба пачынаць спачатку.
Але каму пачынаць? Ясна, што людзям ня варта давяраць тое. Ужо аднойчы было даверана, і што атрымалася? Сорам адзін.
Порсткая чародка чорных мурашоў сноўдала каля босых, натружаных за даўгое жыцьцё Боскіх ног. Адзін муравейка, мабыць, самы з іх сьмелы, борзьдзенька ўскараскаўся на Боскі вялікі палец і раздумна зыіерухомеў. Пан Бог сьпярша памкнуўся яго струхнуць прэч, ды падумаў: а можа, гэтым? Будуць сабе мітусіцца, рупіцца, бяз сваркі і варажнечы, грахоў ды эмоцыяў.
Сапраўды, варта было падумаць.
2002
Помнік ад дэмакратыі
Дзяржава была дэмакратычнай, дэмакратычным было грамадства. Культура, безумоўна, таксама будавалася дэмакратычная. Таталітарызм, хоць і нядаўна, але ўвесь сышоў у пябыт, пакінуўшы па сабе благую памяць. Людства рупілася пазбыцца яго надта ж нехуцавых наступстваў. Трэба было палішчыць яго нядобрую сладчыну і ўмацаваць дэмакратыю. Найперш было вырашапа паставіць помнік Песыіяру.
Пясыіяр, бсзумоўла, быў дэмакратам (як і належала песьляру-патрыёту). Алтыдэмакратычлы рэжым ня раз кідаў яго ў турму, ягопыя творы нс друкаваліся, а песьні не выконваліся. Улады абвесьцілі конкурс на найлепшы праскт помніка, і ў колкурсе маглі ўдзельнічаць усе майстры, хто толькі хацеў. Абмяркоўваць таксама мог кожлы. Праекты помнікаў былі выстаўлепыя для агляду ў гарадскім парку. Выбіралі дзень цэлы, і толькі пад вечар грамада спынілася на адным. To быў самы вялікі гіпсавы пясьняр. Нскаторыя, гіраўда, хацслі сярэдніх памераў, алс ім дружна запярэчылі, і тыя ўрэшцс пагадзіліся. Усё ж памср — нс апошні з крытэрыяў у грамадстве, дзе іх і так было лебагата. Той самы выбар зрабіла і афіцыйлая камісія, складзелая з прадстаўлікоў уладаў і розлых слаёў насельліцтва.
Далей ішло абмеркаваньле дэталяў. Амаль усе былі перакалалыя, што адла галава добра, а шмат галоў — лепей. Скульптар, праўда, пярэчыў, алс яму лапомлілі, што той мас толькі адлу галаву і дзьве рукі. А тут, калі пачалі галасаваць, паднялося млоства рук — злачыцца, праўда была ла іхлім баку. Таму прайшла яшчэ адла прапалова (дарэчы, сьвятара), каб Пясьляр быў лс ў капелюшы, а з лепакрытаіі галавой. Да чалавека з лепакрытай галавой усё ж болей павагі, асабліва калі ёл
хрысьціянін. Але як быць з капелгошом? Ня кідаць жа яго долу, калі ён зроблены. Тады хтось прапанаваў: а хай ён трымае яго ў руцэ. Так і зрабілі. А яшчэ лепш, калі будзе трымаць не капялюш, а кепку. Скульптар лаяўся, але перарабіў. Тым болей што ў ранейшыя часы ён гэтых кепак нарабіў нямала, меў пэўны досьвед. Але тады падняўся адзін прадстаўнік вытворчага калектыву, які давёў, што кургузая куртачка — неяк непачціва для паважанага працаўніка культуры, якія ў своіі час усе насілі паліто. Трохі паспрачаліся і вырашылі апрануць Песьняра ў паліто. Добрае паліто, нібы з драпу, шырокае ў плячох. Тым болей што адкрыцьцё помніка зацягнулася, настала восень. Ну а калі восень, дык хутка і зіма, не стаяць жа чалавеку ў гамашыках на марозе, трэба яго абуць у... валёнкі! — прапанаваў самы здагадлівы. Скульптар пазелянеў ад злосьці ды роспачы. Але ўсё ж часы былі не таталітарныя, урэшце ўлічылі і думку скульптара, вырашыўшы абуць Пссьняра ў боты. Калі на тоўстай падэшве, дык зусім будзе выглядаць няблага. Бы вайсковец! — узрадаваўся прысутны тут адстаўны палкоўнік. Матэрыял (бронза) дазваляе тое зрабіць грунтоўна, пагадзіўся і прафсаюзны прадстаўнік металургічнага заводу. I помніку добра, і заводу рэклама.
Галоўнае было абмеркавана і вырашана — што значыць калектыўны розум сталых, вопытных людзей, сапраўдных прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасьці. Невялікая меншасьць прысутных, праўда, была іншае думкі, але іх хутка пераканалі. Гэта раней такія справы вырашаліся індывідуальна, з гледзішча скульптара. А ў час разьвітой дэмакратыі ў тым мае права ўдзельнічаць усё грамадства. Тым болей калі гаворка ідзе пра ўшанаваньне памяці такога слыннага сына Бацькаўшчыны, як Пясьняр. I скульптар моўчкі пагадзіўся, бо меў патрэбу ў грашах і ня меў кватэры. 3 грашыма, вядома, сталася напруга, грошай не хапіла. Зьвярнуліся да спонсараў, далі ў друк адмысловы рахунак у банку. Ды марна. Чакалі два месяцы — ніводнай капейкі на той рахунак не паступіла.
Тым часам мінула і зіма, надарылася вясна. Прыгрэла сонца, па канавах пацяклі ручаі. Хтосьці з камісіі прыкмеціў, што Пясьняр будзе недарэчна выглядаць пад сонцам у сваім
бронзавым паліто, нібы ў кажуху. Каб як паправіць тое, сказалі скульптару. Тоіі у чарговы раз мацюгнуўся, але тут жа і паправіў — уціснуў “кажух” у таліі, Пясьняр ад таго зрабіўся страйнейшы і вышэйшы, бы памаладзеў, ці што. Тое дужа спадабалася камісіі і нават самому аўтару скульптуры. Праўда, трохі нагадвала шынэлак, але тое нікога асабліва пс заклапоціла — ці мала постацяў у шынялях стаяла па плошчах і раздарожжах ды нікога не турбавала.
Як дайшла справа да ўсталяваньня помніка, давялося крыху паспрачацца наконт месца. Месца ўвогуле было вядомае — плошча перад былым выканкамам, дзе некалі стаяў пафарбаваны пад бронзу Ільліч. Ільліча гадоў колькі таму зыіялі аўтакранам, а гранітны п’едэстал застаўся — казалі, не хапіла магутнасьці крану. Але разумнейшыя намякалі: на ўсякі выпадак (усе разумелі, які). I праўда, во прыдаўся.
Пры вялікай урачыстасьці, з аркестрам і прамовамі ад уладаў і грамадскасьці адчынялі помнік слыннаму Песьняру. Народ пляскаў у ладкі, апазіцыя сьпявала “Пагоню”. Ззаду да натоўпу падышлі старыя — дзядок і бабка. Бабка перахрысьцілася і кажа:
— Слава табе, Божа, ня думала, што дажыву...
— Да чаго дажывеш? — папытаўся дзядок.
— Ну, што вернуць... Леніна.