Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Абы ціха
Памфлет
Кажуць, беларусы — дурныя людзі. Я з гэтым нязгодны. Як і кожны нацыянал-патрыёт, я паважаю ўласны народ і лічу яго самым мудрым па сьвеце.
На самой справе — столькі гадоў без уласнай дзяржавы, бсз нацыянальнай палітыкі праіснаваць на прахадным падворку Еўропы, прайсьці праз столькі войнаў, рэвалюцыяў, паўстаньняў і захавацца. Ня зьнікнуць. Ня страціць свае мовы, пры нагодзе абараніць свой гонар (успомніце ВАВ). Тут мала аднас мудрасьці, тут трэба адмысловы талент ды боскае блаславеныіе, спрыяньне сілаў, зямных і нябесных.
Праўда, беларус не такі, як іншыя людзі. Хоць бы і суседзі. Тыя, калі іх б’юць, дык зараз жа даюць здачы. Ня надта разважаючы. Тады іншыя кажуць, што яііы сварлівыя і няўступлівыя. Неталерантныя. Бсларус жа заўжды талерантны. I ўдумлівы. Калі, бывала, яго вытнуць па карку, дык сыіярша ён папросіць прабачэныія, што даў непрыяцелю клопату павярэдзіць руку. Пасьля, добра падумаўшы, яшчэ і падзякус за навуку. Ведама ж, перш чым адказаць, трэба падумаць. Хай сабе людзей такога кшталту клічуць тугадумамі, алс выгадпсй туга думаць, чым лёгка паміраць. Беларус хоча жыць. Хоць бы і баючыся, у атачэньпі страху. Адчуваныіе страху і болю дадзена чалавеку, каб лабольшыць ягоныя шанцы на выжываньне. Што карысьці з адвагі і сьмеласьці, якія ня ведаюць страху? Прыклад Чачэпіі — ва ўсіх псрад вачыма. А беларусы хоць і баяцца, ды дагэтуль усе (амаль усе, за выняткам пасаджаных і невядома дзе зьніклых) жывыя, здаровыя. I ўсе іхпія гарады не пабураныя. 1 ўсе іх шаноўныя началыіікі-всртыкальшчыкі жывуць у шыкоўных
вілах, а пе туляюцца ў пячорах пад глыбіннымі бомбамі. Што значыць — мець прыроджапую здолыіасьць да страху. Усё ціха.
Даўно вядома, што кожпая навука — на карысьць, беларус дужа лгобіць вучыцца. I гэта добра. Інакш бы ў пас не было столькі студэптаў, столькі навукоўцаў — ад кандыдатаў да акадэмікаў, столькі дыпламаваных пачальпікаў усіх рагігаў. Стала добрай традыцыяй: як зрабіўся начальнікам, дык і стаў вучоным. Ці паадварот. Асабліва ахвотна вучыцпа беларус у яшчэ болей мудрага старэйшага брата. Менавіта ад таго ён засвоіў шмат якія маральна-этычпыя каштоўнасьці, тнто дужа спрыялі ягонай самаідэнтыфікацыі. Праўда, гэта дужа складаная навука, падлеглая ня кожнай логіцы. Па-расейску любіць — значыць, ненавідзець, што ўпершышо адкрыў незабыўны Оруэл. Адпаведна — ненавідзець, значыць, любіць. I тут хітрая залежнасьць: чым большая нянавісьць, тым большая любоў. Нагадаю Івана Жахлівага, Пятра Вялікага, Леніна і Сталіна. Колькі тыя пры жыцьці пралілі крыві і здабылі нянавісьці, столькі пасьля сьмерці маюць усенароднай любові. Мусіць, так і з беларускім усенароднаабраным. Калісь з усіх пяцёх кандыдатаў беларусы найменей за ўсіх любілі гэтага, менавіта таму і абралі. I ён, малайчыпа, — не спудлаваў, спраўдзіў іхнія чаканкі: надоўга забясьпечыў страхам. На гады. Як можна не шанаваць такога забесыіячэнцу?
Нашы мудрыя інтэлектуалы адкрылі і засвоілі некалькі ісьцінаў, невядомых у ранейшай фундаментальнай навуцы. А менавіта: нічога ня трэба адкрываць-вынаходзіць, ня лсзьці папярод бацькі ў пекла. Трэба ўмець адгадваць! Канешне ж — намеры і жаданып кіраўніка. Мабыць, тое — самая цяжкая навука. I пайперш з тае прычыны, што намеры кіраўнікоў дужа дыялектычпа зьменлівыя. Бывала раней: толькі вучоныя нешта грунтоўна ўдумаюць, абмяркуюць і зацьвердзяць на ўласна акадэмічным узроўні, як думкі пачальства мяняюцца на супрацьлеглыя. Часам мяпяецца і само начальства: ці то ідзе пад расстрэл (як раней), ці на падвышэньне (як зараз). Паспрабуй угадаць і дагадзіць. Мспавіта таму навукоўцы цьвёрда стаяць за стабілыіасьць
грамадства, супраць усяе гэтае мітынгоўшчыны, страйкаўшчыны, парламенцкага бязладдзя. Нашто парламентарам языкі, калі яны маюць рукі, каб падымаць па камандзе «за». Навукоўцы гатовыя прызнаць і абгрунтаваць што хочаш: урэзаны бюджэт на ўласную навуку, куртатую гісторыю краіны, нават урэзаную ўласную зарплату. Абы было ціха. Затое навукоўцы засталіся ў сваім шыкоўным будынку, на які тачыў зубы драпежны Іван Ціцянкоў. У іншых інтэлектуалаў тыя будынкі паадбіралі, а навукоўцам пакінулі. Цяпер яны там будуць спакойна і натхнёна дасканаліць ракетнаядзерную тэхніку — касьмічны шпіянаж для падупалага старэйшага брата. Тым болей, што іншага яны і ня ўмеюць. Ды іншым ніколі і не займаліся.
Як даўно заўважана, маштаб далейшага ўздыму прамысловасьці ды й сельскай гаспадаркі наўпрост залежыць ад ступені іхняга заняпаду. Чым яны глыбей упадуць, тым вышэй паднімуцца (калі толькі сапраўды паднімуцца) і тым болей гонару зробяць кіраўніцтву. Менавіта ў тым, на маю думку, палягае сакрэтны план упартага нежаданьня іхняга рэфармаваньня. Тут уся справа ў статыстыцы, якая за мала спрыяльны савецкі час абагнала ў сваім разьвіцьці ці ня ўсе іншыя навукі. Менавіта статыстыка можа падаць заняпад як росквіт, крызіс як прагрэс і тым натхніць масы. Калі, скажам, хлеба давалі 150 грамаў на пайку, а з першага чысла сталі даваць 300, дык той рост падаецца як 200 адсоткаў. Хлеба мала, затое адсоткаў шмат, што і захапляе. Здаецца, менавіта з тае прычыны наша кіраўніцтва так упарта пазьбягае рэформаў — каб пасьля, як усё дойдзе да нулявога паказчыку, пачаць статыстычныя рэкорды. I ў гэтым сэнсе мы дамагліся цуда, вартага кнігі Гінеса. Як нядаўна паведамілі неафіцыйныя крыніцы (афіцыйныя, вядома, у такіх выпадках маўчаць), кошты на тавары за дзесяць гадоў у Беларусі павялічыліся ў сто тысячаў разоў. Той факт, вядома ж, хаваецца ад міжнароднай супольнасьці. Бо калі б тая супольнасьць пра яго дазналася, яе зьдзіўленьню не было б мяжы: як гэта магчыма выжыць? Іншыя, канешне, ня выжывуць, апроч беларусаў. Гэныя могуць. Ну, як не паважаць гэткую нацыю, пэўна, адзіную ў сьвеце!
У гэтых марсіянскіх умовах гэтая нацыя ня толькі ўмее выжыць, але яшчэ здолыіая любіць тое жыцьцё, а разам — і галоўпага рэжысёра таго паталагічнага эксьперыменту. Тут ужо і старэйшы брат запанікаваў і адправіў у адстаўку свайго цара Барыса. А наш толькі пасьміхаецца ў свае фельдфебельскія вусы, яму хоць бы хны. Мабыць, у ягоных планах ёсьць яшчэ пе такое! Прыпамятаўшы аднаго напалеонаўскага маршала, можна здагадацца, што ён думае. Нсшта накшталт: ты палюбіў бы мяне яшчэ болей, калі б ведаў, куды я цябе павяду заўтра. Але сапраўды — куды? Планы вялікага чалавска заўжды ахутаныя туманам таемнасьці. Можа, у партызанскую Чачэнію на дапамогу старэйшаму брату? Можа, у віртуалыіую, ды ля меней страшную за рэалыіасьць Вялікую Славянскую імперыю? Можа, да ўдзслу ў легкадумпа пакінутыя ракетна-ядзерныя гулі з Амерыкай?
Алс кудысь павядзе. Ды і чаму не павесьці гэткі талерантны, рахмапы народ, які стрывае ўсё. Абы ціха.
Мурашкі
Памяці Уладзіміра Караткевіча.
Ніколі і нікому з зямных істотаў ня бачны Пан Бог сядзеў на камяністым пагорку ля здаўна прывабнага для яго Тывэрыядскага возера і стомленым позіркам азіраў бязьлюднае навакольле.
Ён апусьціўся на зямлю ў апошнюю суботу ліпеня. Пералёт ад планеты Cipwyc-7z быў нялёгкі нават і для Пана Бога — магнітныя буры каля Юпітэру, д’ябальская гравітацыя ў раёне Вялікай Чорнай дзіркі, метэарытны дождж з нуклеарным градам па ўсёй паласе Млечнага шляху. Думаў, што ўжо на Зямлі так ня будзе, на Зямлі павінна панаваць ціша ды лагода і стомлены Пан Бог нарэшце адпачне.
На Зямлі ён даўно ўжо ня быў, заняты тытанічнымі справамі ў іншых сусьветах, меркаваў, што зямляне няблага абжыліся без яго і Пан Бог ім непатрэбны. Паводле свае натуры ён быў талераптны і дапушчаў часам такое, што і ня трэба было б дапушчаць. Але ж ён пакінуў тут не якіх кузурак — стварыў адмысловых істотаў Гома сапіенс — у асобах дзяўчыны Евы і хлопца Адама, надзяліў іх прыгажосьцю і лагодай. Ужо яны павінны былі палагодзіць зямнос жыцьцё ў райскім куточку Сусьвету. Ды, відаць, памыліўся. He наладзілі нічога ягоныя сапіенсы, а тое прыўкраснае, што ён ім пакінуў, збаёдалі бяз рэшты. Як Пан Бог прачытаў у Нябесных сферах, шмат прыкрага адбылося на Зямлі за якіх пару мільёнаў гадоў ягонай адсутнасьці, і тое напаўняла Боскую істоту нязбыўнай скрухай і самотай.
Найперш гэтая пакінутая ім на зямной гаспадарцы парачка адцуралася Боскага запавету, спакусілася на грэх, і людства пачало бурна пладзіцца. Што пладзіцца, тое хай сабе,
калі б разумна і па добрасьці. Дык жа не! Адамавы дзеці ўдаліся зусім пс ў памяркоўпага Адама, а хто ведае ў каго. Яшчэ змалку пачалі дурэць і сварыцца, а падросшы, зусім перасталі слухаць бацькоў, навучыліся лайдачыць і піць — нс ваду нават, а нейкае д’ябальскае пітво, названае віном. Пап Бог піякага віна па зямлі не рабіў, хіба пассяў дзе-нідзе салодкі віпаград — для малых і жанчынаў; мужчыны ж павінпы былі паляваць на дзічыну і харчавацца мясам. Дык пе, найперш мужчынам захацелася віна, якое рабіла іх дурнямі і натхняла на бойкі. А дзс бойкі — там кроў і рабаўніцтва, якос стала дужа прыбытковым, хоць і зусім ня Боскім промыслам. Хто болеіі забіваў, той рабіўся багацейшым, болей падграбаў пад сябс іншых і прагнуў улады. Стварылася няроўпасьць, зайздрасьць да больш удачлівых, зьявілася варажпсча. Зайздрасьці і варажнечы спрыялі жапчыпы, якія мудра ўхіляліся ад забойства, але ўмела натхнялі на яго мужчынаў, маючы з таго сваю карысьць.
Жыхарства на Зямлі расло, і разам з ім распаўзаліся па абшарах варажнсча і забойства, якія назвалі войнамі.
Сыіярша ваяваў род з родам. Адзін род дашчэнту выбіваў іншы род, мяркуючы, што, перамогшы, адпачне ў міры. Дзе там! На зьмену пераможанаму роду паўставаў іншы, пакрыўджаньг, якому даўно нс хапала выпасу для козаў, і ён імкнуўся захапіць суссдпі. Як усе выпасы, пагоркі і даліпы аказаліся захопленыя, варажнеча і войны не спыніліся.
Аказалася, што некаторыя з плямёнаў маюць ня чорныя, а сьветлыя валасы, і зараз жа ўсчалася новая барацьба паміж чорпаі сьвстлавалосымі. На той раз псрамаглі сьветлавалосыя. Кінулі дзікім зьвярам трупы чорнавалосых і пачалі сьвяткаваць перамогу. Сьвяткавалі доўга і ўрачыста: здавалася, ворагаў паблізу не засталося. Алс яшчэ ў час сьвяткаваныія самыя пільныя заўважылі, што хрысьцяцца сьветлавалосыя пеаднолькава — адпы двума пальцамі, а іншыя нават трыма. Быў скліканы вялікі Сінкліт, які вырашыў, што хрысьціцца двума пальцамі няправільна, што за тое трэба караць. Двухпалыя пачалі ўпарціцца ва ўласным звычаі, і іх гіачалі прасьледаваць: лавіць, саджаць у цямніцы, некаторых нават тапілі ў рэчках — па корм рыбам і ракам. Такім