Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
сумнеўна, каб яны хоць бы і грамадой здолелі ўскаціць камень на схіл і па той бок скінуць яго ў прорву. Паводле законаў матэматыкі тое было немагчыма. Але як было вучыцелю на яе аснове перакапаць малапісьменных сяльчан? Ці паслухаюць яго?
Неўзабаве да каменя пачаў зьбірацца народ — з каламі, лагамі, рыдлёўкамі. Усімі весела і шумна распараджаўся карчмар. Вучыцель спрабаваў штось растлумачыць яму, але ня надта цьвярозы пасьля вясёлай ночы карчмар не хацеў і слухаць, — пры першым слове пра законы механікі грэбліва махнуў рукой. Ён заўзята камандаваў грамадой, якая толькі і чакала ягоных рашучых камандаў.
Людзі густа абляпілі камень. Узяліся дружна, хоць часам і бязладна, перашкаджаючы адзін аднаму. Усім карцела прымяніць сілу і, можа, паказаць стараньне, — так за гады ўсе зьненавідзелі гэты пракляты камень. Тыя, што былі з рыдлёўкамі, пачалі падкопваць яго зьнізу, каб падсунуць рычагілагі, іншыя падроўнівалі камяністы грунт вышай, каб можна было каціць камень угору. Вучыцель, прадаўжаючы сумнявацца, убачыў такую актыўнасьць і таксама міжволі прыняў удзел у агульным клопаце. Напачатку ён разам з іншымі наваліўся па жардзіну-лагу, якой чалавек пяць высьвервалі камень. Пасьля ўпёрся рукамі ў яго жорсткі бок і намагаўся каціць. Тракціршчык то памагаў яму, то адбягаўся і камандаваў, то рабіў тое і гэта адначасна. Ён колісь служыў у войску, меў зычны камандзірскі голас, якога ўсе слухаліся.
I вось здарыўся першы цуд — па камандзе карчмара ўсе разам уперліся, націснулі, напружыліся, і камень, хоць і з вялізным нежаданьнем, зрушыўся з свайго належанага за сотні год месца. Тады яны напружыліся яшчэ і перавярнулі яго на другі круглы бок. Першы посьпех быццам надаў новай сілы. Грамада загула, бы ўчора ў карчме, яшчэ паўпіралася нагамі ў жвірысты грунт і перакаціла камень вышэй. Тыя, што мелі рычагі-палкі, высока задзіралі іх даўгія канцы, затым насядалі на іх, падважваючы камень; іншыя, упершыся дзясяткамі рук у шурпатыя каменныя бакі, зрушвалі яго з месца і паварочвалі-кацілі цаляў на дзесяць — ня болей.
— Так, так, так! — разлосіўся па схіле бадзёра-задаволены голас карчмара. Яшчэ троіпкі! Яшчэ...
У вучыцсля лс было ліякага інструменту, і ём разам з усімі, са скрыгатам упіраючыся ў зямлю башмакамі, піхаў рукамі камель. Побач таксама з усяс сілы жыліўся іхпі пастух. Яго абсівералы твар з хілаіі русявай бародкай аж наліваўся чырвальлю, так ёп старанна лапружваўся. Каваль поруч з малаткаром спрытна і рашуча ўпраўляўся з даўгой жардзінай-лагай, ім памагалі іншыя. Пакуль што ўсё ішло пасьляхова, і вучыцель пачаў сумнявацца ва ўласных сумневах: магло стацца так, што і ён памыляўся. Ён ужо всдаў, іпто лавука — нават матэматыка! — часам давала збой. Праўда, мсркаваныіі здаровага сэлсу таксама былі ле па іхнім баку, але, можа, бракавала і здаровага сэнсу?
Хоць і памалу, алс даволі настойліва яны кацілі камель угору; улежапае мссца таго засталося далекавата ўнізе. Яшчэ піжэіі у капцы вуліцы ля кузыіі — відаць стала зьвсрху — сабраліся жалкі ды дзеці, усе лс адрывалі позіркаў ад схілу гары, дзе адбывалася дзіва. Старыя там маліліся Богу, каб той памог мужчынам зьдзейсьліць іх сьвяты подзьвіг на шчасьцс людзям.
Але па схілс бы ўпершышо штось не заладзілася. Як япы высіліліся па чарговую камалду карчмара, камень ля зрушыўся. Тракціршчык тады закрычаў гучлей, лават вылаяўся. Ялы злоў уперліся лагамі ў камялі, да скрыпу лапялі мускулы, але камель толькі падляўся на пяць цаляў і аблёг ла ралейшае месца. Вучыцель ледаўмелла зірлуў ла схіл і ўсё зразумеў: схіл гары тут стаў і яшчэ болей круты. Схіл стаў круцейшы, а іхляя сіла памелела — во ў чым справа. Тос было відаць і бсз матэматыкі. I мабыць, тос зразумелі йлпыя.
— Адпачыць каб, — нерашуча-жальліва сказаў хтось ля камсля.
— A то ўжо кішкі... — пачаў лспіта мовіць ластух.
Тракціршчык аж зьлерухомеў ад тых скаргаў-просьбаў, але толькі ла момалт. Падобла, у яголай галавс адбыўся лейкі малалкавы, зусім ле матэматычлы разьлік, і ёл зьверскім голасам заглушыў нерашучыя скаргі.
— Ніякіх адпачынкаў! Спынімся — не скранем, а ну — узялі! Узялі!
Яны і яшчэ дружна і ўраз узялі, сапраўды трохі павярнуўшы на схіле гэты кругляк, пасьля яшчэ. Але во ён быццам хіснуўся назад, бы хтось не ўтрымаў яго. Вучыцель зірнуў з-пад рукава і схамянуўся: пад каменем тварам уніз ляжаў малаткар; з ягонага рота цёк струменьчык крыві. Тое было дзіўна, хіба, аднак, на першы пагляд: не стрываў самы з іх дужы. Але, можа, таму і надарваўся, што быў самы дужы. Мабыць, апроч сілы, трэба яшчэ мець галаву, а з галавой у малаткара яўна былі праблемы.
Малаткара адцягнулі з-пад ног, каб не замінаў. Пакуль там два мужыкі давалі яму вады, іншыя з усяе сілы трымалі камень, які ўпарта імкнуўся ўніз — да свайго належанага месца. Чаму гэта ён так імкнуўся туды? — думаў вучыцель. Хіба тое месца было вызначана яму Богам? Але тут ягоная матэматыка ўступала ў супярэчнасьць з непазнана-містычным, у якім вучыцель быў поўны прафан і разумеў тое. Прасьцей, хоць і не лягчэй, было піхаць разам з усімі па камандах карчмара, што і рабіў вучыцель.
Урэшце гадзінаў праз пяць яны адолелі самае, як здалося, крутое на схіле месца, ускацілі камень яшчэ вышэй. Праўда, ззаду засталося аж трое — тых, што надарваліся на гэтым д’ябальскім каменным шляху. Два з іх папаўзьлі назад, а трэці застаўся там, дзе і зьлёг. Бы прадчуваючы благое, карчмар і зусім разыошыўся, крычучы сарваў голас і нікому не дазволіў пакідаць камень, каб памагчы бедакам. Горш за ўсё было тое, што яны сапраўды не маглі прыпыніцца, бо ў такім выпадку камень трэба было б трымаць, што здаваліся ненашмат лягчэй, чым штурхаць. Тракціршчык тым часам не змаўкаў — то камандаваў сарваным голасам, то ўгаворваў амаль ласкава. A то гразіўся перастраляць усіх на гары, калі здрэйфяць. Увогуле на гэты конт ён меў рацыю, яго разумелі і стараліся з астатніх сіл. Толькі сілы іх катастрафічна меншалі, а жахлівы шлях рабіўся і яшчэ болып круты.
— Ну, яшчэ трошкі! — дамагаўся карчмар. — Вунь да таго кусьціка. Ну, узялі! Ускоцім — бочка віна на ўсіх! Ну, узялі!
Як ні дзіўна, тое амаль падзейнічала на, здавалася б,
ушчэпт зыіясіленых людзей. Клопат іх нібы разумсў і камспь, які варухнуўся па той раз жвавей, — бы самахоць пераваліўся па другі, болсй пляскаты бок. Але затым зпоў было яго пе скрануць, і карчмар зноў вярпуўся да свайго лютага крыку.
— Дужэіі! Я кажу — дужэй, ядры вашу матары! Пастух, болсй сілы! Болей сілы, кажу, гультай!..
— Нс магу болей, — ціха сказаў пастух і ўпаў на калені.
— Можаш!! — вызьверыўся карчмар. — Заб’ю!..
— Забівай...
— Застрэлю. Сёныія ж...
— Страляй!
Пастух зьнясілена адкаціўся з-пад людскіх ног і апанурана сеў убаку. На ягонае месца ля каменя заступіў каваль, чорпабароды твар якога быў мокры ад поту, а можа і ад сьлёз — ягоны малаткар унізе, здаецца, сканаў. Каваль зацята маўчаў, але ля каменя адразу адчулася яго напятая сіла, і той быццам жвавей заварушыўся пад рукамі людзсй. Затое іншыя даходзілі, і неўзабаве ад кавалёвага напору мала што засталося. Япы ўсё піхалі і піхалі, выжыльваліся і штурхалі. Тракціршчык ужо толькі безгалоса сіпеў, а выніку не было піякога. Усе іхпія сілы выдаткоўваліся толькі на тос, каб утрымаць камень, ня даць яму зрушыцца ўніз.
— He, мабыць, нічога ня выйдзе, — сказаў нехта з папіхачоў. 3 ім пагадзіўся другі: — Ня трэба было і пачынаць не падумаўшы...
Тыя разьятраныя няўдачай галасы зусім раззлавалі карчмара, які падскочыў да людзей ззаду.
— Панікёры! Слабакі! Прэч адсюль! Я перастраляю ўвесь ваш род! — аслабелым голасам сіпеў ён. Але яго аслабелы голас чамусьці перастаў палохаць.
— He перастраляеш, — нерашуча запярэчылі яму.
Пасьля і яшчэ натужваліся, піхалі і штурхалі рукамі і нават падпіралі камень плячамі, як гэта рабіў каваль. Але зноў вынік стаўся мізэрны. Між тым да мэты заставалася амаль нічога — можа, якіх дваццаць стопаў. Толькі гэтыя футы і былі самыя цяжкія, як было іх адолець? Тым болей, што і ў яшчэ адпаго пайшла носам кроў, ды здаецца, і з рота так-
сама. Адзін застаўся ззаду — скурчаны, на каленях, трымаючыся за жывот...
— Падмогі! Падмогі трэба...
— Няма як падмогі, браточкі. Ну яшчэ трошкі, яшчэ, — сіпата ўгаворваў карчмар.
Яны і самі разумелі, што інакш ім нелыа, як толькі каціць з апошніх сілаў. Hi спыніцца, ні пакінуць камень яны не маглі — тое было б для іх гібельным. На тое, каб паклікаць падмогу, не было часу — калі б яны дачакаліся тае падмогі? Мабыць, тое зразумеў і пастух, трохі спачыўшы ўнізе, вярнуўся да каменя і аслабела далучыўся да астатніх.
Каваль са зьвераватым выразам чорнабародага твару і адарваным на плячы рукавом моўчкі стараўся, можа, болей за ўсіх. Лагамі з даўгімі канцамі цяпер упраўляліся браты Кажамякі, чыя новая дамоўка была дужа блізка ад гэтага боку вуліцы. Малодшы з іх толькі ў канцы лета ажаніўся і таму дужа дбаў пра ўласнае жытло. I трэба ж было так здарыцца, што гэты ўвогуле здаровы хлапец упаў у самы рашучы момант, не стрымаўшы лагі, — камень неспадзявана сьлізгануў бокам аб дрэва. Хтось па той бок здушана крыкнуў, але было позна. Грузна пераваліўшыся ніжай, камень паволі пасунуўся, ужо нікім не стрыманы, перавярнуўся зноў і штораз шпарчэй пакаціўся па схіле. На крутым месцы ён наляцеў на каменны выступ, лёгка зьбіў яго, сам падскочыўшы ўгору, зноў ударыўся аб дол ніжэй, падскочыў яшчэ вышэй. За ім апантана памкнулі зьбітыя ім камяні, якія ў сваю чаргу зьбівалі на схіле новыя, і ўсе разам з друзам суцэльным каменным патокам несьліся да вуліцы. Неўзабаве каменная лавіна магутна абрынулася на крайнія забудовы паселішча, кузьню, зламала палову таполі і праз момант накрыла ўсю вуліцу чорна-пыльнаю хмарай.
Ачомаўшыся ад хвіліннага ўтрапеньня, людзі на схіле пакідалі сваё начыньне і сыпанулі ўніз — хто бег, хто каціўся, кожны гнаны прадчуваньнем асабістай бяды. На месцы, аднак, засталося некалькі постацяў. Тракціршчык упаў на камяні, учапіўся ў свае скудлачаныя валасы, недарэчна прамаўляючы: «Што ж мы нарабілі... Што нарабілі...». Вучыцель побач няўцямна мармытаў сабе пад нос: «Я ж казаў, я
ж казаў...». Зьбялелы з твару пастух нічога не казаў, толькі роспачна апусьціўся на друз. Ён узіраўся ў пыльную марву, якая ўсё вышай паднімалася пад паселішчам, і думаў: «Хай бы ёп там ляжаў. Каму ён шкодзіў?».