Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Учуўшы тое, стомлены дарогай бібліятэкар ледзьве ўтры-
маўся, каб ня ўпасьці, але пра што-небудзь пытацца не адважыўся. Як і належала паслухмянаму паддадзенаму, ён зноў паклапіўся ў ногі і пайшоў з шатра, куды яго павялі два бамбізы-латпікі.
Усё ж ён быў чалавек разумпы, намогся авалодаць сабой і пачаў думаць пра сваё прызначэньне. Ён ніколі не служыў у войску і тіе прымаў удзелу ні ў малых, ні ў вялікіх аблогах — тое рабілі салдаты, свае ды найміты-авантурысты, таксама, як і іхныя крыгсманы ўсіх рапгаў. Найбольшы і самы кваліфікаваны крыгсман, вядома ж, быў сам Вялікі Курфюрст, без якога ніводная перамога не была б магчымая. Зрэшты, мя толькі перамога. У гэтай зямлі шмат хто лічыў, што нават сопца ўзыходзіць і заходзіць толькі з дазволу Курфюрста. Але чаму ж ягоны адмысловы выбар упаў на зусім пе адмысловага бібліятэкара — таго Готліб зразумець ня мог. Можа, Курфюрст ушанаваў яго за ўласьцівы яму кніжны розум, набыты ў бібліятэцы, за адмысловыя веды лаціны? А можа, за тое, што ён быў нетутэйшы паходжаньпем — ягоныя гіродкі калісьці ўцяклі ў гэтую зямлю з Андалузіі. Як бы там ні было, Галоўнаму крыгсману стала надта страхотна, але і трошкі ганарова — усё ж Курфюрстаў выбар сьведчыў пра пэўны давср да ягонай асобы і яе чалавечых якасьцяў. А хто ў краіне не хацеў спраўдзіць высокі давер суверэна? Хацеў таго і Готліб, палацавы бібліятэкар, які нечакана стаў пайвышэйшым вайсковым началыіікам.
Апранацца ў бразготкія металічныя латы яму ня надта спадабалася — тыя былі нязвыкла цяжкія і сьцюдзёныя. Добра яшчэ, што гэта быў няпоўны камплект — толькі шлём з прылбіцай ды каляная кальчужная сьвітка, якую ён страхотка насунуў на сваё хударлявае цела. У такім убраньні пачуваўся ня надта, але мусіў трываць. Ён меркаваў, што ўвечары яго пакліча Вялікі Курфюрст, але той не паклікаў. Замест пыілнага шатра Готліба адвялі ў старую палатку каптэнармуса, дзе на нейкай радзюжцы ён спрабаваў заснуць. Ды марна. Усё ж, ёп меў перад сабой сумпы досьвед сваіх папярэднікаў, які ня мог яго не трывожыць. Але ён спадзяваўся. Чалавеку, нават калі ён і Галоўны крыгсман, уласьціва трохі спадзявацца.
Першы баявы дзень для яго пачаўся на золку, калі баявыя легіёны панцырнікаў, латнікаў, лучнікаў і асаднікаў пачалі рух у напрамку да замка. Некаторыя калоны ішлі проста, іншыя — у абыход ці займалі месца ў рэзерве. Вялікі Курфюрст быў добра спрактыкаваны ў вайсковай навуцы і ведаў, як і што належыць рабіць. Іншая справа, што ў войску не заўжды былі вартыя выканаўцы ягоных геніяльных загадаў. Хоць і надта стараліся. Яшчэ ў цемры выкацілі на пазіцыі грувасткія катапульты, даўжэзныя, плеценыя з лазы вінеі — для прыкрыцьця войска. На сьвітаньні цягалі да іх цяжкія камяні, бо ня ўправіліся нацягаць ноччу. За тую няўпраўку Вялікі Курфюрст загадаў адсячы галаву Галоўнаму катапультмайстру, што і было зроблена ў ягонай, Курфюрставай прысутнасьці. Тую галаву магутная катапульта стрэльнула цераз сьцены замка, падаўшы тым апошні сігнал да штурму.
Бібліятэкар-крыгсман Готліб стаў ззаду за Курфюрставай сьвітай па зручным пагорачку воддаль замка. Усе пазіралі на цудоўнае відовішча, што разгарталася наперадзе. Асабліва ўражваў замак, які крыгсман бачыў упершыню. Магутныя, пахілыя да сярэдзіны сьцены з шэрага граніту, умацаваныя на рагах шырокімі круглымі вежамі з мноствам дзірак-байніц; байніцы былі і ў сьценах. Наверсе між зубаміамбразурамі відаць былі галовы абаронцаў замка, праклятых ворагаў Вялікага Курфюрста. Зьверху ўніз па сьценах пралягалі шырокія чорныя пацёкі ад смалы і дзёгцю, якімі тыя палівалі салдатаў Курфюрста. У доле чарнеліся плямы ад жахлівага «грэцкага вагню», у якіх валяліся каменныя ядры, што паадскоквалі ад сьценаў, і недагарэлыя трупы тых, што лезьлі ды ня ўзьлезьлі на сьцены, хоць і пераадолелі шырокі роў, некалі наліты вадой, а цяпер надта абмялелы, — відаць, у замку бракавала вады. Нягледзячы на гераізм войска і асабістую прысутнасьць паблізу самога Вялікага Курфюрста, над усімі сямю вежамі замка па-ранейшаму матляліся на ветры сінія з касым крыжам сьцягі нескароных харугваў.
Як пачаўся штурм, да Галоўнага крыгсмана падскочыў хтось са сьвіты валадара і нярвова крыкнуў «На штурм!».
Крыгсман трохі падзівіўся гэткаму лаканічнаму загаду і з даўжэзным мячом у руцэ паплёўся ў бок калатпечы. Адышоўшыся ад пагорку, нясьмела азірнуўся назад і пачаў трохі паварочваць убок, быццам у абыход замка, бо ісьці ў самае пекла страшпа. А там, пад сьценамі замка, сапраўды ваўсю грымела і трашчэла, гуло і смылела — дымам завалакло сьцепы, вежы і неба, — ужо там нявімат можла было згледзець. Крыгсман усё збочваў і збочваў па лугавіне, яго ніхто не спыняў і не вяртаў, хоць Курфюрст са свайго пагорачку, всдама ж, бачыў усё. Значыцца, ён дзейнічаў правільна, падбадзёрыў сябе крыгсман. Урэшце ён знайшоў, мабыць, пайлепшую мясьціну, дзе было ня надта каб страшна і ня так далёка ад замка, дзе ягоныя сьцены былі відаць збоку аж да самай затокі. I тут ён згледзеў, што фланговы шэраг латнікаў залёг зусім блізка да рову — шчыльныя рады іх роўненька прыпалі да травянога долу, а з замкавых сьцеп на іх нссьліся хмары арбалетных стрэлаў ды ядры з мартыраўкатапультаў. Ад кутняй вежы скаціліся некалькі дзівосных, палаючых (мабыць, «грэцкім вагпём») колаў, якія, набіраючы па лугавіне хуткасьць, пагражалі здратаваць там увесь фланг латнікаў. Пэўна, тым трэба было ўцякаць, падумаў крыгсман, але тут жа схамянуўся ад не зусім, мабыць, вайсковае думкі. I тады ён згледзеў у сьцяне за кустом цярноўніку штосьці падобнае на невялічкую арку з дзьвярыма і падумаў, што там было б схоўней. Там стрэлы і ядры ці нават кіпень з вежы не маглі дастаць. I ён пачаў рукой паказваць латнікам на тую нябачную ім арку, усяляк даючы тым знак, дзс ратавацца. Мабыць, для таго манеўру існавала адмысловая вайсковая каманда, ды Галоўны крыгсман яшчэ ня ведаў ніякіх вайсковых камапдаў і рабіў так, як колісь у дзяцінстве паказваў на пашы на адсталую авечку. I дзіва — яго зразумелі, хоць, вядома, калі захочацца жыць, дык зразумееш нсзразумелае. А латнікі ўсё ж хацелі жыць.
Сьпярша краіінія з іх, а затым і астатнія кінуліся ў роў, выкараскаліся з яго па той бок і, прадраўшыся праз калючы цярноўнік, стаіліся ў нішы. Ніша была нсвялічкая, алс зьмясьціла ўсіх, і япы стаялі цесьненька адзін ля аднаго, мабыць, чакаючы новай каманды. Тады і ён падняўся і, лсдзь-
ве адольваючы ў сабе жах, паклыпаў туды, да ўсіх. Якую тады мог падаць ім каманду, ня ведаў, у яго не было ніякіх камандаў. Але ён ужо стаў баяцца, што, можа, на лугавіне скамандаваў ня так, і яго можа паклікаць хуткі на расправу Курфюрст. Ведама ж, Курфюрста ён баяўся болей, чым тых на сьцяне. Тыя былі высока, а Курфюрст на паўмілі ззаду і мог дастаць яго ў кожны момант.
Ён удала дасягнуў рова і непадалёк ад кутняе вежы скаціўся з яго крутаватага берагу. Каб было лягчэй выбрацца, скінуў з галавы грувасткі шлём, які да таго ж замінаў яму бачыць па бакох, і хацеў кінуць даўгі і няўклюдны меч. Але падумаў, што ўсё ж, мабыць, Галоўнаму крыгсману належала быць пры зброі. Збоч, ззаду і навакол грымела і палала асада — дымелі сьцены, пад сьценамі штосыді гарэла, — невядома, хто каго паліў — штурмавікі асаджаныя ці асаджаныя штурмавікоў. Выбрацца з рова яму памаглі латнікі, якія спусьцілі дзеля таго дзьве пікі, і ён шчасьліва апынуўся ўсё пад той жа выратоўчай нішай. Тут, аднак, ужо ўсчалася нейкая тузаніна, якая сьпярша выклікала ў яго міжвольны пратэст: нашто тузацца, хай бы сядзелі ціха, пакуль саміх не чапаюць. Але, пэўна, то былі прафесійныя салдаты і не хацелі сядзець ціха — ім патрэбная была перамога як узнагарода за страх і пакуты. He зважаючы на пагрозу сьмерці, яны ламіліся да яе, пакуль дзьверы той нішы ня рухнулі на каменны падворак. Па тых дзьвярах латнікі ўварваліся па неабароненыя зады замка.
Што і як адбывалася далей, Готліб разумсў кепска, бо адчуваў сябе бы ў сыіе. Яны некуды беглі, некага секлі мячамі. Неўзабаве насустрач ім выскачылі абаронцы замка ў пунсовых накідках, і яго ледзь не засеклі крывымі мячамі — дзякуй латнікам, якія закалолі дзідамі тых, што мкнуліся засячы яго. Далей ён караскаўся за ўсімі па стромкіх каменных прыступках вежы. Упаў і ледзьве не скаціўся долу. Але і тут яго выручылі салдаты Курфюрста, паднялі, і неўзабаве ён апынуўся на самым версе кутняе вежы, якую нядаўна азіраў з лугавіны. Тут латпікі ўжо ламалі шэст з сінім сьцягам. Праз дым ён зірнуў на лугавіну і аж зьдзівіўся, як добра было відаць ла ёй усё Курфюрстава войска — шэрагі лат-
пікаў і мсчпікаў, купкі лёгкіх і цяжкіх катапультаў, драўляныя шчыты на колах і даўгія самбукі, з якімі беглі салдаты. Цяпср усе япы там заварушыліся, мабыць, згледзеўшы іх на вежы, у шэрагах штось закрычалі — абурана ці ад захапленьпя, таго адсюль было пс зразумець. Але іхні галоўны цяжкі тарап «Матыльда» ўжо паволі каціўся да галоўнае брамы, каб зрабіць тос, чаго япы нс маглі зрабіць раней. Праз колькі хвіліпаў дзесьці ў сьценах цяжка і грозна вухнула — гэта рухнула галоўная брама, і ў замак ірвануліся першыя сотні Вялікага і Слаўнага Кюрфюрста, валадара Богададзснай Сьветазарнай зямлі. А яшчэ праз нядоўгі час ён, Галоўны крыгсман таго войска ў ліку закапцелых, спатнелых, скрываўлепых салдатаў сустракаў у брамс замка свайго Курфюрста і толькі баяўся, каб той не пакараў яго за пакінуты шлём. Вярпуцца па яго ў роў крыгсман дагэтуль ня меў магчымасьці.
Вялікі Курфюрст усхаў у зваявапы замак на цяжкім белым кані, да хваста накрытым белым у залатым шытве прасьцірадлам. Ягоная лейб-ахова таксама была на бслых канях, у бслых бліскучых латах. Латнікі і мечнікі крыкамі захаплсныія і адданасьці віталі валадара, і ягоны Галоўны крыгсмап таксама разам з усімі крычаў «Гох!». Але менавіта тады Готліб адчуў, што салдаты з першых радоў зьвярталі позіркі і па яго лысаватую галаву бяз шлёма, за імі тое ж рабілі ііііпыя шэрагі, і ўжо пс зразумець было, каму ляскалі ў шчыты і ладкі — Вялікаму Курфюрсту ці ягонаму крыгсману. Мабыць, і крыгсману таксама. Нядаўляму бібліятэкару стала піякавата ад тае ўвагі, а затым і страхавіта, — але што ён мог зрабіць? Ёп быў чалавск адукаваны і да таго ж трохі парыцарску выхавапы, і пакланіўся грамадзс. Можа, таго якраз і пя трэба было рабіць — выхаваньне не заўжды ідзе на карысьць чалавеку. Часам і па шкоду.