Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Рэшту таго дня і ўсю наступную ноч слаўнае войска псраможцы, як яму і належала, рабавала недагарэлы замак, — цягала з пакояў майно, зброю, посуд; гаспадарыла ў шматлікіх замкавых сутарэныіях, дзс было даволі віна. Крыгсман, які пя надта шанаваў віно, цяпер быў змушаны выпіць, і, здаецца, болсй, чым было трэба, — так падахвочвалі салда-
ты. Некаторыя п’янавата даводзілі, што менавіта ён падказаў ім правільны шлях, інакш бы яны тузаліся тут да зімы, як тузаліся ўсё лета. Неяк адарваўшыся ад п’янай салдатні, ён запоўз пад сьцяной у цярноўнік, пакутна званітаваў там і заснуў. Пабудзілі яго ўранку, як пачалося пастраеньне войска. Латнік згледзеў ягоныя ногі, што вытыркаліся на сьцежку з кустоўя, і ткнуў у іх дзідай, каб дазнацца, жывы ці не. Аказалася, што жывы, і крыгсман падняўся. Яго павялі да сьвіты Вялікага Курфюрста, які па-ранейшаму не сказаў ніводнага слова, бы і не заўважаў яго.
Такім чынам, апошні бастыён усходніх быў зваяваны, доўгая цяжкая вайна скончылася. Падпаліўшы рэшткі разгромленага замка, войска вярталася ў свой горад — сталіцу Богададзенай Сьветазарнай зямлі. Наперадзе войска, калоны якога расьцягнуліся на пяць міляў, ехаў Вялікі непераможны Курфюрст, за ім асабістая ахова і ззаду — Галоўны крыгсман, нядаўні бібліятэкар Готліб. За шлём яго не дакаралі, і ён думаў, дзе яму цяпер адшукаць свайго мула, на якім ён сюды прыехаў, бо белую кабылу, мабыць жа, адбяруць у горадзе. Канешне, на кабыле ён выглядаў прыгажэй, чым на старым муле. У ягоным сэрцы неўпрыкмет ужо пасяліўся гонар, здавалася, усё ж ён заслужыў на тое нейкае права. Тыя з салдатаў, што былі бліжэй да яго, час ад часу адорвалі крыгсмана цёплымі позіркамі, a то нават віталі прыўзьнятай рукой з мячом. Гэта надта грэла ня надта славалюбнае сэрца бібліятэкара, і ён думаў: а што яшчэ будзе ў горадзе, як яны прыедуць туды з перамогай! Можа, сапраўды Вялікі Курфюрст прызначыць яго камандаваць войскам — увогуле, ён быў ня супраць. Вайсковая справа нечакана пачала падабацца яму, і ён ужо з прыкрасьцю падумаў пра сваю бібліятэку з яе пацукамі і пылам. Сапраўды, зусім іншая справа вайна! Колькі страху, але колькі і радасьці! Вострых перажываньняў, і галоўнае — удзячнасьці войска. Народнай любові і, можа, нават прыхільнасьці самога валадара зямлі Богададзенай.
Праўда, трохі трывожыла зацятае маўчаньне Вялікага Курфюрста, які нібыта ня бачыў, не разумеў, якую ролю ў апошняй асадзе адыграў ягоны Галоўны крыгсман. Але ўжо
ён, крыгсман, пра тое валадару напамінаць ня будзе, усё ж ён толькі падданы, Курфюрст сам павінен усё зразумець і ацаніць. I калі ён дагэтуль таго не зрабіў, дык, мабыць, таму, што заняты. Што ў яго, адзін клопат — крыгсман? Вунь колькі клопату з войскам, палоннымі, што вялізнай калонай пляліся за пераможцамі. I яшчэ, уздыхнуўшы, ён падумаў, як пе пашанцавала ягоным папярэднікам, што нудзіліся цяпер у гарадскім сутарэньні. Ну, але што ж — кожнаму сваё, як пісаў калісьці старажытны паэт, а яшчэ да яго сьцвярджала Біблія. Відаць, ня сёньня, дык заўтра гэтыя няўдакі будуць разарваныя ваўкамі. Нсшчасьлівы лёс тых вайскоўцаў ледзьвс ня выціснуў сьлязу з вачэй іх шчасьлівейшага наступніка.
Толькі ён прагнаў ад сябе благую думку, як Вялікі Курфюрст наперадзе спыніўся. За ім прыпынілася ўся калёна конных і пешых, лучнікаў і панцырнікаў і ўсіх астатніх — аж да палонных. Курфюрстава сьвіта збочыла з пылызага шляху пад дубы па прыдарожным пагорку. Ці не на адпачынак? — падумаў Галоўны крыгсман. У засені дубоў-гігантаў тос было б надта дарэчы. Але, мусіць, не. Тут жа яму далі знак пад’ехаць наперад, што ён і зрабіў, ня надта ўпраўна кіруючы цяжкой на хадзе кабылай. Перад Курфюрстам, які паранейшаму сядзеў на кані, належала сьпешыцца, і ён скочыў долу, лсдзьве ўтрымаўшыся на замлелых нагах. Ён ня ведаў, што зараз будзе, але быў гатовы выканаць кожную каманду валадара.
Толькі Курфюрст нічога не камандаваў, з каменным тварам працягваў сядзець на белым біцюгу. Замест яго пачаў гаварыць вяшчун, што меў адмысловае горла і ў час аблогі і на паходзе перадаваў Курфюрставы каманды. Уважліва слухаючы яго, крыгсман не адразу, аднак, зразумеў, што гэта ён? Пра каго ёп? Аказваецца, пра яго, Галоўнага крыгсмана. Быццам ёп нядбайна камандаваў асадай, ад чаго войска мела неапраўданыя страты, цэлы дзснь нс магло дамагчыся посьпеху, і таму за ўсё тое зладзейства Вялікі Курфюрст карае Галоўнага крыгсмана адсячэныіем галавы. «Слава вялікаму войску Богададзенай Сьветазарнай зямлі!» — скопчыў вяшчул, і ўсе салдаты дружна раўнулі «Гох!», што азпачала згоду, адабрэпыіс і захапленьне.
Калені ў нядаўняга бібліятэкара падламіліся, ён паваліўся на мяккую траўку дубровы, але дужыя рукі падхапілі яго і кінулі пад ногі валадара. Штатны вайсковы кат у шырокім скураным фартуху выцягнуў са скураных похваў шырокі меч з выгравіраваным на лязе дэвізам. «Bibe sanguinem!» — пасьпеў прачытаць небарака на мілай лаціне, перш чым кат адным спрактыкаваным ударам аддзяліў лысаватую галаву Галоўнага крыгсмана ад яго сутулаватага цела. Войска пры тым зноў грымнула «Гох!». Вялікі Курфюрст прыўстаў у страмёнах, каб яго бачна было здалёк, і каб усе, да апошняга лучніка, зразумелі, хто здабыў для іх перамогу. Каб не было памылкі, Курфюрст яшчэ павярнуўся сюды-туды ўбакі, — крыкамі адабрэньня і ляскам мячоў аб шчыты легіёны віталі яго боскае права на праўду і справядлівасьць. Словы пра справядлівасьць былі вычаканеныя на ягоным упрыгожаным гербам шчыце. Крыкі пра славу пераможцы суправаджалі яго ўсю дарогу да самага гораду.
Пад тыя крыкі ўслаўленыія і гонару ён, шчасьлівы і стомлены, уехаў надвячоркам пад гарадскую браму. У горадзе вітаньне паўтарылася з яшчэ большым імпэтам і доўжылася да паўночы.
Народ заўжды любіць вітаць пераможцаў.
Маленькая
чырвоная кветачка
Ёп всльмі любіў народ, і народ вельмі любіў яго.
Асабліва з таго часу, як успыхнула народнае паўстаньне, якос ён песьціў, рыхтаваў, камандаваў паўстанцамі, здабыў першыя перамогі. Паўстаньне было нялёгкае, псрамогі чаргаваліся з паразамі, алс народ всрыў яму і іпюў за ім. Ён і праўда нс шкадаваў ні часу, ні сілы, ні працы сваііго глыбокага розуму дзсля сьвятос справы — перамогі народнага паўстаныія.
Сьпярша, як іх было мала, а сілаў злыдпяў было ў дзесяць разоў болсй, толькі ягоная воля і фанатычная ўпэўненасьцьдалі моцы паўстанцам не загінуць дарэшты. Паўстанцы вытрымалі ўсё: паразу пад сьценамі крэпасьці, псрасьлед, катавапьні ў вязьніцах, кару сьмерцю, палон, эміграцыю. Ён нс скарыўся, ён заўсёды казаў: будзе воля, будзе перамога! Загляпе сонца і ў наша ваконца. I заклікаў змагацца, пс шкадуючы нічога — ні людзей, ні жыцьця, ні жанок, пі саміх сябе. Ён нс шкадаваў сябе і нават жонку з дзсцьмі, якіх закатавалі ў палоне.
Як была здабыта вялікая псрамога і захоплспа непрыступпая крэпасьць, народнаіі любові да яго ня стала межаў. У крэпасьць, якую ёп штурмаваў дваццаць дзёп, яго ўнесьлі па скрыжавапых дзідах, ахінутых двухкалёрам патрыётаў. Там жа, на падворку крапаснога муру, яму прысягнула новаствораная гвардыя — сотня адборііых маладых паўстанцаў. Старшыпы гораду паднесьлі яму талерку, поўную залатых манетаў. Дзссяць гарадскіх прыгажунь зыіялі з ног яго-
ныя батфорты і абмылі яго стамлёныя ногі. Яны прысягнулі яму на вечнае жаночае слугаваньне — у вайну і ў міры. У народных вачох ён стаўся самым разумным і сумленным; у жаночых вачох, апроч таго, — самым прыгожым і высакародным. I яшчэ ён быў бескарысьлівы — нічога свайго ня меў, абыходзіўся тым, што давалі. Як ён прамаўляў з цьвінтару гарадской катэдры, тысячны натоўп, ня дыхаючы, слухаў яго. Заўжды ён гаварыў, як Бог, не даючы ні малюсенькае нагоды ўсумніцца хоць бы ў адным прамоўленым слове.
Ён заслужона апынуўся на вяршыні ўсеагульнае народнае славы і прызнаньня, якіх, здавалася, у яго ня мог адабраць ніхто — ні д’ябал, ні Бог. У вачох народу ён быў ня меней шанаваны за абодвух.
Кепска, аднак, што на крэпасьці барацьба ня скончылася. Прыгнятальнікі не ўціхамірыліся. Тыя, што ацалелі пры штурме, уцяклі за мяжу, дзе знайшлі падтрымку. Невялікая перадышка ў змаганьні доўжылася колькі месяцаў. Той час ён марна ня траціў. Ён мацаваў гаспадарку і абарону. Дзень і ноч людзі ладзілі крэпасьць, адбудоўвалі пашкоджаныя вежы, вароты і сьцены. Апроч таго, ён дасканаліў войска, прызначаў камандзіраў, стаўляў на пасады самых здольных і храбрых. Але і тыя, за мяжой, ня спалі — стваралі альянсы, вербавалі наймітаў, узбройвалі і распалялі нянавісьць да паўстанцаў. Грошай у іх было шмат, войска набралі вялікае. У адзін пагодны дзень тое войска апынулася перад сьценамі крэпасьці.
Ён заклікаў народ да абароны, і народ дружна выступіў. Пачалася аблога, якая доўжылася да позьняй восені. Сьпяріпа неяк адбіваліся, а затым адбівацца стала цяжэй. Зьнікалі запасы, не ставала вады. 3 недахопам харчу людзі неяк мірыліся, а без вады было зусім нельга. Пачаліся нараканьні, быццам некаторыя зашмат ужываюць вады. Што ваду ў крыніцах труцяць шпіёны. Што наагул зашмат разьвялося шпіёнаў, а ён іх не выкрывае. А тут усчаліся штурмы — дзень пры дні. Асаджаныя біліся гераічна, адбіваліся з вежаў, са сьценаў — білі ядрамі з гакаўніц і мартыраў, лілі кіпень на галовы ворагаў, распаленую смалу, ужывалі «грэцкі агонь». Ды ворагі не адступаліся, да таго ж іх было безьліч. На чаць-
верты месяц асады япы абвесьцілі ўльтыматум — здача без усялякіх умоваў. Ён склікаў вялікі сінкліт, які аднагалосна прыняў ухвалу змагацца да перамогі. Ён запэўніў народ у перамозе, і народ, як заўжды, паверыў яму.
Змаганьне доўжылася, але сілы былі няроўныя. Перавага ўсё болей схілялася на бок ворагаў. У крэпасьці скончыўся харч, а пасьля і порах. Палова абаронцаў была параненая. На крапасных сьценах біліся жанчыны, старыя і нават дзеці-падлеткі. Усе верылі, што перамогуць. Ніхто не хацеў здавацца.
Аднак сталася так, што сілаў не хапіла, і аднойчы ворагі ўварваліся ў крэпасьць. Ён асабіста ўзначаліў контрудар, і прарыў быў зьліквідаваны. У тым жа баі ён быў дужа парапены куляю ў абедзьве нагі, але прадаўжаў камандаваць супрацівам. I ён усё цьвердзіў, што перамога будзе. Людзі крычалі «гура». Але ўжо ня ўсе...
Ды во каб адбіць чацьвертае ўварваньне, сілаў ужо не было. Ворагі захапілі кутнюю вежу, і там каля паўстанцкага двукалёру забілі яго. Аддзелу верных яму жанчынаў удалося вынесьці яго цела і ўначы пахаваць пры катэдры. Адна з жанчынаў спрабавала забіць сябе на ягонай магіле, ды ёй не далі. Неўзабаве крэпасьць занялі ворагі.