Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
сум не прысякаўся — сумуй, колькі хочаш. Карцар быў адзіным дазволеным месцам суму ў дзяржаве, чым арыштаваныя ахвотна карысталіся.) Дзіўна, што нават сьмяшлівая моладзь часам стамлялася ад казённай весялосьці і час ад часу адчувала патрэбу пасумаваць. Але такіх хутка выключалі з універсітэтаў, датэрмінова заганялі ў войска, дзе славуты «інстытут дзядоўства» хутка мяняў сьмех на сьлёзы. Пры адсутнасьці паліторганаў «дзяды» вельмі дапамагалі камандзірам выхоўваць падначаленых у атмасферы аптымістычнага патрыятызму.
А тым часам есьці ў краіне зусім ня стала чаго. Было зразумела, што галоўная нацыянальная ідэя не працуе, што прыйдзецца шукаць новую. I тады вынайшлі ідэю часовую, якая мела выдатную персьпектыву стаць фундаментальнай. Яна ня толькі не адмяняла ранейшую, але ўзьнімала яе на новую вышыню — што было надта важна. I ўрад кінуў увесь дзяржаўны бюджэт на вытворчасьць гарэлкі.
Гэта сапраўды выклікала небывалы народны ўздым. Народ усё зразумеў і прыняў бяз словаў — што значыць навуковая беззаганнасьць ідэі. На мітынгах у гарадах і вёсках прамоўцы гаварылі пра новую культурна-псіхалагічную рэвалюцыю ў краіне, пра яе лёсавызначальны сэнс. Гарэлкай бясплатна забясьпечвалася кіраўніцтва, пасьля ветэраныпенсіянеры (пры норме 1 бутэлька на 1 дзень), пасьля ўсе астатнія, уключаючы немаўлят. Сем’і, у якіх было шмат дзетак, раскашавалі як мае быць — і дарослыя, і дзеці ўвесь дзень пілі і рагаталі, астатні час спалі і пахмяляліся. I дзякавалі ўладзе, галоўнаму кіраўніку і мясцовым вертыкальшчыкам, якія займелі адзіны пільны клопат — забясьпечыць самыя глухія куткі краіны сьвежай гарэлкай. Гэта належала рабіць без пасярэднікаў-злыдняў, якія нахабна заніжалі градус. Сацыялагічны інстытут, які правёў апытаньне (было ахоплена 100% насельніцтва) выявіў небывалы паказчык тых, хто ўхваляў новую палітыку ўраду, — 100%. Папулярнасьць кіраўніка-палкоўніка стала такая, што ўрад надаў яму чын Вялікага Каудыльё.
Але заставалася нявырашанай адна застарэлая праблема, якая вынікала з тае аксіёмы, што, выпіваючы, трэба за-
кусваць. Закусваць не было чым; праўда, вучоныя пачалі прапагандаваць новы спосаб ужываныія алкаголю. Спасылаючыся на перадавыя заходнія краіны, яны даказвалі магчымасьць выпіваючы не закусваць; некаторыя даводзілі, што есьці наогул шкодна для здароўя. Але тыя рэкамепдацыі кепска ўспрымаліся пасельніцтвам. Дайшло да таго, што некаторыя з несьвядомых грамадзян (пераважна жанчыны) пакрысе пачалі адмаўляцца піць. Пачуліся нават размовы, пібыта малако было болей карыснае, асабліва для дзетак. Алс калі б малако было болей карыснае, дык бы япо было і даражэй. А так з усіх харчовых тавараў гарэлка мела самы вялікі кошт. Вядома, то былі правакацыйныя размовы з мэтай дэстабілізацыі грамадства, і праваахоўныя органы, якія даўно і справядліва зрабіліся карнымі, сурова каралі адступнікаў ідэі. Як і тых вучоных, якія ўзяліся (вядома, беспадстаўна) прапагандаваць цьвярозасьць. Наперакор ім у прыклад ставілася сьвятое жыцьцё Вялікага Каудыльё, які піў з дня нараджэныія і давёў дзённую норму да аднаго літра чыстага алкаголю. Менавіта дзякуючы гэтаму, пісалі прыдворныя акадэмікі медыцыны, палітолагі, сацыёлагі ды іншыя, любы народам Каудыльё падарыў ім такую дасканалую ідэю. I калі яна ня ўсюды і не ва ўсім дае плён, дык у тым не ягоная віна — віла тых, хто недасканала авалодаў ёю. Значыць, трэба болып піць і лепш працаваць.
Супраць таго, каб больш працаваць, не пярэчыў ніхто — ні адна ўрадавая ці апазіцыйная партыя — з тым сапраўды былі згодныя ўсе. Але піхто ў гэтай краіне ўжо даўно не працаваў, нашмат больш прыемна было піць. Паколькі гарэлкі на кожны дзень пе хапала, пілі ўсё, што лілося: самагоп, сусла, піва, воцат, клапамор, тармазную і мазольную вадкасыц, тасол, бензін, газу. Ніхто ў краіне не баяўся нікога, нікога ня слухаў — ні дактароў, ні міліцыянтаў, якія таксама пілі пя менш за астатніх.
Калі жыць зусім стала нсяк, зрабіўся вялікі псраварот, які назвалі па-заходняму — дэмакратычны. Да ўлады прыйшлі тыя самыя людзі, што валадарылі раней. Толькі цяпер яны апранулі двухбартовыя гарнітуры і пачалі салодка ўсьміхацца псрад народам. Калі ж ніхто ня бачыў, зубамі ірвалі адзін
аднаму горла, дамагаючыся поўнай улады. Для таго патрэбныя былі асаблівыя здольнасьці, якімі з ранейшых ніхто не валодаў. Тады немаведама адкуль зьявіўся незвычайны чалавск, што перагрыз усіх і авалодаў уладаіі.
Пачалася новая эра — эра Вялікага Жаху.
Але тое — асобная гісторыя, пра якую летапісец раскажа наступным разам.
3.	ЖАХ
Пачалося ўсё нават прыстойна — здатна, па-людску й дэмакратычна.
Сабраны ў залі бязладпы, гаманкі, дужа амбітны парламент тры дні біўся над велізарнай праблемай будучага кіраўніка дзяржавы. Сам парламент кіраваць ня ўмеў, а галоўнае — не хацеў, бо хацеў толькі выступаць у тэлевізары ды езьдзіць па замежжы — прэзентаваць краіну, якую апроч мытнікаў ніхто болей ня ведаў. Вельмі складана было вызначыць назву кіраўніка, які б пад наглядам парламенту кіраваў краінай, — хто гэта будзе: цар, сакратар, загадчык, гаўляйтар? Дэпутаты зьнемагліся ў спрэчках. Дайшло да таго, што пачуліся прапановы: ня трэба ніякага кіраўніка, хай будзе анархія. Тое, вядома, было небясьпечна, і небясьпека недзе была ўчутая й перададзеная куды належыць. I вось позна ўвечары, калі парламентары дарэшты стаміліся і ўжо Kene­xa разумелі, у авальнай залі паседжаныіяў згасла сьвятло, загрымеў нечуваны гром, будынак затросься, аднекуль з-пад купалу шуганула шэрым сьмярдзючым дымам, з якога выскачыў ЁН. Ад яго сыпаліся іскры (такая зыходзіла энергія), праменіла фіялетавае зьзяньне; постаць яго цьмяна нагадвала чалавечую і вібравала так, што нельга было сфакусаваць зрок і зразумець, што ж гэта — здань, цмок ці няўжо — чалавек? Сьпікер парламенту дрыготкім голасам запытаўся: «Хто вы?», ды, замест таго, каб атрымаць адказ, кулём паляцеў з застольля аж у славуты «задні праход». Грымотным голасам здань абвесьціла:
Я Жах!
Парламептароў бы памялом вымела з залі, засталася адно
жменька тых, каго жах спаралізаваў. Але й тыя да канца жыцьця пе маглі вымавіць нічога, апроч «так-так», «не-не». Зрэшты, іпшага ад іх і не патрабавалася. Да канца жыцьця.
Першым указам Жах аб’явіў, што нічога ранейшага не застапецца, усё ад сёныія ліквідоўваецца, бо пічога й пс было піколі: пі сьмехавітаў, ні дзяржавы, ні мовы. Ёсьць толькі — Жах, ягопыя людзі — жахліўцы. 3 тым і трэба лічыцца.
Народу было ўсё роўна, ёсьць ён, народ, ці няма й як ён называсцца. Да рэгулярнага перайменаваньня людзі прывыклі даўно — заўжды пераймяноўвалі гарады, паселішчы, вуліцы, імёны. Шмат хто ўжо заблытаўся, як яго называць — Уладлен, Вілен, Матарызацыя, Эмансіпацыя. Іншыя маці ня всдалі, як клікаць каторага дзіцёнка, бо ўсе рэсурсы іхнай памяці са школьнай пары выдаткоўваліся па тос, каб запомніць імя чарговага сакратара — першага, другога, трэцяга — ЦК, абкаму, гаркаму, райкаму, сельсавету, саўгасу, калгасу... А было, што шэфа й гаўляйтара. Усё тос было добра знаёма народу. Сьпярша, праўда, цяжкавата было прывыкнуць да думкі, што яго, народу, няма й наагул не было ніколі. Тут трэ было мець асаблівую навуку, каб сьцяміць тое. Але й гэта ня надта важна, і да таго можна з часам прывыкнуць, калі сістэматычна й па-навуковаму трэніраваць памяць. Вось толькі паўставала праблсма: як трэніраваць яе, калі, як аб’явіў таварыш Жах, у людзсй няма (і не было) мовы? Тая, на якой людзі восем стагоддзяў мовілі, была аб’яўлена трасяпкай, нявартай чалавечага роту, і ліквідоўвалася, бы крамола. Усю літаратуру на ёй перапрацавалі на макулатуру, за тутэйшае слова, вымаўленае на вуліцы, паліцыянты білі даўжэзнымі гумавымі палкамі (дэмакратызатарамі) і цягнулі ў пастарунак. Людзі зыіенавідзелі тыя «дэмакратызатары», а заадно — і дэмакратыю з дэмакратамі, якіх на загад Жаха перайменавалі ў «дзермакратаў». Таварыша Жаха, аднак, падабалі, бо ён, хоць і быў строгі, але справядлівы — саджаў у турму шмат, але ж пя ўсіх. Толькі тых, хто высоўваўся, засьвечваўся, не згаджаўся. А што забраў гісторыю — такой бяды! 3 гісторыі штаноў не пашыеш. Мову? Можпа пражыць і бяз мовы. Вунь зьвяры ў лесе зусім пе размаўляюць, а жывуць лепш за
людзей. А тое, што людзей няма (не было й ня будзе), дык тое, можа, і лепей — будзе болей парадку.
Горш было тое, што не было чаго есыді, на краіну насоўваўся голад.
Сьпярша ня стала яек, пасьля малака, масла, сьмятаны. На тос Жах аб’явіў, што вінаватая пражэрлівая апазіцыя, якая ўсё зжарае сама, ні каліва не пакідаючы народу. Каб не зжарала, трэба яе зьліквідаваць, для чаго наёмнымі профі былі распрацаваныя адпаведныя праекты. Плапавалася гэта зрабіць у часе мітынгу, быццам бы рукамі сваіх жа абдзеленых на ежу функцыянераў. Але дасканалы план дачасу раскрылі, і галоўныя таўстапузыя аб’ядалы ўцяклі за мяжу. I тым ня менш, прадукты прападалі: зьнікла каўбаса, мяса, сыр і твораг. Мудры таварыш Жах і тут даў геніяльны адказ: прадукты вывозяць з краіпы на паветраных балонах, адзін з іх ужо зьбіты, герояў-зьнішчальнікаў вітала краіна. Каб яна канчаткова адчула сябс ў бясьпецы, выкінулі з пасольстваў заходніх паслоў, — хай ня сочаць за інтымнымі сакрэтамі любага Жаха. Усё тое дужа падабалася жахліўцам і, мабыць, падабалася б яшчэ болей, калі б з продажу пакрысе ня зьнік і хлеб. Тады любы народам Жах абвясьціў новую стратэгічную дактрыну: ня трэба есьці. Бо гэтая старасьвецкая завядзёнка вельмі абыходзіцца дзяржавс, зьнясільвае бюджэт і скарачае асігнаваньні на зброю, без якой дзяржава абысьціся ня можа. На жаль, у адрозыіеньне ад ранейшых кіраўнічых заклікаў, гэты ўспрымаўся слаба. Нягледзячы на вялікія растлумачальна-агітацыйна-прапагандовыя высілкі, жахліўцы працягвалі хацець есьці й дзе толькі можна шукалі ежу.
Выйсьця не было інакшага, як толькі ажаніцца з прынцэсай суседняй дзяржавы, якая (дзяржава) звалася Дзяржавай-Раем і ў якой паводле дакладаў сакрэтных агентаў было ўсё: і народ, і электарат, і культура, і мова. Паводле ня надта правераных зьвестак быў нават хлеб. Тая вестка падта абнадзеіла Жаха, які тут жа ўспомніў пра дзедаўскую практыку дынастычных шлюбаў, што зрабілі магутнымі валадарамі не аднаго захудалага кпязька дохлага княства. Жаніцца, жаніцца! Жах не любіў вагацца й на другі ж дзень паслаў сватоў.