Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Зноў жа — што рабіць цяпер з выдатна зладжаным і ўжо ўшанаваным чурбаном-помнікам?
Нечаканае вяртаньне Кіма выклікала вялікую ўзрушанасьць усяго племя, але найбольшую — сярод родзічаў і крэўных Героя. Маці сьпярша ўзрадвалася, а затым аж спалохалася тае свае радасьці. Бацька схапіўся за галаву. Два браты Кіма адразу яго ўзыіенавідзелі — гэтак спляжыць усё сваё ды іхняе, вынашанае за год геройства! Каханая спахмурнела — яна адчула сябе ашуканай: каханак быў героем, a стаў немаведама кім. Дні і ночы ён задуменна сядзеў у халупе, ні з кім не спатыкаўся, ранейшыя сябры пакінулі яго. Усе яго адцураліся. I нават ідал-помнік без належнай ласкі і пашаны пачаў чарнець, трэскацца, яўна бурыцца. Таго, вядома, дапусьціць было нельга.
Старэйшыны племя сабраліся ля трох камянёў на капішчы, вырашалі, як быць? Справа была сур’ёзная, трэба было прыняць неардынарнае вырашэньне. Належала выбраць адно з двух — ці Герой, ці ягоны помнік. Пасьля нядоўгай дыскусіі вырашылі, што помнік усё ж даражэй. Ягонае захаваньне не запатрабуе пераробкі іерархіі, не пабурыць традыцыяў. A Герой Кім? Героі яшчэ знойдуцца, калі будзе ў тым патрэба.
Герой Кім зьнік. Казалі, пайшоў у лес і не вярнуўся. Можа, утапіўся ў дрыгве, а можа, яго задралі зьвяры. Дракон жа таксама зьнік, падобна, сапраўды быў забіты, і пра яго паступова забыліся.
Гэтаксама, як і пра Героя Кіма.
Дубы-ідалы не зьнікалі доўга, аднак шанавалі іх усё з меншым імпэтам. Мабыць, не было ў тым патрэбы.
А пасьля перасталі і зусім.
Чорная сіла
Фантастычная прыпавесьць
Тады ў краіне панаваў тэрор. Шмат каго вешалі, ссылалі, расстрэльвалі. Бальшыню саджалі ў вязьніцы. Каго на восем гадоў, каго па дзесяць ці дваццаць пяць. Тых, хто скардзіўся, плакаў ці ад болю крычаў на допытах, саджалі назаўжды. Іх плач-енк уважаўся за пратэст ці зьнявагу працавітых карпых органаў. Карныя органы дужа пілыіаваліся адмысловага гонару і не трывалі зыіявагі.
Усс арыштаваныя прызнаваліся ў чым хочаш. У чым іх змушалі прызнацца. Быццам хацелі зьнішчыць дыктатара, атруціць суседзяў, утапіць жонку і дзяцей. Тое выклікала зьдзіўленьпе на волі, дзе не маглі даўмецца, чаму яны так робяць. Але во тых, што нядаўна яшчэ прызнаваліся ў самым жахлівым, пачалі выпушчаць на волю. Тое таксама было загадкава і таямніча. Адзін толькі Упарты Маўклівец з паддашша ведаў, што то скончыўся чорны касьмічны цыкл, калі магчыма было ўсё. Усё, што захоча чорная сіла, якая панавала ў космасе. А чорная сіла заўсёды хацела шмат — часам дзівоснага і неверагоднага.
Так і тады. Настала пара выпушчаць тых, што ацалслі ад тэрору. I яны вярталіся — састарэлыя і хворыя — да сваіх ня мснш састарэлых ды хворых жанок і дзяцей. A то й да бацькоў, калі бацькі дажылі да таго нечаканага вяртаньня. Цяпср япы ціха апавядалі паначы, што невінаватыя, што прызпацца іх змусілі. Бо білі, катавалі, казалі, быццам родзічы ад іх адмовіліся, а жонкі здрадзілі. Яны сапраўды тады гэтак думалі. Толькі Упарты Маўклівец ведаў, што пад арыштам
яны думалі інакш. Хто раней, хто пазьней — шматлікія з іх павсрылі сьледчым, што вінаватыя, і павініліся ў тым. Зрабіць тое ад іх дамаглася чорная сіла, якая запанавала ў грамадстве, і чалавеку нічога болей не заставалася, як скарыцца і павініцца. Што яны і зрабілі. Пра ўсё тое Упарты Маўклівец занатаваў у свае тоўстыя кнігі.
Але во чорная сіла саступіла, даючы месца новай. Тады пачалі вінаваціць нядаўніх абвінаваўцаў, катаў ды суддзяў. Віпа гэтых была ва ўсіх павідавоку, наконт іх ні ў кога не ўзьнікала сумненьня. Ды тыя і ня ўпарціліся — адразу прызналіся ва ўсім: білі, судзілі, стралялі. Але ж — верылі! Верылі ў ідэю, якая на той час валодала ўсімі — і правымі, і вінаватымі. А вернік, як здаўна вядома, таксама чалавек зацяты і ўжо таму ня можа быць вінаваты.
Новы суд тос апраўданьне прызнаў слушным. Бо і суддзі таксама верылі ў сваю ідэю і не хацелі памыляцца. Упарты Маўклівец рэагаваў на ўсё з разуменьнем, але і з трывогай. Чарговы касьмічны цыкл сканчаўся, зачынаўся повы, значыць, належала чакаць зьмены. Толькі якой? Таго мудры Упарты Маўклівец яшчэ ня ведаў.
Тым часам прадчуваньне зьмепаў неслася ў паветры, гудзеў народ на вулках і ў крамах, дзе менела тавараў і расьлі цэны. Дыктатар занепакоіўся і прыняў меры. Паколькі хлеба, масла і бензіну ён даць ня мог, дык даў адмысловы ўказ пасадзіць і падсудпых, і суддзяў, і правых, і вінаватых. Каб у адпаведнасьці з папулярпай на Захадзе ідэяй дэмакратыі нікому не было крыўдна. Тысячы людзей селі ў вязыііцы, яшчэ болей калонамі павалакліся на Поўнач, да вечнай мерзлаты, якая дужа спрыяла скарачэныпо арыштанцкага кантынгенту. Адно было кспска, што ў вечнай мерзлаце не было як даць рады штабялям трупаў, і тыя ляжалі там, не гніючы. I закапаць іх не было як. А галоўнае — там побач адзін з адным ляжалі суддзі з падсуднымі, пракуроры з рэцыдывістымі, што, канешне ж, ня лезла ні ў якія вароты. Hi савецкія, ні фашыстоўскія. Належала становішча выпраўляць.
Як памыляліся, так і выправілі — рашуча і хутка. На гэты раз арыштавалі ўсіх пракурораў, катаўнікоў і суддзяў, дзейнасьцю якіх было дужа абуранае грамадства. Але толькі да
той пары, як пачалі іх судзіць. Бо вядома ж, калі не вінаватыя ахвяры, дык, мабыць, вінаватыя іх каты.
Каты, аднак, ніколі не бываюць вінаватыя — таго чамусьці піколі пя всдалі людзі. Упарты Маўклівец, канешне ж, усё прадчуваў. Калі пачалі судзіць, усе, бы па камандзе, сказалі, што выконвалі загад. Нс хацелі, а выконвалі; таму хай судзяць тых, хто аддаваў загады. Але ж тыя, што аддавалі загады, не забілі нікога. Ыават не кранулі пальцам — завошта ж было іх судзіць?
Мусіць, усё ж дыктатар ды яго памагатыя былі людзі разумпыя. Яны хутка даўмеліся, што так можна дачакацца і якой неспадзёўкі. Таму найлспш, калі адказнасьць за ўсё добрае і кепскас зрабіць калектыўнаю. Як і належыць — падаўшы дэмакратычныя формы Закону. Толькі тады льга будзс нс турбавацца і спаць слакойна.
Закападаўчы кангрэс склікалі дужа прадстаўнічы. Тысячы мужчынаў усіх узростаў сабраліся ў вялізнай спартовай залі. Спатрэбіўся прэзідыум, у які прыйшло некалькі сотпяў, што шчыльнымі шэрагамі расьселіся на сцэне. Упарты Маўклівец, зірнуўшы на іх, сьціпла ўсьміхнуўся: усё было зразумела. Ужо і ў прэзідыуме ім цесна, а як станецца ля карыта? Гэтым кормным парсюкам з неспатольным маладым апстытам ня ўнікнуць бойкі. Значыць, доўга тос не праіснуе.
Быў прыпяты строгі закон, які прадугледжваў усё. Цялер караць належала адпо вінаватых; невінаватых караць забаранялася. Хто віпаваты, а хто нс — тое вырашаў суддзя са згоды начальства. Плакаць і енчыць у камерах дазвалялася колькі заўгодпа, але пе прасіць літасьці. Літасьць уважалася за найбольшае злачынства з боку суддзяў. Пратэставаць супраць мясцовага начальства дазвалялася толькі з яго пісьмовага дазволу і пе бліжэй за пяць кіламетраў ад ягоных будыпкаў. За дазвол на тое адказвалі ўсе інстанцыі, за забарону — піхто. У тым палягаў галоўны выразыйк новага, дэмакратычнага часу. Усё тое было новае і даволі загадкавае.
Увечары Упарты Маўклівец пагартаў на паддашшы свае тоўстыя кнігі і хутка натрапіў на пэўны адказ. Чорная кась-
мічная сіла пакрысе саступала з неба, за ёй насоўвалася повая. Упарты Маўклівец ужо ведаў, што тыя чорныя хмары там пе зьнікаюць ніколі. Ён хіба не здагадваўся, што генеруюцца яны зусім ня ў космасе, а на зямлі. Толькі ўплываюць з космасу, куды па чарзе і вяртаюцца.
Такім чынам хмара прыходзіць і хмара зыходзіць, зрабіў няіювую выснову Упарты Маўклівец і загарнуў сваю самую тоўстую кнігу.
«Букет ружаў»
I гэтая краіна была бедная (шмат тады было бедных краілаў), з адсталай экаломікай і малакультурлым насельліцтвам. Вугалю, нафты або алмазаў у яс не было зусім. Мала таксама было лавукоўлаў, пісьмельлікаў — хіба што эстрадных сьлевакоў хапала. Сіюрт таксама быў слаба разьвіты, людзі ўмелі гуляць у нарты ды ў класічную Гулыпо — дурля. Краіла была няразьвітая, затое мела гучны і модлы тытул, звалася Арліпай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай. Кіраваў ёю, калешне ж, самы мудры арол, ласкава звалы ў народзс Грымучы Зьмей.
I ўсё ж ларод меў адлу адметлую вартасьць, якую можпа паэтычла назваць — сакалінае вока. Ужо змалку арляты ўмелі трапла страляць. Адзіп вясковы арлёнак у часе вайсковае службы лі разу пс спудлаваў у страляліле і стаў чэмпіёнам па стральбе ўсіх відаў. Клікалі яго Сокал. Той яго талелт адразу трапіў гіад увагу дыктатара Грымучага Зьмея.
Рэч у тым, што на той час дзе-нідзе ў сьвсце загаварылі пра кілераў. Мабыць, жыцьцё выявіла лэўную патрэбу ў той прафесіі. Калі дзе трэба было прыбраць празьмерна шанцоўпага балкіра або лапулярлага палітыка, дык найперш шукалі адмысловага кілсра. Адмысловая апсрацыя адмысловага сьпецыяліста патрабавала адмысловага кошту. У Арліпай рэспубліцы таксама ўзыіікла пэўлая лраблема. Грымучы Зьмсй ладумаў зьлішчыць адлаго маладога палітыка, які мог лскалі прэтэлдаваць ла яголас месца. Зрабіць ілачай дыктатар ля мсў магчымасьці, бо ла тое месца ўжо быў прызлачаны яго родлы сын Шыпучы Зьмяёлак, які пакуль іпто студыяваў вайсковую навуку ў заморскім Всст-Пойлце. У вьлііку складалай арганізатарскай алсрацыі, праведзе-
най IX аддзелам аховы дыктатара, малады палітык быў замоўлены маладому кілеру Сокалу, які яго і прыбраў з першага стрэлу. Паховіны адбыліся за дзяржаўны кошт і дужа ўрачыста. Грымучы Зьмей прыслаў прыгожы вянок чырвоных ружаў з цёплым спачувальным надпісам на стужцы чорнага дзяржаўнага колеру.
Кілерскі акт у адпаведнасьці з сусьветнымі стандартамі належала стандартна скончыць: каб не пакідаць сьлядоў — прыбраць і кілера. Так, прынамсі, раілі кваліфікаваныя дарадцы Грымучага Зьмея. Але Грымучы Зьмей быў разумнейшы за ўсіх, разам узятых дарадцаў і ніколі ня слухаў іх. Сам ён паходзіў з сялянскага роду і ведаў, што парсючка сяляне ня б’юць дачасна. Б’юць упару, калі той нагадуе сала і болей ня мае жадных магчымасьцяў. Кілер жа Сокал яшчэ меў магчымасьці. Таму замест кулі міласэрнасьці дыктатар узнагародзіў яго «Ордэнам высакароднасьці» і паслаў на новае заданьне. Належала ціха і неўпрыкмет прыбраць двух банкіраў і трох агалцелых апазіцыянераў, што сумняваліся ў правільнасьці ўнутранай палітыкі дыктатара. Тых апазіцыянераў спрактыкаваны Сокал лёгка застрэліў, а для банкіраў запатрабаваў болей часу. Банкіры мелі моцную ахову.