Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
— Які табе Ленін! Хіба Ленін у шынялі стаяў? To — Сталін.
Да іх падышоў трохі маладзсйшьт, з сівой чупрынай на галаве. Вайсковую фуражку з сінім аколышам зважліва трымаў у руцэ.
— Памыляецеся, шаноўныя. To — таварыш Дзяржынскі.
— Во як! — у адзін голас зьдзіўлена мовілі дзед і бабка. — А мы думалі...
Невядома як зблізку, а здалёку і праўда тая бропзавая постаць дужа нагадвала ўсіх трох названых. Калі ня ў цэлым, дык па дэталях пэўна.
Начальства і грамадскасьць, што стоўпілася наблізу пастаменту, мабыць, нічога з таго не прыкмячала і нс здагадвалася. Затое народ усё бачыў.
Хоць кожны бачыў, што хацеў бачыць.
Сьвіст
Пра народ у краіне хадзілі дзьве супрацьлеглыя пагалоскі, кожная з якіх увогуле мела рацыю. Нядаўна абраны дыктатар ды ягоныя памагатыя лічылі парод самым разумным, самым правільным і працавітым. Іхнія ж супраціўнікі сьцьвярджалі, што народ дурны і сьляпы, нібы крот. Бо каб быў разумны і працавіты, дык нешта б умеў, а гэты ня ўмеў нічога, як нічога і ня меў. Пэўна, тая акалічнасьць і змусіла дыктатара да пошукаў нейкіх сродкаў стабільнага існаваньня яго і народу. Але новыя сродкі ня так лёгка было знайсьці, а час катастрафічна мінаўся. Неяк дыктатар з прыкрасьці ад чарговай разумовай няўдачы гучна сьвіснуў, як сьвістаў у дзяцінстве, пасьвячы сьвінячы статак. Пісар, што з нейкага часу запісваў за ім кожнае слова (для гісторыі) застыў з пяром у пальцах — ён ня ведаў, як запісаць сьвіст. Заўважыўшы тое, дыктатар зьверавата ўставіўся ў пляшывага пісца, які, каб неяк улагодзіць пана, проста голасна войкнуў, быццам бы ў захапленьні ад сьвісту: маўляў, як прыгожа! Іншыя, што ў той час былі ў пакоі, таксама дружна падтрымалі пісца: і прыгожа, і зьмястоўна, а галоўнае — даходліва для народу,— кожны зразумее. Ведама ж, кожны быў дзіцёнкам, хоць і ня кожны дзіцёнак пасьвіў калгасных сьвіней.
У той жа адвячорак урад прыняў адмысловы дэкрэт аб значэньні дыктатарскага сьвісту, а газеты ў хуткім часе пачалі друкаваць артыкулы пра тое, як гэта важна наогул— сьвістаць. У краіне пачаў разгортвацца рух за высокаідэйны і высокамастацкі народны сьвіст. Праўда, як бадай і ў кожнае справе, знайшліся тыя, што не пагадзіліся з дзяржаў-
ным значэньнем сьвісту, але яны былі меншынёй, а меньіпыпіо, як вядома, бязьлітасна душаць. Хутка задушылі і праціўпікаў сьвісту.
Праз нейкі нядоўгі час рух нечуванага пашырэньня сьвісту стаўся ўсенародным, яму ўжо ня шкодзіў ніхто. Вучыць прафесійна сьвістаць пачалі ў школках, сьвіст увялі ў якасьці абавязковага прадмету на экзаменах у ВНУ, дзе былі тэрмінова створыны кафедры сьвісту. Адпаведна, бы грыбы пасьля дажджу, зьявіліся высокакваліфікаваныя сьпецыялістыя па сьвісту, актыўна рыхтаваліся і пасьпяхова абараняліся кандыдацкія ды доктарскія дысертацыі на тэмы сьвісту. У краіне рэгулярпа праводзіліся конкурсы і спаборніцтвы па сіле, працягласьці і мадуляцыі сьвісту, наладжваліся канцэрты. Неўзабаве зьявіліся і рэкардсмэны — асобна па розных жапрах сьвісту, ствараліся ансамблі, якія езьдзілі па гарадах і вёсках і сьвісталі на ўсю электронную моц свае апаратуры. Тыя пяблага зараблялі, сплочвалі казьне немалыя падаткі і карысталіся прыязнасьцю ўлады і пароду. Нечуваная папулярнасьць сьвісту зрабіла папулярнай краіну, пра якую яшчэ нядаўна мала хто ведаў у сьвеце. Тады дыктатар ды ягоныя памагатыя сьцямілі, што нягожа было б тым не пакарыстацца і вырашылі распаўсюдзіць ідэю сьвісту як мага далей у сьвеце. Была створана новая праграма заваёвы сьвету праз космас, у які запускаліся талеркі-спадарожнікі, адбітыя імі хвалі прапікалі ва ўсе куточкі планеты. Людзі на зямлі ўведалі пра нсзвычайна плённую справу сьвісту і як маглі пераймалі яго. Дзякуючы сіле сьвісту народ, краіна і яе дыктатар зрабіліся самымі славутымі ў сьвеце.
Натуралыіа, добра было пачувацца славутымі, але яшчэ трэба было і есьці, а во ежы катастрафічна не хапала. Захапіўшыся сьвістам, людзі адвучыліся араць зямлю, пасьвіць коз і нават саджаць бульбу. Эканоміка, спрэс стаўшы касьмічнай, усё болей хірэла, і хутка ў ліодзей нават на добры маладзецкі сьвіст ня стала ставаць моцы. Дзеля эканоміі людской сілы была адмененая родная мова, пра якую хутка забыліся ўсе — гараджане, сяляне і нават пісьменьнікі. Пісьменыіікі, праўда, забыліся апошнімі, чым увогуле ганарыліся. Болей ім ганарыцца ўжо не было чым.
Краіна неўпрыцям усунулася ў страшэннае правальле татальнае крызы, калі пачала беззваротна хірэць нават сама ідэя дзяржаўнага сьвісту. Дзеля яе паратунку стварылі некалькі дадатковых міністэрстваў, каардьшацыйны над імі камітэт, Савет бясьпекі, узмоцнены аддзел секурытаты. Падвысілі ролю адукацыі — усе ПТВ ператварылі ў тэхнікумы, тэхнікумы ва ўніверсітэты, а універсітэты ведама ж у акадэміі. Павялічылі колькасьць дактароў ды акадэмікаў, зарплату якіх таксама падвысілі, прыраўняўшы да сяржанцкае зарплаты амапаўцаў. I ўсёроўна сьвіст марнеў, ягоная ідэя апынулася пад сьмяртэлыіай пагрозай. Апазіцыя ж толькі мацнела. Праўда, апазіцыянеры пакуль што выступалі ня супраць самой ідэі, а супраць сродкаў і метадаў яе выкананьня. Ідэя ж, казалі, зусім неблагая, калі яе з розумам ажыцьцяўляць. Дыктатар назваў тую апазіцыю сьмехатворнай і казаў, што варта яму хоць раз добра сьвіснуць, як яе бы ветрам садзьме. I праўда, некалькі самых заўзятых апазіцыянераў ужо зьнікла — бяз знаку і сьледу, бы праз зямлю праваліліся. Але і дыктатар зьнемагаў ад шэрагу няўдач і мог намагчыся хіба на адзін добры посьвіст на тыдзень. У сьвеце пачалі губляць цікавасьць да краіпы— радзімы сьвісту. Рэтрансьлятары-спадарожнікі, бы восепьскія каштаны, адзін за адным сыпаліся долу і згаралі у шчыльных слаях атмасферы. Запушчаць новыя не было за што. У космасе запаноўвала касьмічная ціша.
Затое на зямлі бушавала бура.
За апошнія грошы дыктатар мацаваў сілы секурытаты — паліцыю ва ўніформе і ў штацкім, суды і пракуратуру, якім падвысіў заробкі і падвоіў нагрузку. Арыштоўвалі, судзілі і саджалі найперш праціўнікаў сьвісту. Ды таго аказалася недастаткова. Было заўважана, што некаторыя сьвісталі няправільна, чужым падрыўным сьвістам,— гэтых рэпрэсавалі таксама. Затым зрабілі чыстку вучоных шэрагаў, перагледзелі тэматыку іхніх дысертацый. Выявілася, што некаторыя з вучолых-гісторыкаў няправілыіа лічылі, быццам гісторыя краіны пачалася не з запачаткаваньня ідэі сьвісту, a значна раней. Секурытата з тым катэгарычна пе пагадзілася, а ў краіпе яс думка заўжды была аканчальнай, і тую кан-
цэпцыю выкаранілі. Як пэўная рэакцыя на тыя зусім натуралыіыя захады, у народзе пачала самахоць сьпець новая нечуваная ідэя — ідэя маўчаньня. Вядома, яна пляжыла выдатную, выпрабаваную ў часе ідэю сьвісту, але як было з ёй змагацца? Як было ўведаць, што выношваюць маўчуны? I як прадухіліць усенародную маўчанку, якая пагражала краіне ўсеагульнай нематой?
Тым часам маўчанка шырылася з неверагоднай хуткасьцю. Зьняможаны шматгадовым посьвістам люд маўчаў з задавальненыіем. Рабіць тое было проста і лёгка тым болей, што ўсе даўно адвыклі ад роднае мовы, і гаварыць наогул не было патрэбы.
Яшчэ праз лейкі час краіна аканчальна змоўкла, ніхто ўжо пя мог пават слаба сьвіснуць. Праўда, з тае нагоды ніхто асабліва не перажываў, апроч хіба пенсіянераў. Для гэтых за даўгія гады іхняга жыцьця сьвіст стаў адзінай прафесіяй, бо іншага яны ня ўмелі. Але супраць іх працавала прырода, і гэтых людзей у краіне хутка менела. Як і належыць паводле няўхільных законаў быцьця.
Рэформа
Фантастычная прыпавесьць
У адной краіне (ды ці толькі ў адной) была вялікая армія і шмат генералаў.
Як адбываліся войны, усё было ў звычайным парадку, генералы, як умелі, рабілі сваю звыклую справу і не прычынялі краіне вялікага клопату. Інакш здаралася, калі наставаў мір.
Уся рэч у тым, што на мінулай вайне быў моцны і каварны вораг, перамога над ім таксама была вялікай, і частка гонару ад яе справядліва перагіала і генералам. Учуўшы тое з вуспаў дыктатара, генералы адразу павсрылі яму, як верылі ва ўсім і ўсё жыцьцё. (Спрабаваў бы хто не паверыць!)
Але мінаў час, тыя генералы па адным перабраліся ў інакшы сьвет, на іх месца пазаступалі маладыя, якія зусім і ня думалі пачувацца гатункам горшым за ранейшых, — генеральскае званьне не дазваляла. Насамрэч, яны былі не меней (безумоўпа, лепей) адукаваныя, маглі складна дакладваць абстаноўку і выступаць на партсходах, спрэс былі членамі партбюро a то і дэпутатамі парламенту? Само сабой маглі ня горш за старых выпіць і ўмелі адмыслова мацюгацца — як жа ў войску бяз мату? Але тут узьнікла праблема: ішлі гады, войнаў „е пачыналася, і было не зразумела, чым заняць генералаў. Лепей за ўсё было б надзяліць кожнага войскам, але дзе было ўзяць такое войска ў зьбяднелай, зыіясіленай вайной краіне? Тады правялі рэформу, войска скарацілі — раз, затым другі і трэці. На добры розум, трэба было б скараціць і генералаў, але разважыўшы, урадоўцы рашылі: ня трэба. Які ж генерал бяз войска? Што ёп будзе рабіць, чым зойме свой дзень, апроч рыбалкі ды паляваньня. Спра-
бавалі заахвоціць складаць баявыя мемуары пра свае гераічпыя подзьвігі ў час вайны (ці пасьля вайны ў барацьбе з бапдэраўскімі, афганскімі ды іншымі бандфармаваньнямі), але тос ім хутка падакучыла. Болей прывучаныя, як яны казалі, да «жывой, баявой працы», яны сваю справу перадавсрылі маладым журналістам, у якіх тое апісаныіе рабілася нават болсй пераканаўчым. Спрабавалі заняць генералаў вучобай, паўчынялі шэраг акадэмій, у якіх адны генералы вучылі другіх. Тое ўвогулс генералам спадабалася, тым больш, іпто у хуткім часе яны спрэс парабіліся кандыдатамі ды дактарамі розных павук.
Наступным разам правялі чарговую рэформу рыштунку ды абмундзіроўкі — усім генералам справілі двубортныя сурдуты і повыя картузы з шырачэзнымі, бы грузінскія кепкі, вярхамі і высока задранай тульляй, пад якой кожны генерал-недамерак выглядаў на два метры. Лампасы на штанах пабылі шырыпю ў далонь, далей ужо не было куды пашыраць. Для генеральскага побыту кожнаму ў гожым барку збудавалі прыгожас лецішча з еўрапейскай сантэхнікай і прыбалтыйскай чарапіцай на даху. Чаго яшчэ не хапала людзям? Жыві, адпачываіі, дажывай да высокай пенсіі.
Дык не. Генералам нс хапала вайны.