Поўны збор твораў. Том 1  Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 1

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
166.54 МБ
Прычына таго — найперш ва ўзнагародах. Слуппіа было чакаць, што скончылася вайна — скончацца і ўзнагароды, бо завошта ж даваць баявыя арданы, калі няма ніякіх баёў? Але ж не. Што ж тады, сказалі некаторыя генералы, дажывеш да адстаўкі з голымі грудзямі? He, не генеральскае тое жыцьцё. Урадоўцы прывыклі прыслухоўвацца да генеральскіх патрэбаў, бо і самі пачуваліся генераламі, хіба ў запасе. Было вырашана: хоць вайны і не было, але ўзнагароды гснералам даваць, як і на вайне. Завошта? А хоць бы за манеўры, за вучэныіі... За службовыя парады і лічбавыя паказчыкі. Асобна за маладзецкі даклад і нябедпае застольле у гонар начальніцкага візіту. Сьпярша ўзнагароджвалі кіраўнікоў, a пасьля і ўсіх удзельнікаў — аж да буфетчыка і афіцыянтак. Хутка на родных генералаў люба стала глядзець — іхнія грудзі і бсз вайны зьзялі-праменілі ікапастасам узнагародаў. У некаторых — бы ў Жукава.
Трохі болей складанай выпала праблема з зоркамі на пагоны. Усім хацелася зорак паболей і каб буйныя. Але самая буйная была адна ў войску і належала маршалу-міністру. I той ня надта хацеў, каб побач яшчэ былі маршалы. Іншая справа генерал-палкоўнік, гэтых яшчэ можна было трываць і побач. Тады ўсе генералы рынуліся ў генерал-палкоўнікі. Калі іх набраўся не адзін полк, у сталіцы менавіта для іх збудавалі айчынны Пентагон — трэба ж было ўсіх рассадзіць па ўтулыіых кабінетах. Алс на ўсіх Пентагону ўсё ж не хапіла, нямала засталося ў іншых гарнізонах, і гэтыя, ня маючы кабіпетаў, патрабавалі войска. Калі ж войска не давалі, генералы лезьлі ў палітыку, дзе нарабілі нямала тлуму. У краіне стварыўся яўны перакос сілаў — генералаў зашмат, a салдатаў мала. Дзе было браць салдатаў?
Салдатаў у войску традыцыйна не шанавалі (апроч аднаго, невядомага), зорак ім не давалі, кармілі кепска. Больш за сто гадоў войска насіла грубы замызганы шынелак перыяду знакамітай трыяды. Ды яшчэ сталі пасылаць на дзіўную вайну ў курортныя мясьціны, дзе салдатаў жорстка забівалі, а хаваць не было каму.
Інтэграцыя
Фантастычны аповед
Рэшта незалежніцкага беларускага войска засяродзілася на хваёвым узьлеску. Наперадзе ляжала летняя, у красках лугавіна з крывулястаю рэчкай пасярэдзіне. За ёй на палявых схілах стаіліся расейцы.
Беларусы трывалі паразу — не адну, а шэраг паразаў запар, і ня дзіва. Ваяваць з кантрактнікамі, якім плацілі шалёныя грошы ў далярах, было няпроста. Асабліва, калі ў іхняй краіне на вайне толькі і мажліва было зарабіць. У беларусаў жа даляраў гіе было, — былі адны «зайцы». Зноў жа іхняя вайна падпала пад ранг тэрарыстычнай, і беларусы спадзяваліся хіба на ўласны патрыятызм і нацыянальную сьведамасьць, якую горача прапагандаваў вернуты з-за рубяжа Зянон Спазызяк. Вярнуў яго Камандуючы, маршал, які ўзначаліў барацьбу за незалежнасьць гэтак жа апантана, як нядаўна змагаўся з адыёзнай «самасьційнасьцю». Некаторыя зьдзіўляліся, а бальшыня ўбачыла ў той палітычнай зьмене чарговы хітраванскі выверт любімага кіраўніка.
Памятаючы першасную сяржанцкую вывучку ў войсках КДБ, Камандуючы патрабаваў безумоўнага выкананьня ягонага загаду перамагчы праклятых расейцаў, ды тое памагала мала. Мала памагалі і красамоўныя заклікі да таго Зянона Спазьняка, што дзеля незалежнасьці Беларусі адрынуў усе ранейшыя крыўды на маршала і заўзята заклікаў сьледаваць сьвятым запаветам адраджэньня. Нядаўнія калгасьнікі ды рабочыя «паштовых скрынкаў» слухалі, але слаба разумелі ніколі ня чутыя каманды накшталт «зважай!», «шыхт», «вайсковы чын» або нават слова «жаўнеры». Мала што ў
гэтым сэнсе мог растлумачыць і былы старшыня беларускага савету Сьцяпан Парэцкі, якому дазволілі вярнуцца з Амерыкі і ўзначаліць адну з вайсковых калонаў. Гэты з-за рубяжа прывёз некалькі кнігаў па бсларускай гісторыі, але Камандуючы загадаў выкінуць ягоную гісторыю ў прыбіральню — яму патрэбны былі жаўнеры. Галоўны наконт бясьпекі генерал-пракурор Мэйман густа абклаў яго стукачамі з задачай: высьветліць, ці не зашыфравана ў кніжках старшыні якая адмысловая зыіявага гонару Камандуючага. (Наконт уласнага гонару той стаў надта чуйны.) Сам Мэйман, не зважаючы на дзівосныя зігзагі Камандуючага, захоўваў непахісную вернасьць таму, што толькі і давала яму мажлівасьць захаваць жыцьцё. Шматлікія ягоныя таварышы ўжо даўно парылі зямлю і ўсё праз тое, што мелі даўгія языкі. Мэйман жа з кароткім языком за рэкордна кароткі час стаў генерал-пракурорам і гатовы быў змагацца за незалежнасьць Беларусі, як шэраг гадоў змагаўся супраць яе.
Калі з лесу на ўскраек падцягнуліся апошнія з вайскоўцаў, Камандуючы загадаў падпалкоўніку Старкевічу пастроіць усіх у шарэніу. Пабралася няшмат, — змораных, кульгавых, абдзёртых, параненых з акрываўленымі бінтамі на руках і галовах. Як «вечны падпалкоўнік» Старкевіч далажыў, Камандуючы выйшаў з шыкоўнага, ушчэнт запэцканага гразёй «ДжыпуЧырокі» і сказаў прастуджаным ці прапітым голасам:
— Ну што? Прасралі Беларусь? Я ж казаў... Цяпер будзем страляцца. Бо когда вазьмуць расейцы, горш будзет. Як вучопы-гісторык я ведаю... Так што — хто першы?
Усё ж гэта былі сьвядомыя людзі, выхаваныя на гераічным досьведзе вялікай вайны ды партызанскай літаратуры, і цяпер увесь шэраг зрабіў крок наперад.
— Ну зачэм жа так многа? — сказаў Камандуючы. — Уначале — аднаму, для прымеру. Дык хто? Ты — Спазьняк?
— За Беларусь заўсёды гатоў! Сьмерць маскалям! — мовіў схуднелы, у абвіслым шынялі былы старшыня БНФ-ХДС і дастаў з-за дзягі крамнёвы пісталет узору XVI стагоддзя. Сучасны АК ён прынцыпова не хацеў браць у рукі і, стрэліўшы сабе ў грудзі, бы жытні сноп, упаў пад погі сябрам.
— Стойкі быў барэц за незалежнасьць, — пасьля паўзы
сумна сказаў Камандуючы. — Я ўважаў яго. Ну хто далей? На мяне не глядзіцс, я буду апошні. Як капітан з тонучага судна. Ты — Парэцкі?
— Але я — легітымны старшыня...
— Мпе напляваць і расьцерці, што ты легітымны. Калі трусііп — паможам. Мэйман!
Мэй.мап, які з прычыны псдахопу кадраў даўно быў пракурорам, суддзёй і «спалніцелем прыгавораў» у адпой асобе, спрытна падскочыў да разгубленага Парэцкага і стрэліў у патыліцу.
— Хто яшчэ надта легітымны? — строга папытаўся Камандуючы. Мабыць, болей такіх пе знайшлося, і Камандуючы холадпа патлумачыў: — Наш прынцып ізьвесны: дабраволыіа, no абязацілыіа. Усе, хто любіць Беларусь, далжны ахвяраваць для яс. Правільна, беларусы?
— Правілыіа! — згодна, хоць і ня дужа гучна пранеслася над шэрагам.
— Я бароўся, усе бачылі. Бароўся, як зьвер. Сначала за іптэграцыю, патом за суверэннасьць. Так вынуждалі абстаяцільствы. Але я ня Бог, враг пабядзіў. Так што майцс чэсьць, беларусы.
3 шэрагу выйшлі два невялічкія вайскоўцы ў запэцкапым камуфляжы, з аўтаматамі Калашнікава на грудзях.
— Мы гатовы, — ціха сказаў адзін, і Камапдуючы бліснуў хцівым позіркам.
— Даўно ты далжон быць гатовы, грамадзянін Залябедзька. Я табс гаварыл: плоха кончыш. А ты столька цянул. На дружка раўнялся?
— Мы не раўняліся. Мы са спадаром Рапчоркам належалі да розных партыяў і рухаў.
— Рухаў! — перадражніў Камандуючы. — Во дарухаліся. Удвох асталіся.
Амаль разам бухнулі два стрэлы. Пасьля строй зусім разбурыўся, пекаторыя саступілі ўбок, пачулася яшчэ некалькі стрэлаў. На роснай траве паболсла нерухомых целаў. Іх нс краталі, нікуды пе прыбіралі. Нсрашучыя стаялі з разгублсным выгляда.м. Псрад невялічкаю купкай сваіх падначаленых Камандуючы аддаваў апошнія распараджэньні.
— I эта... Пагінем, дык нада, чтоб напісалі рэквіем. Перадайце мой указ Гучанку.
— Гучанок даўно ў Маскве. Другую зорку на тратуары абмывае.
— Прадацель! А так на задніх лапках плясаў...
Вусаты твар Камандуючага зрабіўся зусім суровы і змрочны.
— Ня трэба было яго пушчаць на Віцебскі базар. Хай бы сядзеў у Камаях, маліўся ды згарэў з уніятамі. Як Хадырка з Барадулям.
— А што — згарэлі? — з цікавасьцю папытаўся Камапдуючы.
— Да тла.
— Тым лепш. A то — месца на Усходніх могілках, похараны... Гэтыя похараны разарылі мне гасударства.
— Рынкавая эканоміка, — змрочна канстатаваў Мэймап. — Hi ў якое сравненіе з сацыялістычнай.
— Сацыялістычная таксама не аптымальная. Я ведаю, — асьцярожна мовіў Старкевіч, апрануты ў віынель з пагонамі падпалкоўніка. — Як я камандваў ротай...
— Ты плоха камандваў, — адрэзаў Камандуючы. — I тады, і цяпер.
— А хто лепш? Я стараўся...
— Пастарайся ў пасьледні раз. Ну! Ці памагчы?
— Сам умею, — сказаў Старкевіч і адвярнуўся. Хутка бабахнуў пісталетны стрэл, і падпалкоўнік, сагнуўшыся, тыцнуўся галавой у траву.
— Во гэта іспалніцелыіасьць! I пі слова вапракі. Дажа на беларускай мове. На мове! — грэбліва мовіў Камандуючы. — Кстаці, а гдзе Білевіч? Наўрад ці застрэліўся. Гэты балабонняўмека за што ні возьмецца, усё праваліць. Столькі змагаўся за мову, і што? Нават трасянкі не дамогся. Гімна ня склаў. Я яму даручыў гімн Камандуючага, чтобы он ваадушаўляў масы. Далжон он был пастарацца. Так нет. Сабатажнік, он, ваш Білевіч!
— Бычкову трэба было, — падказаў хтось.
— Правільна! Трэба было Бычкову — я ягоныя вершы яшчэ ў чацьвёртым класе вучыў. Да не падсказалі. Зеўрук гэны
дэзінфармаваў, — са скрухой мовіў Камандуючы. — Сказаў, будта Бычкоў — вораг Беларусі і Расеі. Л саўмесна — Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны і Полынчы. Я і паверыў. Падумаў, што Зеўрук ведае — у ЦК ды ў разьлічных выведках працаваў. Напрасна, знасце, даверыўся. Сьледавала давяраць, но правяраць. Паглядзіце там, ці Спазыіяк ужэ ня дыхае? Апруцянеў? A то, можа, халастым стрэльнуў?
Нехта ад купкі ля «Гранду-Чырокі» пабег зірнуць на труп Спазыіяка, і хутка адтуль пачулася:
— Спазьняк ляжыць. А Залябедзькі няма.
— Як няма? Ён жа застрэліўся.
— Мабыць, сапраўды халастым. Імітацыя, — змрочна мовіў Мэйман.
— Гэта прадацельства! Оп меня абхітрыў. Хацеў тады разам з Ганчаром, ды... Пожалсў. Вот і расплата за мяккасьць душы. Дзейсцьвіцельна, очань мы рахманыя, бсларусы. Ня тое, што ты, Мэйман.
— Тое, што і ты! — з тайным папрокам надзьмуў вусы генерал-пракурор.
Камапдуючы дастаў насоўку і старанна выцер змакрэлыя вочы. Падобна, ён гатовы быў заплакаць, хіба ў ягоным позірку раз-пораз бліскала непрыхаваная хцівасьць.
— Я ж цібе прыказаў устраніць Гураўкіна. А он, аказваецца, у ААН зноў ваду муціць проці суверэннай дзяржавы... Паэт гэны.