Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Магчыма, што калі-небудзь там, дзе мы стаім, паставяць помнік. Дык каб ля падножжа гэтага помніка ніколі не вянулі кветкі. I каб пад ім гулялі дзеці.
Мы бярэмся за рукі. Жыць застаецца менш за секунду. Я набіраю поўныя лёгкія паветра. I апошняе, пра што я яшчэ паспяваю падумаць, гэта пра тое, што...
Людзям патрэбна вось так моцна трымацца адзін за аднаго...»
Здаецца мне, гэтыя словы здольны ўзрушыць кожнага. Іх немагчыма забыць, бо ў іх запавет мёртвых жывым, запавет вялікага, амаль сімвалічнага сэнсу. I таму, думаецца, мы, літаратары, ды і ўсе тыя, хто перажыў незабыўнае, хто мае што сказаць людзям і спазнаў цану чалавецтву ў самы цяжкі час ягонай гісторыі, усе тыя, колькасць якіх па няўмольных законах прыроды змяншаецца з кожным годам, мы павінны сведчыць аб сваім вопыце больш таленавіта і настойліва.
[1962]
1963
ПРАВА НА ПРАЎДУ
Гэта вельмі зманліва і важна вызначыць нейкія спецыфічныя рысы літаратуры нашага часу веку кібернетыкі, тэрмаядзерных рэакцый і прарыву ў космас. Думаецца, аднак, што Міхась Стральцоў крыху перабольшвае, калі піша ў сваім артыкуле, што «наш час небывалы па размаху ўзаемапранікнення розных ведаў, навук і з’яў мастацтва». Відавочная справядлівасць гэтага вызначэння ў адносінах да навук не дужа дастасуецца да такіх розных у сваёй спецыфічнасці сфер чалавечае дзейнасці, як навука і мастацтва.
У найбольш развітых краінах свету навука і асабліва тэхніка, усё болыв узаемаўплываючы ў сваім паступальным развіцці, узняліся бязмерна высока, аднак пры ўсім гэтым практычнае ўздзеянне іх сенсацыйных дасягненняў на жыццё народаў часта мізэрнае. Таксама як і тысячу год назад, чалавецтва б’ецца над вырашэннем усё тых жа праблем вайны і міру, хлеба, адносін паміж поламі, свабоды, сацыяльнай справядлівасці. Ды і людзі на зямлі за гэты фенаменальны ў развіцці тэхнікі перыяд наўрад ці сталі адзін да другога бліжэй. Мы знішчылі ў свеце найвялікшае зло ў самым яго пачварным праяўленні нямецкі фашызм, але ці яно апошняе? Ці не нараджаюцца новыя яго ўвасабленні, узброеныя найноўшымі навукова-тэхнічнымі сродкамі знішчэння, і таму ці меншай стала небяспека для жыцця на зямлі? Наша літаратура і мастацтва з прагнасцю накідваюцца на чорны хлеб праўды, па якім згаладнелі за шмат гадоў культу Сталіна, і ў той жа час сапраўды здзіўляюць і захапляюць заваёвы космасу, пазнанне мікраі макрасвету... Пэўна, апроч відавочнага ўсім апераджальнага развіцця навукі і тэхнікі, у гэтым тоіцца нейкі парадокс часу, які прымушае задумацца аб многім. Вось чаму нельга не пагадзіцца з многімі слушнымі наконт гэтага думкамі Івана Навуменкі, бо ці так ужо важна дбаць аб адлюстраванні ў літаратуры нейкага своеасаблівага рытму часу. Куды больш варта, здаецца, паклапаціцца аб праблемах старых, але затое больш важных, такіх, як наданне літаратуры яе законнага права на высокі інтэлек-
туалізм. філасафічнасць і нястомныя пошукі праўды жыцця, без чаго ні літаратура, ні адно з мастацтваў не могуць не толькі развівацца, але і колькі-небудзь працягла існаваць. У гэтай сувязі мне хацелася б выказаць некаторыя, можа, і не новыя, але, на мой погляд, не страціўшыя надзённасці думкі.
Самаю адметнай, самаю характэрнай і самаю важнай рысай літаратуры нашых дзён вельмі хацелася б бачыць праўду.
«Жыццё гэта праўда», пісаў чэшскі літаратар Карэл Палачак незадоўга да сваёй гібелі ў крэматорыі Асвенціма. I, напэўна, з усіх жывых істот на зямлі праўда найбольш патрэбна чалавеку.
Думаецца, не зусім справядліва некалі класік нашай літаратуры падзяліў праўду на некалькі розных праўд, якія дастасоўваліся да патрэб розных класаў. Можа быць, той падзел і правамерны быў для мінулага, але ён зусім беспадстаўны для нашага сёння, у якім праўда толькі адна гэта праўда жыцця народа, бо нашыя цяжкасці амаль заўжды агульнанародныя, радасці таксама. Таму пісьменнік, маючы магчымасць схаваць сваю аўтарскую тэндэнцыю, не можа без шкоды для твора абысціся без праўды або абмежавацца паўпраўдай. Цяперашнія нашы чытачы (пра якіх мы пішам, што яны вельмі выраслі) яны яшчэ і сведкі апісаных падзей, яшчэ і самі героі твораў. Яны проста не возьмуць на павер фальшу, не будуць чытаць выдумку або спекуляцыю, і кніга застанецца ў магазіне або на складзе, паліцы і стэлажы якіх заўжды з вялікаю красамоўнасцю сведчаць аб вартасці літаратуры.
За час культу Сталіна ў грамадскім жыцці краіны накапіліся вялізныя нераспрацаваныя літаратурай залежы праўды, гадамі ў своеасаблівых звалках няўвагі прэлі сапраўдныя жыццёвыя канфлікты і ўсенародныя праблемы, у той час, калі абавязак літаратуры бачылі ва ўслаўленні мудрасці сталінскае асобы і ўсяго, што па яго волі адбывалася ў краіне. Ілюстрацыйнасць стала адметным стылем мастацтва таго часу, пры поўнай пагардзе да жыцця народа сталінскія лозунгі ілюстравалі з усяе сілы, у поўную меру здольнасцей, у той час як не толькі парушаўся элементарна-чалавечы ўклад жыцця, але нават і характар вытворчых сіл шмат у чым перастаў адпавядаць патрабаванням далейшага прагрэсу. У такіх умовах, што і казаць, незайздросны быў лёс літаратуры, якую пазбаўлялі яе гуманістычнага пачатку, у якой адбіралі права даследаваць жыццё і адкрываць ідэі, першай заўважаць сімптомы значных канфліктаў. Пустаслоўе, апісальнасць, наіўна-рамантычная ўзнёсласць там, дзе ў жыцці адбывалася драматычнае і трагічнае,
баязлівая нерашучасць у адлюстраванні адмоўнага, вядома, не маглі запаліць сэрцы чытачоў. У творах знікла шчырасць пісьменніка гэтая нічым не кампенсаваная ўмова творчасці, а менавіта адсутнасць яе не дала магчымасці многім, нават тым, чый літаратурны талент быў агульнапрызнаны, стварыць паўнацэнныя творы. Наўрад ці можна сумнявацца ў тым, што аўтары тагачасных т. зв. лакіровачных кніг ведалі і разумелі сапраўднае становішча тагачаснага калгаснага сялянства, але калі яны стваралі свае «феерыі» на калгасныя тэмы, дык толькі таму, што задушылі ў сабе і шчырасць, і грамадзянскую адказнасць. Але, відаць, у літаратуры мала аднае шчырасці, трэба яшчэ разумець жыццё, тэндэнцыі яго накіроўваючых сіл, трэба яшчэ мець сваё стаўленне да гэтага жыцця, карацей кажучы, трэба яшчэ высокая інтэлектуальнасць, якая заключаецца не толькі ў суме ведаў, але і ў асаблівым, высокім стаўленні да свету духоўнага ў чалавеку, у разуменні і павазе чалавечага, у гуманістычнай аснове творчасці. Вядома, і ў часы культу аб гэтых патрабаваннях было нямала напісана, аднак практыка літаратурнай творчасці ў адрозненне ад дэмагагічнага пустаслоўя ведала свае неадольныя, часта дыяметральна процілеглыя тэорыі, шляхі. Вось чаму так сталася, што шмат якія з твораў тагачаснай літаратуры, што выдаваліся за ўзоры, не толькі не задавальняюць нас зараз, але і з’яўляюцца як бы жывым напамінкам аб тым, што чакае творчасць пісьменніка ў выпадку ягонай няўвагі да народнай праўды жыцця. 3 гэтай прычыны мы, аддаючы належнае тэмам сучаснасці, павінны зрабіць усё, каб тыя змрочныя старонкі нашай гісторыі ва ўсёй іх суровай, часам трагічнай праўдзе былі засведчаны мастакамі. Пакуль яшчэ не позна, пакуль жывуць сведкі, праўду аб тым часе трэба сказаць, у гэтым я бачу самы першы наш абавязак.
Аднак гэта, відаць, будзе нялёгка, першы вопыт нашых літаратараў, іхнія няўдачы ўжо сведчаць аб тым. Мабыць, у гэтай справе трэба мець на ўвазе тую акалічнасць, што псіхалогія культу жывучая, што шматгадовае выхаванне людзей у яе духу пакінула свой плён. Яшчэ знаходзяцца чытачы (і ці ж толькі чытачы), якія, змалку ўвераваўшы ў разналікасць праўд, не хочуць ведаць, што праўда мае толькі адно значэнне, што яна не можа дзейнічаць супраць інтарэсаў перадавога грамадства, што няма другіх, якасна іншых гуманістычных стымулятараў для выхавання высокага ў чалавеку, апроч праўды. Ёсць яшчэ людзі, якія і сёння памылкова лічаць, што прыгожая мана можа быць болей карысная за горкую праўду, і таму, маўляў, навошта літаратуры поркацца ва ўсёй мярзотнасці,
звязанай з часам культу Сталіна. Адсюль такая падазронасць да многіх спроб літаратараў разабрацца ў акалічнасцях таго часу, таму пратэст супраць рэалістычнага адлюстравання жыцця, калі гэта адлюстраванне, у аснову якога пакладзена рэалістычнае як ёсць, а не як павінна быць. Здараецца яшчэ, што ўчынкі і думкі герояў атаясамліваюцца з пазіцыяй аўтара, і гэта дае падставу для гнеўнага разносу твораў. У гэтым сэнсе прыхільнікам рэалістычнага напра,мку даводзіцца не салодка, і чым болей таленавіты твор, чым з болыпаю сілай у ім адлюстравана жыццёвая праўда, тым большую супраціўляльнасць сустракае ён сярод гэтага кола чытачоў і крытыкаў. У нас часта забываюць, што «вышэйшы крытэрый, асяродак сацыялістычнага рэалізму мастацтва і жыццёвая праўда, якой бы суровай яна ні была», як сказаў на сустрэчы з дзеячамі культуры сакратар ЦК КПСС Л. Ф. Ільічоў.
Сапраўды, гэта вельмі прыкра і крыўдна, калі шмат якія акалічнасці народнага жыцця, асабліва гадоў культу асобы, набыўшы ў літаратуры абагульненае значэнне, выклікаюць пярэчанні крытыкаў. Варта ўспомніць, што партыя не пабаялася выкрыць факты куды больш красамоўныя і непажаданыя ў жыцці, чым тыя, што трапляюць у некаторыя кнігі, што крытыка аджыўшага, старога не можа служыць нечаму іншаму, апроч як сцвярджэнню перадавога ў грамадстве. I тым не менш знаходзяцца беспрынцыпныя аглабельшчыкі з ліку лёгкіх на падхоп крытыкаў, якія сапраўды чорнымі фарбамі абмазваюць творы, у каторых, на іх думку, не вытрымліваюцца невядома кім устаноўленыя дозы дадатнага і адмоўнага, якія з ног на галаву ставяць усенародную праўду жыцця і вартасці твора не саромеюцца выдаць за хібы. Вядома, можна ашальмаваць кожны твор, можна яго замаўчаць, але ўсё ж, калі ён надрукаваны, нельга навязаць чытачу несправядлівую ацэнку яго, бо і сапраўды чытач наш вырас настолькі, каб самастойна адрозніць праўду ад паклёпу. Крытык жа, які адважваецца ва ўгоду кан’юнктуры выступіць супраць мастацкае праўды, мякка кажучы, проста страчвае ўсякі давер да сябе.
Праўда, я схільны дапусціць, што цяпер, ва ўмовах, калі многае змянілася, адстаялася і праяснілася, калі з’явіліся і атрымалі шырокае прызнанне таленавітыя і смелыя рэчы рускай літаратуры, цяпер многія з былых беспрынцыпных аматараў аглабельнай расправы над праўдзівымі творамі проста развядуць рукамі маўляў, хто ж яго ведаў, што ўсё так абернецца? Што з’явіцца ў «Новом мнре» адобраны Прэзідыумам ЦК КПСС «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» і