Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
I назва ўжо ёсць?
Ёсць. «Мёртвым не баліць» так, відаць, будзе называцца, калі не ўзнікне што-небудзь іншае.
Значыць, пра вайну?
Так, пра вайну, задуменна паўтарае Васіль Уладзіміравіч. Прытым на гэты раз рэч амаль аўтабіяграфічная... Паглядзі вось гэтую паперу.
Я чытаю. Гэта пісьмо з архіва Міністэрства абароны Саюза ССР. У ім, у прыватнасці, гаворыцца: «Адначасова паведамляю, што ў імянным спісе беззваротных страт 399-га стралковага палка за 1943 44 гг. значыцца: «Кам. стр. узвода л-т Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10.1.1944 г„ пахаваны на цэнтральных могілках в. Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці».
I ён расказвае, якім чынам трапіў у «забітыя», як быў паранены каля ўкраінскай вёскі Вялікая Севярынка, як ішлі ў шпіталь з таварышам і адначасова вялі палоннага немца, як наткнуліся на нямецкія танкі...
I вось гэта ўсё, уласна кажучы, і лягло ў аснову аповесці, будзе складаць яе сюжэтную канву. Спачатку мне нават хацелася напісаць усё так, як было ў жыцці. Але пачаў працаваць і адчуў патрэбу дзе-нідзе абагульняць, узбагаціць уласныя назіранні вымыслам.
Калі Васіль Уладзіміравіч знаёміў мяне са зместам аповесці, то звяртаў увагу на тое, як адзін з герояў аповесці, нямецкі
салдат, мяняецца, мяняе свае паводзіны ў залежнасці ад абставін, ад ваеннай неабходнасці. Я здагадваюся, што недзе тут ідэйная сутнасць твора.
Так, недзе тут, пацвярджае аўтар. Мінулая вайна паказала, якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек. Да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізкасці апусціцца другія. Побач з прыкладамі гераічнымі, прыкладамі, якія ўзвышаюць чалавечую сутнасць, вайна паказала ў той жа час з усёй нагляднасцю, да чаго прыводзіць бяздумнае паслухмянства перад яе ўладай, яе логікай, да якой мізэрнай вартасці зводзіцца чалавечая асоба, калі дзейнічае ваўсю правіла: мэта усё, сродкі нішто.
Гутарка выходзіць за рамкі аповесці. Я прыгадваю, што сёйтой гаворыць часам пра «тэматычную аднастайнасць» Васіля Быкава, пра тое, што пісьменнік як быццам бы паўтарае сябе. Пытаюся, што ён сам адказаў бы на такія разважанні.
Што б я адказаў?.. Матэрыял мінулай вайны, па-мойму, невычэрпны. Невычэрпны і вельмі павучальны. Вайна пацвердзіла не толькі жыццёвасць нашага ладу, але і выявіла, агаліла ўсё тое, што было народжана культам асобы. Словы вядомага звароту: «Браты і сёстры, сябры мае...» упершыню за шмат гадоў паказалі банкруцтва чужой народу культаўскай ідэалогіі, палітыкі сляпога падаўлення і азначалі настойлівую патрэбу ў чалавечнасці, без якой немагчыма было выстаяць у бязлітаснай барацьбе. Таксама, як і без усведамлення сваёй нацыянальнай і дзяржаўнай годнасці.
Я вельмі шкадую, працягвае Быкаў, па нейкай унутранай асацыяцыі, што не маю асабістага вопыту ў партызанскай вайне, якая мне ўяўляецца найцікавейшым матэрыялам для сучаснага мастацтва. He шмат якія нацыі могуць пахваліцца столькімі прыкладамі свабадалюбства і такога ўпартага супраціўлення ворагу, як беларусы. На жаль, мы вельмі не па-гаспадарску ставімся да здабыткаў сваёй гісторыі. Словам, мы жывыя ўдзельнікі і сведкі абавязаны захаваць для нашчадкаў, для чалавецтва наш горкі, наш гераічны і такі павучальны вопыт. Пакінуць яго на стагоддзі, каб людзі помнілі яго і не паўтарылі тое, што перажылі мы.
Мне ўспамінаецца адна з тых кароткіх, паспешлівых размоў, якія былі да гэтага з Васілём Быкавым. У час такой размовы
адзін мой знаёмы загаварыў з ім пра майстэрства. Васіль Уладзіміравіч адказаў тады: «Не ведаю, ці майстар я. He гэта галоўнае. Галоўнае сказаць праўду пра вайну».
Гэта маё цвёрдае перакананне, гаворыць зараз Быкаў. У дачыненні да праблем мінулай вайны літаратура павінна праявіць крыштальную праўдзівасць і шчырасць. Толькі праўдзівыя і толькі да канца асэнсаваныя сведчанні мінулай вайны могуць саслужыць чалавецтву патрэбную службу. Было б злачынствам і перад сучаснікам, і перад будучай гісторыяй пакінуць нашчадкам паўпраўду «культаўскіх» твораў, горшую за бессаромную хлусню, белетрысцкае «сачыніцельства» пабочных назіральнікаў і лакіроўшчыкаў. Абавязак кожнага сведкі і ўдзельніка мінулай вайшя гаварыць толькі праўду, якой бы горкай яна ні здалася, будучы пры гэтым бязлітасным у сваёй шчырасці. Іменна ў гэтым, як пісаў нядаўна Добрыца Чосіч, адзіны шлях служэння дабру, свабодзе, братэрству і чалавеку ў дачыненні да нашай нядаўняй гісторыі.
Цікавыя думкі выказвае Васіль Уладзіміравіч і пра майстэрства (я ўсё ж «справакаваў» яго на гэтую размову), пра мову сённяшняй прозы. I выказвае іх з той глыбокай перакананасцю, якая сведчыць аб роздуме над уласным вопытам, аб нястомнай унутранай працы.
Відавочна, што мова, стыль лепшых твораў нашай прозы, у прыватнасці, твораў аб вайне, імкнуцца да лапідарнасці, эканомнасці, натуральнай прастаты. Ды гэта і зразумела. Бо адна справа, калі гутарка ідзе пра рэчы банальныя, звычайныя, а зусім другая калі пішаш пра нешта самае істотнае, пра рэчы, поўныя драматызму, калі гутарка ідзе аб жыцці і смерці. Тут важна перш за ўсё захаваць меру, мастацкі такт.
Калі ўтворы паўстае чалавек са сваім жывым і непаўторным <я», і калі ён сам пачынае гаварыць «пра час і сябе», то адсюль вынікае непасрэднасць яго мовы, яе арганічнасць.
Часам разважаюць так, як быццам бы праблема ў тым, каб знайсці сакавітае народнае, часам нават дыялектнае слоўца і ўкласці яго ў вусны героя. А праблема сёння для нас у іншым. Вось як мне паказваць свайго камбата? Якой мовай яго надзяляць? Народнай мовай, мовай нашай вёскі? Але ў арміі такой мовай не гаварылі, тым больш афіцэры. Браць за ўзор нейкую нівеліраваную мову? Таксама нельга. Вось і шукаеш патрэбны эквівалент, такі моўны сплаў, каб герой
гаварыў па-беларуску і каб у той жа час яго мова не была ні псеўданароднай, ні «статутнай». Я разумею, што калі гутарка ідзе пра вёску, паказваюцца людзі вёскі, то тут пісьменнік можа браць вясковы моўны пласт, чэрпаць з яго і сваю мову, і моўныя характарыстыкі. Але калі маеш справу з героямі іншага плана прыходзіцца ісці па іншым шляху.
Відавочна ж, што ідзе працэс урбанізацыі літаратуры. I калі нам слепа трымацца па-ранейшаму за мову нашай вёскі (прытым не сённяшняй, а ўчарашняй), мы будзем многа траціць. Ну ўзяць, да прыкладу, раман Івана Шамякіна «Сэрца на далоні». Як бы выглядалі, скажам, там такія героі, як Славік, Маша, Яраш, калі б яны загаварылі раптам мовай далёкай палескай вёскі? Вобраз, вядома, разбураўся б ад такой неадпаведнасці.
Увогуле, як мне здаецца, сёння з беларускай літаратурнай мовай адбываецца тое, што было з рускай літаратурнай мовай XIX стагоддзя. Асімілюючы розныя стылі і пласты, яна, з аднаго боку, пазбаўляецца ад стылізацыі пад мову народную, з другога ад кніжнасці і літаратуршчыны і імкнецца да натуральнасці і непасрэднасці гутарковай мовы. He заўважыць гэтае нельга, як і нельга ігнараваць у нашай пісьменніцкай практыцы...
Запісаў А. Вярцінскі.
[1964]
1965
ВЫСОКЙЙ НАКАЛ
У нас много отлйчйых поэтов, настояіцііх мастеров своего дела.
Но порой мы встречаем й стйхй, где внртуозная отточенность строк скорее демонстрйрует поэтнческую лйхость, нежелй подллнное мастерство, уподобляя стнхотворенпе нзяіцному, но ненаполненному сосуду.
14 вот стйхй, где начлсто отсутствует этот внешннй, показной блеск, где все чрезвычайно просто й форма почтй не ошуіцается, так она тонка п неброска, а сквозь нее с неподдельной яркостью светйтся полнозвучная юность поэтйческого содержанйя...
Я пйшу под впечатленнем от новых стнхов нзвестного белорусского поэта Пнмена Панченко, за недолгое время дважды появйвшйхся на страннцах республнканского журнала «Полымя» (№ 12 за 1964 г„ № 5 за 1965 г.). Прй этом я, безусловно, далек от мыслй открыть нензвестное: Пнмен Панченко поэт обшепрнзнанный. ГІравда, в последнйе годы его стнхн не столь часты в нашей пернодпке, но почтп каждое йх появленйе радость.
В новых стйхэх жпвая душа поэта с ее мукой п радостью за мукн й радостй века. 14 есля потребовалось бы кратко определнть главное художественное достоййство обонх цйклов II. Панченко, то я назвал бы его обостренной гражданственностью.
Она налнцо в каждом йз стнхотворенйй, хотя все онй совершенно разлнчны по содержанню от пейзажного «Мйнск едет за грнбамн» до фнлософскнх «Однночество», «Памятн М. Светлова», «За огненнымй векамн». Всех йх, однако, об"ьедйняют острое чувство современностн, жажда открыть большую правду. Размышлення поэта о жйзнй вызывают в чнтателе чувство сопережіівання, днапазон которого в данном случае удйвятельно шлрок. Это й радостная безмятежность грнбнйков в осеннем лесу, й знакомая каждому фронтовнку неутйхаюшая боль утрат («Праздннчные салюты»), й тнхая
тоска no ушедшей любвп в «Рябнновом гае»... Стнхн Панченко о войне воздаянне мужеству, славе, подвлгу тех, кто шел по ее дорогам, сражался за свободу н счастье народа, Роднны. Этого не забыть! Как не забыть н того «самого страшного», что прннесла война людям м что жнвет н сегодня в нх непроіцаюіцей памятн. Война не только рунны, н бомбы, н смерть, но также детн н женіцнны, покпнутые «средн беды», м внд «голодных малых н старых», которым, «отбпв чужой городок», ты раздаешь свопмн «рукамн, что от огня не остылн», «тяжелые солдатскле сухарл»... Суровы л мужественны стлхл поэта. 14 освяіцены высоклм пафосом гуманнзма, влюбленностн в жлзнь, мечтой о том временл, когда «на каждом школьном глобусе пальма золотая прорастет». «...Без человечлостн не будет вечностн» такпм энергнчным двустлшлем завершается стлхотворенле «За огненнымн векамл».
В этлх двух журнальных подборках стлхотворенлй вновь перед намн П. Панченко, умный, неллцепрлятный, порой резкнй, но нензменно правднвый л страстный. Впрочем, это л понятно, потому что жлвым трепетом полннтся сердце поэта, солдата, который творнт на высоком накале гражданствеллостл.
[1965]
ЗАМЕСТ АЎТАБІЯГРАФІІ
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ля Кубліч на Полаччыне. 3 дашкольнага дзяцінства прыахвоціўся да кніжак. Чытаў без разбору ўсё, што трапляла пад рукі. Час без кніжкі здаваўся пустым і нецікавым. Літаратура змалку стала такім важным духоўным фактарам, што з ім не магла раўняцца нават прырода, якая звычайна вельмі шмат значыць у фарміраванні характару вясковага жыхара. Дзяцінства ж выдалася скупое на радасці і труднае, як і ўвесь той час. Часта жылося ў непаладках, нястачы. Пэўна, з прычыны нейкай інстынктыўнай душэўнай самааховы змалку зазнаў цягу ў свет выдуманага, уяўнага, які з часам зрабіўся звыклым прытулкам сярод суровай рэчаіснасці. Майн Рыд, Жуль Верн, Джэк Лондан, а таксама Гайдар, Горкі, Талстой вось уладары маіх тагачасных дум, тыя, хто запаліў у душы агеньчык надзеі і паклікаў да іншага і светлага. Пазней прыйшло хараство выяўленчага мастацтва, якое захапіла адразу і моцна і прывяло ўрэшце ў Віцебскае мастацкае вучылішча.