Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1
Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Памер: 544с.
Мінск 2014
юць многафігурнасці, у радзе выпадкаў абмяжоўваючыся 1-2 чалавечымі сілуэтамі. Зразумела, што гэта істотная загана мастацкага метаду, таксама як і адсутнасць вялікай ахвоты ўрывацца ў эмацыянальныя сферы жыцця народа не дазволяць стварыць нічога колькі-небудзь значнага ў выяўленчым мастацтве, якія б ні былі вялікія жывапісныя здольнасці мастакоў. Ілюстрацыйнасць, вельмі прыкметная ў радзе цяперашніх і ранейшых работ, А. Арнаутава, М. Плужніка, Д. Старалаўнікава не можа стварыць поспеху мастакам, бо яна як метад, не хвалюючы аўтара, не здольная эмацыянальна ўздзейнічаць і на гледача. Калі да гэтага яшчэ дадаць адсутнасць пошукаў у форме, поўнае здавальненне трафарэтна-кананічнымі прыёмамі ў жывапісе, якія ў радзе выпадкаў перасталі каго-небудзь вабіць з прычыны сваёй збітасці, то стане зразумела, як многа яшчэ недахопаў трэба пераадолець гродзенцам, каб усёй сілай таленту выйсці на шырокую дарогу творчасці.
[1961]
1962
[ОТВЕТЫ НА АНКЕТУ ЖУРНАЛА «ВОПРОСЫ ЛНТЕРАТУРЫ»]
Какой жйзненный опыт предшествовал началу Вашей лшпературной работы? Когда й где былй опублйкованы Вашй первые пройзведенйя?
Четыре года войны. Десять лет послевоенной службы в армнн на Укранне, в Белорусснн, на Дальнем Востоке.
Какйе проблемы, характеры, конфлйкты современностй Вы счйтаете актуальнымй? Как Вы йзучаете жйзнь, как собйраете матерйал для свойх пройзведешш?
Как н во все времена проблема правды художественного пронзведення н нскренностн автора. Поэтому действнтельно актуальнымн счнтаю правднвые характеры не надуманные, не сочмненные, а «вырванные» нз жнзнн co всей нх человеческой сложностью.
Как Вы понймаете долг пйсателя в формйрованйй в людях новых, коммунйстйческйх качеств?
Облнченне зла во всех его формах н нзображенне добра, которое прежде всего проявляется в велнчнн человеческого духа.
Какйе традйцйй в классйческой й современной лйтературе блйзкй Вам? Какйе йсканйя в областй художественной формы представляются Вам найболее перспектйвнымй?
Пожалуй, траднцмн крнтнческого реалнзма. (Вторая половнна этого вопроса мне представляется не очень суіцественной: форма не нмеет самостоятельного, решаюіцего значення было бы честно, правднво н художественно).
Кто йз пйсателей старшего поколенйя оказывал Вам творческую помоіць, в какой форме она выражалась?
Лучшая творческая помоіць пнсателей старшего поколення, кажется, это нх кннгн. Н тут мне хочется назвать «Разгром» А. Фадеева, «Тнхнй Дон» М. Шолохова, «В окопах Сталмнграда» В. Некрасова, а также пронзведення авторов моего поколення Г. Бакланова, Ю. Бондарева, Э. Казакевнча, хотя пнсать я начал значнтельно позже.
- Вашй блйжайшйе творческйе планы?
- Темы мннувшей войны, нбо в ней вмдятся очень многне начала, входяшне в нашн днн н выходяшне в будуіцее.
[1962]
ЖЫВЫЯ ПАМЯЦІ МЁРТВЫХ
Гады, якія мінулі пасля заканчэння вайны, многім даюць падставу лічыць ваенную тэму амаль гістарычнай. Мала хто рашаецца назваць яе ў шэрагу іншых тэм сучаснасці, справядліва лічачы, што людзі жывуць цяпер іншымі клопатамі, хочуць адвыкнуць ад цяжкіх уражанняў вайны. Зноў жа колькі ўжо напісана аб ёй!..
Безумоўна, напісана нямала. He так ужо многа добра і праўдзіва, болей пасрэдна і, вядома, нямала дрэнна, або, як цяпер гавораць, несучасна. Але чым далей ад нас адсоўвае час гэтае велізарнае з народных выпрабаванняў, тым усё больш настойліва адчуваецца ў літаратуры імкненне многае асэнсаваць, зразумець і захаваць у чалавечай памяці. Урокі вайны, аказваецца, вучаць сёння вельмі і вельмі многаму, «указуютнй перст» іх працягнуты цераз галовы пакаленняў у будучыню. I з кожным годам, з кожнаю новай кнігай яно, гэтае асэнсаванне вайны, ідзе ўглыб і ўшыр, і тэма вайны часам гучыць вельмі сучасна. Поспех жа ці няўдача тут залежаць хутчэй ад пісьменніцкага метаду (зразумела, і ад таленту таксама), чым ад спецыфікі гэтай тэмы.
Цяпер ужо мы можам болын-менш выразна бачыць поспехі і тыповыя недахопы многіх твораў на ваенную тэму. Саракавыя гады далі нашай літаратуры шэраг выдатных вобразаў герояў. Прыняўшы іх як эталоны, мы прывыклі за шмат год да мужнага і вясёлага радавога Васілія Цёркіна, да дзейсных і высакародных герояў А. Ганчара, да нязломнага ў сваёй свяшчэннай упартасці стаць у строй байцоў Марэсьева, да мужных разведчыкаў Э. Казакевіча. Маральную сутнасць гэтых вобразаў нарадзілі тыя высокія і суровыя патрабаванні, якія вайна прад’явіла да грамадзян абаронцаў Радзімы. Жыццёвымі прататыпамі іх з’явіліся героі з вялікай літары: Аляксандр Матросаў, Мікалай Гастэла, ІОрый Смірноў, Алег Кашавы і тысячы іншых. Гераізм, высокая самаадданасць, любоў да Радзімы і нянавісць да Bopara вось якасці, у значнай меры ўласцівыя гэтым людзям.
I таму зразумела, што асноўным і галоўным матывам твораў тых год пра вайну быў гераізм ва ўсіх яго відавочных праявах.
Аднак праўда пра вайну і подзвіг народа была выказана далёка не ўся, далёка не поўнасцю. I гэта зразумела. У першы пасляваенны час пісьменнікі, ідучы па гарачых слядах падзей, не мелі парой ні часу, ні магчымасці для асэнсавання ўсіх праяў вайны, яе адлюстравання ў чалавечых лёсах. Мастацкі ўзровень шмат якіх твораў таксама прымушаў жадаць лепшага.
Напрыклад, даволі частымі былі сітуацыі, калі героі прыходзяць у сябе менавіта ў момант набліжэння танка (не пазней!), трапна наводзяць (а як жа інакш!) і ўраз, з зайздроснай ліхасцю прабіваюць яго браню; калі лётчыкі падбітага самалёта з неймавернай вытрымкай адкідваюць парашуты і накіроўваюць палаючыя машыны на скапленне (абавязкова скапленне!) тэхнікі ворага; камісары для падняцця духу байцоў з’яўляюцца на флангах у самыя крытычныя моманты, і ні на хвіліну пазней, а якая-небудзь партызанская цётка, валодаючы аўтаматам не горш, чым чапялой ля печы, бярэ ў палон адразу чатырох эсэсаўцаў. Многія з такіх твораў былі створаны па метаду кабінетнага сачыніцельства, без дастатковых ведаў і разумення гісторыі і прыроды вайны, на аснове літаратурных (чытай: газетных) крыніц, таропкіх гутарак з удзельнікамі партызанскага руху, той або іншай бітвы і г. д. «Выхаванне подзвігам» нярэдка ператваралася ў ілюстратарства, у замалёўкі бесшабашнай ліхасці, лёгкай перамогі над ворагам. Скажалася само ўяўленне аб подзвігу як моманце надзвычайнай душэўнай мэтанакіраванасці, мабілізаванасці лепшых чалавечых сіл.
У выдадзенай, болей дакладна, перавыдадзенай у 1961 годзе кнізе Ц. Жураўлёва «Была вайна» (апавяданні, напісаныя ў гады вайны) выступаюць такія байцы-ўдальцы, якія «пархатага немца» абводзяць вакол пальца.
«Немца ашукаць гэта справа няхітрая, разважае сяржант з апавядання “Самі з вусамі”. А вось быў у нас, таварыш капітан, адзін яфрэйтар у батальёне, Ягор Іванавіч Каліна, дык ён, можна сказаць, ашукаў усю нямецкую дывізію... На што камандзір дывізіі быў у нас такі глазасты, а і той прызнаўся, што Каліна вочы яму раскрыў на ўсю аперацыю...»
У апавяданні расказваецца пра гэта «ашуканства», сутнасць якога няцяжка зразумець кожнаму камандзіру ўзвода, нават не франтавіку. I ўсё тут ёсць, у гэтым кароценькім апавяданні: кемлівасць, хітрасць, храбрасць, апроч аднаго праўды.
Аднак, як гэта ні дзіўна, ствараецца такое ўражанне, што аўтарам большасці рэцэнзій, напісаных на падобныя творы,
няма ніякай справы да відавочнай падмены праўды вымыслам, да спрошчанасці і шапказакідальніцкага бахвальства відаць, меркаванні злабадзённасці затуляюць ад вачэй рэцэнзентаў і алагічнасць сітуацый і фальш характараў. Вось так і паяўляюцца падробкі, якія выдаюцца непатрабавальнымі рэдактарамі і крытыкамі за «летапісы» народнай барацьбы.
Нямала кніг пра вайну стваралася пісьменнікамі або журналістамі, якія не мелі, у сілу іх абмежаванага ўдзелу ў баявых дзеяннях, ведаў і ўражанняў, неабходных для напісання добрага твора. Гэтым у значнай ступені тлумачацца многія з няўдач ваеннай літаратуры, бо вядома, што ні вывучэнне матэрыялаў, ні апавяданні іншых асоб не могуць даць таго, што не адчута і не перажыта асабіста. Каб напісаць пра адчуванні чалавека ў баі, у атацы, трэба самому іх зведаць. Пры гэтым удзел у баі радавым не раўназначны ўдзелу ў ім у якасці камандзіра, на плячах якога агромністым цяжарам ляжыць асабістая адказнасць як за жыццё падначаленых, так і за выкананне баявой задачы. Маральны цяжар падобнай нагрузкі можа ўявіць сабе толькі той, хто яе перажыў.
Але вось прайшоў час, вярнуліся з вайны яе радавыя ўдзельнікі. Гэта былі людзі, якія многа пабачылі і многа перажылі. Версіфікатарства і літаратурныя рэмінісцэнцыі ўжо не маглі іх спакусіць. (Гэтыя людзі не маглі напісаць: «над галавой свісталі кулі», бо франтавік ведае, што палёт кулі з сучаснай зброі зусім не падобны на свіст.) I з’явіліся кнігі, якія ўнеслі нешта новае ў адлюстраванне вайны, паказалі яе ў іншых фарбах і вобразах. Я маю на ўвазе аповесці Ю. Бондарава, Р. Бакланава, невялічкую кніжачку М. Пархомава і некаторыя іншыя. Я не хачу тут сказаць, што цяпер трэба пісаць пра вайну толькі так, як піша Ю. Бондараў, або так, як піша Р. Бакланаў, і ніяк інакш! Але творчая манера, ды і сам матэрыял, напрыклад, Р. Бакланава, мне зразумелыя і блізкія, і таму хочацца падкрэсліць тое лепшае, што адкрыў ён і падобныя да яго па творчай манеры пісьменнікі. На мой погляд, у ягоных аповесцях чытач убачыў вайну, якую бачылі франтавікі, і цяпер сілай аўтарскага таленту яны нібыта пераносяцца на поле бою і зноў адчуваюць сябе ўдзельнікамі былой барацьбы. Мноства дакладна і жыва выхапленых дэталей, падрабязнасці бою і франтавога быту, эмацыянальная паўната і праўдзівасць перажыванняў усё гэта стварала яркую праўду вайны.
Прызнаючы заслужаны поспех такіх твораў, як «На поўдзень ад галоўнага ўдару» Р. Бакланава, «Батальёны просяць агню» Ю. Бондарава і асабліва іх жа «Пядзі зямлі» і «Апошніх
залпаў», крытыка спачатку апынулася у недауменні: дзе ж герой? Знік герой у звыклым яго разуменні. Новікаў пры ўсёй яго сабранасці і мужнасці гіне пад залпам сваіх жа «кацюш», лейтэнант Матавілаў схільны да рэфлексіі і адчувае вайну як салдат, пазбаўлены ў яе аналізе маштабаў, уласцівых па меншай меры начальніку штаба фронту. Аказалася таксама, што на вайне можа спалохацца і савецкі салдат, і што бывае яму вельмі цяжка, і, здараецца, гіне ён у самых недарэчных сітуацыях і нават без патрыятычных воклічаў (успомніце смерць камбата Бабіна), і што побач з доблесцю і мужнасцю на фронце ўжываюцца таксама і кар’ерызм (Яцэнка), трусасць і нізкасць (Мезенцаў, Ішчанка). Усё гэта не траплялася ў многіх ранейшых творах і таму выклікала розныя крыватолкі нават пасля прызнання аўтарскіх удач у гэтых кнігах. Паявіліся разважанні аб вузкасці бакланаўскага плацдарма ў тым сэнсе, што цяжкасці баёў, якія Р. Бакланаў з геаграфічнай дакладнасцю «прывязаў» да днястроўскіх плацдармаў Трэцяга Украінскага фронту ў 1944 годзе, не былі ўласцівы для ўсіх франтоў у цэлым. Аўтара «Пядзі зямлі» папракалі ў згушчэнні фарбаў, у прыземленасці герояў. Але мне здаецца, што некаторая прыземленасць, якая сапраўды ўласціва аповесці Р. Бакланава і выклікала незадавальненне крытыкаў, не так ужо і пашкодзіла ёй, як гэта, на першы погляд, здаецца. Яна канкрэтызавала малюнкі баёў і вобразы салдат і афіцэраў, напоўніла іх плоццю і пачуццямі, не выдуманымі, а рэальнымі. За кожным з герояў аповесці стаіць сапраўды жывы чалавек, ва ўсёй ягонай складанасці, мы бачым яго і верым яму, бо ён пазбаўлены і намёку на позу, жэст, ён без фальшывага пафасу і ўвесь складзены з праўды, падмечанай мастаком-сведкам. I ад гэтага не стаў меншы яго патрыятызм, яго вернасць воінскаму абавязку, ён не замкнуўся ў сваю шкарлупіну, хаця і не вымаўляе напышлівых фраз пра абавязак і подзвіг, але ён разважае зусім не вузка. Галоўны герой аповесці Матавілаў так думае аб сабе і сваіх аднагодках: «Дзе-небудзь у той жа Аўстраліі вярнуўся зараз мой аднагодак з работы, мой аднагодак вячэрае ў сябе дома. Вайна там, у Расіі, за неагляднай далеччу, за снягамі. Аб ёй ён ведае па газетах, а свае клопаты блізка, непакояць кожны дзень. Можа, не такія вялікія гэтыя клопаты, але ж свае.