Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
4 10 рэцэнзій на творы мастацкай літаратуры. А ў гомельскай, брэсцкай, мінскай абласных газетах лік такіх рэцэнзій не перавышае чатырох. Колькасць выступленняў на беларускія мастацкія творы яшчэ меншая.
Як правіла, газеты чуйна адклікаюцца на выхад удалай кніжкі вядомага пісьменніка. Так, у мінулым годзе многія абласныя газеты рэспублікі надрукавалі рэцэнзіі на зборнік вершаў Максіма Танка «След бліскавіцы». Цікава ў гэтым выпадку параўнаць два выступленні раённых газет на аднайменны твор. Вось В. Праскураў у брэсцкай «Зары» ў невялічкай, але змястоўнай рэцэнзіі шмат што здолеў сказаць чытачу, раскрыць яму асаблівасці і «сакрэты» выдатнай паэзіі Максіма Танка, хоць скупа, але прааналізаваць мастацкія сродкі аўтара. Іншым шляхам пайшоў другі аўтар рэцэнзіі В. Тарабураў («Віцебскі рабочы», 3 снежня). Ён бегла пераказвае змест, дарэчы і недарэчы перасыпаючы свой тэкст цытатамі са зборніка і бяздоказна захапляючыся вершамі паэта. У гэтай жа сувязі характэрны многія рэцэнзіі на творы вядомых пісьменнікаў. Аўтары іх болып-менш сумленна перадаюць змест усяго твора ці яго асобных частак, хваляць пісьменніка і стандартна заўважаюць у канцы, што ён напісаў цікавы твор.
He вылучаюцца высокім крытычным узроўнем многія рэцэнзіі А. Тарабурава і А. Позняка ў «Віцебскім рабочым», Н. Пужэвіча ў «Чырвоным сцягу». Хоць яны і займаюць добры кавалак газетнай плошчы, але ў сілу іх слабай аргументацыі не перарастаюць значэння расшыраных анатацый.
А вось «Гомельская праўда» ў лютым г. г. змясціла два невялічкія, але неблагія артыкулы пад рубрыкай «Чытачы аб кнігах». У першым з іх настаўнік Ц. Кажамякін лаканічна выклаў змест і тое характэрнае, што ўласціва Івану Грамовічу. У гэтай рэцэнзіі нямнога ўзрушаных пахвал, няма разважанняў аб «вялікім значэнні» твора, ёсць толькі ўдумлівая, трапная назіральнасць, якая лепш за гучныя словы пераконвае чытача. Газеты, відаць, павінны часцей даваць магчымасць выказваць свае меркаванні аб кнігах радавым чытачам інтэлігентам, рабочым, калгаснікам.
Значна больш крытычна і па-дзелавому аб’ектыўна ставяцца многія газеты і рэцэнзенты да творчасці пачынаючых літаратараў, сваіх землякоў. У мінулым годзе выйшла некалькі абласных літаратурных альманахаў. Як правіла, газеты, пры рэдакцыях якіх рыхтаваліся альманахі, прысвяцілі гэтай падзеі шырокія крытычныя артыкулы. Падрабязны агляд твораў, змешчаных у маладзечанскім альманаху «Нарач»,
зрабіў В. Красноў («Чырвоны сцяг», 30 кастрычніка). Можа, не ўсё правільна ацэнена ў яго артыкуле, не ўсе сцверджанні бясспрэчныя і глыбокія, але там відаць спроба рэцэнзента пранікнуць у творчасць пачаткоўцаў, разабрацца ў вартасцях і недахопах кожнага значнага твора. Іншага, больш інфармацыйнага плана артыкул В. Тарасава ў «Магілёўскай праўдзе» на мясцовы альманах «Дняпро». Аўтар і газета проста ўхіліліся ад крытычнага разбору альманаха, пераклаўшы гэтую справу на іншыя выданні. Наўрад ці былі за гэта ўдзячны ім чытачы і літаратары вобласці.
Некаторыя газеты занадта ўжо спадзяюцца на не заўсёды аб’ектыўную ацэнку аўтара, глыбока не ўнікаюць у сутнасць твора і рэцэнзіі. Гэта пераканаўча відаць, напрыклад, з рэцэнзіі Ф. Аднаочкі на зборнік вершаў маладога паэта Б. Спрынчана «Над кручамі Сожа» («Гомельская праўда», 2 жніўня). У пачатку свайго артыкула Ф. Аднаочка заяўляе, што «лепшыя вершы зборніка тыя, у якіх аўтар выказвае свае адносіны да працы, да завода... Узяць, напрыклад, такія радкі:
14 когда металл всплывет над лёткой,
От жары расплавясь на ходу, He спеша, уверенной походкой Я к вагранке с ппкой подойду. С пол-удара лётку проломаю, Пусть жнвым ключом бурлнт лнтье!
14 подарком лучшпм Первомаю Будет вдохновенме мое.
У гэтых радках відаць багатырская хватка вопытнага майстра, горача ўлюбёнага ў сваю прафесію», паэтычна абвяшчае рэцэнзент. Але ўсякаму, нават неразборліваму чытачу відно, што не вельмі тут «багатырская» хватка, не шмат і натхнення, а болей зарыфмаванай апісальніцкай прозы на вытворча-тэхналагічную тэму. Рэцэнзент узяў гэтую цытату, відаць, не даючы сабе клопату шукаць лепшае, сапраўды мастацкае, піто несумненна ёсць у зборніку маладога паэта. Становіцца дзіўна ад паэтычнай эрудыцыі рэцэнзента, які ў якасці найлепшых прыводзіць наступныя цытаты:
...14 на переднем плане, От суппорта правей, Ты вся, как на экране, В косынке до бровей.
Або:
...Il nap, отработав в машнне, В кювете прйлег отдохнуть.
I далей Аднаочка сцвярджае: «Вельмі добра, што Б. Спрынчан за апошнія гады стаў глыбей унікаць у сутнасць жыццёвых з’яў. У вершах паэта пачала знікаць знешняя эфектнасць». Дзіўнае сцверджанне пасля такіх цытат! Вядома, што рэцэнзія з гэткімі няўвязкамі не зробіць добрай паслугі паэту і дэзінфармуе, калі не збянтэжыць чытача.
Трэба асобна зазначыць агляды літаратурнай творчасці маладых, што робяць некаторыя абласныя газеты. У гэтай добрай і патрэбнай справе вылучаюцца з ліку іншых маладзечанская газета «Чырвоны сцяг» і «Магілёўская праўда». На старонках гэтых газет рэгулярна друкуюцца змястоўныя агляды апавяданняў і вершаў пачынаючых літаратараў. Дарэчы, «Чырвоны сцяг» адзіная ў рэспубліцы газета, якая не абышла ўвагай і творчасць літаратараў, прадстаўленых у раённых газетах. Вельмі добры артыкул М. Карпепкі быў надрукаваны на яе старонках 18 студзеня, і трэба толькі пашкадаваць, што ён адзіны ў сваім родзе. Агляды П. Шасцерыкова, В. Васільева, Ф. Конышава, М. Карпенкі несумненна адкрылі пачаткоўцам шмат чаго слушнага ў іх творчасці, паказалі недахопы твораў і шляхі да ўдасканалення шляхі цяжкой працы, немінучай на літаратурнай дарозе, і гэтая карысць пачэрпнута з тых аглядаў не толькі аўтарамі твораў, якія былі разгледжаны, пэўна, многія з тых пачаткоўцаў, што яшчэ і не даслалі сваіх твораў у рэдакцыі, пазналі там і свае хібы і, вядома, зрабілі вывады. Шкада толькі, што за апошні час няма такіх аглядаў на старонках іншых пяці абласных газет.
Прапаганда савецкай кнігі, твораў мастацкай літаратуры, своечасовая і прынцыповая ацэнка іх важная ўсенародная справа. Выканаць свой абавязак у гэтай справе абласныя газеты здолеюць, толькі значна палепшыўшы свой крытычнабібліяграфічны аддзел.
[1958]
1961
НЕДАЧЫТАНАЯ КНІГА
Было гэта амаль чвэрць стагоддзя назад.
На раўнінных румынскіх прасторах пачыналася спякотнае паўднёвае лета. У зялёным ад травы і быльнягу наваколлі згодным хорам стракаталі цыкады, а ў ветраным небе пад вечар з'яўляліся буслы. Яны прыляталі аднекуль з Карпат і высока кружыліся, пэўна, выглядаючы дзе якую балацявіну, старыцу, лужок, каб там палавіць спажывы і па бусліным звычаі самотна пастаяць на адной назе. Але яны ніколі не спускаліся з вышыні, бо скрозь на зямлі былі людзі на ўсіх лужках, ля ўсіх старыц і балацявін, на ўсіх дарогах, а ў паветры ляталі нябачаныя імклівыя чмялі, і буслы баяліся іх.
На зямлі грымела вайна.
Мы сядзелі на Пашканскім плацдарме за Сератам, сядзелі, закапаўшыся ў зямлю, закідаўшы маладой кукурузай нізенькія шчыты нашых процітанкавых гармат. Спачатку, у красавіку, тут ішлі лютыя баі немцы хацелі прагнаць нас з-за Серата і ліквідаваць плацдарм, але гэта ім не ўдалося, і яны прыціхлі. Яны закапалі ў зямлю свае танкі, паставілі на прамую наводку гарматы, нацэлілі ў нас буйнакаліберныя кулямёты і чагосьці чакалі.
Пачалася вайна адзіночак.
Нямецкія снайперы сачылі за кожным рухам у нашых траншэях, кожнай неасцярожнай каскай, чым-небудзь падазроным лапікам зямлі. Варта было каму вытыркнуць з акопа тронак рыдлёўкі, як побач на брустверы, разбіваючы глыжы, дзёўбала куля. 1 мы сядзелі ў сваіх ровіках доўгія вясновыя дні, а дзяжурныя назіральнікі, высунуўшы тоненькія трубкі разведчыцкіх перыскопаў, сачылі, што робіцца вакол.
Толькі ўвечары, калі цямнела, мы вылазілі з ровікаў і, як дзеці, качаліся па сухой, не роснай яшчэ траве, дурэлі і чакалі старшыну, які прыносіў кукурузны суп у тэрмасе і тытунь.
Аднойчы старшына не прыйшоў, і мы, галодныя і злыя, прачакалі так да паловы ночы, а пасля камандзір гарматы старшы сяржант Лук’янчанка пажылы ўжо, саракапяцігадовы
буркатлівы вусач папрасіў дазволу схадзіць у тыл і набіць у каршэнь старшыну. Пасылаць камандзіра гарматы па харчы было не па правілах, але ў Лук’янчанкі ў палкавым тыле былі і яшчэ патрэбы (першая палаяцца з артузбраенцамі за дрэнна адрамантаваны пад’ёмны механізм), і я адпусціў яго.
Лук’янчанка вярнуўся ўранку, калі пачынала ўжо світаць. Салдаты да гэтага часу паўлазілі ў свае цесныя, пыльныя акопчыкі і, не дачакаўшыся ежы, задрамалі. Я трохі паляжаў, непакоячыся, чаго гэта так доўга не ідзе старшы сяржант, і пачаў засынаць, як недзе непадалёк на брустверы гулка шчоўкнула разрыўная куля, і гэты яе пошчак імгненна разбудзіў мяне.
Пакуль аббегаў усіх... Спяць, як суслікі... А старшыну гэта... забіла. Дарма лаялі, саскочыўшы ў акоп і адсопваючыся, паведаміў Лук’янчанка.
Пачуўшы камандзіра, заварушыліся, паўставалі салдаты. Старшы сяржант тым часам развязаў рэчавы мяшок і выкладваў адтуль на снарадную скрынку тое, што прынёс нам: два боханы кукурузнага хлеба, банку свіной тушонкі, некалькі драбкоў цукру, загорнутых у насоўку, і нізку жоўтага, трошкі абвільгатнелага за ноч малдаўскага тытуню. Напаследак Лук’янчанка выцягнуў з торбіны нейкую таўшчэзную кнігу, абдзёртую, без вокладкі і вельмі растрапаную. Пакуль Рудак (так звалі нашага, таксама ў гадах ужо, гарматнага нумара) дзяліў харч на восем роўных паек, Лук’янчанка адрываў ад кнігі першыя лісты і раздаваў іх разліку.
Ён падзяліў па аркушу ўсім, а астатняе схаваў у свой апусцелы рэчавы мяшок і старанна завязаў лямкі.
He дачакаўшыся кукурузнага наедку і добра згаладаўшыся, салдаты дружна ўзяліся выскрабаць з банкі тлустую тушонку. Я таксама паеў і неўзабаве заснуў.
Праз нейкі час я, аднак, абудзіўся хацелася піць, было душна, і недзе побач праз сон яшчэ чулася дакучная гамонка. Аказалася, што гэта Цімафееў, наш наводчык і батарэйны грамацей (да вайны вучыўся ў інстытуце), некага ўпрошваў:
Ну дайце... Ну што вам... Ну, калі хочаце, палічым старонкі... Пад распіску, га?
Ідзі ты... ведаеш куды? санлівым голасам бурчаў Лук’янчанка. Дай заснуць. Я ноч працягаўся...
Дык і я ж тое кажу... Дайце і спіце сабе. Ну, я сам дастану, толькі вы галаву крышачку падніміце. Га?.. Таварыш старшы сяржант!