Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Чорт бы вам пяткі абгрыз! лаяўся камандзір гарматы. Я за ёю на міннае поле лазіў, думаў, на месяц курыць будзе... А яны вось уздумалі. Чытаць ім конча, грамацеі праклятыя!..
Злосны і сонны, ён, пэўна, усё ж устаў: доўга шархацеў лубяным рэчмяшком відаць, даставаў кнігу, бо Цімафееў болей не ўпрошваў маўчаў, і я ўявіў сабе на яго твары ўсмешку чалавека, які дамогся свайго.
На і адчапіся! Толькі ведай, калі хоць адзін ліст без мяне скурыце на нейтралку паганю, каб паперы прынёс.
Згода! Ёсць, таварыш камандзір. I дзякуй!
Цімафееў, затупаўшы ботамі, пабег па траншэі ў шырэйшы акоп па той бок гарматы, дзе ляжалі нашы боепрыпасы і дзе звычайна размяшчаўся ўвесь разлік пяць чалавек.
Так да нас трапіла гэтая кніжка, лёс якой склаўся далей крыху інакш, чым яго вызначыў старшы сяржант Лук’янчанка. Прыслухаўшыся да гаманы за гарматай, я таксама адчуў цікавасць да тае кнігі, што так прывабіла нечым наводчыка.
Падумаўшы, што Лук’янчанка, мабыць, не спіць, я далікатна пакратаў ягоны бот.
Як яна называецца, кніжка тая?
Старшы сяржант памаўчаў крыху, як бы думаючы, адказаць ці прытварыцца, што спіць, а пасля буркнуў:
Назву мінай пашкодзіла. А папера нішто... не глянцаваная...
Ён засоп мацней, чым дагэтуль, і я зразумеў, што старшы сяржант не мае ахвоты размаўляць са мною.
Я болей не надакучаў Лук’янчанку, толькі павярнуўся на другі бок і тады пачуў з-за гарматы роўны, трошачкі разважнаглыбакадумны голас Цімафеева. Ён чытаў:
«Дед засек меня до потерл сознання, н несколько дней я хворал, валяясь вверх спнною на шнрокой жаркой постелн... Днн нездоровья былн для меня болышімн днямн жнзнн. В теченне мх я, должно быть, снльно вырос н почувствовал что-то особенное. С тех дней у меня явнлось беспокойное вннманне к людям, н, точно мне содралн кожу с сердца, оно стало невыноснмо чуткнм ко всякой обмде н болн, своей н чужой...»
Горкі! Каму не знаёмы з маленства гэтыя словы?! Хто ў свой час, у тыя даўнія паўзабытыя гады, калі быў навокал цябе бацькоўскі ўтулак, матчыны клопаты (каб не прастудзіўся, не згаладаў) такія смешныя цяпер у гэтых акопах пад нацэленымі стваламі буйнакаліберных кулямётаў хто тады не адчуў, чытаючы гэта, вялікай радасці і вялікай удзячнасці чалавеку за яго сардэчную мудрасць! У той спякотны ранак гэтыя горкаўскія словы напомнілі нам пра нашу нацыянальную веліч, якая надавала нам сілы і будзіла ў нас адчуванне інакшага жыцця, чым тое, якім мы жылі тры гады на вайне,
і мы разумелі тады, што хоць і цяжка, і марудна, і пакутна, але мы будзем ісці да яго праз усе выпрабаванні, пакуль не прыйдзем і не даможамся міру.
«Бабушка не плясала, а словно рассказывала что-то. Вот она ндет тнхонько, задумавшнсь, покачнваясь, поглядывая вокруг пз-под рукн, н все ее большое тело колеблется нерешіітельно, ногн іцупают дорогу осторожно. Остановнлась, вдруг нспугавпшсь чего-то, лнцо дрогнуло, нахмурнлось н тотчас засняло доброй, прнветлнвой улыбкой. Откачнулась в сторону, уступая кому-то дорогу, отводя рукой кого-то, опустнв голову, замерла, прнслушнваясь, улыбаясь все веселее, н вдруг ее сорвало с места, закружнло внхрем, вся она стала стройней, выше ростом, н уж нельзя было глаз отвестн от нее так буйно краснва н мнла становнлась она в этн мннуты чудесного возвраіцення к юностн...» ціха і складна ліліся ў акопе цудоўна маляўнічыя горкаўскія словы, і паўставалі ў вачах знаёмыя змалку вобразы бабулі, дзеда, Цыганка, Якава... I здаваліся тады яны нам гэткімі ж роднымі і дарагімі, як дарагія былі кожнаму з нас вобразы нашых родных бацькоў, сясцёр, нашых першых настаўнікаў, землякоў...
3 таго ранку гэтую кніжку Максіма Горкага сталі чытаць кожнага дня. Звычайна, як толькі разлік заканчваў сняданак, Цімафееў, таропка перакурваючы, усаджваўся на шынялі і пачынаў чытаць. Навокал яго ў траншэі сядзелі, ляжалі, курылі астатнія нашы хлопцы, усе слухалі, і кожны, вядома, знаходзіў у сваёй душы тую сардэчную струнку, якая чуйна адгукалася на шчырую, глыбокую споведзь чужога вялікага жыцця. Адзін толькі Лук’янчанка аставаўся абыякавы да гэтага чытання ён сядзеў сабе ў сваім акопе, спаў, часам зашываў прадраныя, запэцканыя гарматнай змазкай штаны, чысціў, перабіраў аўтамат і курыў. Кожнага ранку ён правяраў, ці не пакурылі нашы чытачы старонкі, прыдзірліва перагортваў іх, але старонкі асталіся цэлыя нават тады, калі ва ўсіх ужо скончылася выдзеленая ім папяровая норма. Старшы сяржант здзівіўся, натапырыў вусы і выдраў адзін ліст.
Стой! He трэба! схапіўся за кнігу Зось. He трэба! Мы от лепей «баявы лісток» (ён быў батарэйным камсоргам, і ў ягонай сумцы знайшлося два бланкі «баявых лісткоў»).
Лук’янчанка ўсё ж выдраў сабе пару лістоў, а астатняе вярнуў хлопцам. Мусіць, гэтая іх самаахвярнасць здзівіла і зацікавіла старшага сяржанта, бо ён неяк нетаропка згарнуў цыгарку і, відаць, не дужа спяшаўся ісці ў свой акоп, а сеў на прыступках ля хлопцаў і пачаў пстрыкаць запальнічкай.
Ён трошкі і паслухаў, але, відаць, не ўчуўшы таго, што чакаў, махнуў рукой:
Ат, я думаў пра вайну што!
Гэта чытанне працягвалася, мабыць, з тыдзень. Пасля ў канцы мая пачалося такое, што на нейкі час мы забылі пра кнігу.
Аднойчы на світанку ўсе мы прачнуліся ад грымоцця выбухаў, скавытання мін і знаёмага, але даўно ўжо не чутага танкавага гулу. Зямля дрыжала, камякі з бруствера сыпаліся на нашы галовы, над акопамі джгалі кулі.
Увесь той дзень была страшэнная калатнеча, немцы атакавалі нас з танкамі: пяхота два разы пакідала свае траншэі, a пасля трэцяга разу вымушаны былі пакінуць сваю пазіцыю і мы. Зашыўшыся ў маладой кукурузе, мы, мабыць, з кіламетр кацілі саматугам гармату і стралялі, і беглі, а калі спыніліся надвячоркам на ўскраіне невялічкага румынскага мястэчка, аказалася, што недзе знік Цімафееў. Раней яшчэ адправілі ў тыл цяжка параненага Рудака.
Мы чакалі Цімафеева да вечара. Немцы неяк абышлі нас, бой ішоў на поўдзень ад Пашкань, ішлі паветраныя баі (пасля мы даведаліся, што вядомы на нашым фронце лётчык Іван Кажадуб збіў у той дзень пяць нямецкіх самалётаў). Калі пацямнела, Болькін, ціхмяны, з вечнай усмешкай на твары масквіч, зняў з пляча аўтамат і пайшоў па нашым следзе туды, У кукурузу.
Мы ведалі, чаму ён пайшоў, і маўчалі, думалі, мо знойдзе і прывядзе параненага нашага грамацея і наводчыка Цімафеева. Аднак ён вярнуўся праз гадзіну адзін, моўчкі паклаў на казённік аўтамат наводчыка з вышчарбленым куляй прыкладам і выцяг з-за рэменя знаёмую нам кнігу. У ёй ляжалі загорнутыя ў нейкую цыратку дакументы Цімафеева і яго два медалі.
ІДіхае франтавое жыццё на тым скончылася надоўга. Некалькі дзён мы стралялі з гарматы па танках і па пяхоце, капалі то тут, то там агнявыя пазіцыі, але ўсё ж выпадаў калі і спакойны час некалькі хвілін за бясконца доўгі і трывожны дзень. I мы працягвалі чытаць. Некаторыя з нас некалі ўжо чыталі яе, другія чулі ўпершыню...
Чытаў цяпер Болькін. Рабіў ён гэта трохі не так, як Цімафееў, а нібы перад ім была п’еса з некалькімі персанажамі, і ён вымаўленнем стараўся перадаць характар кожнага. Ён любіў спыняцца і тлумачыць падзеі па-свойму або выказваць свае адносіны, калі яго што асабліва кранала. Лук’янчанка ў такі час ляжаў ля станіны або на тыльным брустверы і рабіў выгляд, што нічога таго не слухае, а толькі бавіць час.
Праз некалькі дзён хлопцы адолелі «Дзяцінства» і «У людзях», аставалася апошняя частка «Мае ўніверсітэты». Болькін іх знарок не пачаў у той вечар, хоць і быў для таго зручны час. «Заўтра пачнём апошнюю частку, сказаў ён. А сёння памарым трохі».
Ён сказаў гэта, і ўсе змоўклі, у вушах кожнага незразумелай і ўладарнаю музыкай гучала заключная горкаўская фраза, поўная асаблівага сэнсу і значэння:
«Так я н решнл. Осенью этого года я уехал в Казань, тайно надеясь, что, может быть, прнстроюсь там учмться».
Толькі ні аўтару вучыцца ў Казанскім універсітэце, ні Болькіну дачытаць трэцюю частку трылогіі не давялося. Назаўтра зранку на нас наваліліся немцы, нас атакавалі танкі, некалькі іх прарвалася на дарогу ў Пашкані, і Болькін, зрэзаны кулямётнай чаргой, упаў на станіну, каб ніколі ўжо не падняцца.
Пасля смерці Болькіна кніжка некалькі дзён хадзіла па руках нашых хлопцаў, і сярод іх ужо не было каму прыгожа чытаць услых. А праз дзень ці два раззлаваны за HernTa Лук’янчанка адабраў яе ў аднаго маладога салдата, што прыйшоў да нас з пяхоты і, павячэраўшы, адарваў старонку на курыва.
Што рвеш! вызверыўся на яго камандзір гарматы. IНто рвеш, блазнюк? Ты яе прачытаў? Бэкаць не ўмееш, а ўжо рваць! Ён выхапіў кнігу з рук збянтэжанага хлопца і засунуў у сваю вузенькую сяржанцкую палявую сумку.
Пасля нам давялося перажыць рознае. Былі цяжкія дні, калі немцы спрабавалі саштурхнуць нас у Серат, былі і спакойныя. Неяк улетку пахавалі мы ў Пашканях у брацкай магіле нашага камсорга Зося, у разлік прыйшлі новыя людзі. Кніжку Лук’янчанка заўжды насіў пры сабе (гэта відно было па яго туга напятай кірзавай сумцы, а ў ціхі час, калі паблізу не было нікога або ўсе спалі ў ровіках, старшы сяржант даставаў яе, клаўся дзе-небудзь у цяньку на жывот і рудымі, заскарузлымі ад зямлі пальцамі задуменна гартаў пашкуматаныя старонкі. Невядома чаму ці мо ён перачытваў яе другі раз, ці ўпачатку, калі чытаў Цімафееў, сапраўды не слухаў, ці, можа, не зразумеў чаго, але пажылы калгаснік з Сібіры пачаў усё перачытваць спачатку. Чытаў ён марудна, ледзьве складаючы з гукаў словы пэўна, саромеўся сваёй малапісьменнасці і таму хаваўся.
Аднойчы ў спякотны чэрвеньскі поўдзень я ўбачыў, як утуліўся ён між станін, падсунуў голаў пад гарматны казённік і там у засені пачаў сабе бэкаць:
«Вспо-мнная этн свнн-цо-вые мер-зостн днкой русской жнзнн, я мн-нутамн спра-шнваю себя: да сто-нт лн говорнть об этом? М с об-нов-лен-ной уверен-ностью отвечаю себе стоііт; нбо это жн-ву-чая, подлая правда, она не нз-дохла н по сей день...»
Ён то чытаў, то спыняўся, нібы абдумваючы напісанае ці, можа, дзівячыся з яго шчырага сэнсу, пасля чытаў зноў.
Я так і не ведаю, ці адолеў ён тую кніжку неўзабаве пачалося вялікае наступленне, крывавая Яска-Кішынёўская бітва, пасля доўгі нялёгкі шлях праз Югаславію і Венгрыю да таго майскага дня 1945 года, калі мы выцерлі потныя лбы і зачахлілі нарэшце гарматныя ствалы. Прызнацца, за гэты час я і забыўся на тую гісторыю з кніжкай не да таго было. Пад Балатонам у Венгрыі Лук’янчанку параніла, месяцы два ён прабыў у шпіталі і толькі пад вясну вярнуўся ў свой полк. Пасля вайны мы нейкі час стаялі ў Аўстрыі, і вось нарэшце надышоў час, калі старэйшым з нас загадалі здаць зброю, пасады і з рэчамі пастроіцца на пляцы для адпраўкі дадому.